• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Як бы ня было, мы шчасьліва дабраліся да Нёмана. А там было рукой падаць да Шчорсаў, амаль радам з якімі месьцяцца Любча і Негнявічы. Гэта ўжо добра вядомыя мне паселішчы. Аднак трэба было мець вельмі доўгую і моцную “руку”. Напатканы чалавек сказаў нам, што пераяжджаць забаронена і вельмі небясьпечна нямецкія самалёты ўвесь час лятаюць над ракою і абстрэльваюць кожнага, хто імкнецца перабрацца з аднаго берага на другі. Што ж было рабіць? He начаваць жа ў пушчы, калі вунь ня больш сотні мэтраў дзеліць нас ад родных мейсцаў... I хоць дзядзька ня радзіў, я рашыўся перабірацца цераз раку. Пасколькі ніхто не адважваўся перавозіць, я даведаўся, дзе стаіць прывязаны вялікі човен, і, адвязаўшы яго пад густою вярбою, ледзь рассадзіў у ім сваіх школьнікаў. Было толькі адно вясло, але мы знайшлі абломак дошкі і вычакаўшы спакойны момант, адапхнуліся ад берагу. Я разьлічыў каб бегам вады нас нясло пад вялізную старую вярбу на процілежным беразе.
    Хоць мы шчыра ўвіхаліся, аднак рака была даволі шырокая, і ледзь даплылі да сярэдзіны, як пачуўся гул самалёта...
    Гэта была сьмяротная пагроза, і мы што было сіл веславалі. I ўсё ж такі пілот нас заўважыў. Самалёт ляцеў проста да нас. Толькі мы ўткнуліся ў бераг, я даў каманду бегчы пад блізенькую хатку. I, ўскочыўшы ў сені, ужо ня бачыў, куды скінуў бомбу самалёт. Выбух рвануў дзьверы, задрыжалі сьцены, пасыпаўся тынк, старая гаспадыня, ўпаўшы на калені, хрысьцілася і амаль голасна шаптала малітву...
    Ня мінула хвіліны, як дзесь далей пачуўся яшчэ выбух, але мы ўцалелі. На душы адлягло. Тут ужо былі свае людзі, і зьнік страх за жыццё дзяцей.
    Я адразу стаў пытацца людзей, ці няма ў Шчорсах кагось з Наваградзкай гімназіі. I даведаўся, што цяпер працуе пры школе Аляксандар Смаль, мой аднакласьнік. Гэта была радасная вестка, і наша грамадка накіравалася проста ў школу. Сярод людзей адразу разьняслася чутка, што прышлі школьнікі з таго боку, дзе вайна... Аказваецца, сюды яшчэ не паказваліся немцы, яны акружылі савецкую дывізію ў Налібоцкай пушчы, якую нам удалося шчасьліва прайсьці.
    Як хутка стала ўсім вядома, гітлераўскія матарызаваныя дывізіі акружалі вялікія масівы бальшавіцкіх войск, ствараючы “катлы”, якія усьлед зьнішчалі, альбо бралі ў палон. I тут адразу хочацца дабавіць вялікую памылку нямецкага камандавання яно вельмі нялюдзка адносілася да гэтых ваеннапалонных, якія не хацелі ваяваць і масава здаваліся немцам, чакаючы больш справядлівай улады.
    Ап’янеўшы ад лёгкіх перамогаў на Захадзе, дзе рэальна прымяняліся “правілы” гуманнай вайны, і ад фантастычных абяцанняў свайго ўдачлівага фюрэра, нямецкія сацыял-нацыяналісты, а у першую чаргу эсэсаўцы, па зьверску адносіліся да савецкіх палонных. Яны часта карысталіся прыкладамі, пры найменшым парушэнні, ня знаючых мовы людзей, расстрэльвалі іх... Напіхалі ў вагоны горш быдла, нават стаяць было цесна, і калі пазбаўленыя вады і ежы салдаты паміралі, то іх палажыць было немагчыма... I прарываючы драты і межы, паляцела на ўсход чутка:
    Братцы! He здавайцеся ў палон! Усё роўна тут вас чакае гібель!..
    I, калі спачатку ішлі ў палон цэлыя арміі, па сто і больш тысяч салдат, то пазьней, страціўшы надзею на ўратаванне жыцця у выпад-
    ку палону, зьненавідзеўшы немцаў за іх абманныя абяцанкі, пачалі стойка бараніцца, пагарджаючы сьмерцю Усё роўна сьмерць! лічылі яны, дык хоць можа для сям’і якую небудзь кампенсацыю выплацяць... за забітага бацьку ці сына... Гэтая памылка нямецкага камандавання (падбухторанага Гітлерам) магчыма і вырашыла лёс вайны. Уцёкшыя з нямецкіх лагераў бальшавіцкія салдаты сталі выдатнымі агітатарамі пахіснуўшайся сталіншчыны.Яны ж значна папоўнілі шэрагі партызан-дэсантнікаў, якія гвалтам мабілізавалі насельніцтва для крывавых, падрыўных акцый.
