Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Шчыра кажучы, мяне зьдзіўляюць вашы слова... Але, зразумела, я рад што трапіў да такога сьледчага. I бяз грама “каварства” поунасьцю пагаджаюся з вашаю прапановаю.
Мы гаварылі пра розныя праблемы больш гадзіны і... ніякага пратаколу ня было.
В следуюіцнй раз мы будем говорнть по-деловому. Но уже как знакомые... й ён выклікаў канваіра, які адвёў мяне ў камеру.
У камеры-адзіночцы нас было трое: акрамя мяне, Бліноў мужык сярэдніх гадоў, кухар (яго забралі за тое, што ў нямецкім лагеры варыў баланду для зьняволеных). Другім быў маёр Алексахін ня выехаў у свой час у Савецкі Саюз.
А чацьвёртым... Пра штось гаварылі. Раптам адчыніліся дзьверы і хтось даслоўна ўкінуў у камеру маладога дзяцюка. Дзьверы закрыліся, а гэты дзяцюк так і ляжаў, выцягнуўшыся каля парашы (наш
туалет). Мы падыйшлі, паднялі яго і хацелі пасадзіць, але ён застагнаў і зноў паваліўся на падлогу...
Прыпадняўшы яго сарочку, мы ўбачылі чорна-сіне-чырвоныя плечы і паясьніцу, з жудаснымі пісугамі і крывавымі падцёкамі... Аказваецца, ён не хацеў прызнацца, што “зьяўляецца шпіёнам амэрыканскай выведкі” і другіх несамавітых злачынствах. Вось яго і правучылі... Прозьвішча яго было Салавей.
Прабылі мы з ім больш тыдня. Гэта быў вясёлы хлопец, любіў жартаваць і расказаць пра сваё жыццё, цікавыя прыгоды і здарэнні. Калі паправіўся, яго забралі ад нас і вялі далейшы дапрос. Больш я яго ня бачыў аж да перасыльнай турмы ў Оршы.
Тыдні, праведзеныя ў Лігніцкай турме, былі для мяне як бы адпачынкам пасьля глыбокага штрэсу ў Шчэціне. Спакойная і культурная атмасфера допытаў і пратаколаў Белакурава, людзкія гутаркі з ім у пэўнай меры вярталі веру ў чалавека. Стваралася ўражанне, што нават самае дно грамадзкага жыцця не зьяўляецца такім жахлівым, калі там існуюць сапраўдныя людзі (а не толькі двуногае зьвяр’ё). У цэлым, пратаколы Белакурава былі, у асноўным, паўтарэннем пратаколаў Носава. Лагаднейшы варыянт.
3 Лігніцы, што тыдня, ішлі эшэлоны ў Берасьць (Брэст). Большасьць з нас, адпраўляемых, былі рады, што ўжо ня прыдзецца чуць (амаль кожны дзень) енкаў і крыкаў арыштаваных, якіх “дапытвалі” ў казематах турмы. Мы спадзяваліся, што больш не давядзецца слухаць крыкаў і прарэзьлівага плачу жанчын, якія не жадалі насіць ярлыка шпіёнак і “нзменннц роднны”... Горка памыляліся... Гэта быў толькі пачатак...
Выехаў наш эшалон з Лігніцы, як заўсёды, у шчыльна закрытых вагонах, дзесь каля поўдня. Па дарозе кармілі нас добра. Густы мясны суп выдаваўся бяз нормы, можна было браць “дабаўкі” колькі хацелася. I я нечакана для сябе самога зьеў бадай тры міскі гэтага супу.
Цягнік ня йшоў, а валокся, паволі як чарапаха. Як відаць, тут шляхі яшчэ былі небясьпечныя. Бальшавіцкая ўлада не для ўсіх была прыймальная... Аставалася яшчэ каля гадзіны язды да Берасьця, як цягнік амаль што спыніўся. Затарахцелі стрэлы, разьляглася каманда “Ложнсь!” Мы паляглі, на сколькі гэта было магчыма ў перапоўне-
ным вагоне, стрэлы чуліся з двух бакоў. Мы дагадваліся, што стража цяшіка вядзе перастрэлку з нейкімі партызанскімі групамі (хутчей за ўсё з украінскімі).
Цераз паўгадзіны зноў застукалі калёсы, цягнік памалу стаў набіраць хуткасьць, і к ночы былі у Берасьці. Пратрымалі нас там нядоўга. Кармілі вельмі дрэнна (гэта ўжо была савецкая Беларусь. Тут панавала іншая сыстэма поўная дыктатура, абсалютная партыйных паноў. Простыя людзі ня мелі голасу, былі марыянеткамі ў руках агромнага партыйнага і энкавэдысцкага апарату. Усюды выглядала недастача і галеча. А сотні тысяч агітатараў і “громкоговорнтелей” крычалі, аглушалі народ лозунгамі “победы” і “жнть стало лучше, жнть стало веселей!”...
