• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Умелая рэклама і адразу намнога павышаны ўзровень хутка здабыў газэце папулярнасьць. У патрэбных выпадках Вітэк езьдзіў у Варшаву, дзе ў ЦК кіруючай партыі меў шырокія знаёмствы. Яго блізкай знаёмай была жонка Гомулкі “Товажышка Map ’я ”. Хутка тыраж нашай газэты асягнуў 50 000 экзэмпляраў. Яе папулярнасьць непазьбежна ўзрастала. Трэба было рэарганізаваць сыстэму кальпартажу. Наша газэта была безпартыйнай, побач выходзіла іншая, орган мала папулярнай там партыі ППР. Яны трымалі ў сваіх руках функцыі кальпартажу прэсы і выдаваемых намі, фірмай “Чытэльнік”, кніг.
    Пасьля перагавораў з “Прасай”, мы рашылі ў пэўным сэнсе аб’яднаць нашу работу па распаўсюджванню прэсы і наогул друку. Функцыю кіраўніцтва гэтай працай даручылі мне. Пры гэтым я заставаўся членам рэдкалегіі газэты I не перапыняў пісаць частых публіцыстычных артыкулаў. Я падбіраў актуальныя, пякучыя тэмы і даволі рэзка крытыкаваў злоўжыванні чыноўнікаў, не зважаючы на іх ранг. Часам крытыкаваныя “началышкі” звярталіся са скаргамі ў Варшаву, але гэта не зьмяняла нашага курсу і папулярнасьць газэты расла. Хутка тыраж газэты вырас да 75 тысяч.
    I я ўжо змог купіць сабе двухпакаёвую кватэру ў цэнтры горада, адпаведняе умэбляванне і г.д.. Пазнаёміўся тут з адной студэнткай стоматолёгіі Верай Бахар з Баранавіч, з добрай беларускай сям’і, і з часам шчыра пасябравалі. Памог ёй купіць бормашыну для
    практыкі, крыху дапамог яе бацьку і меў думку, калі ня знайду Сашы, ажанюся з гэтай мілай і слаўнай дзяўчынай.
    Нечакана адазваўся мой стрыечны брат, паручнік Войска Польскага Павел. Сустрэліся мы з вялікай радасьцю. Ён аказваецца быў у савецкім лагеры і адтуль ужо (з Котласа) трапіў у Польскае Войска, што фармавалася над Волгай. Я ўзяў яго з казармаў да сябе на кватэру, і Павел шмат расказаў пра лагернае жыццё ў Савецкім Саюзе. Там аказваецца трымалі ў няволі мільёны палітычных зьняволеных, а сярод іх шмат беларусаў. Тыя, хто быў з Заходняй Беларусі змаглі адтуль вырвацца ў Польскае войска што Паўлюк і зрабіў.
    У 1947 годзе мяне запрасілі ў цэнтральнае кіраўніцтва “Чытэльніка” ў Варшаве. Узначальваў фармальна гэтую установу пузаты, абросшы салам Борэйша (Борэнштайн). Ён лічыўся “прэзэсам” і вёў сябе па дыктатарску, часта карыстаючыся “пралетарскімі” слоўцамі (тыпу “гувно”, “дупа” і т. п.). Аднак там жа працаваў Інстытут культуры, дырэктарам якога быў кваліфікаваны працаўнік Канопка, сапраўднага прозьвішча якога не памятаю. Ён фактычна кіраваў працай “Чытэльніка”.
    Нечакана для мяне, Канопка запрапанаваў мне пераехаць у Гданьск, альбо Шчэцін прыняць кіраўніцтва кальпартажу “Чытэльніка” на тэрыторыі двух ваяводзтваў. Прапанаваліся мне добрыя варункі: даволі высокая аплата, з часам кватэра, вольная рука ў падборы кадраў і г.д.. Выслухаўшы яго, я сказаў, што не хачу парываць з рэдактарскай працай (мне якраз была прапанова перайсьці на працу ў “Дзеннік Господарчы”). Акрамя таго, пераезд справа клапатлівая, а у мяне ўжо куплена ўласная кватэра ва Вроцлаве.
    Але тут падасьпеў Генеральны Інспектар выдавецтва Барыла. Гэта быў пажылы, белавалосы, румяны, моцна скроены мужык адзін з самых аўтарытэтных у центральным кіраўніцтве.
    Пане магістар! зьвярнуўся ён да мяне. Мы вас добра знаем, як прабіўнога, энэргічнага дзеяча. He сумняюся, што перад вамі вялікая будучыня. Мы ўсё гэта ўлічваем і хочам вас падтрымаць на службовым шляху. Мы ўпэўнены, што вы справіцеся з нялёгкай задачай арганізацыі і кіраўніцтва новым аддзелам. А нашы газеты і там выходзяць. Калі ласка супрацоўнічайце з прэсай сколькі
    вам час дазволіць!.. I памятайце: мы ў кожным выпадку вас будзем падтрымліваць!