    Шчарсоўскія людзі, асабліва жанчыны, даведаўшыся ад настаўніка, што ў школе згаладнелыя, уцёкшыя з пад бомбаў дзеці, напрыносілі нам харчоў хлеба, масла, сьмятаны, гарачых страваў, што хапіла б іх на цэлы тыдзень!.. Я быў рад, што ніхто з дзяцей ня прыхварэў, наадварот, яны памацнелі і загарэлі пасьля нялёгкіх пераходаў. Цяпер маглі адкарміцца і адаспацца.
    Аднак, трэба было думаць пра далейшую дарогу. На раённай карце я перагледзеў усе дарогі і сьцежкі. Падумаў, што трэба сьпяшацца насустрач фронту. Няхай немцы ваююць на сваіх “катлах”, а мы крыху пачакаем, пакуль сытуацыя праясьніцца і пойдзем у напрамку Валеўкі. Па дарозе трапім на хутар Тарасэвічаў, у Грабаўку, дзе жыла мая замужняя сястра Маня. Там паначуем і пойдзем у Мондзіна да маіх бацькоў. Адпачнём там пару дзён і, калі ўсё будзе спакойна, накіруемся ў Наваградак, адкуль блізка будзе да майго цесьця -Уладзімера Мазуры і (магчыма) да мае жонкі, якая напэўна ў такі час вярнулася да бацькоў. I ўжо адтуль павяду, ці павязу дзяцей дахаты, на Беласточчыну.
    Усе гэтыя тыдні стаяла цудоўная, цёплая і сухая пагода. Падзякаваўшы гасьцінным шчарсунам, мы патопалі на Райцу і Забердава, каб цераз Скрышава дабрацца да Грабаўкі. Сэрца забіла часьцей, калі ўбачыў зялёныя высокія верхавіны бяроз хутара Зайкаў (Ігнатовічаў) і амаль побач Тарасэвічаў. Мы, сям’я Сьцяпана, любілі гэты хутар і яго бясхітрасных гаспадароў. Уладзё быў добрым мужам і здольным майстрам. Так, як мой бацька, умеў усё зрабіць сам хату, сад, хлеў, воз, сані, мэблю, вуллі для пчол і г.д.. Добра гадаваў скаціну і наогул быў працавітым, добрьм гаспадаром. 3 бацькамі і сваёй сямейкай жыў дружна, па хрысьціянскаму звычаю.
    Адначасна, будучы граматным дзяцюком, любіў заглянуць у кніжку і газету. Прышлі мы каля поўдня. Маня была ў полі, недалёка за садам. Убачыўшы набліжаючую грамадку, падыйшла да хаты і раптам убачыўшы брата, кінулася мне на шыю... Я, крыху саромяючыся (у вёсцы не практыкуюцца “паказныя” ласкі) абняў яе, чуючы яшчэ пругкае, нібы дзявочае цела, выцер набегшыя на яе румяныя шчокі сьлёзы.
    Дзякуй Богу, што ты жыў і здароў... А то ж вайна, а ні пісьма, ні якой зьвесткі ад цябе няма...
    Але згледзіўшы прымоўкшых школьнікаў, яна ўстрапянулася.
    Дык адкуль жа ты йдзеш?.. Ці не са школы? Чые ж гэта дзеткі? Але ж пойдзем у хату, вы здарожыліся, напэўна...
    На двары было цёпла і прыгожа. Каля яргінь і касачоў, гвазьдзікаў зьвінелі пчолкі, а ім падбасоўвалі касмаценькія чмялі. У небе луналі ластавачкі, каля вугла сварыліся вераб’і...
    Я паказаў студню, Маня вынесла з хаты кубак і ручнік, дзеці, шчабечучы, як курачкі, пабеглі памыцца і прычасацца, мы з Маняю вайшлі ў хату. Тут, як заўсёды, было чыста і хораша. На вокнах вазоны і фіранкі, у галоўным пакоі падлога вымыта, аж блішчала жаўцізною, на кухні падмецена (там цэбры, саганы з вадою і бульбаю), гліна дошкамі не засьцілалася.
    Маня, не перарываючы гутаркі, стала завіхацца каля стала і печкі, рыхтуючы для ўсіх нас абед. Я расказваў пра наш рызыкоўны паход і шчасьлівае вяртанне, пра сваю папярэднюю работу і г.д..
