Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Доннэр-вэттэр! крыкнуў рантам шлёнзак. Схапіў мяне агромнымі ручышчамі за плечы і, гукнуўшы “Р-раўс!”, блыскавічна павярнуў і паддаў каленам... Я ледва ня ўрэзаўся носам у землю і, не азіраючыся, пабег, перарваўшы мой першы і апошні візіт у нямецкае КГБ.
Толькі пазьней мне успомнілася фраза гэтага дзіўнага чалавека:
Сюды вайсьці вельмі лёгка! Але адсюль “пероньско” трудна выйсьці! Калі твая настаўніца зьвязана з партызанкай, то адсюль яна ніколі ня выйдзе!
Вось такі шчасьлівы эпілог мелі мае пошукі праўды і справядлівасьці ў карных органах акупацыйнай улады... Амаль нікому не прызнаваўся я ў маёй тагачаснай наіўнасьці. У маёй, прышчэпленай педагогамі гімназіі, непарушанай веры, што ў кожнага чалавека на дне душы захавана сумленне і дабро... У пазьнейшыя гады я сам з сябе сьмяяўся...
А тады паводле слоў майго школьнага сябра Міхася Петрыкевіча, сувязнога, які праз Зіну Маслоўскую перадаваў
партызанскую карэспандэнцыю, яе злавілі і расстралялі. А Калесьнік перахаваўся ў лесе. Пазьней ён даслужыўся да прафэсара. Больш кантактаў я з ім ня меў.
3 пачаткам наступнага школьнага году, я зноў працаваў у Наваградзкай Беларускай Сэмінарыі. Праца прадаўжалася. Сям’я наша павялічылася. Яшчэ ва Уселюбе нарадзілася дачка Наташа. Пасколькі на працягу мінулага году сытуацыя на сяле зьмянілася на горшае, цешча з дачкою Марыяй жыла болыш у горадзе, чым у Магільніцы. Мы нанялі кватэру ў доме, дзе жылі Ганкевічы. Гэта была добра знаёмая сям’я. Гаспадыня Жэня Ганкёвіч (даўней Коршун) была маёй сяброўкай яшчэ з гімназіі. Нас спалучала ня толькі навука, але і мастацтва паэзія.
Жэня была здольнаю паэтэсай і не разьвіла свайго таленту толькі з-за беднасьці. He магла далей вучыцца і замаладу вышла замуж. A яе муж, гаспадар-беларус быў старастай у прыгараднай вёсцы. Я на пачатку часта наведваў бацькоў у Мондзіне і жонку, якая часта затрымлівалася ў сваіх бацькоў у Магільніцы. Аднак жыццё паказала, што там заставацца стала небясьпечна.
Антон Міхайлавіч Валынчык, выкладнік Клецкай беларускай гімназіі
“ПАРТЫЗАНЫ”...
Бацькі скардзіліся, што завяліся “партызаны”, якія прыходзяць начамі, дамагаюцца гарэлкі, сала, іцукаюць грошай, забіраюць, што папала...
Што ж тады рабіць? разважаў я. Трэба стрэльбу здабыць і бараніцца.
Я б, можа, і бяз стрэльбы абараніўся б, сказаў бацька. -Але ж гэтыя падонкі прыдуць другі раз ды спаляць... Або немцаў навядуць... Што для іх значыць загубіць чалавека?.. Колькі ўжо людзей пазабівалі... Гэта добра, што ў Віця Іх камісар жыве, нейкі Аляксандар. To яшчэ яго крыху баяцца...
Аднаго разу я, як звычайна, заначаваў у бацькоў. У Мондзіне тады сваіх партызанаў ня было. Пацягнуліся ласыя на чужое Юзік і Алёша Машчонскія, адзін з Каратаёў і яшчэ хтось... Праўда, яны сваіх (мондзінскіх) ня грабілі, хадзілі далей. Але сюды заглядалі далейшыя дэсантнікі. Іх адразу па гутарцы можна было пазнаць. Ды і па зьнешняму выгляду.
Ноч была цёмная, на двары ляжаў сьнег. Наўкруга было ціха, і мы каля дзесятай гадзіны паклаліся спаць. Маці з бацькам у сярэднім пакоіку, а я ў апошнім, дзе раней брат Алесь, або Маня начавала. Бацька патушыў лямпу, і мы паснулі. Сярод ночы (каля дванастай гадзіны) разбудзіў мяне якісь заўзяты, нейкі страшны, зьмяшаны са сковытам брэх сабакі. Ніколі ён так не брахаў і ня рваўся з ланцуга. Цераз пару мінут мы пачулі грукат у дзьверы. Бацька накінуў кажух іпашоўусені.
Хто там? запытаўся ён, вычуваючы па голасу сабакі, што гэта за госьці...
Открывай!.. Быстрей! пачуўся мужчынскі голас і тупат ботаў. Я ўжо прачнуўся і чуў кожнае слова. Але не ўставаў, спадзяваўся што можа абнясе...
