• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Я атрымаў пакой блізка цэнтра, па вуліцы, што вядзе на Маскву. Было там пуста, дзьверы дрэнна зачыняліся, і я не заўсёды там начаваў. Але мы былі маладыя, поўныя энэргіі і веры ў адраджэнне Бацькаўшчыны. На ўсе бытавыя недахопы не зьвярталі ўвагі. А настрой наш падзялялі такія моцныя і шчырыя людзі, як Аўген Калубовіч, якога я знаў яшчэ да вайны, Езавітаў, Казлоўскі, Сабалеўскі, Саковіч, Рагуля, Скурат і сотні (калі ня тысячы) іншых адважных і рашучых дзеячаў.
    Асабліва блізка пасябравалі мы з Тодарам Лебядой. Гэта быў цудоўны чалавек (не баюся гэтага слова). Ня гледзячы на трагізм перажытага і цяжкія страты, ды ня менш цяжкае тагачаснае становішча, Лебяда трымаўся дастойна, ні на грам не адходзячы ад сваіх шляхотных імкненняў і поглядаў.
    Пры вельмі простым, сказаў бы, празаічным яго вобліку, Тодар меў сьветлую душу, поўную дабраты і надзеяў, нейкага дзіўнага аптымізму, якім прамяняваў на тых, з кім сутыкаўся. Худзенькая,
    даволі прыгожая і стройная жонка яго была бязраднай жанчынай, але ўсёю душой адданая паэту-мужу.
    Мы даволі часта праводзілі бясконцыя гутаркі пра мінулае і сучаснае. Спакойны і зраўнаважаны з выгляду Шырокаў быў эмацыянальным, уражлівым. Я вельмі любіў яго слухаць, дакладней даведвацца пра савецкае жыццё і Усходнюю Беларусь.
    А што вы (з жонкаю) будзеце рабіць, калі сюды прыйдуць бальшавікі? задаў я аднойчы рытарычнае пытанне.
    Уцякаць без аглядкі! Куды вочы глядзяць! Хоць на край сьвету!.. Лепей загінуць, чым трапіць ім у лапы!.. А калі запытаўся, чаму? Ён расказаў:
    -Ты ня ведаеш іх натуры... Гэта ня людзі, а “йсчадйя ада”, як кажуць маскалі. Прыпомні гісторыю, якою была Расейская імперыя ў часе дыктатуры. Гэта ж быў ненажэрны Молах, які ня мог нават дзесятка гадоў вытрываць без разьліву крыві, без пагромаў і рабунку. Пасьля вызвалення ад ажырэўшых татараў, мангола-уграфінская Масква пачала нязнаную болып у гісторыі серыю крывавых рабункаў.
    У 1463 годзе захоплена і зрабавана Яраслаўскае княства; у 1474 Растоўскае княства; у 1478 багатая Ноўгарадзкая Рэспубліка; абрабаваўшы і паняволіўшы гэтую дэмакратычную дзяржаву, у 1485 г. Цьвярское княства... Як вядома, апэтыт прыходзіць у часе яды. Да канца XV-ra стагоддзя былі заліты крывёю і паняволены ды абрабаваны Югры, Комі, Пячора, Карэлія... Прадаўжалася жорсткая дыктатура, якая расьцьвіла пры апрычніне. Замест шляхоцкага войска, было створана апрычніцкае, разгул поўнага беззаконня.
    Чарговымі ахвярамі сталі Казанскае і Астраханскае ханствы. Падняволенымі сталі татары, марыйцы, чувашы, удмурты, Mapflea, а з 1557 г. башкіры. Усьлед за імі далейшыя сібірскія і каўказкія народы: Бурація, Якуція, Кябарда, чаркесы... На людзкой крыві разбухала уграфінская імперыя, якая прысвоіла сабе імя славянскай. Гэтае крывавае пабоішча і бязьлітасны рабунак захопленых зямель называўся нагла і лжыва “собвраннем нсконно рускнх” земель... Угра-фінская пануючая нацыя назвала сябе “велнкоруссамн”, хоць гэта была і застаецца група непадобнага да беларусаў і наогул крывічоў антрапалагічнага тыпу.
    Паразітаванне на арганізмах зняволеных народнасьцяў стала звычаем. Бяз войнаў і захопаў імперыя ўжо не магла абыйсьціся. Украіна стала жытніцай, Якуція пастаўшчыком алмазаў і нафты, сібірская тайга нявычэрпнай крыніцай лесу і цэлюлёзы, пушніны і г.д.. Калі б закабаленыя народы аддзяліліся, Расія стала б жабрачкай. Яна пры ўладзе камуністаў адвучыла свабодных людзей ад працы. А свабоднымі асталіся толькі “патрыцыі”, паныкамуністы. Усё начальства ад брыгадзіра да генсэка выключна партыйцы.
