• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Ня здолеўшы утрымаць (абманным шляхам) самаўрадавай улады, польскія агентуры (згодна з лонданскімі дырэктывамі) зьвярнулі асноўную увагу на фармаванне тайных арганізацый АК, задачай якіх было апалячванне беларускага насельніцтва, у першую чар-
    Першы Беларускі ўрад. Уверсе паслы П.Мятла, С.Рак-Міхайлоўскі, у цэнтры Старшыня Бр.Тарашкевіч, унізе П.Валошын і Ю.Сабалеўскі
    гу каталіцкага. Там, дзе гэтага не дабіліся ксяндзы, выконвалі падманным і крывавым шляхам акоўцы.
    Наладжваючы засады каля беларускіх вёсак (польскіх вёсак у Наваградчыне ніколі ня было і няма), акоўцы абстрэльвалі праязджаючых немцаў, часам ранячы, або забіваючы іх, і правакавалі карныя нямецкія экспедыцыі. Раззлаваныя эсэсаўцы расстрэльвалі (у адказ) нявіннае насельніцтва, а часам нават спальвалі вёску pasaw з людзьмі. Між іншым, падобным метадам карысталіся і савецкія дэсантнікі. Бо беларуская партызанка ўцалела
    ад маскоўскіх карнікаў толькі на Палессі.
    Масава гінулі ні ў чым нявінаватыя людзі, а у першую чаргу інтэлігенцыя. Беларуская вёска была зусім безбароннай, ёй пагражаў рэальны генацыд. Трывожныя сыгналы дайшлі да Менска, дзе арганізоўвалася Беларуская Цэнтральная рада (БЦР). Выясьнілася дагаворанасьць немцаў з уцалеўшымі польскімі агентурамі акоўцаў, якія забавязваліся зьнішчаць бальшавіцкіх “партызанаў” (дэсантнікаў), а ўзамен немцы забавязваліся даваць палякам узбраенне.
    Гэтая пагадненне было часткова рэалізавана. Нават дайшло да таго, што ў рукі АК была перададзена немцамі поўная ўлада ў Лідзкім і Шчучынскім раёнах. Там яны мелі права ня толькі канфіскаваць прадукты жывёлу, транспарт і г.д., але таксама праводзіць мабілізацыю беларускай моладзі ў свае вайсковыя фармаванні... Выразана была амаль уся сьвядомая беларуская інтэлігенцыя ня толькі ў Шчучынскім, Лідзкім (там у белы дзень застрэлілі Саковіча), але і ў Глыбоцкім...
    Толькі пры наяўнасьці дакументаў пра гэтыя зьверствы было дазволена беларусам арганізаваць абаронныя контрмеры. I тады, на кліч уцалелых патрыётаў ратаваць родны народ, увесь выпускны клас сэмінарыстаў поўнасьцю увайшоў дабравольна ў склад Наваградзкага эскадрона. Яны хутка папоўнілі афіцэрскія кадры абаронных арганізацыяў, і агульная цыфра ўзброеных, а правільней сказаць, змабілізаваных вайскоўцаў дасягнула 100 тысяч чалавек. Але гэта ўжо іншая справа.
    Пасьля пасьпяховага першага года працы ў Сэмінарыі, Акруговы Інспектар др.Орса запрапанаваў мне прыняць дырэктарства даволі вялікай (каля 400 дзяцей) школы ва Уселюбе. Гэта каля 20-ці км ад Наваградка, старажытнае мястэчка, заселенае пераважна беларусамі і акалічнымі вёскамі таксама беларускімі. Там не хапала педагогаў і беларускага дырэктара. Мы дагаварыліся, што я паеду туды на адзін год, а там будзе відаць, што атрымаецца далей.
    Галоўная Рада Беларускай Народнай Самапомачы у Мемску, у 1942 г. Сядзяш» зьлева: Інж. Іван Касяк, судзьдм Павал Сьвірыд, Лрхіепіскап Філафей, Др. Іван Ермачэнка — (Старшывя), кс. Вінцук Гадлеўскі, праф. Вацлаў Іваноўскі; гтаяць зьлева: Леанід Маракоў — ііастаўнік, Віктар Чабатарэвіч — наетаўнік, Уладыслаў Казлоўскі — публіцысты, Др. Александар Скурат, Язэв Найдзюк — выдавеа, Лятан Адамовіч — пубяійысты. Беляковіч — настаўнік.
    ВАЎСЕЛЮБЕ
    Раней, як усюды ў Заходняй Беларусі, тут была польская школа. Імперскія амбіцыі польскіх завадзілаў штурхалі іх да бескампраміснай дэнацыяналізацыі беларускага насельніцтва, рупіла хутчэй дайсьці “Ад можа да можа”... I тут ня было ў даны момант ніводнага беларускага педагога. У школе сядзеў паляк Бялецкі, які быў дальмэчарам (тлумачом) у нямецкага каменданта.
