• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Каб магчы ў гэтым бэдламе хоць як-небудзь працаваць, дактары дагаварыліся з блатнымі, што яны ніякіх войнаў у шпіталі ня будуць рабіць, пакуль пацыент ня будзе выпісаны з бальніцы. Гэта значыць, пакуль ён пад апекаю дактароў. А свае парахункі няхай выконваюць паза зонаю, альбо, калі ў бальніцы, то пасьля выпіскі.
    I вось аднаго дня (вечара) з акна бальніцы было відаць, як нейкі дзяцюк бег да хірургічнага корпуса. За ім гналіся двое ці трое. Уцякаючы раптам спытыкнуўся, упаў і зноў падхапіуся. 3 яго жывата выпалі кішкі, у якіх заблыталіся яго ногі, і ён зноў паваліўся. Да яго прыскочылі даганяўшыя і сталі біць па чым папала. I толькі выбегшыя санітары спынілі гэтую расправу. Як пазьней нам стала вядома, у парэзанага зэка хірург кішкі перамыў, але ўратаваць чалавека не ўдалося...
    Іншы выпадак забойства быў не ў бальніцы, а на калоне. У блатных, калі сядаюць гуляць у карты, ня раз прайграецца ўся маёмасьць (таго, каму не шанцуе). Тады, бывае, што ён любою цаною хоча адыграцца. I вось партнёр прапануе: калі выіграеш, то забірай усё, што прайграў. А калі прайграеш мусіш зьвесьці са сьвету таго, каго я назаву.
    I вось аднойчы ў наш барак уваходзіць малазнаёмы дзяцюккрыміналіст і, падыйшоўшы да аднаго з прысутных зэкау, гаворыць:
    Вось табе нож, а ў мяне другі нож, калі хочаш можам замяняцца. Я прышоў цябе зарэзаць, але ты маеш права бараніцца... Рыхтуйся, я зараз буду нападаць!
    Ну што ты! Я не хачу цябе забіваць! Ня трэба!..
    — Я сказаў — рыхтуйся!.. -1 гэты блатняк у адну руку ўзяў нож, на другую накруціў целагрэйку і замахнуўся. Але атакаваны хлапец быў спрытны і вёрткі. Ён некалькі разоў увільнуў ад нажа нападаючага, нават сам параніў таго ў руку. Аднак ня выкарыстаў свае перавагі, не хацеў забіваць, і хутка яго зваліў моцны удар нажа нападаючага. Той ускочыў на паваленага дзяцюка і некалькі разоў усадзіў нож у яго цела...
    Мы гэта бачылі, але ніхто і пікнуць ня змог. Бо ў савецкім лагеры быў няпісаны закон: хоць бачыў ня бачыў і нічога ня чуў... Гэты закон памагаў выжыць...
    Быў і другі бок медалю. Ходзячы на лесапавал, я мімаволі заўважаў, як спраўна і хутка спраўляецца з механічнай пілой працавіты
    чарнявы хлапец. Яго зьвяно таксама выдатна працавала. А пазнаўся я з ім асабіста, калі ў іх зламалася пры рабоце тапарышча, і ён падышоў да мяне папрасіць сякеры. Я заўсёды шанаваў працавітых людзей (соль зямлі!) і ахвотна яму пазычыў, хоць гэта змусіла мяне да перапынку ў маёй працы. Звалі гэтага дзяцюка Бучкін. Я даведаўся, што Бучкін быў блатным, але чамусьці амаль зусім адкалоўся ад іх, што мяне зрэшта мала цікавіла.
    Пасьля гэтага, цераз пару месяцаў мяне зноў узялі на работу ў медчасьць. Загадчыкам медпункту быў украінецКрывенка,які мяне і скаптаваў да сябе на работу. Здарыўся ў мяне непрыемны выпадак. Пасьля прыёму я агледзеў, што зьнікла мая лагерная (яшчэ новая!) целагрэйка. Агледзеў усё навокал няма! I тады я прыпомніў, што апошнім быў на прыёме якісь падазроны, нязнаны мне дзяцюк. Але прыглядаючыся пры разводзе на выходзячыя брыгады, я яго не заўважыў. А апранацца трэба было... I я надумаўся зьвярнуцца да Бучкіна. Расказаў яму, ў чым справа, і пайшоў на сваю работу.
    Праз дзень ці два у маю кабіну увайшоў малады зэк і, зьняўшы бушлат, спытаў, паказваючы на целагрэйку (на ім надзетую):
    Ваша?.. Я агледзеў яе і пазнаў сваю адзежыну.
    Мая! сказаў я. Тады хлапец скінуў з плячэй целагрейку і аддаў мне. Пры нагодзе я падзякаваў Бучкіну за дапамогу. I вось цераз некалькі месяцаў зьяўляецца ён да мяне на прыём (загадчыка ня было, кудысь выехаў на некалькі дзён).
