• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Ня судзьба, паўтарыў я бацькавы словы. Два разы сьмерць прабегла каля мяне, але нават не закранула... Значыць, я яшчэ патрэбны для нечага на гэтым сьвеце!
    I яшчэ ня раз выпадкі паказалі, што лёс мяне ашчаджае. Тым часам трэба было думаць, дзе ўзяць якіясь харчы. Ніякага гарадзкога забясьпячэння прадуктамі ня было. Але яшчэ дзейнічала пякарня, у якой працавалі украінцы. Я з імі пазнаёміўся (мог амаль свабодна гаварыць па украінску) і амаль штодня атрымліваў калі ня бохан, то палавіну сьвежага хлеба. Дабавіўшы да гэтага апошняга гаспадарскага труса, можна сказаць, мы былі негалодныя. I яшчэ адна ўдача!
    Набіраючы вугаль у печку (ночы бывалі халодныя), я раз пачуў, што нешта бразнула. Пакапаўся глыбей і выцягнуў... бутэльку добрага італьянскага віна. А ўсяго там было схавана бутэлек пяць! Італьянскае, іспанскае, францускае...
    Хоць мы прынцыпова не пілі алкаголю, але ў данай сытуацыі гэта была нядрэнная дабаўка да хлеба. Я нават украінцам занёс бутэльку... Цераз дзень ці два яны сказалі, што лагер таксама вывозяць, але куды невядома. На захад.
    Мы засталіся адны. Бяз хлеба... Але вяртацца ў лагер не хацелася. У душы панавала нейкая неразьбярыха. Неяк, сустрэўшы пажылую немку, я разгаварыўся і парадзіўся, што рабіць? Ня хочацца далей ехаць, а тут адступаючае ГЭСТАПА можа прыстрэліць...
    Я парадзіла б вам адысьціся ў суседнюю вёску, там мая сястра жыве. Яна трымае парабка, можа і вас возьме на нейкі час. Больш людзей весялей!..
    Я паслухаў парады гэтай жанчыны і мы назаўтра раненька вырушылі палявымі сьцежкамі ў тую вёску. Дабіраліся гадзіны тры ці ча-
    тыры, але нарэшце знайшлі. Дапыталіся, дзе жыве такая жанчына і пастукаліся ў хату. Гаспадыня была ў гародзе, але пачуўшы брэх сабакі увайшла і спытала, чаго мы хацелі. Я паказаў ёй дакумент і папрасіў узяць нас на работу, пакуль праміне франтавая неразьбярыха.
    Кабета сярэдніх гадоў, даволі складнай фігуры, круглатварая і простая ў абыходжанні, сказала, што ў яе ёсьць парабак паляк. Але работы ў гаспадарцы заўсёды хапае, можам астацца пакуль што... Толькі плаціць яна ня будзе...
    Увайшоў у хату парабак, і яна штосьці яму сказала. У іх гутарцы мне як бы пачуліся польскія словы, ці то падобныя да іх... А пасьля я даведаўся, што гэтая жанчына — лужычанка, адна з нямногіх уцалеўшых у моры германізма славянскіх плямёнаў Лужычан.
    Хутка надышоў вечар, і мы нармальна (нарэшце!) павячэраўшы, пайшлі спаць. Гэта была адна з самых страшных начэй. Яшчэ з вечара, пасьля захаду сонца, гледзячы на чырвона-галубое неба, я ўбачыў, як на далоні, нібы рухомы штахетнік, раўнамерна, мэтраў дзесяць адзін за другім, адступаючых нямецкіх аўтаматчыкаў. На вострых штыках зьзялі апошнія водбліскі сонца, наўкруга панавала непарушная цішыня. Гэта былі апошнія абаронцы фронту. Мы аставаліся ў мёртвай зоне. Пасьля трывожнага пераходу і перажыванняў, заснулі сном праведнікаў.
    Сярод ночы, можа гэта была 12-тая гадзіна, а можа пазьней, здрыганулася зямля! Ня было спрасонку разабраць, што творыцца... He пякельны гром, ня выбухі бомбаў ці снарадаў, а зьліўшыся ў аглушальную, кашмарную, жудасную сімфонію, без сэкунднага перапынку, зьліліся тысячы (а можа дзесяткі тысяч) артылерыйскіх залпаў. Яны рвалі вушныя перапонкі, аглушальна здушвалі ўсю істоту жывога арганізму, зьнішчаючы ўсе іншыя думкі і пачуцці. Можна было падумаць (ці адчуць), што раптам пачалося нябывалае грамавое землетрасенне, калі агонь нябесны зьліваецца з сусьветным пажарам...
