• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Сакратарка нашага аддзелу сапраўды атрымлівае большую зарабатную плату, чым сакратарка Дэлегатуры “Чытэльніка”. Дык вось...
    Я узяў кнігу карэспандэнцыі сакратаркі (яна прадаўжала працаваць пасьля майго прыходу), разгарнуў і паказаў інспектару: колькасьць карэспандэнцыі займала што месяц 900 і больш пазіцый.
    А колькасьць карэспандэнцыі у Дэлегатуры толькі 400. У нас працуе адна сакратарка, а у Дэлегатуры дзьве. Значыць па справядлівасьці я павінен трымаць таксама прынамсі дзьве сакратаркі, я аднак аплачваю толькі адну! I законна плачу ей толькі паўтары стаўкі. За тое, што яна працуе без заганы за дваіх!..
    Далей я гэтак сама поўнасьцю абаснаваў аплату шафёра і бухгалтара. Усе закіды былі поўнасьцю абаснована адкінуты. Я даказаў, што аддзел не перарасходуе фонды фірмы, а наадварот эканоміць.
    Інспектар падзякаваў за выясьненні, падпісалі акт рэвізіі і на гэтым скончылася. Мне падлягалі Шчэцінская і Зялёнагорская акругі. Трэба было многа ездзіць, каб належна наладзіць работу, адкрываць новыя пункты, крамы, кіёскі, дагаворвацца з кіраўнікамі гэтых пунктаў, афармляць догавары. У нейкай справе зайшла да мяне пара інтарасантаў з гарадка Камень Поморскі. Там яшчэ ня было нашага пункта, і я, пагаварыўшы з гэтымі людзьмі, запрапанаваў уключыцца ў нашу работу. Пажылы чалавек дзесь працаваў а маладая і даволі пры гожая жонка яго займалася дамовымі справамі. Яны сказалі, што падумаюць, цераз тыдзень ці два мы аформілі дагавор. Пані Стэфанія ўзялася арганізаваць і працаваць у магазіне-кнігарні нашай прадукцыі.
    Работа пайшла спраўна. Стэфанія была растаропнай, актыўнай і, галоўнае, прыгожай жанчынай. А прыгожасьць у гандлі немалаважны фактар заусёды прыцягвае пакупыікоў. I работа гэтага пункта хутка наотрала тэмпы.
    Сустрэў я ў Шчэціне таксама свайго школьнага сябрука -Лёньку Бондара. Ён не давяраў бальшавікам і ў часе масавай рэпатрыяцыі пераехаў сюды, абсталяваўся і нават наладзіў уласную краму абутку. Тады прыватная ініцыятыва ня была забаро-нена. Я прапанаваў яму работу ў нашай фірме, але ён не згадзіўся. Уласны інтэрас даваў большы прыбытак.
    Працуючы дырэктарам саліднага прадпрыемства, я не парываў сувязі з прэсай. Адразу пазнаёміўся з галоуным рэдактарам “Кур’ера Шчэцінскага” і даволі часта зьмяшчаў там свае матар’ялы, заўсёды падпісваючы ўласным прозвішчам. У канторы знайшоў мяне і былы сусед сястры Мані з Грабаўкі Косьця Ігнатовіч (Зайко). Ён толькі што вярнуўся з турмы (у Польшчы лагераў ня было) і папрасіўся на работу. Я прыняў яго на свабоднае яшчэ месца кладаўшчыка, дзе ён працаваў доўгі час.
    Пэўнага дня пазваніла мне з Каменя Паморскага пані Стэфанія. Надходзілі каталіцкія сьвята (Вялікдзень) і яна запрашала прыехць у госьці.
    Я ахвотна згадзіўся. Аказалася, што яе муж выехаў у Варшаву, а гасьцявала ў яе падружка, незамужняя прыстойная дзяўчына. Мы пазнаёміліся, пацякла цікавая і вясёлая гутарка, жанчыны заняліся варажбою кінулі карты. Гледзячы на іх варажбу і слухаючы “прадказанні”, я часам устаўляў свае слаўцо і, як відаць трапнае.
    Вы лепей за нас умееце варажыць! сказала гаспадыня. I стала прасіць каб я ім паваражыў. I хоць я ніколі варажбой не займаўся, ня змог адмовіцца. Кінуў карты і паваражыў адной. Як ні дзіўна, але варажба мая (адкрываючы таксама сучаснасьць і мінуўшчыну) аказалася вельмі трапнай, чым яны абедзьве былі моцна зьдзіўлены. Стала прасіць другая. Тады я заявіў, што магу ей паваражыць толькі адзін на адзін. Зайшлі мы ў другі пакой, і там я зноў кінуў карты. He памятаю, што я там нагаварыў, але дзяўчына прнняла мае словы моцна да сэрца.