Трымалі нас, групу 15 чалавек, у невялікай камеры. Кармілі вельмі дрэнна. Са смуткам (!) успаміналася польская турма... Пазьней заўсёды гэты горад выдаваўся нам паршывым і варожым закуткам тупога прымусу і зьдзеку...
На “шчасьце” цераз два тыдні адправілі нас у сталіцу Беларусі Менск. Адразу у “Амэрыканку” (так называлі круглую турму ў цэнтры горада), дзе многія з жалем успомнілі... Берасьцейскую турму.
Г эта была вязьніца “пра эксэлянс”(у поўным значэнні). Тут усё было прадумана і зроблена для паглыблення цяжкасьці няволі і пакутаў няшчаснага чалавека, трапіўшага ў рукі садыстаў. Ізноў жа адашлём тых, хто цікавіцца пакутамі і загубаю людзей, да Салжэніцына. Практыкавалася тут сыстэма, падобная да маскоўскай Лубянкі. I вось тут давялося мне прабыць у адзіночнай камеры нямала доўгіх і пакутных месяцаў.
Першыя дні прайшлі спакойна. Ніхто нікуды ня выклікаў. Поўнае адзіноцтва давала магчымасьць пра многае падумаць. He адчаплялася думка: пасылаць зьвестку дахаты, ці не?.. Нецярпелася даведацца ці жывы бацькі і родныя? Хоць цераз дваюраднага брата я яшчэ ва Вроцлаве атрымаў няпэўнае паведамленне, што памёр бацька. Акрамя гэтага дагэтуль нічога ня знаў. He хацелася іх трывожыць і дабаўляць гора, якога і так тут усім хватала. Але з другога боку мама ўсё ж бы цешылася атрымаўшы хоць кароценькі ліст: што я жывы і знаходжуся ня вельмі далёка... Была б надзея, што
можа незадоўга вярнуся дадому... Акрамя таго, нічога ня ведаў я пра лес жонкі і дачкі -Наташкі. Ей ужо павінна быць шэсьць гадкоў... Але пэўнага дня распачалося сьледзтва (трэцяе!). “Маім” сьледчым быў Харытонаў. Ня вельмі малады чэкіст, праз рукі якога прайшлі сотні жыццёвых лёсаў і працэсаў. I, напэўна, большасьць няшчасных ахвяраў закончыла тут сваё жыццё...
Ужо першая сустрэча з гэтым панурым чалавекам не абяцала нічога добрага. Пасколькі матар’ялы папярэдніх пратаколаў з Шчэціна і Лігніцы былі ў яго на руках, мая “справа” (дело) была яму знаёма. Аднак сталічны спец лічыў сябе значна вышэйшым аўтарытэтам, чымся “полячншкн” Шчэціна, або Вроцлава. I пачаў ён “дзела” афармляць занава. Паплылі доўгія, пакутныя дні і ночы перарываных і неперарываных дапросаў. Акрамя ярлыка “нзменннка роднны” і “сотрудннчества с фашнстамн”, Харытонаў стаў выдумляць процьму іншых “преступленнй” супраць савецкай “Роднны”. Для яго ня важна было, што я ніколі ня быў грамадзянінам гэтай прылепленай да мяне “Родйны”...
Мала таго, ён стаў прыставаць да мяне з “прыналежнасьцю” да БНП, некай арганізацыі, ці партыі, пра якую я ніколі ня чуў... А таксама да сяброўства з незнаёмымі мне людзьмі.
Падобных цьверджанняў я не прызнаваў і адмовіўся падпісваць такія пратаколы. Пачаліся начныя дапросы з пазбаўленнем сну, агранічэнне прагулак і іншыя шыканы... Я ўжо крыху знаў правілы турэмнага быту. Аб‘явіў галадоўку. Нарэшце зайшоў у камеру начальнік сьледчага аддзелу. Падышоў да мяне амаль у сутык і, ўпіўшыся позіркам у мае вочы, спытаў:
Значнт, не хочешь прнзнаваться в прннадлежностн к БНП?.. Что ж, прндётся всыпать тебе в пяткн...
Я ўсё вам сказаў, што ведаў, адказаў я, не спускаючы вачэй. I вы дасканальна пра гэтазнаеце... Праглядзіце ўсе пратаколы: ці знойдзеце там хоць адно слова няпраўды?