    Немагчыма было нават гаварыць, датыкаючыся адно другога. Колькі гэта трывала?.. Паўгадзіны?.. Гадзіну?.. Дзьве?.. Памяць не захавала. Неадчэпна насоўвалася думка, што гэта канец сьвету. I я далёка няўпэўнены, што ў тую ноч не звар’яцелі сотні людзей.
    Урэшце мы зразумелі, што гэта было генеральнае наступленне на лініі Одра-Ныса і перад берлінскіх узвышшаў. Спаць мы больш не
    маглі. На досьвітку мы пачулі, што нехта ходзіць па хаце і нешта гаворыць. Але гутарка была не нямецкая... Значыць бальшавікі!
    I сапраўды, цераз мінуту нехта сказаў:
    Ннкого нет! Пошлн!.
    Обождн, тут еіцё комнатушка, там кто-то есть... Загарэўся ліхтарык і засьвяціў проста ў вочы.
    Вэр іст дас?! пачуўся крык, і я ўбачыў дуло аўтамата. Я сказаў, што мы ўцяклі з нямецкага рабочага лагера і тут прыхаваліся, пакуль не перакоціцца фронт,
    Ладно,сказаў камандзір, дайте нам чего-ннбудь попнть! Может, компот какой ннбудь есть?
    Я паказаў у сьцяне падабенства шафы, дзе стаялі сотні слоікаў і бутляў з рознымі сокамі і кампотамі.
    Мы уходнм, некогда разговарнвать. А вы... еслн есть что ннбудь ценное прнпрячьте получше! А то у нас бывают всякне...
    I яны хутка пайшлі. Пасколькі ў нас “ценнага ” нічога ня было, мы нічога не хавалі. I нічога ў чужой хаце не шукалі. Але нам ужо было не да сну. Усталі, апрануліся. У хаце панавала абсалютная цішыня. Але знадворку даносіўся нейкі шум ці гул. Выйшаўшы на двор, мы ўбачылі, як за вёсачкай, дзе ішла шырокая магістраль дарогі, ідуць і едуць масы людзей. Уся дарога забіта людзьмі (салдатамі), вазамі, артылерыяй, пяхотай. 3 шумам і крыкамі кацілася гэта на захад.
    Гаспадыні і наогул нікога з мясцовых нідзе ня было відаць. Ня ўсьпелі мы пашукаць чагось пасьнедаць, як ізноў заглянула некалькі савецкіх салдат. Камандзір спытаў, хто мы, куды кіруемся, і радзіў не сьпяшацца з паваротам. Пакуль ня пяройдзе першая лавіна наступаючай арміі.
    Тут я ўбачыў, што ў нашым мяшку капаецца нехта. Гэта быў адзін з салдатаў, які ўжо выцягнуў мае “выхадныя порткі”, пашытыя яшчэ з шыняля генерала Чумы (з Варшавы). Я падыйшоў да салдата і сказаў, што гэта мае рэчы, што тут нічога нямецкага няма.
    Але той злосна зірнуў на мяне і ня падумаў аддаваць, капаўся далей.
    Отдай, сказаў камандзір. Вндншь, что это нашн людн... Еіцё хватнт тебе н немецкнх!
    Так это тоже награбленое! Смотрнте, товарніц лейтенант, военные брюкн!.. Может он убнл советского команднра н отнял нх... Шпнон какой-то! Расстрелять его надо, а не отдавать...
    Няхай бярэ! сказаў я. Хопіць мне таго, што на мне. А гэтыя порткі пашыты не з савецкага, а польскага матар’ялу, паглядзіце!
    Ладно... Поішш! афіцэр даў каманду, і яны, далучыўшы яшчэ некалькіх салдат, пайшлі на галоўны шлях.
    Хутка пасьля гэтага прыпёрся на лёгкай брычцы нейкі рослы і шустры капітан, ці старшыня, я яшчэ слаба разьбіраўся ў іх рангах. Ён жвава аглядзеўся і адразу спытаў:
    Где тут молодые немкн?..
    Ня ведаю, сказаў я. Можа, дзесь пахаваліся... Я ніводнай ня бачыў тут. Была толькі пажылая гаспадыня.
    А у тебя золото есть? Нлн серебряные часы?
    He, адказаў я. Я ж тут быў чорнарабочым... А часы ў мяне звычайныя . I я яму паказаў свой наручны гадзіннік...
    Ладно! Давай!.. і ён схаваў іх у кішэню.
    Цераз паўгадзіны, ці пазьней, пад’ехалі яшчэ нейкія функцыянеры. Спытаўшы, хто мы і куды кіруемся, яны павялі нас кудысь за вёску, завялі ў рэдкі прыдарожны лясок і сказалі пастаяць. Адзін з іх падышоў да нейкіх начальнікаў і пра нешта з ім пагаварыў. Пасьля той падыйшоў да нас і даў каманду ісьці з паказаным салдатам, а жонкі ня пусьціў.