    Са мною прыехалі: Анішчык Алена (групавод), Зіна Маслоўская (групавод), Таня Мысьлівец (групавод), Уладзімер Петрыкевіч (групавод), Аляксандра Мазуро нямецкая мова, былы кіраўнік Краковяк матэматыка і я беларуская мова і літаратура. Астальныя прадметы мы падзялілі паміж сабою.
    Праца хутка наладзілася. Мы з энтузіязмам карысталіся з магчымасьці вучыць беларускіх дзетак на роднай мове увесь калектыў быў малады! Але ня ўсё ішло гладка. Калі давялося высяліць займаўшага клас паляка Бялецкага, які быў інфарматарам каменданта, ён супрацівіўся, не захацеў пакідаць бясплатнай кватэры. Я аднак выэксмітаваў яго. Тады (з намовы Бялецкага) выклікаў мяне невялічкі, тоўсьценькі камендант і памахваючы бізуном, пачаў крычаць, што я ня меў права высяляць Бялецкага. Калі ж я адказаў, што на гэта ёсьць распараджэнне акруговага школьнага інспектара, немец, зачырванеўшыся, закрычаў:
    — Што мне ваш інспектар!.. Ен ня варты аднаго пальца нямецкага салдата!..
    I бізун грозна падымаўся...
    Мяне выратавала тое, што я ад першых слоў стаў гаварыць па нямецку. Камендант паспакайнеў і спытаў, адкуль я ведаю нямецкую мову. Я сказаў што вучыўся ў Познані, а пасьля працаваў у Катавіцах, дзе шмат было немцаў, і там азнаёміўся з суседзкай моваю. Бізун апусьціўся, але немец папярэдзіў, каб я ўсе важнейшыя пытанні вырашаў у паразуменні з нямецкай адміністрацыяй...
    Яволь! адказаў я. I хутчэй выскачыў з гэтага ня вельмі гасьціннага кабінэту.
    Былы кіраўнік школы Краковяк быў добрым спецыялістам і педагогам. Ён ня выяўляў ніякіх пратэнзіяў да новага кіраўніцтва і
    працягваў спакойна жыць у прыбудове школы, з даволі прыветнай жонкай. Для яго, як настаўніка, можна было адмовіцца ад аднаго пакойчыка. Трэба сказаць, што за перыяд нашай работы ня было ў школе ніводнай сваркі, ці нават спрэчкі. Я стараўся быць скрупулёзна справядлівым у адносінах з настаўнікамі і вучнямі. У ацэнках іх працы, паводзінаў, дасягненняў і памылак. Амаль ніколі не дайходзіў да межаў рэзкасьці і не пазваляў сабе нават на “малую” грубасьць. Бяручы прыклад з мяне, малодшыя сябры (у іх былі мацнейшыя нэрвы) вялі сябе незаганна, што мяне моцна цешыла.
    Між іншымі выдзялялася Зіна Маслоўская. Прыстойная, нават прыгожая дзяўчына, стройная, цёмнавалосая, з карымі вачыма і непасрэднай, шчырай і абаяльнай усьмешкай мімаволі заваёўвала сымпатыю кожнага, хто з ёю сустракаўся. У працы яна магла быць прыкладам для ўсіх: гарачая, працавітая, ўніклівая і вельмі вымагальная сама да сябе не прыпамінаю, каб дапускала ў рабоце які небудзь промах. Як людзі кажуць, работа гарэла ў яе руках. Мы часта гаварылі з ёю. Асабліва калі ехалі на ровэрах са Уселюба ў Наваградак (яна, здаецца, жыла з бацькамі дзесь у Грабніках). Ехалі не сьпяшаючыся, хоць дарога была добрая, гладкая і даволі роўная, і гаманілі аб усім. Так як і ў мяне, у яе быў адкрыты характар, і я даволі дакладна пазнаў яе духовыя вартасьці, погляды і пляны на будучыню. Шчыра кажучы, каб я тады ня быў жанаты, то напэўна бы з ёю пажаніліся.
    Аднак лёс ёй быў вызначаны зусім іншы... На бяду, цераз некаторы час я заўважыў, што да яе прыходзіць нейкі нявыразнага выгляду (як бы сьветлы шатэн) сярэдняго росту дзяцюк. Гэта быў Уладзімер Калесьнік, які па невядомых мне прычынах зьвязаўся з савецкімі партызанамі-дэсантнікамі. Неяк разам, седзячы за сталом (разам з Зінаю), мы балакалі, не закранаючы ніякіх аснаўных праблемаў. I вось між Зінаю і гэтым дзяцюком узьнікла “любоў”. He магу сёння сказаць, ці было гэта сапрауднае каханне (нармальная зьява сярод маладых), ці “партййное порученйе ” той падпольнай адзінкі, з якою, па яму ведамых прычынах,быў зьвязаны Калесьнік.