Увайшоўшы ў хату, “партнзаны” закамандавалі перш за ўсё запаліць сьвятло. Тады сталі пытаць, хто яшчэ ў хаце.
Нікога ў нас няма, усе свае, адказаў бацька. Я з жонкаю ды сын, настаўнікам у школе працуе...
А где он? Ведн!
Бацька прывёў нейкага чарнявага дзяцюка з аўтаматам і як бы ў нешта вайсковае апранутым.
Вставай! закамандаваў дэсантнік, одевайся!., быстрей!
Я апрануўся, нацягнуў боты, і мы вышлі ў кухню.
— Давай, старнк, нам сала н самогону, а ты, — зьвярнуўся ён да мяне, пойдёшь с намн...
Мама амаль не утрупела... А бацька стаў прасіць:
Куцы ж ён пойдзе?.. Прыехаў на дзянёк, і вы яго гоніце ў зімовую ноч...
Пошлн! Пошлн!... I яны падштурхнулі мяне дулам аўтамата.
Я чуў за плячыма плач мацяры і цяжкі ўздых (ці праклён) бацькі. Сьнег рыпеў пад нагамі. Адзін “партызан” ішоў крокаў дзесяць спераду, другі, з аўтаматам, ззаду. Дзяліла нас два тры мэтры. “Калі надумае ў мяне страляць, рашыў я, то жывым ня дамся!”... I моцна сьціскаў у кішэні прыхвачаныя з пакою нажніцы (нічога іншага ў сьпеху пад руку не папала). А у начной цемры можа ўдасца ўцячы...
Аднак хутка зауважыў, што праважаты закінуў аўтамат за плечы. I чамусьці мяне пагналі не ў бок Мандзінскіх хутароў, а туды, дзе жыў сярэдні брат Віця. I цераз хвілін дзесяць, мы падышлі да яго хаты ў Крыніцах.
Са зьдзіўленнем я раптам убачыў вокны, поўныя сьвятла, а з сярэдзіны вырываўся шум і гоман... Адчыніўшы дзьверы, мяне ўштурхнулі ў сярэдзіну. Я амаль зусім адурэў. Хата заліта сьветам гарэлі бадай тры падвешаныя лямпы, за састаўленымі сталамі сядзелі нябрытыя, незнаёмыя, распранутыя дзяцюкі і гарланілі нешта, а другія сьпявалі... У кутках пакоя на падлозе спалі, накрыўшыся кажухамі, не даспаўшыя ў лясах дэсантнікі. Мяне зараз пасадзілі за стол, паставілі поўную чарку і хлеб з салам і загадалі выпіць. Я ў тыя гады зусім ня піў алкаголю, але ня хочучы дражніць узброеных наведвальнікаў, выпіў і бордзенька закусіў салам з хлебам. На стаде стаяла таксама капуста і гуркі.
Ну, понграй нам! ткнулі мне ў рукі гітару. I тады толькі я зразумеў, дзеля чаго мяне сюды завялі... Я сыграў адну ці дзьве мелодыі і яны сталі сьпяваць, а я акампаньяваць. Неўзаметку за вокнамі стала ясьнець. Знадворку зайшоў нейкі дзяцюк і далажыў, што падводы гатовы.
Пад’ём! гукнуў начальнік,і з куткоў падхапіліся крыху адпачыўшыя людзі, зашпіліўшыся, узялі свае карабіны і аўтаматы і высыпалі на двор. Праз мінут пяць запрэжаныя тры фурманкі спусьціліся з узгорка і лагчынай падаліся ў бок Грабаўкі. Там за Рашэтнікамі пачынаўся лес...
Я хутчэй пабег да бацькоў. Сьцяпан на двары, схуднелы і змардаваны.
Мы ж цэлую ночку ня спалі... Я ўсё наслухоўваў, вышаўшы на двор, ці не страляе хто... Але было ціха, дык мы падумалі, што цябе павязьлі кудысь далей...
Вось прахвосты! не маглі сказаць, куды і дзеля чаго пагналі чалавека... Але добра было хоць тое, што не забілі нікога...
Другая сустрэча была ў Магільніцы. Нічога дрэннага нікому не зрабіўшы, маючы чыстае, як кажуць людзі, сумленне, я не баяўся ані немцаў, ані партызанаў.
I вось у свабодную нядзельку прыехаў на ровэры з Наваградка ў Магільніцу ды заначаваў. Каля поўначы сабачае ўяданне абвясьціла, што нехта чужы наблізіўся да дому. Цераз пару мінут загрукацела каля ганку падвода і пачууся грукат у дзьверы, крык “Адчыняй!”... Акрамя мяне былі дома гаспадар Уладзімер Мазура і яго жонка Ніна Вячаславаўна, таксама хлопчык выхаванец (яго матка Ванда дзесь адсутнічала).
Пад грукат прыкладаў дзьверы былі адчынены. Уварвалася пяцёра... жыдоў са стрэльбамі. Яны былн з Наваградка, дзе жыдоўскія сем’і немцы зганялі ў гэта (адасоблены, абгароджаны квартал).
