Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Дзеці начавалі ў гумне.
Назаўтра мы ўбачылі вялікі абоз. Шырокія фуры цягнулі магутныя, адкормленыя біцюгі, а побач ішлі ня менш здаровыя салдаты з закачанымі рукавамі. Выдатная пагода спрыяла іхняму маршу па ўтоптаных, сухіх дарогах. Частка абозу паднялася на гару пад крыж і бярэзіну (на Сялішчы), а другая палавіна цераз наш надворак накіравалася на Грабаўку.
Салдаты (заўважыўшы гаўптмана) нават не заходзілі ў хату і нічога не забралі. Толькі па жаданню капітана маці выставіла малако і ваду, спацелыя ваякі маглі ўтоліць смагу. Бацька атрымаў загад выдаць мяшкі збожжа фураж для коней і атрымаў расьпіску, паводле якой за збожжа будуць выплачаны грошы..
Дзякуй Богу, што хоць болей нічога не забраў!! сказаў, уздыхнуўшы Сьцяпан.
Так адбылася нашая першая сустрэча з нямецкім войскам. Пазьней выясьнілася, што савецкія войскі, уцалеўшыя пасьля першых баёў, адступалі галоўнымі магістралямі, церазБаранавічы, Горадню, Берасьце, а раёны паміж імі аставаліся безбароннымі, і немцы занялі іх пераважна без адзінага стрэлу. I нам не давялося перажываць жахі франтавой вайны.
На наступны дзень мы вырушылі ў Наваградак. На шасейнай дарозе няраз сустракалі нямецкія ваенныя конныя і матарызаваныя абозы, але ніхто нас не чапаў і не затрымліваў. Наадварот, на якімсь прывале, салдаты пачаставалі нас сваім хлебам і кансэрвамі. Смачныя яны былі...
Наваградак быў ня то што разьбіты, але пашкоджаны авіяцыяй. Бомбы трапілі ў гандлёвыя рады на Рынку (цэнтральнай плошчы), было разьбіта дзесяткаў два дамоў па Слонімскай і Валеўскай вулі-
цах, некаторыя будынкі згарэлі, але горад жыў, працаваў і адбудоўваўся. Мы там доўга не затрымліваліся і адпачыўшы, патопалі ў бок Кошалева, на Магільніцу.
Без асаблівых здарэнняў мы дабраліся да гэтай вёсачкі (дамоў 30), у канцы якой нас ізноў чакаў абясьпечаны адпачынак. Яшчэ ў Наваградку я даведаўся, што жонка (Саша) шчасьліва прыехала да мацеры і бацькі.
Сустрэча была радаснай удвайне: што мы і наша сям’я асталіся цэлыя і здаровыя. I што цэлыя і здаровыя вяртаюцца да бацькоў дзеці. Вучні, перабіваючы адно другога, расказвалі сваёй настаўніцы, якую яны ня толькі паважалі, але і любілі, пра нашы прыгоды, небясьпекі і жахі. Пагутарыць было аб чым.
I тут не абышлося бяз нямецкіх армейцаў, Акрамя мае маладой жонкі, была яе малодшая сястра Марыя (Муся), стройная і прывабная дзяўчына. А, як вядома, у часе вайны ня толькі салдаты, але і афіцэры былі вельмі ласыя на жаночыя панаднасьці... На шчасьце, мая цешча (Ніна Вячаславаўна) дасканальна знала нямецкую мову, і дочкі таксама свабодна размаўлялі па-нямецку (выкладалі яе ў школе). I немцы, якія лічылі сваю культуру “Юбер аллес“ не маглі прымяняць да такіх “дам” гвалт... Нядрэнна было і тое, што мае вучні былі азнаёмлены ў школе з гэтай мовай.
Так ці іначай, але першая і наступныя сустрэчы з нямецкімі вайскоўцамі адбыліся культурна і бяз страт. Зрэшта яны сьпяшаліся, хацелі закончыць ваенную кампанію. Перад надыходам маразоў, да якіх яны былі ня прывыкшы і не падрыхтаваны. Пасьля першых лёгкіх перамогаў, яны гаварылі, што для нямецкай арміі паход на Маскву гэта “Шпацырганг”... I горка памыліліся... Чаму, зрэшта, дапамог сам залішне самаўпэўнены “фюрэр”, вымагаючы ад свае арміі немагчымага.