    Пасьля кавы (вячэры) я стаў прасіць, каб пані Стэфанія мне паваражыла. Яна доўга адмаўлялася, але нарэшце угаварыў (усёроўна рабіць ня было чаго).
    Гэтая варажба запамяталася мне на усё жыццё. Перш за усё яна сказала, што чакае мяне вялікая нечаканасьць (неспадзянка). Здарыцца штось, чаго я зусім не чакаю, не спадзяюся. Другое чакаюць мяне нейкія вялікія грошы... Але гэта будзе страта. Трэцяе чакае мяне казённы дом. Чацьвёртае далёкая, вельмі далёкая дарога... I пятае сустрэча з сям’ёю.
    Слухаючы гэтую варажбу, я беспардонна усьміхаўся. Бо сапраўды было мне сьмешна! У маёй дырэктарскай працы што дня бывалі нечаканыя здарэнні. Трэба было ўсё і ўсіх бязупынна кантраляваць. Вялікія грошы?.. Цераз мае рукі амаль штодня прайходзілі вялікія на той час сумы грошай, дзесяткі, а часам сотні тысяч... A казённыя дамы (ваяводзкія ды іншыя управы) я наведваў даслоўна кожны дзень. Такая работа. I тым больш далёкая дарога... Я што тыдня выязджаў у сваю або суседнюю акругу. Часта шофер пад’язджаў у 6 гадзін раніцы, і мы езьдзілі да поўначы. За дзень рабілі сотні кіламетраў. Я няраз ехаў і цягніком у Варшаву, Познань ці іншыя адлеглыя гарады.
    Пасьмяяліся, пажартавалі, пабалакалі да ночы і пайшлі спаць. Пасьля умяркаванай выпіўкі сон быў моцны і здаровы. Вярнуўшыся, я зноў заняўся бясконцымі праблемамі арганізацыі і дасканалення рабочага працэсу. Працаваць я ўмеў і любіў. Тым больш, што такая праца адпавядала майму характару. Колькасьць працаўнікоў дабягала да паўсотні. Але гэта быў сцэмэнтаваны і зграны калектыў. Я мог выязджаць на тыдзень ці болып і знаў, што прадпрыемства будзе працаваць як анкерскі гадзіннік без перабоеў і недахопаў. Кожны раз я з прыемнасьцю вяртаўся да сваіх працаўнікоў і вычуваў, што яны таксама добра адносяцца да мяне. Бо я кожнаму ішоў насустрач і чым толькі мог — памагаў. Нават свой месячны (бязіменны) білет на язду цягніком даручаў тым, каму трэба было ехаць у Кракаў, ці далей. Такая паездка нямала каштавала.
    Аднойчы прысьніўся мне дзіўны сон. Здаецца, іду я кудысь, a мне насустрач бягуць нейкія людзі: у вайсковых мундзірах з зорачкамі на круглых шапках і аўтаматамі... Вядуць яны на павадах са-
    бак, якія ўядаюцца на мяне... I ніяк не магу разьмінуцца з імі куды не паварочваю...
    Прачнуўся я з біццём сэрца, успацелы... Успомніў, што нядаўна тут, у Шчэціне, зьнік бяз весткі адзін з працаўнікоў Дэлегатуры. На нашыя пытанні да дырэктара Свободзінскага, той адмоўчваўся, нічога канкрэтнага нам не сказаў.
    Чамусьці гэтае зьнікненні і здаваліся мне як бы нечым спалучаныя... Але хутка паглынула работа, і я пра ўсё гэта забыўся. Неяк на вуліцы сустрэўся з Тамковічам, “шляхціцам” з Зубкава (каля Наваградка). Калісь мы разам былі на вяселлі, сустракаліся на вечарынках. Я рад быў пабачыць земляка. Стаў вьшытваць, ці даўно ён з Беларусі, што там чуваць, як жывуць, ці быў у Валеўцы, а можа ў Мондзіне?.. Выглядаў ён на шляхоцку, апрануты ні то што дрэнна як бы нярашліва. Нябрыты.
    Я расказаў яму праз сябе, свае прыгоды і беды. А ён пахваліўся, што быў нядаўна (ня першы раз) у Наваградчыне і... папрасіў пазычыць грошай, маўляў, абакралі яго ў цягніку... Я даў яму, сколькі меў пры сабе, сказаўшы, дзе можа мяне знайсьці, і мы разыйшліся. Аднак пан Томкевіч да мяне так і не заглянуў.
