Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Манголы?.. Сэміты?.. Мусульмане?.. Але напэўна не беларусы... Пра гэта гаварыў іх выгляд, іх гутарка, паводзіны... Ад іх чакаць справядлівасьці не прыходзілася. I ўсё ж такі я папрасіў апошняга слова.
— Пасколькі высокі суд не знаёмы з маёй мовай, дазвольце, што я буду гаварыць па -вашаму, пачаў я.
Нехта з трыбунала кіўнуў, і я прадаўжаў па расейску.
На самым пачатку сьледзтва я заявіў сьледавацелю, што ня трэба яму турбавацца. Я падпішу ўсе пратаколы, якія будуць адпавядаць праўдзе. Аднак дарма я даверыўся сьледавацелям. Так зьмест пратаколаў, як і абвінавачвання амаль цалком разыходзяцца з праўдай. Прашу выслухаць факты сапраўдных падзеяу. -1 я пачаў абрысоўваць тую сытуацыю, якая існавала ў папярэднія гады. Аднак не пасызеў я і дваццаці слоў сказаць, як галоўны суддзя перабіў мяне і “культурна” спытаў...
Гэтая рэпліка прагучала для мяне так, як бы я вас спытаў: “Сколькі вы Мітрапалітаў зарэзалі?!..” Ледзь устояўшы на нагах, я, прыдушаны, зламаны і атупелы, ужо нічога ня чуў і ня бачыў. Ня ведаю, што
было далей. Успамінаю , як у тумане, што трыбунал выходзіў з залі, пасьля зноў вяртаўся...
Адзін з іх астаўся стаяць, калі ўсе селі, і стаў чытатць вырак суда -’’прнговор”. Чытаў ён доўга, ня было відаць канца “праступленняў,” якія выканаў я, працуючы ў Польшчы (але чаму ж тады польскі суд мяне не судзіць?), таксама некалькі гадоў на Беларусі, большасьць з якіх у часе нямецкай акупацыі. Аказваецца, гэтая праца ў школе была суцэльным пасмам “государственных преступленнй” (супроць Маскоўшчыны?.. Бо супраць Беларусі абсалютна нічога дрэннага не зрабіў!)... 3 гэтага “прыгавору” я цьвёрда зразумеў (упершыню!), што я сын Маскоўшчыны, а не Беларусі.. Што мая бацькаўшчына (“роднна”) Расея, а не Беларусь, вось чаму яны ўсе у Менску гавораць са мною па-расейску!..).
Мне стала ясна: гэтыя чужыя людзі, акупанты маюць адну мэту любой цаной зарэзаць, расстраляць, павесіць, зьнішчыць кожнага патрыёта-беларуса. Пакінуць у жывых толькі сваіх янычараў, рэнегатаў, якія сьвядома ці несьвядома будуць служыць заклятым ворагам беларускай нацыі... I вось яны на маіх вачах паразітствуюць на жывым целе шматпакутнай Бацькаўшчыны... Трэба быць вар’ятам, каб чакаць ад іх літасьці, людзкай справядлівасьці...
Нібы пацьвярджэннем маіх думак і трагічнага пераканання прагучалі ўсё ж такі нечаканыя словы галоўнага чыноўніка Трнбунала: “...к высшей мере”...
Дайшоўшы да маіх вушэй, гэтыя словы нібы гром паразілі сьвядомасць, усё пацямнела ў вачах. Я пахіснуўся, але не ўпаў. Сьціснуўшы сэрца і волю ў кулак, сьцяўшы зубы, рашыў не ўвеселяць “развлеченнем” салдатаў-трыбуналістаў.
Нібы маланка скрозь мозг пралятала кашмарная думка: мне жыць засталося некалькі гадзін... Ужо ніколі, ніякім цудам ня ўбачу бацькоў, жонкі, дачушкі...
Але што гэта?.. “Чытач” не сядае, стаіць і пасьля паузы прадаўжае:
но, в внду решення Верховного Суда СССР, от... (дата) дня, об отмене смертной казнн, подсуднмый прнговарнвается к содержанню в лагере строгого режнма, сроком на двадцать пять лет н пораженню в правах на 5 лет...”
Такім чынам, я разьвітаўся з “Амэрыканкай”. Мяне транспартавалі ў агульную турму, якая мясьцілася ў старым сталічным замку, недалёка Нямігі... У галаве панаваў хаос. Трацілася вера ва ўсё на сьвеце, праўду, чалавека, справядлівасьць і хоць якую-небудзь надзею... Усе рухі і дзеянні выконваліся механічна, пачуваўся нібы ў нейкай глыбокай яме, у чорным тумане...
