• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Але ці ж трэба дадаць, што транспарту тады на ўсходні напрамак ня было ніякага. Мінаў я пасёлкі, гарадкі, знайшліся спадарожнікі, але ўсе мы топалі пешкі... Нарэшце дабраліся да горада.
    Увесь час стаяла добрае надвор’е. Цёпла, суха і сонечна. На цэнтральнай плошчы каля самага вакзала зьдзівіла нас цэлая гара вышынёю каля васьмі мэтраў самых розных прадметаў: сталы, крэслы, канапы, люстры, жырандолі, фартэпіяны, іншыя інструменты, швейныя машыны, печкі і пліты, радыёапараты, дываны, бялізна, вопратка, грамафоны і патэфоны, розныя станкі і прылады цяжка прыдумаць, чаго б там ня было!.. Гэта ўсё, як казалі людзі, было рэквірована ў насельніцтва і валялася пад голым небам, чакаючы тыднямі (а можа месяцамі?) вывазу ў Расею... Гэтае награбленае дабро валялася, як непатрэбны хлам, марнавалася адкрытае на дождж і непагоду...
    Вось дык гаспадары... чуліся гнеўныя і насьмешлівыя словы і саркастычныя заўвагі. Нас ледзь не забралі тут на разгрузку вагонаў, якія ўсьцяж падвозілі нарабаваныя рэчы. Я адкруціўся тым, што даганяю жонку (што было праўдай). Я яшчэ меў надзею, што можа найду яе ў Познані, горадзе мае Альма матэр. Хоць гэтая надзея была ужо зусім слабенькай.
    Людзі блукалі паміж вагонаў на станцыі, шукаючы, як і мы, якогась парожнага вагону, альбо платформы, якая ішла б на Познань, a адтуль на Варшаву. Са мною прабіралася нейкая польская сям’я і яшчэ некалькі асобаў. Сярод іх падсеў на знайдзеную намі платформу і нейкі савецкі вайсковец. Быў тэта прапаршчык ці афіцэр я не разьбіраўся ды і ня цікавіўся.
    Цягнікі ішлі цяпер вельмі паволі, доўга выстойваючы на станцыях і бакавых каляінах. На платформе было нязручна, можна было зваліцца, а ўночы даволі холадна. Але яна ўсё ж такі вязла!.. Ня трэба было біць змардаваных ног.
    Беглі гадзіны, вайсковец найбольш гаварыў са мною, бо я свабодна карыстаўся расейскаю мовай. Мы пазналіся бліжай, нават падкормліваў ён мяне сваім ваенным пайком. Аказаўся даволі сьгмпатычным і размоўным чалавекам, і мы нямала аб чым перагаварылі, пакуль дабраліся да Познані. Ён таксама ехаў у Варшаву. На другі ці трэці дзень, ён расказаў, што едзе ў доўгую камандзіроўку дырэктарам вялікага гаспадарчага аб’екту. Мне, як гаспадарскаму сыну і эканамісту, прапануе ехаць з ім будзе добрая работа і “будешь кататься как сыр в масле”.
    Падумаўшы, я адмовіўся ад яго прапановы.
    Мне трэба жонку знайсьці, заглянуць дахаты ці бацькі жывы?.. А работа заўсёды знайдзецца.
    Смотрн! сказаў ён. У меня ты будешь, как за каменной стеной. А еслн поедешь сам, то тебя возьмут на месяца дватрн, нлн больше в лагерь, а потом посмотрят, что с тобою сделать...
    Прыехаўшы ў Познань, ён кудысь адлучыўся, а я чакаў цягніка на Варшаву. Адтуль меркаваў прабіцца на Беларусь. Цягнік адыходзіў цераз некалькі гадзін, і я спробаваў даведацца што-небудзь пра Сашу. Аднак у ПУР-ы (Рэпатрыяцыйнае Бюро) мне сказалі, што падобная жанчына не прайходзіла цераз іхнюго рэгістрацыю...
    На вакзале я ізноў сустрэўся са сваім спадарожнікам. Калі пасажыраў правяраў кандуктар з энкавэдзістамі, “мой” ваенны коратка сказаў:
    Он co мной!.. I ў мяне ніхто больш ня пытаў дакументаў. Прыехалі ў Варшаву сярод дня. На вакзале людзей было, як мура-
    шак. Густая маса прыязджаючых і ад’язджаючых рухомым натаўпам заліла ўсю навакольную прастору.
    Смотрн! паказаў мне на гэты людзкі пчальнік мой апякун. Ты думаешь, так будет там, куда ты едешь?.. Всех позагонялн в колхозы, даже старнков н ннвалндов... Людям есть нечего (каля вагонаў разносілі і развозілі піражкі ды іншыя гарачыя стравы)... Н деваться некуда все в клеіцах...