    Пабылі мы ў сястры дзянёк і пайшлі да майго бацькоўскага дому. Туды з Грабаўкі было бадай паўтара кіламетра. Дарожка бегла па мяжы Трасьцянкі (кусок былой панскай зямлі гектараў 40-50) і мірачыцкіх шнуроў -Міратычы не перайходзілі на хутары. Трэба было мінуць ставок, дзе гнязьдзіліся кнігаўкі, вялікі роў, або лепей сказаць лагчыну, якую летам выкошвалі, а далей па роўніцы дарожка вяла ў наш Мондзінскі хутар. Направа стаялі забудовы брата Валянціна і побач бацькоўскае гумно, хлеў і хата. А налева, за рэчачкаю хатка і хлеў з паветкай (замест гумна) сярэдняга брата Віця.
    Ізноў радасная сустрэча з бацькамі, калі мама не ўтрымалася ад сьлёз, а бацька засыпаў пьттаннямі. Я аглядаў гаспадарку. Усё трывала такім, як было раней. Толькі хата мне выдалася цяпер малень-
    кай і цеснай, з малымі аконцамі і глінянай падлогай у кухні, з пацямнеўшым ганкам, цьвятнічком над сьценамі (яшчэ Маня перад замужжам пачала тут садзіць кветкі), разросшымся садам. Бацька пасадзіў больш паўсотні прышчэпаў яблын (антонавак, цітавак, папяровак і іншых), груш (бэры, сапяжанкі, вінёўкі), некалькі сьліваў, вішань, цярэшняў, нават крыху агрэсту... Сад ад дарогі быў адгароджаны плотам і густа засаджаным бэзам ды язьвеням. Вясною тут лавінай цьвету, і роем пчолак адгароджваўся сад і пчальнік ад ня частых наведвальнікаў. Яшчэ стаяла высокая з прымацаваным (работа Алеся) дашчатым самалёцікам, якога прапеллер дзень і ноч гаманіў несканчонаю песьняй...
    Пагаварыўшы з сваімі вучнямі, мы вырашылі даць ім адпачынак на два-тры дні, а пасьля дабрацца да Наваградка, адкуль да Магільніцы, сядзібы. Дзеці былі задаволеныя. Мы іх добра кармілі, no634 быў сад, а у лагчыне рэчачка і ставок, пад грэбляй каторага стаяла лазьня. У стаўку вялася дробная рыбка. А паўкіламетра ад нас цякла Нёўда, дзе вяліся нават плоткі і ракі. У гарэшніку дасьпявалі гарэхі, усюды можна было натрапіць на ягады, а нават назбіраць грыбоў. Так адпачывалі мы, забыўшыся пра вайну, страхі і беды. Але дзесь чакалі і начэй ня спалі бацькі, нават ня ведаючы, ці жывы іх любыя дзеткі...
    На трэці дзень, калі школьнікі былі ў саду, я праз адчыненыя вокны пачуў на надворку тупат каня. Вышаў з хаты і спыніўся, як укопаны: стаяў коннік -нямецкі афіцэр, нерухома углядаючыся на ўсход, конь нібы чугунная статуя нават вушкі не варушыў і не махнуў хвастом. У руках афіцэра была карта, якую ён зьвяраў з распалажэннем хутара.
    Я падышоў і прывітаўся: ‘Тутэн таг!” Нібы мёртвы, нерухомы твар немца ажывіўся, пасьвятлеў. Ён спытаў мяне:
    Вы немец?..
    He, адказаў я, беларус, але працаваў на Шлёнску і вучыўся ў Познані, там азнаёміўся з нямецкай мовай.
    Зер гут! вымавіў ён. I спытаў, паказваючы рукою напрамак:
    Там яшчэ адзін хутар? Я пацьвердзіў там жыве мой старэйшы брат. Далей афіцэр трапна расьшыфраваў шляхі да Скрышава, Сялішчоў, Сёгды і спытаў, дзе цяпер хаваюцца бальшавікі. Я адказаў, што мы ня ведаем, але ў нашых хутарах то напэўна іх няма.
    Афіцэр саскочыў з сядла і аддаў лейцы пад’ехаўшаму ад’ютанту. Той адвёў коней пад гумно і скінуў з іх сёдлы. Ён сказаў, што будзе тут начаваць. Яшчэ даведаўся, ці ў хаце няма тараканоў ці іншых паразітаў. Мы з мамай, што прышла з агароду, успакоілі яго, сказаўшы, што ўсю гэтую нечысьць бацька вывеў бураксам, палыном, чамярыцай.
    Агледзеўшы хату, капітан (як сказаў нам пасьля ад’ютант) заняў чыстую палавіну, дзьверы да якой зачыняліся на ключ.