• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    цыялістаў, амаль усіх іх знаў асабіста, як выняткова сумленных, вартасных працаўнікоў. Яны былі вядомы сваёй праматою і непадкупнасьцю.
    Алесь закурыў (пасьля турмы пачаў курыць), памаўчаў і прадаўжаў:
    У галаве мільгнула страшная думка: губілі б мяне... Але за што ж маюць гінуць дастойнейшыя, а гэтыя здольны гібелью нявінных ратаваць сваю шкуру?.. I я з агідаю шпурнуў гэтую паганую паперку сьледавацелю.
    Hi за якую цану я не падпішу такога паскудзтва! выгукнуў я.
    Подпншешь, голубчнк, подпншешь... і ён загадаў вывесьці мяне.
    Ізноў мінула бадай болып тыдня. Ніхто мяне ня трывожыў. Чэкісты як аўтаматы, прыносілі нэндзную ежу і выходзілі. Hi ў якія гутаркі не ўступалі. Ды і аб чым было гаварыць? Грамадзтва было аглушана, растрывожана і перапалохана раптоўнымі, масавымі арыштамі заведама ні ў чым нявінаватых людзей, выдатных навуковых і грамадзкіх дзеячаў, фінансістаў, мастакоў, літаратараў і г.д...
    Людзі як бы замерлі, пазьбягаючы сустрэч і ўсякіх гутарак. Разгульвала сталінская Яжоўшчына: “вседозволенность н беспредел” але толькі для сілавых структур. На замардаванага ў турме ці лагеры чалавека састаўляўся акт, што папоўніў самагубства, альбо памёр ад інфаркта, і канцы ў воду...
    Пасьля чарговай доўгай паўзы, прадаўжаў Алесь, зноў мяне выклікалі. На гэты раз сьледавацель нават не даў мне сесьці:
    Падпішаш? запытаў праз зубы.
    He! адказаў я цьвёрда.
    I нібы молат стукнуў мяне па галаве. Я ўпаў. Зараз жа вайшлі два энкавэдзісты і павалаклі кудысь. Ачнуўся я ў падвале ад патока халоднай вады, у вачах хісталіся сьцены і цьмяная лямпачка. У галаве шум і звон...
    -Будзеш падпісваць?-пачуўя голас і зноў выціснуў слова: “He!”... Яшчэ ня зусім апрытомнеўшы, пачуў моцны ўдар і ўпаў на бятонную падлогу.
    Пачалася бясконцая серыя спрактыкаванага зьвярынага зьбівання. Былі выбітыя ўсе зубы, расквашаны да непазнання твар. У рэдкія часіны прытомнасьці нявыносна балела ўсё цела.
    Зьбітага і акрываўленага, калі ляжаў без прытомнасьці, аблівалі халоднаю вадою. Адчыняючы запухшыя вочы, у безлічы разоў чуў тое самае пытанне:
    Будешь подпнсывать?!.. -1 у адказ ледзь чутнага “не” зьбіванне паўтаралася... Паўтаралася... Паўтаралася... Паўтаралася...
    Я ведаў, прадаўжаў Алесь, ізноў закурыўшы, што ўсе, хто сюды трапіў, падпісвалі гэтыя паперкі сьпісы нявінных людзей, нявыгадных чым то кіруючай зграі. Бо ўсе ведалі, што адсюль непадпісаўшыя жывымі не выходзяць. Я таксама ня мучыўся б і падпісаў бы, каб ня мучыцца месяцамі, ці гадамі у гэтага сталінскага зьвяр'я.
    Але, як падумаю, што тады будзе з бацькамі, калі бальшавікі захопяць Беларусь; што будзе з вамі ўсёй сям’ёй, зноў заціскаю зубы і змушаю сябе лепей згінуць у пакутах аднаму, чымся губіць вас і тых няшчасных, узятых Яжовым і яго бандзюгамі ў свае лапы.
    Калі я зусім траціў сілы і магчымасьць лагічнага дзеяння (мышлення), мяне пераставалі на нейкі час мучыць, давалі магчымасьць ачомкацца, крыху ачуняць. Відаць, гэтае кодла зьдзіўляла мая нябывалая ўпартасьць і звышлюдзкая цярплівасьць. Тым ня менш рэзультат крывавых метадаў аставаўся нязьменным: я паперы не падпісваў.
    I вось энкавэдзісты прымянілі навейшы метад аксамітную камеру. Гэта была бетонная, стаячая ў падвале студня. Квадратовая, на метр дыўжыні і метр шырыні, адзін метр і 60 см вышыні (у ёй стаяць, выпраставаўшыся немагчыма). Пад нагамі па бетоне бяжыць халодная вада, а ўгары закратаваная электралямпа на 1000 вольт. Бетонныя сьцены паўтыканы асколкамі бітага шкла...