    Але нейкая ўпартасьць змушала мяне ізноў адкінуць яго прапанову. I мы па сяброўску разьвіталіся.
    Хочешь, дам тебе мой адрес, может надумаешь прнехать... Я адмоўна кіўнуў галавою і пажадаў яму шчасьця. А каб дабірацца да Беларусі, мне трэба было пераехаць цераз Віслу, у Прагу. Неяк дапхаўся я да пераправы. Гэта быў тымчасовы развадны мост, са зьвязаных лодак і насьцілу. Дайшла чарга і да мяне, разам з сотнямі вяртаючых з бежанства, я перайшоў на пражскую старану. Тут даведаўся, што цягнік на Баранавічы ідзе з Гданьскага Дварца (Усходні быў разьбіты) адыходзіць каля чацьвёртай гадзіны папаўдні. Я са сваім мізэрным клумкам прысеў у зацішку, каб ня блытацца сярод масы народу.
    Мімаволі аглядаў страшную карціну спаленай і ўшчэнт разьбітай Варшавы.Колькі тут загінула народу!.. Нявіннай моладзі, цывільнага насельніцтва... Праклятая вайна! Ды яшчэ колькі гадоў прыдзецца перажываць наступствы гэтай варварскай, нялюдзкай, узаконенай разьні?.. Цяжкія думы і ўтома змарылі, і я неўзаметку задрамаў.
    Разбудзіў мяне гоман і сьвісток паравоза. Паволі, пыхкаючы парай, падходзіў цягнік. Я схапіў свой мяшок і зьмяшаўся з натоўпам. Але раптам спыніўся, пачуўшы расейскую гутарку. Азірнуўшыся, убачыў жанчыну, якая ехала разам з намі на платформе, расчырванелую, знэрваваную... Каля яе ўжо ня было палавіны клумкаў, а стаялі два энкавэдзісты (я ўжо крыху разабраўся ў іх вопратцы і знаках) і з пагрозай пыталіся:
    Так где ж те людн, с которымн ты ехала? Показывай. Смотрн!
    He знаю, адказвала яна разгублена. Разошлнсь, внднте к поезду бегут... Разве тут нх найдёшь?..
    I чэкісты, узяўшы яе пад рукі, разам з сабакаю павялі... Куды? Аб гэтым я не задумваўся. Галаву сьвідравала думка: “Калі такое творыцца ў Варшаве, дык што ж гаварыць пра Беларусь?..”
    Праўду гаварыў мне афіцэр... I я, як гавораць палякі, зрабіў “втыл зврот ” павярнуў назад і патопаў да пераправы, на пантонны мост. Вырашыў, перш чым кудысь ехаць, атрымаць афіцыйную інфармацыю.
    Даведаўся, дзе знайходзіцца Центральны ПУР (Дзяржаўная Установа Рэпатрыяцыі) і сярод лабірынту развалін дабраўся туды. Выслухаўшы пра мае становішча, юрысконсульт сказаў:
    -	Між Польшчай і СССР ёсьць догавар, што былыя грамадзяне Заходняй Беларусі і Украіны маюць выбар. Хто хоча вяртацца ці застацца ў Польшчы, той мае на гэта права. А каму бліжэй СССР можа ехаць і прымаць іхняе грамадзянства. А памаўчаўшы хвіліну, дабавіў:
    -	Але адтуль ужо сюды ня вернецца... А наогул рэпатрыянтам найлепей вяртацца на даваеннае месца працы.
    Я падумаў, што мая жонка магла астацца ў Польшчы (мела на гэта права). Найлепей будзе затрымацца тут і пашукаць яе. А калі ня будзе, тады выехаць на Беларусь. I я сказаў прадстаўніку Цэнтральнага ПУР-а, што хачу паехаць на даваеннае месца работы у Катавіцы. Ён адразу выдаў мне адпаведнюю даведку, я падзякаваў і паехаў. Цягнікі ў той бок хадзілі спраўна, і цераз гадзіны чатыры я быў у Катавіцах.
    Горад ад вайны амаль не пацярпеў. Надыходзіў вечар, і я рашыў наведаць сваю даваенную кватэру. У мясцовага шлёнзака Грофіка. На маю радасьць ён з жонкаю жыў тут і цяпер, толькі дачка ўжо вышла замуж. Мы цёпла прывіталіся, і гаспадар паведаміў што нават мая даваенная бібліятэчка уцалела. Бо хоць яны на час вайны выехалі ў Сасновец (суседні горад), новыя жыхары нічога ў кватэры не мянялі, асталося так, як было перад вайной.