Калі я крыху ачомкаўся, апамятаўся і агледзеўся, пабачыў, што трапіў у даволі прасторную камеру, дзе было 10-15 такіх, як і я, зьняволеных. Нейкі нямецкі афіцэр (хворы жыватом), савецкі маёр медыцыны, якісь былы паліцыянт ці партызан... Усё гэта нісколькі мяне ня цікавіла і не прыцягвала ўвагі.
Узьняўшы выпадкова галаву, заўважыў цікавы, прыгожы (відаць старажытны) арнамент на сьценах вялікай камеры. Пасьля даведаўся, што мы находзімся ў сьценах даўнейшага замка Менскага абаронна-вайсковага комплексу, пераробленага цяпер на вязьніцу. Яшчэ цяжэй стала на душы. Да чаго дажыў народ: ператвараць старажытныя помнікі ў турмы... “Разглагольствуя” аб свабодзе і “процветаннн” закабаленых народаў...
Калі я неяк уладкаваўся і разгледзеўся, да мяне падышоў якісь нямецкі запалонены афіцэр і сарамліва папрасіў дапамагчы: у яго баліць жывот (панос), а яму не дазваляюць апаражніцца... Хоць ён гаварыў па нямецку, я зразумеў яго сытуацыю і сказаў, што дзеля гэтага стаіць параша (цабэрак у кутку).
Ідзіце ды апраўляйцеся! сказаў я, параша (цабэрак у кутку).
Аднак немец вытлумачыў, што другі “зэк” забараніў яму гэта. Я зірнуў на здаровага вярзілу, які сядзеў воддалі, голасна сказаў:
Ідзіце і нікога ня бойцеся!.. параша прызначана для нас у любую пору. -1 немец асьмеліўся выканаць сваю патрэбу. А “патрыёт” толькі прабурчаў: “На фронте онн убнвалн нас не моргнув глазом, а тут еіце вонять будет.”
Так гэта на фронце... Атут мы ўсе роўныя...-На гэтым спрэчка скончылася. Мімаволі слухаючы суседзкія размовы, я разглядзеў у кутку нараў маёра медыцынскай службы, якому таксама прышылі ‘“нзмену” за дапамогу раненаму палоннаму.
У камеру ўкінулі яшчэ некалькі асобаў з 25-гадовым прыгаварам. Стала цесна і душна. Цяжка было вытрымаць у душна-смуродным
паветры, але выводзілі нас на двор, на “прагулку” толькі на 15—20 мінут на працягу сутак.
Доўга нас тут ня трымалі. He хапала месца для ўсьцяж наплываючых сьвежых “кадраў”. Чорныя “вораны” хутка нас перакінулі на задворкі гарадзкога вакзала і перасадзілі у “сталыпінскія” вагоны, з вузенькім калідорам і закратаванымі “купэ”. У нашых купэ было ўсё закратавана дзьверы і вокны моцнымі і густымі жалезнымі кратамі.
Нас перасадзілі так спраўна і хутка, што нават апошні раз на Менск ня ўсьпелі зірнуць... Менск, які стаў турмою для ўласнага народу! Зрэшта, народ горада нават ня ведаў, што служыць перадатчыкам мільёнаў зьняволеных людзей на зьдзек і праізвол “старшага”брата. Што Расейская (чырвоная) імперыя запаўняе турмы і бязлікія лагеры “зэкамі”, каб шматмільённымі бясплатнымі кадрамі рабоў будаваць новую сыстэму “разьвітога сацыялізму”...
Пазьней я пераканаўся, што ня было ніводнай “стройкн коммуннзма”, якой бы не будавалі рабы: турэмшчыкі і лагернікі, у аснаўным палітычныя вязьні. Ня толькі Менскі Трактарны гігант, але і ўсе іншыя выдатнейшыя будынкі, нават Маскоўскі універсытэцкі комплекс. Так было на Украіне, Казахстане, Расеі, Сібіры... Усюды, дзе ўладарылі камуністы. Гэтая рабаўладальніцкая сыстэма і амаль неагранічаныя крыніцы золата, алмазаў, нафты, газу, лесу, рудаў на захопленых тэрыторыях (Бураціі, Якуціі, Грузіі, Малдавіі і т. п.) далі магчымасьць устрымаць імперыю ад новых рэвалюцыяў.
Зрэшта, спробы рэвалюцыі (“бунты”) разгараліся ў СССР ня раз, але яны былі крывава ліквідаваныя войскамі НКВД, аб чым савецкая камуністычная прэса заўсёды, сыстэматычна прамоўчвала. У большасьці выпадкаў людзі нават ня ведалі дзе і калі загінулі іх бацькі і браты. Ізноў жа прыходзіцца чытачоў накіроўваць да фундаментальных прац Салжэніцына.