    Два апошнія класы: Іый гэта 40 мільёнаў афіцыйных рабоў (у лагерах і турмах) і другі клас паўтары сотні мільёнаў прыгоннікаў-калгасьнікаў... У народзе гуляе горка-сатырычная прыказка: “В СССР два класса: те что сндят, н те, что будут сндеть”
    Няўжо ў Расеі так шмат зьняволеных? недаверліва спытаў я.
    Браток!.. Выйдзі за Маскву, ад’едзеш дваццаць-трьццаць кіламетраў і пабачыш вышкі... Імі ўсеяны весь гэты агромны край: лагера, лагера, лагера... Ня знойдзеш ніводнага раёна без турмы і ніводнай вобласьці бяз лагера... Мільёны людзей лічаць, што лагер гэта іх “дом родной”. Сёння нам аставацца пад камуністычнай уладай гэта лезьці ў пятлю, або вечную катаргу.
    На многае раскрыў мне вочы Тодар Лебяда. А што гаварыў ён праўду, я пасьля спраўдзіў на ўласнай скуры... Зрэшта, раскрывалі “секреты” штодзеннага быту савецкіх людзей многія з тых, хто там знайходзіўся да прыходу немцаў.
    Мы (заходнікі) дзівіліся, як можна было утрымаць за “жалезнай куртынай” гэтую кашмарную сытуацыю тайнай? Як сталася, што ашуканства, лжывасьць было ўзьведзена ў ранг дзяржаўнай “доблестн”? Як магло стацца, што ня толькі партыйны сакратар, але радавы “рабацяга”, вышаўшы на трыбуну, гаварыў адно (фальшывае, ў што ні грама ня верыў), а, сышоўшы са сцэны, пры бутэльцы гаварыў у цесным кругу давераных сяброў-зусім другое?.. I ён, і ўсе слухачы на залі дасканальна зналі, што чалавек лжэ. Аднак ніхто ніколі нават піснуць пра гэта ня сьмеў!..
    Для лепшага замацавання гэтай “тайны”, калгасьнікі былі прывязаны да зямлі. Ім не выдавалі пашпартоў, а без пяшпарта ніхто ня меў права нікуды выязджаць.
    Многія тысячы беларусаў правільна разумелі сытуацыю і лічылі, што ні бальшавікі, а ні немцы нам дзяржаўнасьці, волі не дадуць. Трэба самім каваць сваю будучыню. I няраз пачыналі спробы стварыць свае ўласныя, нацыянальныя абаронныя, узброеныя сілы. Аднак немцы, даверыўшыся польскім акоўцам і выдаючы ім узбраенне, не давяралі беларусам. Г этаму спрыялі акоўцы, даказваючы нямецкім уладам, што “усе беларусы камуністы”, ім ня можна верыць.
    Заплечная акцыя, інтрыгі польскіх шавіністаў з аднаго боку і расейскай чорнасоценшчыны (і чырвонасоценшчыны) давалі горкія для нас плады. Немцы дазволілі стварыць ваенізаваныя адзінкі (паліцыю, БКА), але не далі узбраення.. Стотысячную армію прышлося беларусам распусьціць... За што пазьней немцы горка паплаціліся, адвярнуўшы ад сябе беларускі народ.
    А фронт хістаўся. Пазбаўленыя тэрытар’яльнай апоры з боку Беларусі і Украіны (дзе бадай толькі Бэндэра праводзіў эфэктыўную акцыю), маючы толькі няпэўную і невялікую падтрымку ген.Уласава з расейскай стараны, аслабленыя моцнымі маразамі, нямецкія арміі ледзь стрымлівалі нявычарпаныя рэзэрвы сібірскіх палкоў. Якраз гэтым жа летам быў скліканы ІІ-гі Усебеларускі Кангрэс у Менску, пад эгідай Беларускай Цэнтральнай Рады, сабралася 1039 дэлегатаў. Сярод іх даўно правераныя і заслужаныя дзеячы нацыянальнага адраджэнскага руху: Грышкевіч, Геніюш Л., пал.К. Езавітаў, сябра ЦК БКТТ паэт Ільяшэвіч, Каленік М., Калубовіч Аўген, Касяк I., Клімовіч А., Касмовіч, Кіпель, Кушаль, Лапіцкі, Малецкі, Найдзюк, Орса П., Рагуля В., Родзька Усевалад, Сокал-Кутылоўскі, Сьвірыд Павел, Хмара Сяргей, Шукелойць, Шчаглоў і многа іншых выдатных беларусаў.