    Перад праваслаўнымі сьвятамі (Вялікдзень) я канчаў у кабінэце якуюсь работу, як да мяне зайшоў апрануты ў чорную скураную тужурку даволі мажны і рослы чалавек. Прывітаўшыся, ён сказаў, што зьяўляецца працаўніком “УБ” (Ужонд Бэзпечэньства), што адпавядала савецкаму НКВД, і папрасіў пад’ ехаць з ім для выясьненыя адной справы.
    У мяне пільная работа, хацеў бы сёння закончыць. Можа адложым на заўтра?
    — He... Справа — пільная і ня можа быць адложана. Я з машынай.
    Добра. Тады я зараз выклічу свайго шафёра...
    He, ня трэба. Паедзем у нашай, яна стаіць каля ганка... Калі я спытаў пра справу, якая ня можа быць адложана, ён неахвотна паясьніў, што аба ўсім даведаюся на мейсцы. Вышаўшы на вуліцу (ён мяне пусьціў наперад, сам ішоў ззаду), я сапраўды ўбачыў за вуглом нашага дому чорны лімузін, у якім сядзела двое ваенных... савецкіх!.. Яны пасадзілі мяне на заднім сядзэнні, паміж сябе, а “чорна куртка” каля шафёра. Мне стала зразумела, што адбываецца нейкая афёра,
    але пасколькі я ня меў за сабой ніякіх праступных дзеянняў і не займаўся ніякай нелегальшчынай, быў спакойны. Праз мінут 20-30 мы спыніліся ў нейкім глухім завулку, перад жалезнымі варотамі. На дадзены сыгнал, брама расчынілася і зноў наглуха зачынілася за намі. Пачатак гэтага панурага эпізоду не абяцаў нічога пацяшальнага. Тым ня менш, я лічыў усё, што адбывалася, нейкім непаразуменнем.
    Мяне павялі ў даволі сьветлы і чыста абсталяваны пакой. Мне і ў галаву ня прыходзіла, што я знайходжуся ў адным з капканаў ЧК СМЕРШу. Са мною абходзіліся ветліва, часам пробавалі нават жартаваць.
    Зьявілася двое нязнаных мне функцыянераў. Пазьней я даведаўся, што гэта быў маёр Кавалёў начальнік СМЕРША (Смерть Шпнонам) і следчы НОСАЎ. У простай і нявымушанай атмасферы пачалася гутарка і пытанні адкуль я і дзе жыў, працаваў раней, калі і чаму пераехаў у Шчэцін. Якія мае намеры на будучыню і т.п..
    Я адкрыта ім пра ўсё гаварыў, як кажуць, таіцца ня было з чым. Пасля яны запыталі, якое я маю грамадзянства.
    Польскае! адказаў я, крыху зьдзіўлены.
    Как же так, запярэчыў Кавалёў, вы белорус, роднлнсь в Белорусснн н вдруг польское гражданство?.. У вас есть соответствуюхцнй документ, паспорт?...
    Паспарта ў мяне польскага няма, бо яшчэ не праводзілася паспартызацыя, але ў мяне ёсьць ваенны білет (ксёнжэчка войскова), выданая польскімі ўладамі і польскага грамадзянства не зракаўся, будучы родам і жыхарам Заходняй Беларусі. Пасьля вайны я адразу стаў на улік ваеннай камендатуры ў Катавіцах. Ды і наўрад ці мог бы я працаваць на адказных пасадах, каб не лічыўся грамадзянінам дзяржавы... Акрамя таго, догавар аб рэпатрыяцыі дае права выбару грамадзянства тым, хто жыў і працаваў у Заходняй Беларусі.
    У часе нашай гутаркі прысутнічаў чалавек у чорнай тужурцы (прадстаўнік Польшчы), але ён не сказаў ані аднаго слова. Цераз паўгадзіны, ці гадзіну, мяне перапрасілі, сказаўшы, што пойдуць пазваніць у Менск. Бо ня ўпэўнены як трактаваць ім мяне: польскім, ці савецкім грамадзянінам...
    Пярэчыць ім ня было сэнсу, і я астаўся адзін. Паляк у тужурцы зьнік таксама. Больш я яго ня бачыў. А, як пазьней выяснілася, сьмер-
    шаўцы паехалі да мяне на кватэру (да мае гаспадыні пані Анелі, дзе я пасяліўся пасьля прыезду з Вроцлава). Зрабілі там падрабязную рэвізію. Пасьля у кантору, у кабінеце таксама прафесіянальна “прашманалі” ўсе куточкі і толькі к вечару вярнуліся да мяне.