    Я знаў і паважаў гэтага чалавека, заўсёды справядлівага і адкрытага. Яго паважалі і любілі ўсе працаўнікі фірмы. I ён мяне ўгаварыў. Адразу мне выдалі накіраванне, і я выехаў ліквідаваць свае справы ва Вроцлаўскім аддзеле, каб пераехаць на работу ў новым, нязнаным дагэтуль горадзе Шчэціне.
    I вось я пазнаю гэты новы для мяне гістарьтчны цэнтр. План яго асаблівы. У цэнтры наўкруга прыгожыя будынкі, ад гэтай круглай плошчы бягуць галоўныя артэрыі горада, простыя, як праменні ад сонца. Далей яны перацінаюцца паўкругамі папярэчных вуліц і бягуць далей. Побач вялікі (прыморскі) порт з рамонтнымі і транспартнымі верфямі. Доўгая затока бяжыць да Балтыцкага мора і пры выхадзе Одры вырастае Сьвінавусьце (Свінэмюндэ) цэлы партовы гарадок.
    Паводле занятай тэрыторыі, Шчэцін займае (пасьля Варшавы) другое месца ў Польшчы. Тут месьцяцца: Палітэхніка, Медыцынская Акадэмія, Вышэйшая Школа Земляробства, Філармонія, Паморскі Музей, ратуша з ХШ-га веку, гатычныя касьцёлы, замак шчэцінскіх князёў, партовыя брамы стылю барокко іг.д..
    Пасьля эвакуацыі амаль усіх немцаў, сюды трапіла нямала беларусаў (у большасьці каталікоў). Аднак тады яны далёкія былі ад згуртавання. Жахлівы дамоклаў меч сталінскай дыктатуры і лагераў шчыльна затыкаў вусны тым лічным сотням беларусаў, ці украінцаў, якім удалося ўцячы ад бальшавіцкага бяспраўя.
    Тут была ўжо сяк-так наладжана гарадзкая сядзіба “Чытэльніка”. Але гэта былі толькі слабенькія пачаткі. Мне прышлося набіраць у аснаўным новы штат працаўнікоў. Але я не сьпяшаўся. Прыглядаўся старым працаўнікам і рабоце паралельнага аддзелу, т.зв. “Дэлегатуры” фірмы, дзе быу дыректарам пан Свободзіньскі. Гэта быў даволі добры чалавек і неблагі фаховец. Мы з ім адразу навязалі амаль сяброўскі кантакт, і ён ні ў чым не перашкаджаў, ня плёў ніякіх інтрыгаў.
    У сваім сектары працы я адразу ўстанавіў здаровыя і сяброўскія суадносіны з нованаладжаным калектывам. Па першае, я ня звольніў ніводнага добрага працаўніка. Па другое, дамагаўся
    незаганнай работы, але амаль усім падвыжшыў зарплату (у гэтым пагадзілася co мною Варшава). Па трэцяе...
    А вось трэцім пытанні атрымаўся трагікамічны эпізод. Было гэта так.
    Аднаго разу, працуючы ў сваім кабінэце, я пачуў стук у дзьверы.
    Вайдзіце! запрасіў я (дазволіў усім работнікам зайходзіць у выпадку патрэбы без даклада, без бюракратычных “сакратарскіх” фільтраў). У кабінет увайшоў мала знаёмы мне працаўнік і, прывітаўшыся, як бы зьбянтэжыўся.
    Я, пане дырэктар, хацеў сказаць...
    Гаварыце, гаварыце, спакойна заахвоціў я яго.
    Я чуў, як пра вас дрэнна гаварыў кіраўнік экспедыцыі... ЯнКостшэўскі (прозьвішча зьменена).
    А што ж дрэннага ён сказаў? запытаўся я.
    Ён крытыкаваў, што вы дрэнна кіруеце, не памагаеце адказным працаўнікам у іх рабоце...
    Тады я націснуў кнопку і прыбегла пасыльная.
    Паклічце, калі ласка, сп. Костшэўскага! папрасіў я. Дзяўчына вышла, а мой наведвальнік усхапіўся з крэсла і хацеў выйсьці. Аднак я яго затрымаў, сказаўшы, што нічога страшнага ня будзе. Дзяцюк пачырванеўшы зноў прысеў.
    Сядайце, пане Костшэўскі, сказаў я вайшоўшаму кіраўніку аддзела. Вось пан... як ваша прозьвішча? перапытаў я.