    У мяне бяда! сказаў Бучкін. Дапамажы, калі можаш!. Я заплачу!
    У чым справа? спытаўся я. I Бучкін расказаў, што яму да канца “сроку” застаецца паўгода, а яго хочуць адправіць на этап, на другую калону, разам з іншымі блатнымі. А там — ліха ведае, што можа здарыцца...
    Я падумаў. Калі чалавек так добра працуе, дык гэта ўжо ня “вор”. Ён выбраў сабе іншую дарогу. А да таго ж ён стаў чэсным, справядлівым чалавекам... I я адразу вырашыў яму дапамагчы.
    Добра! сказаў я яму. Ты можаш зрабіць сабе тэмпературу?
    Mary.
    Дык вось: зрабі сабе тэмпературу і прыходзь на прыём.
    Назаўтра ён зьявіўся і, зьмераўшы тэмпературу, я ўбачыў 39 С!..
    Запісаў яго ў журнал з дыягназам грыпознага запалення... I зараз жа палажыў у палату хворых. Праз два дні адпраўляўся этап. У медпункт зьявіўся надзірацель і спытаў у мяне, што з Бучкіным. Я спакойна адказаў, што Бучкін сур’ёзна хворы, ляжыць у палаце.
    А что с ннм? спытаў надзірацель. Я вытлумачыў і запрапанаваў паглядзець хворага. Аднак служака адмовіўся ад агляду і вышаў. Цераз мінут дваццаць ізноў заскочыў.
    Выпнсывай Бучкнна н отправляй на этап!
    Калі вы маеце права адпраўляць хворага на этап, то адпраўляйце! ,.А я гэтага зрабіць не маю права. I адказваць за гэта, а можа быць за сьмерць чалавека не хачу!.. Бучкін цяжка хворы!
    I Бучкін астаўся. Этап адправілі без яго. Так ён і дачакаў ў нашай калоне свайго вызвалення.
    А справа была простай. Бучкін зрабіў сабе “мастырку”, запусьціўшы ў ягадзіцу грамаў 20 газы (керасіну). Гэта быў чартоўскі балючы метад, але тэмпературу выклікаў высокую і доўгатрывалую. Пра гэта я дасканальна ведаў, але прыкінуўся “дурачком”.
    Вярнуўшыся з паездкі, загадчык Крывенка адразу прышоў у медпункт.
    Што з Бучкіным? спытаў у мяне. Я рашыў ня ўмешваць у гэтую справу і сказаў, што была высокая тэмпература...
    Эх... Ня думаў я, што з цябе такі партач!..
    Гэта быў першы папрок майго шэфа за ўвесь час нашага супрацоўніцтва. Аднак я праглынуў яго заўвагу. На што яму дзяліць са мной гэтую “нячыстую” справу? Няхай яна застанецца толькі на маім сумленні.
    Гэта ж яўная мастырка! Як жа ты не спасьцярог?... Што ж? Калі ўзяўся, то і далей лячы! кінуў ён сярдзіта і вышаў.
    А я ведаў, што ў асноўным Крывенка быў сумленным і добрым чалавекам, што дрэннага ён ніколі ня зробіць. Упарты і цьвёрды украінец...
    Тым часам Бучкін ляжаў і стагнаў. Скардзіўся, што боль не дае спаць. I я даваў яму больуспакойваючыя таблеткі. На нейкі час яны заглушалі нястрымныя болі, і дзяцюк мог пару гадзін паспаць. Больш нічога ня можна было парадзіць. Прыблізна праз тыдзень-паўтара на месцы мастыркі ўздуўся вялізны, як качы-
    нае яйцо, жаўтаваты нарыў. Хворы, як кажуць, на сьцену лез ад болю.
    Разразай! крычаў ён, не магу больш выцерпець!..
    Аднак я бачыў, што яшчэ не прышла пара, і катэгарычна супрацівіўся. Толькі зрабіў кампрэс для прысьпяшэння працэсу дасьпявання. Папрасіў паглядзець на стан хворага свайго шэфа. Крывенка памацаў пачварны, агромністы гуз і сказаў Бучкіну: -”Сам хацеў сам цярпі!”.
    Мы вырашылі, што назаўтра можна нарыў адкрываць. Я прывёў пацыента з палаты ў сваю кабіну, заслаў прасьціною цьвёрдую канапу і палажыў яго ніцма. Скальпель быў старанна падрыхтаваны, востры і ўскіпячоны. Накінуўшы халат і закасаўшы рукаў, я ўзяў скальпель і загадаў: “He варушыся!..”
    Падняўшы руку над галавою, рэзка ўдарыў скальпелем па скуле. Бучкін крыкнуў ад страшнага болю і страціў прытомнасьць. A страшны паўхір тырчыць!..
