• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Унізе на вуліцы, недалёка возера нас сустрэла паліцыя, якою камандаваў яшчэ польскі камендант, пазьней яго замяніў сын старасты.
    Адкуль вы ідзяце? спыталі нас паліцыянты. Я паясьніў, што варочаемся з экскурсіі.
    I вы ішлі дарогаю?..
    Вядома, адказаў я. Дарога гладкая, а ўжо цямнела.
    I ня бачылі там партызанаў?
    He... Нідзе не было відаць...
    Як жа ж так?...Мы ж самі чулі музыку, як яны сюды падыходзілі!..
    Мне стала ясна, што пан камендант прыняў нас і нашу маршавую музыку за атаку партызан... He памятаю ўжо, як закончылася наша гутарка. Але назаўтра нямала сьмеху было, як людзі даведаліся пра пярапалох мястачковай паліцыі.
    Работа ў школе мне заўсёды падабалася. Можа таму, што амаль заўсёды з вучнямі хутка ўстанаўлівалася поўнае ўзаемнапаразуменне. Мне простыя і шчырыя пачуцці і дзеянні ў адносінах да дзяцей, хутка знайходзілі належны водгук і часта перайходзілі ў шматгадовую прывязанасьць, альбо нават любоў. Сапраўдную, глыбокую, аснаваную на сходнасьці поглядаў, імкненняў, ідэалаў, характараў. Далёкую ад мімалётнага захаплення ці юначай закаханасыці.
    Асабліва любіў я працаваць са старэйшымі класамі сэмінарыі. Падросткі ўжо ўмелі самастойна думаць і рабіць лагічныя вывады. Тыя, каторыя мелі музычны, літаратурны, мастацкі ці іншы талент — хутка адзываліся і раскрываліся. Гэта было для мяне сапраўднае сьвята: бачыць і адчуваць цяпло творчага таленту, парасткі музыкальнага ці паэтыцкага прызвання, т. зв. божай іскры. I да таго вычуваць, што якраз ты спрычыніўся да выяўлення гэтага цуду...
    У такіх выпадках нараджэння (праявы) дзіцячага, ці юначага таленту я фізычна вычуваў у сваёй душы цяпло, яснасьць і радасьць, якія не пакідалі мяне тыднямі. Я цешыўся, што яшчэ адна мая вучаніца ці вучань нясе ў сабе парастак будучай славы і карысьці для свайго пагарджанага прахадзімцамі народу, што росквіт гэтага таленту праславіць нашу школу, горад, а можа і весь край...
    I калі мы выкрывалі падобныя зьявы на зборах сваіх гурткоў, усе юныя сябры цешыліся разам са мною. I узрасталі ў дружнай і шчыра спагаднай сям’і.
    Ня раз прыходзілася асабіста даваць прыклад. Помніцца, праходзіў у сэмінарыі вечар красамоўнага конкурсу і спартыўнага спаборніцтва. Была поўная спартовая заля педагогаў, бацькоў і сэмінарыстаў. Пасьля афіцыйных прамоваў і т. п. былі хутка пастаўлены крэслы і лаўкі пад сьценамі, асвабадзіўся цэнтр, дзе мы хутка разаслалі мяккія матрацы і патрэбныя спартыўныя прылады.
    Трэба было начынаць (упершыню ў крытым памяшканні) спартовыя спаборніцтвы. Першым номерам былі скокі ўзвыш. Усе расселіся, бліжэйшыя месцы занялі акруговы і раённы Інспектары Орса і Гутар, дырэктар і педагогі. Многім вучням прышлося стаяць.
    Я запрапанаваў выступіць вучням старэйшага класа. Аднак дзяўчаткі саромеліся такой вялікай публікі, не рашаліся скінуць сукеначак і астацца ў спартовых касьцюмах. Хлопцы таксама тапталіся, хаваючыся адзін за другога... Стваралася няёмкая ўражанне. Каб ліквідаваць такую сытуацыю, я адышоўся ў куток, хутка распрануўся, астаўшыся ў трусіках і майцы, і першы распачаў скокі ўзвыш. Дасягнуў ня шмат, штось каля мэтра, але атмасфера нагрэлася. Усьлед пайшлі скакаць хлопцы, а за імі і дзяўчаты. Лепшыя вынікі суправаджаліся гучным апляўзам. А пасьля заканчэння былі раздадзены узнагароды.
    Практыкаваў я і конкурсы на лепшы адказ на лекцыі. Тэматыка і варыянты падбіраліся розныя. Ізноў жа лепшыя выканаўцы атрымлівалі прэзэнт кніжку з адпаведным надпісам, або іншую дробязь.
