Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
што робіцца ў горадзе. Ідучы напрасткі, я пераходзіў цераз шпалы і рэйкі прывакзальнага шляху. Каля вагону, загружанага сьвежымі піламатар’яламі, сядзеў нямецкі салдат і, адкрыўшы банку тушонкі, спакойна і бястурботна перакусваў. Ён быў у добрым настроі і загаварыў да мяне:
Гаст ду гунгэр?.. Аднак мае скромныя веды ў галіне нямецкай мовы былі недастатковымі.
Ду біст гунгрыг? дабавіў ён.
Вільст ду эссэн? гэтыя словы амаль усе мы ўжо зналі. Я зараз жа пацьвердзіў яго дагадку.
Комм гір! паклікаў ён.
Я падыйшоў, і ён адрэзаў тоўстую лусту паўбелага салдацкага хлеба і добра намазаў тушонкай... Я, сапраўды, быў прагаладаўшыся і з апэтытам праглынуў гэтую порцыю. Падзякаваўшы, пайшоў на вуліцу Арэшчыхі (Ожэшкавай). А таксама на іншыя, паглядзець, насколькі горад пацярпеў ад нямецкага нападу. Шкоды былі невялікія, калі ня лічыць пашкоджанага мосту.
Між іншым, быў сьведкаю адпраўкі савецкіх ваеннапалонных. Якраз прыгналі на вакзал і заганялі ў закрыты вагон. Калі згаладнелыя і зьняможаныя палонныя спатыкаліся ці тармазілі, пхаючыся ў дзьверы, іх з крыкам “лёз-лёз!”, біў прыкладам нямецкі салдат-канваір. Напхалі іх паўнюсенькі вагон, нават паварушыцца было трудна. Выпадковыя гледачы спачувальна гаварылі:
— Гэта ж ня быдла людзі... Ды й што ж яны вінаватыя, што іх забралі на фронт? He па сваей жа волі яны пайшлі ваяваць...
Так... дабавіў другі. Ім нават напіцца вады не даюць... раз на дзень міску баланды...
Калі людзі так гавораць, то хіба ведаюць, падумаў я. I чамусьці пашкадаваў, што робіцца такая грубая памылка і такая крыўда няшчасным палонным... Памяць уваскрасіла тых -’’першых немцаў” з 1915-1918-тых гадоў. Тады іхняе войска нам нават жоўты цукар давала, было чым дзяцей падтрымаць і нават усёй сям’і паласавацца...
Што ж сталася з гэтым народам? Чаму ён перамяніўся? думаў я, не знайходзячы лагічнага адказу. I мінула нямала часу, пакуль разабраўся ў гэтых зьявах і загібах гісторыі.
ПРЫ НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫІ
Без далейшых перашкодаў я паехаў у Наваградак. Перш за ўсё пабыў у бацькоў у Мондзіне. Бацькі і браты з сваімі сем’ямі заставаліся на сваіх гаспадарках, так, як і ўсе суседзі. Нямецкія ўлады не прыходзілі ні разу ў нашыя (ці іншыя) хаты.
Упэўніўшыся, што дома ўсё пакуль што абыйшлося шчасьліва, я паехаў у Наваградак. Даведаўся, што там адбылася “рэвалюцыя”... Як толькі прышлі нямецкія ўлады, іх сустрэлі палякі, называючы сябе прадстаўнікамі беларускага насельніцтва (!) Гэта былі вядомы шавініст пан інжынер Смольскі і некалькі іншых камбінатараў. Яны добра ведалі нямецкую мову і адразу запрапанавалі свае паслугі. Пасколькі немцы напачатку давяралі мясцовым людзям, яны патрактавалі гэтых прахадзімцаў як сапраўдных беларускіх прадстаўнікоў. Даверылі ім арганізаваць мясцовы самаўрад і адпаведныя органы для навядзення і ўтрымлівання парадку паліцыю.
Смольскі ўзяў на сябе функцыю бурмістра (мэра) гораду, дабраў сабе зацьверджання гэтага “самаўраду” нямецкімі ўладамі. Пазьней выясьнілася, што такая акцыя была праведзена амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Вядома, у складзе гэтага “самаўраду” ня было ніводнага беларуса, усе выключна палякі.
