Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Афіцэр пакруціўся, схаваў свой пісталет і дзесь зьнік у натаўпе плачучых школьнікаў. Больш я яго ня бачыў.
He марнуючы часу, я зараз жа адшукаў каменданта. Ён даў нам графін малака, паўбулкі хлеба і тры селядцы. А я яму адлічыў палавіну грошай, якія меў пры сабе, і па сяброўску разьвітаўшыся, мы, павесялеўшыя, шпарка вырушылі ў дарогу. Распытаўшы пра дарогу на Койданава (просты напрамак на Баранавічы), я павёў сваіх “выдатнікаў” на паўдзённы захад. Здабыўшы яшчэ ў Драздах асьпірыны, я саліднай дозаю падлячыў Пекутоўскую, тэмпература ў яе спала, і мы паволі прабіраліся да патрэбнай нам магістралі. Каб не самалёты, што дзесь далёка штось бамбілі, дзеці зусім забыліся б пра вайну.
Было каля чатырох гадзін пасьля поўдня. Сонца добра грэла з бязхмарнага неба, навокал ўсё дыхала радасьцю мірнага жыцця, не хацелася ні думаць, ні гаварыць пра небясьпеку і жахі вайны. Аднак, калі нарэшце мы выйшлі да галоўнага тракта на Койданава (па балышвіцкаму Дзяржынск), не прайшоўшы бадай двух кіламетраў, трапілі пад першую бамбёжку. На шляху было шмат людзей і машын, ваенных перавозак і, калі з-за лесу выплылі з пагрозьлівым гулам самалёты (людзі ўжо па гуку матораў пазнавалі чые гэта самалёты), пачалася паніка. Хто хаваўся пад нейкія прыдарожныя будынкі, хто бег у адлеглы лес, а я пабег з сваёю грамадкай у прыда-
рожныя кусьцікі. Там мы прытаіліся і перапалоханыя чакалі бяды... На шчасьце, ня ўсьпелі мы як сьлед усьвядоміць, што дзеецца, як самалёты скінулі пару бомбаў і зьніклі...
Тады толькі мы ўбачылі вялізныя клубы пылу і дыму, уцякаючых людзей і коней, пачулі крыкі і енкі... Я адразу зразумеў сваю недапушчальную памылку: па галоўным тракце мы не дабяромся да Беластоку і нават Баранавіч. Трэба прабірацца толькі палявымі і ляснымі дарожкамі і сьцежкамі. Спытаўшы нейкіх падарожнікаў, як можна дабрацца да Івянца, або да Волмы, я асьцярожна павёў сваіх гадунцоў у патрэбным напрамку.
Сонца хілілася к захаду. Трэба было думаць пра начлег. He начаваць жа ў полі, альбо лесе... Незадоўга мы ўбачылі ад палявой дарожкі нейкі сымпатычны домік: памаляваны, добра абгароджаны, з памаляваным ганачкам, і я рашыў папрасіцца тут нанач.
Падышоўшы са сваёй грамадкай, я цераз пару хвілін убачыў добра апранутую маладзіцу, якой паясьніў, што вяртаемся дадому з нешчасьлівай экскурсіі. Ды вось запазьніліся, можа цётка пусьціць пераначаваць. Але гэтая “цётка” аказалася ня цёткай, а бяздушнай ведзьмай і стала крычаць, што няма дзе падзець такую грамаду нязнаных людзей, і на маю прапанову, што нам абы куток, хоць на сене, ці на падлозе, і што я заплачу ей за начлег, адказала сварлівым крыкам:
Нднте отсюда! Чтобы н духу вашего здесь не было! Уходнте немедленно!..
Я зразумеў, што гэта прыблудная баба, якая з мае гутаркі зрабіла вывад, што ёй тут можа насьмеціць гэтая “местная мразь”... Што ў яе няма спагады да людзей нават у бядзе, у няшчасьці... У яе ў галаве толькі нажыва і кіраванне гэтым “колхозным стадом”. I я прызнаюся шчыра са злосьцю пракляў гэтую бабу і яе “дачу”.
Пашлі! сказаў я дзецям, тут няма з кім гаварыць!.. Хай яе агонь спаліць разам з яе будынкам!..
I мы, хоць ужо прытаміліся, патопалі далей. Прайшоўшы кіламетраў два ці тры, убачылі салдат, якія капалі ямы, ці равы і ўстанаўлялі нейкую загарадзь ці нешта падобнае. Яны нас спынілі і, даведаўшыся, хто і куды мы ідзём, парадзілі, што далей нам ня можна ісьці. Трэба хутчэй і як найдалей адыходзіць ад гэтага месца, бо тут зараз пачнецца бой падходзяць немцы.
Прышлося вяртацца і шукаць іншай дарогі. Адышоўшыся назад да нейкага скрыжавання, мы павярнулі туды, куды меней зьмяняўся напрамак нашага маршрута. Цераз паўгадзіны лес парадзеў, паясьнела, і воддаль мы ўбачылі невялічкую вёсачку. Прымораныя хадою, мы пайшлі жвавей, чакаючы хоць на абы які адпачынак. На самым пачатку беднай, пакрытай шэрасьцю старых саламяных стрэх, шмат дзе пазелянеўшых і прагніўшых навылет, мы сустрэлі старэнькую цётку і, сказаўшы хто мы і адкуль, папрасіліся нанач, бо ужо вечарэе...