    Адыход ад казёншчыны даваў выдатныя вынікі так у навуцы, як і ў агульным разьвіцці, пазытыўным узгадаванні. Вельмі рэдкія кантролі мае працы з боку Інспектарыяту і дырэкцыі школы нязьменна закончваліся шчырай падзякай за выдатныя дасягненні. Вынікала гэта магчыма і з таго, што мне ня вязло у сямейных справах.
    Мой цесьць Уладзімер Мазура быў нарэдкасьць вартасньтм чалавекам. У мінулыя гады некаторы час быў войтам (у гміне). Аднак як беларуса ды з цьвёрдым характарам, яго доўга на гэтай службе не трымалі. Характэрны быў такі дробны інцыдэнт. Прыехаў кантраляваць гміну сам пан староста (начальнік раёна). Стаялі яны на вуліцы і абмяркоўвалі якуюсь праблему. Мазура па прывычцы курыў. Калі трэба было штось рашаць, або абдумваць, ён заўсёды закурваў.
    Можа, пан жуціл бы тэго папероса? зьдзекліва заўважыў пан староста. Мазура зірнуў у вочы “начальству” і на дымок папяросы і адказаў:
    Гэта ж грошы, пане староста!...
    Жалезная логіка змусіла “гаспадара” раёну замоўкнуць. Але ў вачах затаілася жаданне помсты...
    Дык вось гэты Мазура не ганяўся за панскімі пасадамі. Маючы каля 30 га зямлі, добрай, ураджайнай, ды моцныя капітальныя гаспадарскія будынкі, ён сам ня цураўся плуга і касы, апрацоўваў сваё поле, хоць нямала памагаў яму вясковы селянін Уладак Калодка.
    Mae погляды амаль ва ўсім сходзіліся з поглядамі сп.Мазуры. He аднаго выпадку ў нас ня было рознагалосся. Гэта быў сапраўдны гаспадар, з вялікай літары! Адзін з тых людзей, якіх я без задумы ставіў вышэй сябе.
    Іначай укладаліся мае адносіны з цешчаю Нінай Вячаславаўнай. Расейка з Арлоўшчыны, адукаваная, даволі разьвітая інтэлектуальна, яна была знаўцай кухні. С пад яе рук атрымліваліся заўсёды смачныя стравы. Навучыла яна гэтай важнай жыццёвай умеласьці і сваіх дачок. Аднак побач выразна дэмакратачных поглядаў, у яе захоўвалася нейкая доза дыктатарства, асабліва да заўсёды паслух-
    мянага мужа. Ня ведаю ніводнага выпадку, каб добры, ініцыятыўны гаспадар Мазура ня выканаў яе жаданняў.
    Так злажылася, што жыла яна пэвен час разам з намі ў адной кватэры. I калі я апранаў сваю дзяўчынку, двугадовую Наташку, выйсьці на шпацыр, цешча успрацівілася. Аднак мне надаела такая дыктатура, і я сказаў, што трэба прывучаць дзіця да сьвежага паветра і зімою. Яна падбегла і ўхапілася за дзяўчынку, вырываючы з маіх рук... Узьнікла тузаніна, дзіця заплакала. Тады падбегла на дапамогу мацяры яе малодшая дачка і з пазурамі кінулася на мяне. Пазьбягаючы “бітвы з бабамі”, як я ахрысьціў гэты брыдкі эпізод, я апрануўся і пайшоў у школу. У настаўніцкім пакоі дырэктар Пётр Скрабец заўважыў мой знэрваваны выгляд і драпіны на твары.
    Што гэта ў вас? спытаў ён тактоўна, паказваючы на пісягі з запечанаю крывёю. Я зірнуў у люстэрка і, намачыўшы хустачку, выцер засохшую кроў.
    Ехаў цераз гарзшнік ды, пасьлізнуўшыся, зваліўся на куст, адказаў я.
    Ці паверыў мне пажылы і дасьведчаны педагог ці не, але на гэтым гутарка скончылася. Пасколькі я часта езьдзіў на ровэры, паясьненне мела лагічныя падставы...
    Пасьля гэтага выпадку жонцы я сказаў, што нават дня ня буду жыць разам з цешчай. I з таго ж дня распачаў галадоўку. He прымаў ніякай ежы ні ад каго.