А беларусы, як вядома, народ звыш меры цярплівы і асьцярожны. Маўчалі, прывучаныя ўсё рабіць з-пад бізуна... Прыгон і далейшая векавая няволя адвучылі народ ад самастойнасьці і абароны сваіх людзкіх правоў. I гэтую сытуацыю ўмела выкарыстоўваў пан Смольскі ён ужо лічыў начальннкам сябе, а ня немцаў. Каб назаўсёды замацаваць сваю ўладу, ён разам з сваімі сышчыкамі разьнюхаў, хто сярод мясцовай інтэлігенцыі быў шчырым беларусам і мог бы пахіснуць яго дыктатарскую ўладу, і падрыхтаваў сьпісак “камуністаў”, у які ўключыў каля сотні наваградзкіх беларусаў педагогаў (П.Скрабца, др.Орсу, М.Чатырку, А.Данілевіча, а таксама Ул. Панько,В Лаўскага і інш.), знаных гарадзкіх дзеячаў (адваката Сьвірыда, Дзяковіча, Валенцюкевіча, Плескачоў, Савіцкага, Пронька) і дзесяткі іншых, якія нават блізка камуністаў не стаялі.
Атрымаўшы згоду нямецкіх уладаў, група Смольскага арыштавала амаль усіх азначаных у сьпіску і рыхтавалася да іх расстрэлу... Аднак для аканчальнага вырашэння і ліквідацыі гэтых людзей не хапала подпісу аднаго з галоўных кіраўнікоў нямецкай улады. Амаль у апошнюю мінуту паступіла заява з многімі подпісамі, што арыштавалі нявінных людзей. Нямецкі начальнік загадаў праверыць персанальна кожнага з арыштаваных.
Праверка з дапросам соцень сьведкаў выявіла: ніводзін з азначаных у сьпіску ніколі ня быў членам камуністычнай партыі. Ніводзін з іх не служыў у партыйных органах. Некалькі з арыштаваных былі перасьледаваныя бальшавіцкаю ўладаю... I калі выявілася, што данос быў фальшнвы, Смольскага і трох яго паплечнікаў немцы адразу арыштавалі і расстралялі. Адносна рэшты захопнікаў “самаўраду” сьледства працягвалася, яны былі зьняты з работы.
Наступныя самаўрадавыя органы былі створаны законнымі гаспадарамі зямлі беларусамі, толькі ў некалькіх далейшых пунктах (Уселюб, Наваельня і др.) яшчэ ўтрымаліся каменданты-палякі і ўсьпелі натварыць нямала шкодаў.
Прыехаўшы ў Наваградак, я ўжо застаў там бурмістрам Панько (і на яго быў фальшывы данос), акруговым школьным інспектарам др. Аляксандра Орса, а раённым інспектарам быў выбран знаны педагог Мікалай Гутар (з Багудзенкі). Адчынілася Настаўніцкая Сэмінарыя. Дырэктарам быў назначаны папулярны і заслужаны педагог Пётр Скрабец. Той самы, які некалькі гадоў узначальваў (у адсутнасьці Яна Цеханоўскага) Наваградзкую Беларускую Гімназію.
Мяне адразу запрасілі быць выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, на што я ахвотна згадзіўся. Сэмінарыя стала найлепшай школай акругі. Высокакваліфікаваныя педагогі, руплівы і дасьведчаны дырэктар адзначаліся шчырым патрыятызмам. У школе не было ніводнага вучня, які б ненавідзеў, напрыклад, палякаў (якія пазачынялі перад вайной усе беларускія школы), або жыдоў, якія пры бальшавіцкай уладзе нямала пакрыўдзілі беларусаў, прышываючы ім міфічную “нацдэмаўшчыну”.
Вучнямі Сэмінарыі былі ня дзеці, а моладзь, якая праз два-тры гады мелася стаць настаўнікамі роднай школы. Яны усьлед за педагогамі ўжо патрапілі асэнсоўваць жыццё і разабрацца, дзе чыстае
ІІершы зьезд акруговых кіраўнікоў Беларускай Народнай Самапомачы у Менскў у 1942 г, Сядзяць зьлева: Сымон Кандыбовіч — урадааец. Рыгор Зыбайла — «астаўнін. праф. Вацлаў Іваноўскі — старшыня гор. Мевску, Натальля Арееньнева — па-ггка, др. Івая Ермачэнва — старшынн БНС, Галіна Войтэнка — гакраіарка БНС, Юліян Саковіч — аграном, інж. Адольф Клімовіч, др. Алексаядар Скурат. Стаяць зьлева: Пяцюкевіч — настаўнік, Жверблянка — паэтка, інж. Іван Касяк, Антон Адамовіч — публіцысгы, Аляксей Сяккевіч — рэдактар, Часлаў Напдзюк — юрьм ты. капітан Сокал-Кутылоўскі, др. Войтзнка, капітан Канетанцін Якупзвіч, лейтэнамт Барыс Рагуля, інж. Гінько.
Увага: Ю. Саковіч згімуў ад куляў польскіх дыюэрсантаў на Лідчыне у 1843 г„ ІІяшокевіч згінуў ад куляў ппльскіх дывэрсантаў на Слоаімшчыне У 1943 г.