А мае ж міленькія! усхвалявалася кабета, я б рада вас прыняць, але ў мяне нічога няма, нават хлеба... Чым жа я вас пакармлю?.. Ды н палажыць няма дзе, нават саломы падаслаць... Зайдзеце вы лепей да старшыні, ён пакажа да каго зайсьці, заўсёды да яго ідуць... Я во падвяду вас...
Мы падышлі да большага, але таксама небагатага будынку, дзе была кантора калгаса. На шчасьце яна не была зачынена, і старшыня быў на месцы. Ён пачухаў за вухам і перамешваючы нашую мову з расейшчынай, павёў да нейкай жанчыны, што жыла цераз пяць ці шэсьць хат далей.
-“Вось, Матрона (можа, цяпер я блытаю імя) табе госьці... Школьнікі з далёкай школы. Ты ня бойся, дакументы ў іх упарадку, добрыя людзі. Чым маеш пакармі з дарогі, я табе выпішу хлеба і малака, ці там чаго другога... А заўтра раненька яны пойдуць, у Заходнюю Беларусь... На Камень ці Налібокі”. Пажылая, худзенькая жанчына была тыповай, скромнай і адкрытай беларусачкай. Яна вельмі няёмка пачувалася ў сваёй сапраўды убогай хаце, у якой ня было ні драўлянай падлогі, ні прызваітых фіранак, ні абояў (шпалераў). Пустыя паліцы насоўвалі думку, што і хлеба ў хаце няма. Гаварыла яна паціху, як бы саромеючыся:
Мілыя мае... Я рада добрым людзям, але Бог сьведкай, нічога ў мяне няма. На трудадні далі па сто грамаў збожжа, ды кубел картоплі... А мой муж памёр, асталася адна... Помачы ніадкуль... Хоць жывая ў зямлю кладзіся...
I ў яе пакаціліся сьлёзы. Мы са спачуваннем глядзелі на гэтую добрую кабету і ня ведалі што сказаць. А яна цераз хвіліну дабавіла:
Я хоць кіпяточку вам закіпячу і пабягу саломы прынясу, падаслаць вам, а накрыцца знойдзем чым-небудзь... I выбегла з хаты.
Мы ўбачылі, як яна мігнула каля вокан і пабегла кудысь да суседзяў, ці брыгадзіра...
Зранку мы ўсё ж такі дасталі ў вёсцы малака, гаспадыня прынясла і зварыла гаршчочак бульбы, а хлеба мы крыху мелі і падзяліліся з ею... Хуценька пасьнедаўшы, мы падзякавалі гаспадыні за начлег (ад грошай яна катэгарычна адмовілася) і, распытаўшы пра дарогу, пайшлі далей на захад, кіруючыся на Волму і Налібоцкую пушчу, за якой ляжыць Любча і Карэлічы, а там ужо мая бацькаўшчына — Мондзіна. У думках я ўжо вырашыў, што гэта самая простая дарога, і ў маёй хаце (або сваякоў) можна будзе адпачыць дзецям, набрацца сіл да далейшага пераходу ў Беласток.
Ня ўсьпелі мы забыцца пра менскія жахі, як ідучы праз лес, напаткалі спацелую і усхваляваную маладзіцу з разбэрсанымі валасамі, з выгляду жыдоўку, якая па расейску, ліхаманкава сьпяшаючыся, пытала, куды вядзе дарога, якою мы ідзём. Я паказаў ёй напрамак на Менск і паясьніў, куды вядзе дарога ў адваротны бок. Яна аднак, перапытаўшы, не паверыла і пабегла лесам у адваротную старану... Яна яшчэ выкрыкнула, што там дзесь б’юць і паляць...
На душы ў нас астаўся нейкі цяжкі асадак. Але прайшоўшы яшчэ некалькі кіламетраў, мы вышлі на цудоўную па сваей прыгожасьці мясцовасьць. 3 прыгорка, на якім мы стаялі, раскрывалася тыповая, сказаць бы, швейцарская панарама: унізе вілася, як бліскучае срэбра, рэчачка сярод пышна-зялёнай раўніны, з паволі ўздымаўшыміся берагамі, усыпанымі астраўкамі хваінак, бярэзьніку і іншых дрэваў і кустоў. Сонца ажыўляла гэтую непаўторную панараму, якая распасьціралася і бегла ў галубую далячынь...
Мы вышлі з халадку хваёвага лесу і спусьціліся ўніз да рэчачкі. Тут, за зялёным купалам алешніку, мы заўважылі над рэчкай групу ваенных з коньмі (конная разьведка?). Салдаты абмываліся халоднай, празрыстай вадзічкай, другія паілі коней, папраўлялі сёдла... Выціралі мокрыя твары і рукі. Некалькі нашых, аперадзіўшых хлапчукоў ужо гаманілі там з гэтымі вайскоўцамі.