    Я перагледзеў этажэрку уцалелі нават усе мае беларускія кніжкі і патрэбныя мне польскія і расейскія выданні. Выязджаючы з Катавіц я ня мог з сабою браць цяжкага багажа. Грофік разказаў, што палякам жыць над нямецкай уладаю было цяжка. Але да мясцовых шлёнзакаў яны адносіліся лепей, называючы іх “фольксдойчамі” (нямецкага паходжання).
    Мы дамовіліся, што я магу ізноў жыць ня гэтай квартэры. Гэта было ў палавіне траўня. Назаўтра я пайшоў у рэдакцыю самай аўта-
    рытэтнай тут газэты -"Дзеннік ЗаходнГ. Ізноў мне пашанцавала: я застаў старога знаёмага, які як бы нічога не адбылося, ізноў працаваў тут галоўным рэдактарам!.. Мы шчыра ўсьцешыліся гэтай сустрэчы, расказалі адзін другому пра нашыя ваенныя падзеі і загаварылі аб цяпершнім становішчы.
    Я ахвотна ўзяў бы цябе ў нашу газету, сказаў Сганіслаў Земба. Але цяпер у нас поўны камплет працаўнікоў. А пашырыць абыймо газеты ня можам, не хапае паперы... Але я радзіў бы зайсьці ў рэдакцыю “Трыбуны Роботнічэй”. У іх ёсьць вольныя этаты. Зрэшта, я зараз пазваню. I адразу ўзяўся за трубку.
    Галё!.. Колега Бельскі?.. Дзень добры! Зврацалісьце сен до мне в справе дзеннікажа?
    I ён паінфармаваў Леона Бельскага, галоўнага рэдактара Трыбуны, што ёсьць здольны публіцыст, якога ён накіроўвае туды. Такім чынам на наступны дзень я быў прыняты ў склад рэдакцыі найбольшай у Польшчы газеты. Хутка яе наклад дасягнуў паўтара мільёна экзэмпляраў тады, калі цэнтральная “Трыбуна Люду ” мела толькі 500 тысяч...
    Чамусьці рэдакцыя складалася ў палавіне з жыдоў, але мы (чалавек 15) жылі і працавалі дружна. Амаль усе мы мелі дэмакратычныя перакананні. Панавала абсалютная талеранцыйнасьць да ўсіх веравызнанняў і нацыянальнасьцяў. Справядлівым кіраўніком быў Бельскі. А з яго намесьнікам Фуксам (Болесь, калі не памыляюся) мы шчыра і назаўсёды пасябравалі. 3 жанчын памятаецца дасьведчаная журналістка Каменецкая і маладая, прыстойная Іза, дачка польскага афіцэра. Быў таксама сымпатычны і працавіты супрацоўнік Бартош, з якім найчасьцей мы трымаліся разам. Хутка мне выдзелілі прасторную мэбляваную кватэру ў вялікім, побач з рэдакцыяй, домам.
    Працаваў я вельмі многа. Здабыў сабе ручную машынку “портабль ” і нават ў дарозе, у камандзіроўках пісаў артыкулы, едучы ў цягніку. Амаль усе свае матар’ялы падпісваў поўным прозьвішчам, разьлічваючы, што калі Саша асталася у Польшчы, то адклікнецца, прачытаўшы мой артыкул. Аднак, нажаль, так не сталася.
    Многія мае актуальныя артыкулы знаходзілі водгук у Варшаве, або ў Кракаве ды ў мясцовым грамадзтве. Падымаўся аўтарытэт. Дзесь
    пасьля паўгадовай працы Бельскі запрапанаваў мне ехаць у Кракаў і арганізаваць там Кракаўскі аддзел газеты. Я ўспомніў жыццёвы шлях Скарыны, ды і сам стары горад быў для мяне цікавым, і я пагадзіўся. Гэта быў 1946 год.
    Хоць у Кракаве я быў не ўпяршыню, але горада па сутнасьці ня знаў. А пазнаваць тут было што. Адзін з найстарэйшых цэнтраў славянскай культуры быў некаторы час пад моцнымі германскімі ўплывамі. Розніўся ад рэшты польскіх зямель і гарадоў ня толькі архітэктурай, раскладам горада, але і псыхалёгіяй насельніцтва. Тут панавала “аўстрыйская ” дэмакрацыя з дамешкай польскай шляхэцкасьці. Кракавяне лічылі сябе больш вартаснымі і лепшымі патрыётамі, чым, напрыклад, варшавякі, або пазнанякі.