• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Мне асабіста спадабаўся і горад і яго жыхары з іх даволі шырокім дэмакратызмам. Прыцягвалі зрок гандлёвыя рады Сукенніцы прыгожай, нават крыху вычурнай архітэктуры.
    Цэнтральную плошчу аздабляў таксама Мар’яцкі касьцёл з высачэннаю званіцай, з якой у 12 гадзін гучаў на ўсю Польшчу “Гэйнал”, выкананы найлепшым трубачыстам гораду. Бадай найстарэйшым у краіне быў багаты каралеўскі замак “Вавэль” над Віслай (з каралеўскімі гробніцамі), а побач капец Касьцюшкі, вядомага беларуска-польскага генерала.
    Акрамя таго, у Кракаве уцалела нямала іншых рэдкіх помнікаў гісторыі і архітэктуры. Ды і “новыя” манументальныя пабудовы заслугоўвалі ўвагі. Як, напрыклад, Тэатр імя Славацкага (з кадрамі выдатных артыстаў), прыгарадныя басэйны, фабрычна-завадзкія аб’екты, гарадзкія Плянты. Яны мелі сваю, сказаць бы, грацыю і чароўнасьць.
    Я хутка прывык да горада і ўвесь акунуўся ў працу. Кракаўскае выданне газэты мусіла мець поўную вялізную старонку газэты, запоўненую выключна мясцовымі матар’яламі. Зразумела, што гэта былі матар’ялы, можна сказаць, універсальнага характару. Пачынаючы ад самых дробных паведамленняў пра гадзіны працы рынку, ці іншых установаў; адрасоў і паказу тэатраў ды кінафільмаў, канцэртаў, да грамадзка-палітычных і эканамічных праблемаў горада і акругі, бытавых пытанняў (вада, ацяпленне. харчаванне, абслуга) і справаў культуры.
    Трэба было не забывацца пра кіпучае культурнае жыццё вялікага гораду. Зьмяшчаць рэцэнзіі на новыя выданні кніг, асаблівыя канцэрты, візыты замежных палітычных дзеячаў і іншых выдатных і праслаўленых асобаў і г.д..
    Зразумела, што работы мне хапала “па горла”, не гаворачы ўжо пра чыста адміністрацыйныя справы. Для драбнейшых функцый мне была прыдзелена сакратарка (здольная і актыўная Ліля Багер). Навязаўшы знаёмствы з кіраўнікамі адміністрацыі (ваявода др. Пасынкевіч), гарадзкімі установамі і больш знанымі літаратарамі (у тым ліку Магдаленай Самазванец і празаік Махэек), публіцыстамі (Ян Шчэпаньскі і др.), з некаторымі акадэмікамі і прафесарамі, артыстамі, я “змантаваў” круг сымпатыкаў і карэспандэнтаў газэты. Пісаў многа і сам.
    Хутка газэта стала даволі папулярным органам, атрымала прыхільную ацэнку цэнтралі, а таксама адпаведных органаў Варшавы. Даволі цесная сувязь наладзілася з паслом у Сойм -папулярным сацыялістам др.Дробнэрам. Гэта быў стопрацэнтны дэмакрат, і мы адкрыта абмяркоўвалі важнейшыя эканамічныя і палітычныя праблемы дня. Будучы сам жыдоўскага паходжання, ён бяз ценю якойсь збянтэжанасьці, або незадаволенасьці, згаджаўся з думкаю, што ў польскім кіраўніцтве (асабліва ў Варшаве) залішне вялікі працэнт жыдоў. Мы з гумарам працытавалі модную тады прыказку:
    Сустрэўшыся на вуліцы Варшавы, старыя сябры (пасьля вайны) разгаварыліся. I адзін пытае ў другога:
    Якое ўражанне робіць на табе сёнешняя Варшава?.. А той. падумаўшы, кажа:
    Нядрэннае. Відаць, што народ працуе, і горад хутка адбудоўваецца...
    А яшчэ што?..
    Ды вось не магу зразумець, чаму на вуліцах жыдоў няма?.. Іх жа столькі было перад вайною...
    А! Дык яны цяпер усе ў міністэрствах!..
    Трэба адзначыць, што пасьляваенная Полыпча трымалася цьвёрда дэмакратычнага курсу. Мне давялося пагаварыць з прэзыдэнтам таго часу Болеславам Берутам (на сустрэчы з прафэсу-
    рай). Гэта быў вельмі абаяльны, просты чалавек, з шырокім кругазорам і стопрацэнтнай талеранцыяй да ўсіх веравызнанняў і палітычных накірункаў таго часу, вораг усякага гвалту і абмежавання правоў чалавека.