    Яноўскі, прамямліў запытаны.
    Дык вось, пан Яноўскі мяне паінфармаваў, што вы крытыкуеце маю работу. Я ня супраць крытыкі, але чаму ж вы адразу не прышлі да мяне?.. Чаму змарнавалі некалькі дзён, ці тыдняў, перш чым зьвярнуць увагу на мае памылкі? . . Можа гэта спрычыніла страты нашай установе? I страты адбіліся на ўсіх нас?..
    I я пачаў яго выпытваць, у чым ён бачыць мае недахопы, а таксама разважаць пра стыль работы прадпрыемсгва і г.д.. Пасьля гэтага выпадку ўсякія плёткі ды інтрыжкі як рукою змыла. Устанавілася здаровая, працоўная атмасфера, ні ценю даносаў ці стукачоў. Гэта падняло аўтарытэт, людзі працавалі сумленна. Спагадала гэтаму і тое, што я ў канцы кожнага дня абходзіў усе рабочыя месцы і, калі хтось яшчэ працаваў, я яму рэкамендаваў закругляцца і ехаць дадому.
    Вы тут будзеце падганяць “хвасты”, а дома жонка будзе непакоіцца, або дзеці чакаць у садку?.. Гэта парушыць цыкл вашага сямейнага жыцця і будзе дрэнна адбівацца на рабоце! Трэба так працаваць, каб кожны ўкладаўся ў гадзіны свае працы. . .
    Памагала мне і тое, што заўсёды радзіўся з лепшымі працаўнікамі ва ўсіх больш-менш важных справах.
    Выпрасіў я ў Цэнтралі невялікі прэміяльны фонд. I, пагаварыўшы з актывам, мы рашылі узнагародіць прэміямі сапраўды найлепшых працаўнікоў. Першая была грашовая, у суме прыблізна месячнай зарплаты. I на дзень сустрэчы Новага Году наладзілі урачыстасьць для ўсяго прадпрыемства дэлегатуры.
    Перш аддалі мы пяршынство дырэктару Свабадзінскаму, які прывітаў сваіх работнікаў і іх сем’і з надыходзячым Новым Годам і пажадаў ім посьпехаў. 3 іх боку выступала яшчэ пару асобаў, у прынятых звычаем рамках. Надышла наша чарга.
    Я коратка схарактарызаваў дасягненні і недахопы нашай працы, падкрэсьліў, што наш Шчэцінскі аддзел заняў першае месца сярод усіх ваяводзтваў, і прачытаў сьпіс людзей, якія найбольш да гэтага прычыніліся сваей сумленнай нрацай. Далей абвясьціў, што за выдатную работу у нас выдзелена тры прэміі адна з іх грашовая.
    Пасьля мяне выступіла наша перадавая працаўніца, якой быў уручаны канверт з грашыма. Яна сказала:
    Вельмі ўдзячная за такое адзначэнне мае скромнае працы. Але лічу, што ня горш за мяне працавала наша паважаная Алена Вяршыцкая (прозьвішча зьменена). Яна ўдава, гадуе чацьвёра дзяцей, аднак парадак у нашай канторы заўсёды выдатны. Усюды ня толькі чыста, гігіенічна, але і прыгожа! Самі бачыце, сколькі ў нас зелені, кветак, чыстых заўсёды фіранак... Мой заработак больш чым яе. Дык я зракаюся свае прэміі на карысьць гэтай дастоўнай жанчыны! А мне дастаткова памятны дыплом з падзякай, які мпе даручае дырэкцыя...
    Прыбіральшчыца са сьлязамі ўзяла даручаныя грошы, яе словы перакрыў гром воплескаў і туш аркестра. Атмасфера у залі ўзьнялася на небывалыя высоты сяброўства, шчырае спагады і веселасьці. Распачаліся шумныя гутаркі, музыка і танцы. He пуставаў і буфет...
    Гэтае здарэнне, а таксама першае месца нашага аддзелу, аб’яўленае ва ўсіх ваяводзтвах па “окульніку” (спецыяльнаму загаду Цэнтралі), выклікала зайздрасьць некаторых асобаў. На мяне быў напісаны данос у Варшаву, што злоўжываю службовым палажэннем, перавышаю ўстаноўленыя нормы у аплаце сваіх працаўнікоў і т.п..
    Для праверкі прыехаў Генеральны Інспектар Барыла. Увайшоўшы ў кабінэт, Барыла адразу прыступіў да выясьнення “парушэнняў”, якія дапускае дырэкцыя нашага аддзелу. Пункт за пунктам выясьняў сытуацыю.