    Аднаго разу пасьля школьных вакацыяў я, як заусёды, заглянуў да Інспектара Орсы. Мы шчыра сябравалі і ня мелі між сабою ніякіх таямніцаў. Я з вясёлай мінай прывітаўся з ім, але адразу заўважыў
    яго ня проста хмурны, але моцна затрывожаны і нават трагічны выраз твару.
    Штось здарылася? прыціхшы спытаў я.
    Так... Ды яшчэ якое!..
    Дык што жа сталася?..
    ГЭСТАПА арыштавала Маслоўскую... Мяне як громам ударыла.
    Забралі Маслоўскую? перапытаў я, ня верачы сваім вушам.
    Так... I ты нічога ня чуў?.. Мы ж паведамілі школу... Адразу...
    Мяне ня было гэтыя дні ў школе, езьдзіў у Мондзіна, да бацькоў. Вось, вярнуўшыся адтуль, адразу сюды прышоў. Добра што сюды забег. Трэба ж ратаваць дзяўчыну! Гэта, напэўна памылка!.. Яна, я ўпэўнены, ні ў чым не вінаватая... Я ж яе добра знаю!
    Спрабавалі... Хадзілі да ўсіх уладаў... I ўсё дарма. I Орса мне расказаў, што ў яе торбачцы (рыдыкюлі) знайшлі пры обшуку ліст ад партызан, перададзены Калесьнікам (вось для чаго была патрэбна “любоў ” мігнула чорная думка).
    Тады найду я адзін! упарта цьвярдзіў я.
    Куды?!.. У ГЭСТАПА?.. Звар’яцеў ты, ці што?.. Мала адной ахвяры, дык трэба яшчэ камусь гінуць?.. Хіба ня знаеш, што бывае з тымі, хто трымае сувязь з партызанамі? Гэта ж ваенны час! Мы ўжо хадзілі, знаёмых немцаў прыцягнулі, духаўнікоў, юрыстаў... Каго толькі можна было. Усё дарэмна.
    I ўсё ж такі Орса мяне не пераканаў. Доўга ня думаючы, я распытаў у людзей, дзе месьціцца Гэстапа, і пайшоў шукаць. Трэба было прайці метраў трыста па Слонімскай вуліцы, павярнуць. He дайходзячы да вакзала, налева і там, у вялізным будынку, мясьцілася гэтая жахлівая (як пазьней я зразумеў) установа. Падыходзячы да гэтага будынку бліжэй, каб прачытаць вывеску, я наткнуўся перад ганкам на рослага, здаравеннага гестапаўца, які засланіў мне аўтаматам праход і коратка спытаў куды я іду.
    — Гэта Гэстапа? — спытаў я рашучым тонам. Гэстапавец кіўнуў і спытаў, да каго я іду.
    Я дырэктар школы, паясьніў я. Сюды забралі адну з маіх найлепшых настаўніц... Я ведаю, што гэта нейкае непаразуменне. Бо яна дзяўчына сумленная і працавітая, нічога дрэннага зрабіць не
    магла... На гэта магу прадставіць хоць сотню сьведкаў!..
    Сярод маіх “красамоўных” доказаў праскочыла якоесь польскае адно ці два словы.
    Ты поляк? запытаў раптам жандар.
    He, я беларус, але доўга жыў на Шлёнску і прывык карыстацца гэтай мовай.
    Дзе? У Гляйвіц? зноў перапытаў ён.
    У Катавіцах, але быў і ў Бойтэн (Бытом), і ў Гляйвіц (Глівіцах), Брэсляў (Вроцлаў), чатыры гады там працаваў...
    Немец апусьціў аўтамат, нават закінуў яго на плячо.
    Я там нарадзіўся, загаварыў ён. To ты гаворыш і па-сьлёнску?
    Гавару, сказаў я. I стаў гаварыць на мове сьлёнзакаў вельмі старым і цікавым дыялекце, мала зразумелым для паляка.
    Аднак раптам жандар выпрастаўся, твар яго скамянеў і ён стаў нерухомым як па камандзе “Зважай”!
    -Я азірнуўся і ўбачыў, што ззаду падходзіць да нас ці то капітан, ці то маёр СС (спецыяльнай службы) гэстапаўскі афіцэр. Ён скоса зірнуў на мяне і спытаў вахцёра, хто гэта такі, ці “чаго ён хоча”...