    На працягу двухдзённых выступленняў ухвалена шэраг важнейшых для будучыні народу рэзалюцыяў і пастановаў. Паседжанні адбываліся урачыста, у вялікай тэатральнай залі, аздобленай нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і Пагоняй.
    Пасколькі ніводзін з выступаўшых не закрануў некаторых аснаўных праблемаў, давялося выступіць мне. Што закрануў я важныя актуальныя пытанні, сьведчыла бурная рэакцыя Зьезду, доўга незмаўкаючыя апладысменты. Аднак падзеі і ўхвалы Зьезду дакладна апісаны (і ілюстраваны) у спецыяльным выданні з 1954 г., і тут я зат-
    рымлівацца над імі ня буду. Трэба толькі дадаць, што паводле некаторых зьвестак, генералісімус Джугашвілі спадзяваўся раптоўным наступленнем прарваць фронт і, акружыўшы Менск, захапіць цалком асабовы склад ІІ-га Усебеларускага Зьезду, разам з яго дакументацыяй і ўхваламі. Ён лічыў, што гэта будзе аканчальнае зьнішчэнне страшнай калісь для Масквы Літвы (ВКЛ).
    Як вядома, Джугашвілі (ня першы раз) памыліўся. У Менску чакалі яго пасланцоў голыя сьцены...
    Цэнтральная Рада і ўсе беларускія установы, адначасна з афіцэрскай школаю, былі эвакуваны ў Беласточчыну, Горадню і далейшыя месцы назначэння.
    Я выехаў на сваю бацькаўшчыну у Мондзіна і Наваградак. Хутка і там стала неспакойна, паплылі жахлівыя весткі, што распаясалася “партызаншчына”, пачаліся масавыя рабункі і гвалты, асабліва над жанчынамі... Сябры парадзілі не сядзець у Наваградку, бо тут ізноў уцьвердзіцца сыстэма даносаў, стукачоў і ананімак. I паарыштоўваюць усіх, за каго можна будзе ўчапіцца. Уцекачы расказвалі, што творыцца там, куды прышлі бальшавіцкія ўлады. А у мяне ж была маладая жонка... Ці ж я выцярплю зьдзекі над ею? Можа загінуць уся сям’я...
    Пасьля кароткіх разважанняў мы рашылі выехаць, пакуль што ў Шчучын, дзе жыла вельмі добрая і мудрая жанчына, цётка Зоя Іванаўна Іванова. Я яе ўжо знаў і палічыў прапанову прымальнай. Доктар Іванова цёпла нас сустрэла, але шчыра прызналася, што не гарантуе бясьпечнага побыту. У Шчучыне фактычную ўладу трымаюць польскія шавіністы, а яны ўжо зьнішчылі нямала беларусаў. Ім усё сьніцца Польшча “Ад можа да можа”...
    Вычуваючы, што наша прысутнасьць магла б падвергнуць сур’ёзнай небясьпецы цётку Іванову, я рашыўся на далейшы крок падацца ў Беласточчыну, дзе павінен быць Хведар Ільяшэвіч і іншыя добрыя сябры. Доўга не чакаючы, мы рушылі туды. Але... Я чуў польскую прыказку: “Чловек стшэля
    Пан Бут куле носі. Сапраўды, ніколі ў галаву ня прышло б тое, што з намі здарылася.
    На захад цягнуліся тады бясконцыя абозы бежанцаў. Кіламетрамі ішлі змораныя коні, якім дакучалі настырныя авадні. Пагода стаяла
    гарачая. Настрой у людзей паганы. Многія з іх пакінулі гаспадаркі, хаты, палітую потам зямлю, на якой спадзяваліся зажыць палюдзку, без калгасаў і саўгасаў... I прышлося ўсё кінуць, падацца ў невядомы сьвет, дзе цябе ніхто не чакае...
    Часам абоз спыняўся, калі штось наперадзе разладзілася, ці паламалася. Так давялося абмінуць Беласток, там абозьнікам не дазволілі спыняцца. А далей, не даяжджаючы да Ломжы, чакала ўсіх поўная катастрофа: немцы пазабіралі вазы і коней, а людзей з клункамі пасадзілі ў вагоны і павязьлі ў Нямеччыну... Рабілася тое, што было калісь у Варшаве “лапанкі”... У суседнім вагоне ехалі нейкія вайскоўцы, у нямецкай форме. Пазьней мы даведаліся, што гэта была РОА (Уласаўцы). Чыста апранутыя, выглянсаваныя... Нас зьдзівіла, чаму яны едуць не на фронт, а на захад?..