Я заўважыў рослага, здаравеннага дзяцюка, які аб чым то распытваў дзяцей, а яны паказвалі пальцамі, што вось дырэкгар ідзе. Падышоўшы, я паздароваўся з гэтым (як відаць начальнікам), і ён перапытаў:
Вы днректор этнх ребят?
Так, я дырэктар школы. Нас на экскурсіі застала вайна, і вось стараюся захаваць дзяцей ад бамбёжак і гібелі, сказаў я, вычуваючы, што трапілі мы ў небясьпечны “пераплёт”.
Вы ведёте нх в Беласток, а знаете, что там уже зверствуют фашнсты?..
Мы спадзяёмся, што савецкая армія скора іх адгоніць, а мы тымчасам перачакаем у маіх (тут недалёка) сваякоў...
Назад! крыхнуў ён, хапаючыся за пісталет. Марш, нлн я вас уложу на месте!..
Яго вайсковая гімнасьцёрка была акрываўлена, твар аж пасінеў ад злосыці...
Пашлі! загадаў я, зьніякавеўшы, дзецям. I мы рушылі ў адваротную старану. Цераз некалькі мінут прамчаліся і коннікі, вязучы за сабой гарматку. Цераз хвілін дзесяць я затрымаў дзяцей, якія цяпер ішлі хмурна і маўкліва.
Чулі? спытаў я сурова. Бачылі, да чаго можа давясьці дурная балбатня?..3апамятайце: куды мы ідзём і хто мы вы нічога ня ведаеце. Аба ўсім знае дырэктар! Хто б пра што ня пытаў, вы накіроўваеце да мяне, калі вам хочацца жывымі вярнуцца дахаты... Гэта ж вайна! Людзі азьвярэлыя, для іх чужое жыццё нічога ня вартае...
I мы, пасядзеушы яшчэ хвілін дзесяць, павярнулі на захад. Цяпер мы зорка ўглядаліся ў далечыню і стараліся пазьбягаць любых сустрэчаў.
Шчасьліва дабраліся да Волмы. Там яшчэ раз пераначавалі ў пустой школе і, мінуўшы Івянец, увайшлі ў бяскрайнюю зелень цёмнай Налібоцкай пушчы. Няраз над намі праляталі нямецкія самалёты, аднак мы ўпору хаваліся ў прыдарожных узлесках, ці кустах і не пашкоджаныя ішлі далей. Сонца з цяжкасьцю прабівалася скрозь густыя верхавіны стагодніх хваін і асін, дарога цераз забалочаную няраз раўніну была тупкая, уезджаная вазамі і ўтоптаная бязлікімі пешаходамі. Нас, праўда, хтось папярэдзіў, што лепей абыйсьці пушчу іншай дарожкай, бо там шмат акружанага немцамн савецкага войска, але мы сьпяшаліся дахаты і рашылі ісьці проста на Любчу. Якраз было спакойна, ня чулася ні бою, ні гулу самалётаў. Цераз паўгадзіны аднак зьявіліся самалёты...Яны з густым, жахлівым гулам плылі над
самымі верхавінамі дрэў і вялі пулямётны абстрэл, часам скідаючы бомбы. Я на ўсякі выпадак адвёў групу ў гушчар, на сотню мэтраў ад цэнтральнай дарогі, і здалёк мы бачылі, як савецкія атрады кідаліся то ў адзін, то другі бок, шукаючы выхаду і ратунку. Авіяцыя хутка адляцела, і мы, пачакаушы яшчэ хвілін пятнаццаць, зноў вышлі на галоўную дарогу і ўбачылі забітага салдата... Ён ляжаў аднесены на ўскрай дарогі, з тварам дагары, адкрытым, нерухомым і спакойным. Па шэражоўтай шчацэ паўзьлі мурашкі... Ці чуе яго мама, што аддаў Богу душу яе сын? мільгнула ў мяне думка і горыч заліла сэрца, душыў гнеў на праклятых “генеральных” і іншых партыйных сакратароў і фюрэраў, якія коштам людзкога жыцця, цераз трупы бязвусых дзяцюкоў, рваліся да ўлады, каб седзячы на шыі народу рабіць эксперыменты над масамі людзей, асуджаючы на голад і пакуты мільёны насельніцтва!.. Чаму людзі церпяць усю гэтую нечысьць? задаваў я сабе пытанне і пе знайходзіў адказу. Толькі значна пазьней я зразумеў: людзкая працоўная маса няграматная і неарганізаваная. А ўладары зьвязаны ў кулак жалезнай дысцыплінай! У іх такі закон, як у зладзеяў, законам зьяўляецца тое, што сказаў “пахан” (іхні Джугашвілі, Гітлер ці Троцкі)... Народу неабходна аб’ядноўвацца і арганізавацца, выбіраць на кіраўніцтва сваіх сыноў, адзінакроўных, мясцовых, а не прыблудных прахадзімцаў...