    Укінуты туды зэк ня можа стаяць проста, бо занізкае сталяванне. Абаперціся на сьцены таксама ня можа, бо ўкідалі туды голага, нават бяз трусікаў. Змушаны стаяць без апоры (калі абапрэшся голым целам, то парэжаш яго вострымі асколкамі шкла), стаіш босы на праточнай вадзе, а зьверху пражыць гарачая лямпа. Яна пячэ і сьлепіць. Няшчасны раб стаіць, прыгнуўшы ногі, пакуль не самлее. Калі асунецца, ранячы цела на ваду, яго непрытомнага вывалакаюць і зноў задаюць тое ж праклятае пытанне:
    Падпішаш?
    He...
    Тады ізноў запіхваюць у гэтую “аксамітную” камеру... Паўтараецца сярэднявечная інквізіцыя...
    Я слухаў брата, затаіўшы дух, па целе бегалі мурашкі, не хацелася верыць у гэтыя жахлівыя крыважэрныя інстынкты партыйных боссаў. Як такое магло стацца? Няўжо ж Ленін, Троцкі, Урыцкі, Дзяржынскі і Кагановіч не людзі, а нейкае дзікае зьвяр’ё з людзкімі голавамі?.. Куды ж падзеліся законы?
    Дапусьцім, сам Джугашвілі клятвапраступнік: прысягаў на Канстытуцыі і зламаў прысягу, патаптаў гэтую Канстытуцыю. Гэта яшчэ можна хоць не апраўдаць, але зразумець: паўдзікі чалавек, малаграматны, выкінуты з школы за хуліганства і бандытызм, “подмастерье” свайго бацькі-шаўца.
    Але ж Ленін, Калінін, Рыкаў, Літвінаў, Молатаў былі ў большай ці меншай меры адукаванымі людзьмі, як жа яны маглі дапусьціць да гэтага бязпраўя, дзікага самавольства і крывавага дэспатызму і садызму?.. Масавага зьдзеку з чалавека, з свайго насельніцтва?.. Чаму яны сталі вынішчаць цьвет свае ж інтэлігенцыі?..
    Выказваючы свае сумневы і пошукі ісьціны, я спадзяваўся, што мне ўсё вытлумачыць Алесь. Ён жа дыпламаваны юрыст. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве, войны прайшоў... Вытрымаў дастойна неверагодныя мукі і катаванне. Няўжо ж і ён ня можа вытлумачыць гэтай дзікай, пачварна-жудаснай зьявы?..
    Алесь не адразу адказаў мне. Ён зноў закурыў і задумаўся. Я глядзеў на сіні дымок, які віўся над галавою брата, і ўглядаўся на яго змізарнелы твар, сетку маршчын і сінь пад вачыма, яшчэ заметныя сьляды глумлення садыстаў...
    Чым жа і як скончылася гэтая нялюдзкая трагедыя? перарваў я яго думкі.
    Пэўнага дня я ачнуўся і ня мог пазнаць, дзе знайходжуся. Белая столь і сьцены, белая пасьцель і... ніводнага зьвера-чэкіста. Хацеў прыпадняцца і застагнаў. Усё цела балела, як адна суцэльная рана. Увайшла санітарка і сказала, каб я не ўставаў... Яшчэ зусім слабы. Можа цераз тыдзень можна мне будзе падняцца, стаць на ўласныя ногі... А можа і пазьней гэта вырашаць дактары.
    Аказваецца, мяне няпрытомнага вышвырнулі на вуліцу, проста на тратуар. I пакінулі. Падабралі чужыя добрыя людзі (яшчэ
    ёсьць такія ў Растове!). Забралі ў сваю хату, адмылі і палажылі ў пасьцель. Я яшчэ быў жывым. На наступны дзень, калі я настолькі ачуняў, што мог гаварыць, яны даведаліся ад мяне пра мой дамовы адрас і паведамілі Ніну, гаспадыню, з якой я пасьля ўзяў шлюб. Яна мяне выхадзіла, адкарміла і падняла на ногі. I гэта калі ня быў цуд, то вялікае маё шчасьце: ў тыя дні быў арыштаваны Яжоў...
    А адносна зьдзеку над народам і міпьённых ні ў чым ня вінаватых ахвяр, выказаў дзьве версіі. 3 нязлічоных тэорыяў і домыслаў людзей, з розных слаёў грамадзтва (вучоных, прафэсароў, спецыялістаў усіх галін і навукі) можна вылушчыць дзьве аснаўныя і найбольш рэальныя версіі.
    Першая заключаецца ў тым, што кучка прахадзімцаў і авантурыстаў паддалася агітацыі фантастаў-тэарэтыкаў тыпу Фурье, Русо, Леніных і выкарыстала іх паднебныя лятуценні-тэорыі для сваіх шкурных інтарэсаў. Залатымі абяцаннямі аблаталі і абдурылі паверыўшы ў іх “шчырасьць” народ, упраглі ў свой хамут.