У Менску ад нас яшчэ гоі ўсё паадбіралі, частка ўласных рэчаў яшчэ знайходзілася ў апусьцеўшых торбах арыштантаў. Запамятаўся момант, калі мы міналіся з “блатнымі”зладзеямі.
Убачыўшы пры мне цывільную вопратку і шлейкі (“падцяжкі”), нейкі зладзюжка зларадна выкрыкнуў:
Ташн, ташн! там на ннх повесншься!..
Маршалы Г.Жукаў і К.Ракасоўскі.
Беларусы і палякі ратавалі Расею Жукаў, Якубоўскі, Ракасоўскі, Паплаўскі, Убарэвіч
Мяне гэтыя словы як токам пранізалі. Зусім незнаёмы (і я яму) дзяцюк з такою ядавітай злосьцю, а дакладней ненавісьцю, зьвяртаецца да мяне? Чаму?.. Я ж ні яму, ні нават іншаму злодзею дагэтуль не зрабіў нічога дрэннага... У чым жа справа? Чаму ён стараецца абразіць, прычыніць зло такому ж як сам зэку?.. Доўга я гэтага ня мог зразумець. Наша псыхіка, наша мэнтальнасьць не ўспрымала дзікага правіла лагернай і турэмнай джунглі: усе навокал твае ворагі. I калі ня ўмееш бараніцца, то кожны стараецца цябе ўкусіць, або зьнішчыць, бо тады астанецца адным канкурэнтам менш у барацьбе за жыццё, за існаванне...
Значна пазьней я зразумеў, што гэты закон таксама неадлучная рыса “разьвітага сацыялізма”. I толькі тады я зразумеў, чаму Джугашвілі (Сталін) загрызае Троцкага (Бронштэйна), а таксама другіх дзеячаў, з якімі прыходзілася дзяліць уладу, Ежоў Ягоду, Мікіта Берыю і г.д..
Імперскі сацыялізм вылучаўся адным непарушным законам: дыктатурай так у самых вярхах, як у самых нізах. Трэба думаць, што гэта і было асноўнай крыніцай і фундамантам фальшу, масавага стукацтва (узаемнага шпіёнства) і нячуванага ў гісторыі масавага кравапраліцця, нішчэння мільёнаў людзей.
ПЕРАСЫЛКА
Тым часам у сьляпым (закрытыя ўсе вокны) вагоне нас прывезьлі ў Аршанскую перасылачную турму. Гэта былі блёкі, як усюды ў савецкай імперыі, адгароджаныя ад астальнога сьвету высокімі мурамі, у якіх мясьціліся некалькі тысяч зьняволеных. Кожная камера мела два паверхі нараў, на якіх покатам ляжалі (альбо сядзелі) зэкі.
У камеры, у якую мяне вапхнулі (разам з дзесяткам іншых), было больш двухсот чалавек. Камера набіта бітком, нават на падлозе ўсё занята і некаторыя пад нарамі ляжаць. Ды там, бадай, лепей, чымся на нарах, бо крыху халадней. Хоць на дварэ зіма, тут духата страшэнная і ўдушлівы смурод. Параша, як вядома, ружамі ня пахне...
Увайшоўшы ў камеру, я мімавольна спыніўся пры дзьвярах. Падлога была ўслана людзьмі. На нарах сядзелі паўголыя дзяцюкі (нават кашулі паскідалі). Твары і цела іх блішчаць, аблітыя потам. Свабоднага мейсца нідзе не відаць.
Як я вайшоў, так і спыніўся каля парашы, ня было месца нават ступіць, ня толькі прайсьці. Рэзкае сьвятло лямпаў амаль асьляпіла мяне. Стаяў разгублены і ня ведаў што рабіць...
На шчасьце (у няшчасьці!), да мяне зараз жа падышоў нейкі дзяцюк са стрыжанай пасівеўшай галавою і запытаў адкуль я.
3 Менскай турмы, сказаў я. А родам з Наваградчыны,,.
-Ці не Анішчык ваша прозьвішча?
Так, адказаў я, зьдзіўляючыся, адкуль мяне гэты дзядзька ведае.
А вы мяне не пазналі?.. Ярэміча?..
Фабіян Ярэміч?!.. — са зьдзіўленнем і недаверам сказаў я. I сапраўды, як я мог яго пазнаць? Калісь гэта быў кучаравы, з густою шэвелюраю-чупрынай, круглатвары, румяны дзяцюк, а тут стары чалавек... Я і забыўся, што і мяне напэўна трудна пазнаць сёння: замест нябрыдкага маладога чалавека стаіць астрыжаны і нябрыты, схуднелы дзядзька, апрануты... у, трудна разабраць якую, вопратку...