Что ж, посмотрнм! -1 яны са сьледчым вышлі з камеры. Болын я начальніка ня бачаў, а сьледзтва цераз дзесятак дзён было закончана. Хутка мне быў дадзены для азнаямлення акт абвінавачвання. Божа вялікі! Што там было панапісвана! Сколькі усякай бязглузьдзіцы!.. Толькі хворы вар’ят мог нешта падобнае настрапаліць...
Усе пратаколы сьледзтва былі мною падпісаны ня гледзечы, акрамя тых, якія датычылі іншых асобаў. Такіх я не падпісаў, і яны былі выключаны з “дела” Перачытваў я гэты том бязглузьдзіцы і лухты, пераплеценыя з рэальнымі фактамі майго жыцця і дзіву даваўся... Няўжо ўся савецкая юрыспрудэнцыя так выглядае? Такімі правіламі ці звычаем кіруецца?!.. Што ж гэта дзеецца? Дзе ж справядлівасьць?.. Дзе праўда? Няўжо яе навек затапіла няпраўда і сьмярдзючая брахня?..
Блыталіся думкі, калацілася няроўна сэрца, не хацелася ні думаць, ні есьці паршывай турэмнай баланды... Ізноў мільгала думка пра самагубства. Але... У апошні момант успаміналася варажба на картах... і апошні яе пункт сустрэча з сям’ёй... Ізноў васкрасала тоненькая нітачка надзеі.
Няўжож суд не разбярэцца? Там жа сядзяць дарослыя, адукаваныя людзі... Ці ж яны не разьбяруцца?.. He адкінуць яўнай лухты?.. Цені зьмяняліся проблескамі сонца, ізноў навальвалася цемра...
Яшчэ раней да мяне ў камеру быў падкінуты нейкі дзядзька з грудною “жабай” на сэрцы. Яму таксама сьледавацель не дазваляў спаць ні днямі, ні начамі, нават седзячы. I ў часе нашай гутаркі цьвердзіў:
Ня трэба самога сябе ашукваць. Яны не абмежуюцца двума ці трыма гадамі, усыплюць ня менш дзесятка, a то і дваццаць!.. Гэта табе ня Захад!
Я не спрачаўся. Але прывыкшы думаць заходнімі катэгорыямі, меркаваў, што суд разьбярэцца. Можа засудзяць на два-тры гады зсылкі... Дазволяць працаваць у школе... Або знайду сабе іншую работу...
Усё гэта было нерэальнымі, наіўнымі, калі не дзяціннымі лятуценнямі. Гэта ўжо стаў я вычуваць, чытаючы томы (!) абвінавачанняў. Пацягнуліся доўгія дні і ночы нэрвовага і трывожнага вычэквання судовага працэсу.
Я амаль што задаволены быў сваім адзіноцтвам. Ніхто мне ня дурыў галавы, ня выклікалі на дапросы, не перашкаджалі нармальна спаць. Трывога мяшалася з “уцехай”: мяне ўсё ж такі абмінула фаза нялюдзкага катавання, а таксама таго, што цераз мяне ніхто іншы не пацерпіць і не загіне. Нешта падобнае да узвышанага заспакоення блыталася з прыступамі роспачы і безнадзейнасьці.
Нарэшце мяне выклікалі на суд... He памятаю куды мяне “чорны воран” завёз і як мяне прывялі ў даволі вялікую і сьветлую залю. Пасадзілі (са стражай) побач на нейкую лаўку. А цераз некалькі мінут пачуўся вокліч:
Суд ндёт!..
У залі было некалькі чалавек, усе мы ўсталі. Трое адкормленных ваенных у форме “начсастава” занялі свае месцы. Пасьля каманды “саднтесь” усе прысутныя селі.
Яшчэ перад гэтым да мяне падыходзіў нейкі хлюсьцік, які паясніў, што ён мой адвакат. Я, са зразумелай пагардай, зірнуў на яго (бо як ён мог бараніць чалавека, з якім нават не удасужыўся пагаварыць?) і коратка адмовіўся. Адзін з прыбыўшых (гэта баў пракурор) стаў чытаць доўгі акт абвінавачвання. У нармальнага чалавека ня толькі сэрца, але нават ногі задрыжалі б слухаючы пра зьверствы і праступленні, дакананыя падсудным.
Аж мне самому рабілася страшна... Аднак я цярпліва чакаў канца, каб сказаць суду праўду і папрасіць справядлівага вырашэння мае справы. Разглядаўся на твары тых, хто называў сябе Ваенным (чаму?) Трыбуналам БССР. Гэта былі не беларусы.