    Калі я стаў пратэставаць, што мы ўсю вайну разам прайшлі, а яны “свае” нас разьбіваюць, гэты “дзеяч” успакоіў:
    He беспокойся. Она будет доставлена домой в полном порядке. Мы о ней позаботнмся. А ты должен пройтн проверку...
    Я абняў Сашу ды пацалаваў. Абое мы плакалі... Гэта была разлука назаўсёды. Сустрэліся мы толькі праз дваццаць два гады, калі яна ўжо мела новую сям’ю.
    НОВЫЯ ШЛЯХІ
    Аўтаматчык павёў мяне цераз гэты рэдкі лясок у нейкі адасобнены, даволі вялікі будынак. Бакавыя сходы вялі на гару. Там на даволі чыстым падстрэшшы (як усюды ў Нямеччыне) мясьцілася каля 1015 мужчын, пераважна маладых. Ніхто ня ведаў, дзеля чаго іх тут сабралі. Былі тут розныя нацыянальнасьці, але гаварылі найбольш па расейску.
    Трымалі нас там дні тры. Кармілі нармальна, не казалі, дзеля чаго нас трымаюць, ці куды павязуць. Я ўсё дабіваўся гутаркі з начальствам, але начальства ня было. Нарэшце выпусьцілі ўсіх нас з-пад застрэшша і пастроілі на двары ў маршавую калону. Наўкруга стаялі аўтаматчыкі з сабакамі...
    Зьявіўся начальнік. Я адразу кінуўся да яго, паскардзіўся, што ўсе гэтыя дні ня мог дабіцца сустрэчы, а цяпер гоняць няведама куды... Я ж не праступнік, а быў падняволеным чалавекам, а цяпер прышлі “свае” ды і яны разьбіваюць сям’ю...
    А где твоя жена? спытаў начальнік.
    -Тут недалёка, я помню, якой дарогаю мяне сюды прывялі... Пусьціце мяне на паўгадзіны, ня больш, і мы пойдзем разам!.. Немцы, і тыя нас не раздзялялі, а вы...
    Отпустн ты его на полчаса! зьвярнуўся начальнік да нейкага другога, кіраўніка калоны ці свайго намесьніка. Пусть прнведёт свою жену... Но ты обязательно возвраіцайся! загадаў мне.
    Я падзякаваў і бягом кінаўся ў той бок, дзе была вёсачка. Там нікога не было. He знайшоў я ні на ложку, ані на стале, ці на дзьвярах ніякай запіскі. Значыць і жонка сюды не вярнулася ня пусьцілі яе...
    Сэрца калацілася, душу рвала дасада і розпач. Што ж рабіць?.. Вышаўшы з дому, убачыў, як у іншым будынку, нейкі марадзёр капаўся ў барахле. Ён кінуў мне нейкую вопратку, крыкнуўшы “Возьмн!”... Гэта было маё, але ўжо абсыпанае молью паліто... Я адвярнуўся і пабег назад туды, адкуль прышоў.
    Раней заўсёды датрымліваў слова не хацеў падводзіць чалавека і цяпер. Спатыканых зрэдку людзей пытаўся, ці ня бачылі калоны.
    Сьпярша гаварылі, што бачылі, нядаўна тут ішла (на усход), аднак, хоць я вельмі сьпяшаўся, дагнаць не ўдавалася. Бо на дарозе цераз
    кожныя бадай пяць або дзесяць кіламетраў мяне затрымлівалі заставы і вялі да якогась каменданта (палявой камендатуры), дзе звычайна ўжо было некалькі затрыманых чалавек. Мяне даволі ветліва пыталі хто я, адкуль і куды іду. Спраўджалі дакументы. А пасьля адпускалі.
    Ізноў я бег, сьпяшаўся як мог, распытваючы сустрэчных. На працягу паўдня мне адказвалі, што бачылі такую калону. А пазьней ужо ніхто не пацяшаў мяне пазытыўным адказам на мае пытанні.
    He бачылі... He сустракалі такіх... вось і весь чуўся адказ. Я аканчальна страціў веру, што даганю “сваю” калону. Але даведаўся, што праз кожныя дваццаць ці пятнаццаць кіламетраў наладжаны перасыльныя пункты, дзе затрымліваюцца перасыланыя людзі на начлег. На адным з такіх пунктаў, шукаючы сьлядоў калоны, я нічога не дабіўся, але... знайшоў пакінутую адзежыну маёй жонкі!.. Як жа я усьцешыўся!.. Як пасьвятлела на душы!.. значыць яна жыва-здарова і кіруецца дахаты! Гэтая радасьць як бы прыдала мне крылы, і я з падвоенай энэргіяй рынуўся наўздагон.