Я спаў у бакавым пакоі (цераз калідорчык) і, прачнуўшыся, усё чуў. Перш за ўсё яны прысталі да Мазуры, каб ён аддаў ім стрэльбу (калісьці Уладзімер хадзіў на паляваннезайцоў шмат было), але стрэльбы даўно ня было. Яна была здадзена ў паліцыю, бо толькі замінала. Нехта з бальшавіцкіх агентаў данёс, і вось цяпер “нашы” партызаны паставілі яго пад сьценку, наставіўшы зброю.
йіцн н отдавай немедленно, a то расстреляем! крычалі яны.
Я аддаў бы вам адразу, каб была... Але дзе ж я вазьму, калі стрэльба здадзена бодьш дзесяці год таму назад...
Я счнтаю до трёх: “Раз!..”
Я чуў усё гэта і калаціўся, стрымваючыся ад неразважлівага чыну.
Магчыма, схапіўшы сакеру, я разагнаў бы гэтую банду, калі абышлося б без ахвяр. Але нават у пасьпяховым выніку бойкі, што было б пазьней з маёй сям’ёю?.. 3 жонкай і дачушкай?.. 3 бацькамі?.. I я стрымаўся. Стрэлу ня было. Жыды загадалі, каб да будучага іх візыту была стрэльба. Іначай будзе дрэнна... I яны трусілі салому з матрацаў, пачалі забіраць і пакаваць туды розныя рэчы, асабліва вопратку.
Я чуў, як цешча прасіла не забіраць дзіцячых шкарпетак, абутку і каптанікаў... Трэба ж дзіцяці ў нешта апранацца... Аднак яе ня слухалі. Пазабіралі мужчынскую і жаночую вопратку і нават каля мяне ўхапілі кажух. Аднак у мяне ні ботаў, ні касьцюма не забралі. Доўга я думаў пасьля над гэтым, але так да сёнешняга дня не зразумеў іх паводзін. Я, як ляжаў накрыўшыся, так і не падняўся (цесьць паясьніў, што гэта зяць з Наваградка). Нават паліто засталося, перакінутае на крэсла. Хутчэй за ўсё, рабаўнікі баяліся, каб я ня выхапіў пісталета, які (па іх думцы) мог трымаць пад падушкай... Як кажуць і сьмех і грэх...
Напхаўшы тры матрацы, жыды вынясьлі іх на падводу і паехалі, трэба думаць, у Кашалёўскі лес. Больш пра іх мы нн чулі. Вось такія “патрыёты” былі тыя партызаны, з якімі давялося мне непасрэдна сустрэцца у “быту”, калі не лічыць Мондзіна.
Ці праклінаў я іх ? He. Бо што было рабіць жыдам, вырваўшымся і гэта зімою? Хто б іх карміў, ці прыгрэў?... Гэта ж не аднаго чалавека. Ды і нават за аднаго можна было заплаціць жыццём. Сувязь з партызанамі каралася сьмерцю... А ўзамен за барахло яны заўсёды маглі атрымаць кусок хлеба. Вось і грабілі... Ведалі, што ў млынара Мазуры і яго жонкі настаўніцы заўсёды нешта вартаснае знойдзецца...
Вярнуўшыся ў Наваградак, я ізноў быў завалены працаю. Педагогу (пры жаданні) ніколі ня бывае вольнага часу. Так, як і бацькам пры дзецях.
Мне ўспамінаўся мінулы год, калі наша Уселюбская школа, з добра пастаўленай самадзейнасьцю давала канцэрты ня толькі ў сваім мястэчку, але выязджала нават у Любчу (тры гадзіны язды фурманкаю) ды іншыя мясцовасьці. Хоць гэта было нялёгка, асабліва з транс-
партам. Людзі баяліся даваць нам фурманку, каб партызаны, вышаўшы з лесу, не адабралі каня!.. Бо ўжо бывалі падобныя выпадкі.
I яшчэ адзін, крыху сьмешны эпізод, калі я з вучнямі і вучаніцамі старэйшых класаў вяртаўся ўвечары з нейкай экскурсіі. Як упаміналася, мы наладзілі нядрэнны музыкальна-харавы ансамбль. I вось ціхім пагодным вечарам, калі ночка ня ўсьпела агарнуць сваімі крыламі нашае даволі сымпатычнае мястэчка, мне прышла рамантычная думка парадаваць дюдзей у шэрую гадзіну музыкай. Маю ініцыятыву ахвотна падтрымалі школьнікі. Мы вынялі з чахлоў свае мандаліны, гітары і ўдарнічак і з прыгараднага ўзвышша паплылі сумнарамантычныя беларускія мэлёдыі на засыпаючы Уселюб. А калі ён “усё любіць ”, дык мы дабавілі (не машыруючы) некалькі маршавых гучных мэлёдый. Звон гітараў і мандалінаў шырока разьлягаўся, сьцякаючы з горкі на заціхшую роўніцу мястэчка. Сярод дрэваў стала цемнавата і мы скончылі музыку.