    He варушыся! крыкнуў я. I ня трацячы лішняй сэкунды, сабраў сілы і паўтарыў удар. Сьвіснуў больш мэтра ў вышыню жудасна сьмярдзючы, жаўтавата-зеленаваты гной. Ён абліў мне твар, руку, халат і сьцену. Бучкін яшче раз крыкнуў і зьвяў... Я ня стаў нічога гаварыць, а толькі моцна націснуў на апаўшую пухлізну, выціскаючы яшчэ з паўшклянкі гною, а тады скінуў загаджаны халат і працёр дыстыляванай вадою пачварную скулу. Змазаў параненае месца ёдам і зрабіў укольчык пэніцыліну. Пасьля гэтага памог пацыенту зайсьці на свае месца, палажыў яго і накрыў. Бучкін зараз жа заснуў і праспаў цэлыя суткі.
    Зразумела, ніхто з наглядчыкаў лагера пра гэта ніколі не даведаўся. Праз тыдзень-два Бучкін вышаў на работу. Пасьпяхова дапрацаваў да канца свайго “сроку” і выехаў дзесь на поўдзень. Цераз некалькі тыдняў з яго пісьма даведаліся, што па дарозе, у вагоне запазнаўся з сымпатычнай дзяўчынайкандуктарам з Варонежа. Яны спадабаліся адно другому і пажаніліся. Бучкін атрымаў добрую работу на Варонежскім адцінку жалезнай дарогі.
    Спадзяюся, што не ўспамінае мяне дрэнным словам...
    ЛАГЕРАДВАРОТНАЯ СТАРАНА ГРАМАДЗТВА
    Кашмарнае, жудаснае жыццё многтх мільёнаў насельніцтва магло стварыцца толькі ў хворым, скалечаным грамадзтве. Падобнага масштабу і масавасьці дэградацыі нават ня людзей, a цэлых народаў, ранейшая гісторыя ня ведала. Агромны кантынэнт з сотнямі мільёнаў жыхараў стаў арэнай нячуваных практык і эксперыментаў кучкі прайдохаў, паўзьвяроў, паўлюдзей над нязьлічонымі масамі нармальных людзей.
    Як трэба разумець гэты фантастычна-жахлівы выкрутас гісторыі? Як папярэджанне ці перасьцярогу перад магчымасьцю паднявольнага варыянта жыцця чалавецтва? Калі б, напрыклад, заўладалі зямною планетай Гітлер, або Джугашвілі ці Ленін?
    А можа, як цьвердзяць духаўнікі, гэта божая кара за пагразшае ў беззаконні і нясумленнасьці, карысьлівасьці (як і многія айцы) чалавецтва?..
    Як бы пацьверджаннем гэтага зьяўляюцца факты, якія таксама нялёгка зразумець: якім чынам, нягледзячы на жахлівыя прыніжэнні, зьдзекі і катаванні, у лагеры не далі сябе скалечыць і вышлі адтуль здаровыя духам людзі?.. Ці гэта не пакінутыя (воляю высшых сіл) прарокі?
    Так ці іначай, а лагер лагічна заслугоўвае на трактаванне яго, як люстра рэальнага згустка таго грамадзтва, з якога выйшлі лагерныя “вярхі” і “нізы”.
    Адкінуўшы казённую “шапку” наглядсастаў, якая звычайна знайходзілася за зонай, прыгнятальную колькасьць зьняволеных складалі “рабацягі”. Гэта былі жанчыны, якіх загналі ў лагер за кілаграм каласкоў з поля; дзяцюкі, якія разьбілі нос міліцыянту, альбо спалілі хлеў ці хату, укралі пуд чужога збожжа і г.д. (іх звалі бытавікамі). Побач гэтых рабацягаў сядзела за калючым дротам агромная армія палітычных вязьняў, якіх фюрэр Мікіта назваў “государственнымі прэступнікамі”. Сюды уваходзілі “кулакі” (лепшыя гаспадары), непаслухмяныя студэнты і “няўгодныя” літаратары, безпартыйныя, якія адмовіліся ад камунізмуды іншыя “врагі народа”, якія не дагадзілі большым ці меншым партыйным фюрэрам, а часам яўна лічылі іх паразітскую ўладу незаконнай.
    Згодна з рангай “варожасьці”, лагеры былі падзелены на“спецлагеры”, лагеры жорсткага рэжыму і звычайныя лагеры. У спецлагеры заганялі выдатнейшых і нязломных барацьбітоў за свабоду і кіраўнічыя кадры палітыкаў (пакуль іх не расстралялі). У лагеры жорсткага рэжыму былі амаль выключна палітычныя вязьні. A ўжо аснаўная маса казнакрадаў, зладзеяў, бытавікоў у звычайных лагерах. Гэтае правіла, аднак, часта парушалася, і многія лагеры былі мешанінай палітычных і бытавікоў.