зерне, а дзе сьмецце. Мы высока цанілі Гейнэ, Зьмітрака Бядулю, Мэндэльсона і г.д„. Але цярпець не маглі Лейзара Кагановіча, ці Троцкага Бранштэйна, якія разам з шайкай эксплуататараў душылі беларускі народ (і іншыя народы таксама).
Hi нашы педагогі, ні вучні ня выдалі немцам ніводнага жыда ці цыгана. А зналі ж мы іх усіх... Законы справядлівасьці, суседзтва і сяброўства увесь век аставаліся непарушнымі.
На шчасьце, нямецкія ўлады не мяшаліся ў школьныя справы.Працуючы ўсе гады акупацыі, я ня бачыў у беларускай школе ніводнага немца, ніводнай візытацыі. I наша праца ў Сэмінарыі амаль нічым ня розьнілася ад ранейшай, у Беларускай гімназіі, ці іншых школах даваеннага часу. Наадварот, пры нямецкай акупацыі
мы не марнавалі часу на вывучанне гісторыі ВКПБ, марксізму-ленінізму ды іншай пустой брахні. Увесь школьны час быў прысьвечаны ведам, разьвіццю талентаў, пашырэнне сьветапагляду кожнага вучня. Акрамя нашых старых педагогаў працавалі ў тым часе нашы “Пражакі” — Орса, Сазановіч, Сланеўскі, Лаўскі і іншыя — з іх глыбокім дэмакратызмам і талерантнасьцю. Узровень выкладання і выдатная эфэктыўнасьць працы давала багатыя вынікі.
Пры Сэмінарыі былі арганізаваны розныя гурткі школьнай самадзейнасьці. Мне, як ужо прызнанаму “вершатворцу” (побач Л. Барысаглебскага, які пазьней стаў прафэсарам БДУ у Менску), прышлося узначаліць Літаратурны гурток.У хуткім часе выявілася каля дзесятка юных талентаў, супольна з якімі мы выпусьцілі ў мясцовай друкарні свой школьны журнал “Покліч”. Былі ў ім зьмешчаны, акрамя сур’ёзных апрацовак педагогаў, дзесяткі вершаў і апавяданняў таленавітых вучняў і вучаніц. Вось для прыкладу некалькі прозьвішчаў.
Валянцін Сенька прыроджаны фэльетаніст. Яго, запраўленыя
здаровым гумарам і жывой акцыяй фэльетоны, маглі б стаць добрым прыкладам нават для дасьведчаных (але мала таленавітых) пісакаў. Акрамя належнай зьмястоўнасьці, фэльетоны Сенькі адрозьніваліся чысьціней мовы і каларытнасьцю, лёгкасьцю стылю, і, можна сказаць, народнасьцю. Рэдкія якасьці!..
На добрым узроўні напісалі некалькі вершаў Уладзімер Лойка, Тамара Гладкая, Ірэна Куліцкая, Бузук Галіна, Макарэвіч Ірэна, Віркоўская Аля, Гаўрош Марыя ды іншыя. Наогул, трэба адзначыць, што формы і вымаганні клясычнага вершавання асвоіла больш дзесятка здольных навучэнцаў. Літаратурны гурток працаваў актыўна і плённа. У школьным журнале зьмяшчаліся таксама раннія апавяданні Андрэя Чэмера і другіх педагогаў.
Пасьпяхова разьвівалася дзейнасьць “красамаўнага” гуртка, што асвойваў аратарскае мастацтва. Вялікае значэнне красамоўства даўно ацэнена ўсімі народамі сьвету. Бадай кожны край мае калі не спецыяльныя школы, то перыядычна практыкуемыя курсы, або факультэты. Бо, ня ўмеючы добра прамаўляць, не станеш дыпламатам і ня зможаш належна даказаць людзям патрэбы неабходных рэформаў і карысных мерапрыемстваў.
Дзякуючы умеласьці карыстання красамоўным і лагічным словам, увайшлі ў гісторыю Дэмасфен, Талейран, Дантон і нямала іншых.
Пасьля належнай падрыхтоўкі праводзіліся конкурсы красамоўства, на якія зьбіраліся ўсе вучні і педагогі, дырэкцыя і нават госьці. Тэмы падбіраліся цікавыя, выступленні падрыхтаваныя, часам на нечакана высокім узроўні. Прысутныя, запаўняўшыя найбольшую (гімнастычную) залю, заўсёды былі задаволеныя. Як вышэй гаварылася, аснаўны калектыў педагогаў складаўся з былых настаўнікаў Наваградзкай беларускай Гімназіі. Прынцыпы нацыянальнай школы захоўваліся тыя ж самыя, расло высока вартаснае пакаленне. He гаворачы пра сотні ўсіх навучэнцаў, варта адзначыць наступны, рэдкі наогул (калі ня вынятковы) факт.