Мяне цешыла, што ўсё складаецца памысна, дзеці здаровыя, загарэлі і нават папаўнелі, аднак да Беластоку было яшчэ няблізка. Трэба было ісьці далей. Хоць некаторыя радзілі астацца, дзеці немалыя, самі дабяруцца дахаты, але я знаў ужо ваенныя нечаканасьці і небясьпекі і ні на адзін дзень не забываўся пра дадзенае бацькам слова: прывясьці дамоў іх дзетак цэлымі і здаровымі.
Да Бярозаўкі ўдалося нам нават пад’ехаць крыху, а далей, як падсказалі людзі, ад Агароднікаў (за Нёманам) ходзяць рачныя параходзікі і можна даплысьці ажно да Горадні.
Сышоўшы з маста, мы хутка дайшлі да Агароднікаў, якія стаяць амаль на самым беразе Нёмана, і там даведаліся, дзе спыняецца гэты караблік і як можна падплысьці на ім. Стаяла ўсьцяж выдатная, цёплая, нават гарачая пагода, вада быда цёплай, тым больш што рака зрабілася плыткай у летнюю пару. Чакаючы, дзеці паразуваліся і плюхаліся ў плыткай і цёплай прыбярэжнай вадзе. Тады Нёман, як і іншыя рэкі, ня быў забруджаным. У празрыстай вадзе часта мігалі маленькія і большыя рыбкі, каля берагоў сядзелі з вудачкамі рыбаловы.
Нарэшце пачуўся лопат карабля, і мы ўбачылі беленькі, апратны рачны караблік яхту, амаль пусты. Капітан ахвотна згадзіўся падвязьці школьнікаў, але з лічных мялізнаў, з плыткіх пескавых наносаў будзем самі памагаць сьцягваць яхту на глыбейшае месца. Мы з радасьцю пагадзіліся на такую прапанову і хутка весела паплылі па цячэнню.
Цешыліся мы нядоўга. Ужо праз паўгадзіны наша яхта спынілася. Шырокая пясчаная каса перагарадзіла глыбейшы нурт, і “лоцман” ня мог абмінуць гэтай перашкоды. На шчасьце я прыхапіў з дому трусікі і лёгка саскочыў у воду. Яна дасягала мне ледва вышэй каленяў. Горш было дзяўчаткам. Але яны неяк умудрыліся падаткнуць свае сукеначкі і, большыя ростам, ускочылі ў ваду. Палягчэўшы “карабель” мы супольнымі сіламі выштурхнулі на глыбейшую плынь і паплылі далей. Аднак хуткасьць нашага падарожжа не перавышала пешай хады...
Прышлося пакінуць гэты “карабель” ды пасоўвацца пешшу у напрамку берага ракі. Тут ізноў мы наткнуліся на забітага чалавека. Гэта быў нямецкі салдат у зялёным мундзіры, ляжаў ён яшчэ нікім і нічым ня крануты, скончыўшы свой малады век на чужой зямлі... Прышла думка пахаваць яго тут на беразе Нёмана. Засыпаць зямлёю і паставіць хоць алехавы крыж. Але на гэта патрэбна была рыдлёўка і час. А сонца хілілася к захаду... Апавяшчаць немцаў пра забітага таксама было рызыкоўна, маглі прычапіцца, затрымаць (ваенны час!), а мне не хацелася пакідаць дзяцей, хоць ім да дому было ўжо ня вельмі далёка.
I мы ў цяжкім настроі пайшлі далей. Сяк-так дацягнуліся мы да Горадні. Перабраліся цераз пашкоджаны мост і ўзялі курс на Кузьніцу. Адтуль да Беластоку і нашай Чорнай Вёскі хадзілі цягнікі, і мы без затрымак прадаўжалі, а лепш сказаць закончвалі нашу Адысею. Амаль ўсюды тут сустрачалі мы беларускае насельніцтва, але мала хто ехаў цягнікамі, бо ўжо трэба было мець дазвол на пераезд.
Наш паварот і перадача дзяцей бацькам былі амаль што сплашным трыумфам. Бацькі, асабліва маткі, плакалі ад радасьці. Дзеці вярнуліся здаровыя, загарэлыя і вясёлыя. Яны, здавалася, прышлі не з доугага, як бы сказаць, франтавога падарожжа, а з санаторыя. Нават Пекутоўская забылася пра сваю прастуду і тэмпературу ў Менску... Апавяданням пра нашы падзеі і прыгоды ня было канца.
Мы ужо думалі, прызнаваліся некаторыя бацькі, што вы кінулі нашых дзетак ды зматаліся ў Маскву!.. А тымчасам вы апекаваліся імі, як родны бацька.