    На трэція суткі цешча ад нас выбралася. Жыццё нармалізавалася. Але ўсё ж нейкі горкі асадак астаўся па сёнешні дзень. Гэта ўжо не залежала ад мяне. Магчыма і ў Сашы такі асадак ня змыўся, але з іншымі вывадамі. Ня выключана, што калі мяне НКВД забрала ў лагер, яна ад мяне адраклася і вышла замуж за іншага педагога, таксама дырэктара школы. На шчасьце (з ім пазнаёміўся пазьней) гэта быў добры і вартасны чалавек. Але пра гэта пазьней.
    У выніку гэтых (старанна захаваных у тайне ад пастаронніх) абставін, я амаль поўнасьцю аддаваў свой час і сілы школе. Суадносіны з вучнямі стварыліся амаль што ідэальныя.
    I гэтага не зьмяніла нават дадатковая праца, якую прышлося выканаць па жаданню інспектара нашых грамадзкіх дзеячаў: рэдагаванне раённай газэты “За праўду”. Я добра разумеў, што газета вельмі
    патрэбная, так для інфармацыі, як і для насьвятлення нашай ідэалагічнай пазіцыі, ды хоць бы проста для пашырэння роднага слова. Акрамя мяне ня было іншага кваліфікаванага журналіста. А газэта справа ня простая...
    Пагаварыў я са сваімі сябрамі і старэйшымі, здольнымі вучнямі, стварылі больш-менш адпаведную рэдкалегію. Здольны мясцовы мастак (мой школьны сябра) Децка Раман апрацаваў афармленне першай старонкі, і газета пачала выходзіць. Друкаваліся матар’ялы розных аўтараў. Таксама мае апавяданні, фэльетоны Валянціна Сенькі, творы здальнейшых сэмінарыстаў і інш... Газэта спадабалася чытачам, яе ахвотна чыталі, асабліва гумарыстычныя матар’ялы. Палітычных праблемаў мы не закраналі. I вось у 1944 годзе да мяне зьвярнуліся мінчукі з нечаканаю прапановай: увайсьці ў рэдкалегію “Узвышша”, аднавіць раней выдаваны літаратурны часапіс.
    Абгаварылі мы з Гутарам і Орсай гэтае пытанне і вырашылі, што трэба ехаць. Менск усё ж такі сталіца, і там вырашаюцца галоўныя праблемы нацыі. Чым болып там будзе моцных ідэёва фаховых кадраў, тым хутчэй будзе пасовацца працэс нацыянальнага адраджэння. I хоць цяжка было мне разьвітвацца з любімай школай, падрастаючымі паэтамі і празаікамі, а таксама пакідаць на невядомы час сям’ю і бацькоў, патрыятычны абавязак пераважыў.
    Разьвітванне са школай было значна больш цяжэйшым, чым я разьлічваў. У пазначаны дзень пад маю кватэру зьявіліся амаль усе вучні Сэмінарыі. Яны ў маршавай калоне (чацьвёркамі) правялі мяне да вагона існуючай тады чыгункі (яе пазьней савецкія ўлады развалілі, зьліквідавалі поўнасьцю). Там засыпалі вагон кветкамі і ва ўсіх даслоўна паліліся сьлёзы... Плакаў, як бабёр, і я... Як быццам вычувалі, што гэта нашае апошняе спатканне.
    Я амаль ня бачыў пакідаемай, так дарогой мне, школьнай сямейкі: сьлёзы засланілі ўсё. На душы было так горка, як ніколі.
    У МЕНСКУ
    У Менску мяне сустрэлі па сяброўску, шчыра і радасна. Але сапраўднай вясёласьці ня было. I палітычнае і эканамічнае становішча было вельмі складаным. Аднак тут ужо працавала Цэнтральная Рада, гуртаваліся моцныя культурныя і грамадзкія дзеячы, спецыялісты розных галін. Цьвёрда і сыстэматычна праводзілася адраджэнская работа.
    Выходзіла цэнтральная родная газета, розныя неперыядычныя друкі, быў сфармаваны вайсковы аддзел, працаваў выдатны Віцебскі тэатр, што пераехаў у Менск. Тварылі новы цыкл беларускай літаратуры таленавітыя паэты і празаікі: Наталля Арсеннева, Тодар Лебяда, Салавей, Дуброўскі, Ларыса Геніюш і іншыя.
    Я з энтузіязмам уключыўся ў вір гэтай ахвярнай працы, часта няўдзячнай і неаплачанай. 3 харчаваннем было вельмі трудна, таксама як і з кватэрамі. Дзейнічала ў цэнтры сталоўка, якой можна было атрымаць талоны. Аднак там апрача поснай жытняй заціркі амаль нічога ня было. I рынку амаль ня было, нават маючы грошы няпроста было знайсьці прадукты.