    Таксама была нагода ўзяць “інтэрвью” у генерала Паплаўскага, прыстойнага і адукаванага ваеначальніка. Яго выказванні таксама мелі дэмакратычны, хоць больш стрыманы характар. Наогул, усе мы ў той час верылі ў беспаваротнае наступленне свабоды і “дэмакраціі”, нават тады, калі уладу ў свае рукі ўзяў Гамулка. Гэты польскі Генсэк, быў надзіва простым і даступным чалавекам, сказаў бы, “белай варонай” сярод свайго (і сёнешняга) акружэння: нязломны партыйны дзеяч бязсрэбранік!.. Ён ніколі ня ўзяў з казны дзяржаўнай капейкі і з прыватных рук таксама. Яго жонка Марыя зьяўлялася ўнікальным зьявішчам. Яна поўнасьцю аддавала сябе грамадзкім справам, клопатам пра рэальных людзей, дапамагала абсалютна ўсім, хто б да яе не зьвяртаўся!... За ўсе гады працы ў тагачаснай Полыпчы, я не пачуў і нідзе не прачытаў пра гэтых людзей нават слова пра казнакрадзтва, ці скупасьць, хцівасьць альбо скнэрства. Рэдкі ў гісторыі прыклад выдатнага асабістага прыкладу.
    3 імі можна быдо параўняць хіба толькі чэскага Масарыка, або амэрыканскага Вашынгтона. Адсюль мы чэрпалі веру ў справядлівую будучыню, адсюль радзіўся наш энтузіязм у адбудове паваеннай польскай дзяржавы. У тыя часы уплывовым дзеячам польскага кіраўніцтва стаў і наш беларускі (наваградзкі) дзяцюк Аркадзь Лашэвіч. Пасьля далучэння Беласточчыны да Польшчы, беларусы станавілі значную колькасьць і рэальную сілу. Яшчэ было далёка да росквіту шавінізму.
    Мой аўтарытэт як журналіста настолькі падняўся, што мясцовае згуртаванне купцоў (Купецкая Гільдзія) зьвярнулася да мяне з просьбай арганізаваць і выдаць купецкі перыядычны журнал. Мяне крыху зьдзівіла гэтая прапанова, бо ў Кракаве заўсёды было журналістаў больш, чым трэба. А некаторыя (Баліцкі, Гротовскі, Шчэпаньскі) былі знанымі і папулярнымі публіцыстамі ва ўсёй Польшчы. Аднак прапанова была выгаднай і цікавай для мяне, дыпламаванага эканаміста.
    Нягледзячы на загружанасьць працай пры сваёй газэце, я згадзіўся. Падрыхтоўчая работа трывала каля трох месяцаў. Я навязаў кантакты з рознымі эканамічнымі і гандлёвымі установамі (што было ня цяжка ў маёй сытуацыі), некаторымі спецыялістамі навукоўцамі, і вышаў першы нумар даволі прыгожага звонку і належна аформленага ў цэлым журнала. Уступны артыкул напісаў па маёй просьбе папулярны ў тыя гады ваявода др.Пасынкевіч Кошты, вядома, аплаціла гэта Ізба Купецка.
    Заказчыкі журнала былі вельмі задаволеныя і запрапанавалі мне прыняць пасаду галоўнага рэдактара. Падумаўшы, я адмовіўся. Мне больш падабалася жывая, вечна канкрэтная і рухлівая праца журналіста штодзённай газэты і змяняць яе на сугуба спецыялістычны (нуднаваты!) стыль работы я не рашаўся. Нягледзячы на ўгаворы ўплывовых, высокапастаўленых дзеячау. Я быў малады, здаровы і поўны энэргіі, рваўся да супрацоўніцтва з усім сьветам!..
    А жыццё цякло сваім, не заўсёды зразумелым і лагічным рэчышчам. У тыя пасьляваенныя гады дзяржава яшчэ не акрэпла эканамічна. Часам нават не хапала некаторых прадукгаў, а таксама транспарту. Я ня меў асобнай машыны і карыстаўся “сумяшчальным” транспартам. Наогул гэта мяне задавальняла. Аднак з бегам часу я заўважыў, што мой “партнёр” па машыне зачынае камандаваць гэтай машынай нават тады, калі мне трэба было тэрмінова ехаць па рэдакцыйныя (пільныя!) матар’ялы. Паўсталі непарузуменні, спрэчкі.
    Я напісаў галоўнаму рэдакгару запіску, што не згаджаюся на падобнае становішча, якое мне псуе работу. Аднак Бельскі ніякіх мераў не прыняў, агранічыўшыся невыразнай “трэпалогіяй”. Настрой у мяне крута зьмяніўся.