I амаль кожная сям’я запрашала ў госьці, адведаць іх дом і сям’ю. Усюды чакаў багата застаўлены стол і шчыры пачастунак.
Успамінаючы тыя дні, мушу сказаць, што парадак і дысцыпліну я навёў ня горшы чым у найлепшых школах, але не загадамі і строгімі мерамі (хоць і гэта здаралася), а дэмакратычнымі метадамі. Часам старэйшыя настаўнікі не пагаджаліся са мною, і прыходзілася пераконваць іх, даказваць фактамі. He абышлося і бяз вострых, нават абразьлівых слоў крытыкі з іх боку. Але мне ўдавалася захоўваць спакой і адзінства ў працы. Педагагічны калектыў быў дастаткова дружны і сцэментованы. Mae добрыя імкненні заўсёды падтрымлівала большасьць педагогаў. Бо я сапраўды ўсё, што мог, рабіў для карысьці школы і падначаленага нам маладога пакалення.
Адпачыўшы дзён тры, я стаў зьбірацца ў Наваградак, дзе чакала сям’я і новая, нязнаная яшчэ праца. Аднак перада мной раптам узьнікла перашкода. Калі я зьвярнуўся, ўчуў, што ў паблізкіх мясцовасьцях ужо дзейнічае такая ўлада: многа павешана і расстраляна...
Мне стала ясна, што найшоўся шавініст сярод палякаў, які данёс каменданту, што “дырэктар школы — бальшавік, камуніст” і яго трэба зьнішчыць. Гэта і стала прычынай адмовы ў выданні пропуска. А калі чакаць на прыезд ГЭСТАПА, то трэба разьвітвацца з гэтым сьветам...
Трэці раз я пайшоў да каменданта разам з перакладчыкам, якім аказаўся мой былы супрацоўнік настаўнік фізкультуры Копэць. I тут неабходна прыпомніць прыказку: “Кінеш перад сабой знайдзеш за сабой”.
Калі ў школе быў наведзены парадак і наладжаны стабільны працэс навучання, ўсё яшчэ “кульгала” гімнастыка і спорт. He хватала кваліфікаванага кіраўніка, педагога, які ня толькі знаў бы свой фах, але і любіў бы спорт, быў бы яму адданы і змог бы з падобных яму энтузіястаў стварыць добры і моцны гурт спартсменаў з вялікае літары. Дабівацца перамогаў і славы для школы!..
Мясцовыя педагогі падказалі, што ёсьць у пасёлку такі чалавек. Дыпламаваны і адданы спорту малады спартсмен, які працуе на мясцовым тартаку. Пагаварыўшы з ім, я цераз беластоцкае РАНА (Раённы Аддзел Народнай Асьветы), дзе працаваў беларускі паэт і патрыёт Хведар Ільяшзвіч, дабіўся пераводу Копэця ў школу. Ён атрымаў поўную нагрузку, знайшлі работу і яго жонцы. Гэта была вельмі культурная і мілая пара. На час канікул я яму дазваляў выязджаць на “гастролі” з футбалістамі і нядрэнна зарабляць.
I вось цяпер ён, ведаўшы нямецкую мову, быў дольмэчэрам (перакладчыкам) у нямецкага каменданта. Мы у прыгожы пагодны дзень прышлі да каменданта, і ён стаў сьведчыць, што разам працаваў са мною і што я ніколі ня быў камуністам (што адпавадала праўдзе), наадварот, як сялянскі сын, увесь адданы быў працы. I цяпер сьпяшаецца да бацькі, каб дапамагчы яму касіць у гарачую пару, каб было чым зімою скаціну карміць. Каб атрымаць пропуск на пераезд у Наваградак, камандант мне адмовіў. Сказаў пачакаць... Праз пару дзён я ізноў зьвярнуўся да яго, але ён паведаміў, што хутка тут зьявіцца цывільная ўлада і яна ўжо дасьць пропуск. 3 гутарак мясцовага насельніцтва я ўжо чуў, што ў паблізкіх мясцовасьцях ужо дзейнічае такая ўлада: многіх павешана і расстраляна...
He губляючы ніводнай гадзіны, я сабраў свае скромныя рэчы і, накінуўшы рукзак на плечы, рушыў на вакзал, дзе якраз адыходзілі два цягнікі: адзін на Горадню, а другі на Гайнаўку. Каля касы чаргі ня было, я адразу купіў білет і бадай праз гадзіну быў у Гародні. Там прышлося пару гадзін пачакаць, і я пайшоў паглядзець,