    А пасьля, хітра аблытваючы “мечтателяў”, прыдушылі Леніна і яго хэўру, і заняліся адкрытым грабяжом і масавым бандыцтвам, апіраючыся на выданыя “народам” законы. Кантроль над усімі законамі трымалі ў сваіх руках, а народы, ўпрэжаныя ў цесны хамут, нават піскнуць не маглі. Бо кожнага чакала такая доля, як Алеся.
    Другая версія, абапёртая на яшчэ пры цары пракгыкуемы метад так званага антысэмітызму, прымала за аснаўную прычыну зьдзеку над народам рэалізацыю мэты, што для жыдоў вызначылі сіёнскія мудрацы. Жыдоўскія мудрацы, улічваючы, што жыдоў на сьвеце няшмат і сілаю ім не адалець гояў, загадалі свайму народу (згодна з воляй Іеговы) выманіць золата у хрысьціянаў. А тады, за гэтае золата яны змогуць весь сьвет падпарадкаваць.
    Каб хутчэй і болын эфектыўна дабіцца свае мэты, трэба перш раскалоць гоеў, скалаціць іх, каб яны самі сябе зьнішчалі і павыразалі... Яны ж дурныя, ці ім раўняцца з сынамі выбранага Богам народу?..
    3 гэтаю мэтай была прыдумана жыдамі “Классовая борьба”. Падзяліць рускіх, беларусаў, украінцаў, немцаў і ўсіх іншых на ПРАЛЕТАРЫЯЎ і КАПІТАЛІСТАЎ. I няхай яны рэжуць адны другіх! А ў гэтай мутнай вадзе жыдоўскі народ ўсім на шыю навесіць хамут, возьме лейцы ў свае рукі. Так будзе ў Расейскай, Нямецкай і другіх
    імперыях, так будзе у Амэрыцы і на ўсім сьвеце. Золата, захопленае сынамі Ізрайля будзе тым “волшебным” ключыкам, які адчыніць вечнае панаванне выбранага народу над паршывымі гоямі.
    Паводле гэтай версіі сёння настала пара, калі выпаўняецца закон сіёнскіх мудрацоў і воля Іеговы. Джугашвілі (Сталін) і яго яжоўская хэўра гэта сьляпыя выканаўцы. У гэтых вырадкаў-бандзюгаў Іегова адабраў пачуццё розуму і літасьці. Іх цешыць і ап’яняе праліванне людзкое крыві...
    А як жа ты думаеш?.. Дзе праўда?.. пытаў я у Алеся, ашаломлены упяршыню пачуўшы гэтакія погляды і ацэнкі фактаў. Іх каларытнасьць і пераканаўчасьць была настолькі нечаканая і эмацыянальная, што я зусім разгубіўся (хоць меў нядрэнную вышэйшую асьвету!).
    Дзе праўда? перапытаў Алесь, каб я ведаў, дзе тая праўда... Для мяне пазасталася адна праўда: з волі узаконенага, зьверскага бандыцтва я сёння пазбаўлены здароўя і поўзаю па зямлі, апіраючыся на гэты кіёк... -1 ён падняў высьлізганую кульбаку. Можа, табе ўдасца пазнаць ісьціну, можа, дажывеш да сьвятлейшых часаў... Я, хоць пры дапамозе Віця, дабраўся да цябе, каб раскрыць вочы на тое, што дзеецца. Бо вы тут жылі за жалезнай заслонаю і ня ведаеце, што такое — бальшавізм...
    У гэты момант бразнулі дзьверы на ганку прышла гаспадыня. Алесь бяз слова прыціснуў палец да губоў. Нам гэта было зразумела.
    Прыезд Алеся, якога пасьля рэабілітавалі і вярнулі ўсе правы (нават членскі партыйны білет, без якога ён ня мог працаваць ні ў адвакатуры, ні ў пракуратуры), пакінуў глыбокі сьлед у маёй душы і стаў прычынай важнага рашэння ў маёй будучыні. Але пра гэта наперадзе.
    Пасьля ад’езду брата, я зноў паглыбіўся ў даволі складаную працу. Добрая работа ў двух аддзелах адначасна гэта ня жартачкі. A працаваць абы як “спустя рукава”, як гавораць расейцы, я ня мог. Навек укараніліся прынцыпы незабываемага д-ра Булаўскага. Рэдкія дні адпачынку прысьвячаліся сустрэчам з Нінушкай Пронька (цяпер Панько), а часам езьдзіў у Бярозаўку над Нёманам (не даязджаючы Наваградка). Там цяпер жыла і працавала Аляксандра Мазура,