    У гэтым якраз часе зьбіраўся пераязджаць у Вроцлаў (на панямецкіх землях) мой добры сябра Тэофіль Вітэк. Ён працаваў у ППР (Польскай Рабочай Партыі) на нейкай адказной пасадзе. Мы ўжо няраз сустракаліся ў розных абставінах, і дзяцюк падабаўся мне праматою і справядлівасьцю. Партыя эфэктыўна падтрымлівала інтарэсы рабочых і карысталася даволі вялікай папулярнасьцю. Яна цесна супрацоўнічала з ППС (Польскай Партыяй Сацыялістаў), якую узначальваў Цыранкевіч, і пазьней яны зьліліся ў адну партыю.
    Аказалася, што гэта быў пераходны перыяд... да камуністычнага кіравання. Але у той час падобнага павароту не чакалі.
    Вітэк ужо завербаваў выдатнага публіцыста Збігнева Гратоўскага і яшчэ адну працаўніцу. А пасьля настойліва стаў угаворваць мяне.
    Ольку! (так ён па-сяброўску называў мяне). Давай паедзем! Вроцлав вялікі горад, большы за Кракаў. Вельмі цікавы гістарычны цэнтр. Там атрымаеш адразу адпаведнюю кватэру, зробім добрую газету. Будзеш сакратаром рэдакцыі... А тут чаго табе чакаць?.. У мяне там блізкі сябра Дрэўноўскі, ён выязджае ў Варшаву, дзе будзе міністрам, заўсёды нам паможа... Яго дом (віла) застанецца нам, зоймеш пакоі, што табе спадабаюцца .. А там відаць будзе...
    Я сустрэўся з Гратоўскім і пагаварыў з ім. Гэта быў надзвычай просты і шчыры чалавек, надзвычай здольны і фэнаменальна працавіты журналіст. Так, як і я, ён пісаў свае артыкулы заўсёды “на чыста”, ніколі іх не перапісваў. Тым ня менш, яго матар’ялы, асабліва фэльетоны, адзначаліся выдатнай якасьцю, былі актуальнымі, жывымі, цікавымі.
    Пасколькі мяне ўжо слаба прывязвала да Кракава пахаладзелая атмасфера і сфармаваўшаяся ў галоўнай рэдакцыі групавая дыктатура, я рашыўся і даў згоду. Паехаў да Бельскага, падрыхтаваўшы адпаведнюю заяву і,не застаўшы яго (быў дзесь у камандзіроўцы), пакінуў пісьмо Фуксу, вытлумачыўшы яму без абслонак сытуацыю.
    Фукс мяне ўгаворваў не сьпяшацца і г.д., але я ўсё ж такі на наступны дзень разам з Вітэкам пераехаў у Вроцлаў. Пачаўся новы віток мае дзейнасьці і жыцця.
    Mae пошукі Сашы не давалі ніякіх рэзультатаў. Пасылаў пісьмы і нават тэлеграмы на Беларусь, але водгуку ня было ніякага. Урэшце перастаў, пагадзіўся з лёсам. Аставалася спадзявацца на якіясь нечаканыя перамены. Зрэшта, на настальгію ня было часу.
    Усталяваўшыся на новым месцы, пачалася нялёгкая інтэнсыўная праца. Тут ужо існавала газэтка раённяга маштабу, малога фармату і тыражу (15 тысяч экзэмпляраў). Працавалі там віленчук Васілеўскі, Туласевіч, малады яшчэ Глагоўскі і пару жанчын. Газэтка называлася “Піянэр”. Яе зьмест і узровень бадай адпавядалі гэтай назве.
    Сабраўшы ўсіх працаўнікоў, мы вырашылі даць назву новай газэце шырокага фармату: “Слово Польске ” сотні гадоў гэтае слова было тут забаронена. Распачатая немцамі вайна закончылася крахам іх палітыкі “Дранг нах Остэн”.
    Распачатая намі работа набірала размаху. Горад агромны, у дватры разы больш, чым Кракаў. Адна палова поўнасьцю разьбітая, ня толькі ніводнай вуліцы не ўцалела, але нават ніводнага будынка. Усё роўна, як пасьля пажару ў вёсцы: тарчаць адны каміны ды абломленыя шкілеты сьцен... Пасярэдзіне працякае рака Ныса, даволі глыбокая і мутная. У заходняй частцы горада нямала вуліц уцалела, Гатыцкія касьцёлы, старажытныя будынкі... Усюды сьляды вайны. Аднак ужо вярнулася (альбо наехала) больш за сто тысяч насельніцтва, пазаймалі ўцалелыя будынкі, рамантуюць, адбудоўваюць.