Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
тысяч казённых, якіх я ня ўсыіеў здаць у касу. Зразумела, без ніякага пратаколу і квітанцыі. Нават Ковалёў дапытваў:
Разве мебель на квартнре не ваша?.. Хозяйка наверно врёт, что это её собственность!..
Мне стала ясна, што галоўнай прычынай стараннага вышуквання “ворага народу” быў грабеж... Вайна усё прывучыла трактаваць як “трафеі”...
I напэўна, у канторы, выявіўшы суму атрыманай ў раёне і не здадзенай у касу, мяне проста палічылі аферыстам, злодзеем... Горкая гэта была думка, але (і сёння думаю) абаснованая.
Вось дык дырэктар! гаварылі напэўна некаторыя працаўнікі. Прысвоіў чужыя (фірмовыя) грошы і змыўся!..
Ім, магчыма, і не сказалі, куды “прапаў” іх дырэктар... Калі гаспадыня не пабаялася сказаць каму небудзь пра дакананую рэвізію і “канфіскацыю” маіх папераў.
Паплечнікі-патрыёты: пісьменнік Васіль Быкаў, журналіст Андрэй Чэмер, прафесар Анатоль Грыцкевіч
У ЦЭНТРЫ РАКАСОЎШЧЫНЫ
Надыйшоў дзень, калі шчэцінскае сьледзтва было закончана, і мяне “с веіцамн” павязьлі з гораду. Шчымела сэрца, пазіраючы апошні раз на гэты вялікі горад, мой шлях, арганізацыйны узлёт, і публіцыстычна літаратурнае станаўленне, і нечакана трагічны фінал. Ці ж гэта сапраўдны фінал? Няўжо на гэтым ганебным эшафоце злоснага лёсу скончыцца жыццё наймалодшага Сьцяпанавага сына? Няўжо ніхто ніколі не раскрые праўды агромнай, жудаснай праўды масавага злачынства, узаконенага дзяржавай і яе фальшывымі законамі?..
Калі мяне аўтаматчыкі вялі да цялячага вагона (закрытай, дашчатай клеткі, у якой звычайна перавозяць скаціну), у паветры загучалі званы... Гэты дзіўны перазвон разьлягаўся над Валамі Хробрэго, над стромкімі, гатыцкімі будынкамі старога гораду, над асьляпляюча бліскучымі хвалямі затокі.
Гэта ж сёння праваслаўны Вялікдзень! прыпомнілася мне. Нявымоўна горка і балюча было думаць пра гэта. Пра шчасьце, сьветлыя дні працы з добрымі людзьмі, свабоднага жыцця сярод свабодных людзей...
Якая іронія лёсу!.. Мяне не арыштавалі немцы, “фашысты” (як называлі малаграматныя чыноўнікі чырвонай імперыі нацыяналсацыялістаў), да каторых публічна я выказаў сур’ёзныя палітычныя пратэнзіі. А зьнішчае савецкая ўлада, ўсімі спосабамі творачы з мяне “врага народу”, “фашыста” і ўмаўляючы мне, што я амаль такі злачынца, як сам Гэбэльс!.. Якія дзікія абсурды...
Падвялі мяне да пустога яшче вагона. Улезьці ў яго было няпроста. Дзьверы былі высока, ня менш мэтра ад зямлі. А я трымаў... порткі, каб не зваліліся. Чэкісты паабразалі ўсе гузікі... Пазабіралі ўсё, нават рэмень, якім мужыкі падпяразваюцца... Неяк ухітрыўшыся, я ўсё ж такі ўлез у вагон, ня згубіўшы портак... Вагон быў пусты мяне прывялі сюды першым (можа па алфавіту). Пры адчыненых дзьвярах я ўбачыў даволі чыстую падлогу, голыя сьцены без ніводнага аконца (яно было за высокім “брылём”) і ацынкаваны бідон пасярэдзіне, на літраў 30 40. Аказалася, што гэта наш “туалет” для старых і малых, мужчын і жанчын...
Дзьверы з грукатам зачыніліся. Я астаўся адзін з маімі горкімі, адчайнымі думкамі. Аднак не надоўга. He прайшло і паўгадзіны, як сюды прывялі і ўпхнулі некалькі дзяцюкоў, пажылых мужчын, а незадоўга і дзьве ці тры жанчыны, сярод якіх была адна з дзіцём. He мінула і дзьвюх ці трох гадзін, як нас сабралася з паўтара дзесятка...
Вялі сябе ціха. Нікому гаварыць не хацелася, а калі хтось адзываўся,то прыцішана... Панаваў нейкі жалобны, прыгнечаны настрой. I раптам зноў загучалі званы... Нейкая маладзіца разьвязала свой клумак і дастала... чырвоныя яечкі, нейкага мяса, пірага і зьвярнулася да нас:
Сёння святы Вялікдзень... Пахрыстосуемся, праваслаўныя! I яна падзялілася сваім пачастункам з намі, праваслаўнымі “арыштантамі”... Цяжка перадаць тыя пачуцці, якія тады заясьнелі ў нашай душы. Радасць і боль, удзячнасьць і вера у нейкія непарушныя, вышэйшыя сілы, што перакрываюць ненавісьць, крыўду і зло, роспач і надзея замітусіліся ў нашых сэрцах.
А званы званілі... I мне ўспомніўся каталіцкі Вялікдзень, калі я гасьцяваў у мілай пані Стэфаніі... I нібы маланка асьвяціла весь той вечар, варажбу...Што ж тады паказалі мне яе карты? Першае (успамінаў я) вялікая нечаканасьць... Сапраўды, ні думалася, ані сьнілася нешта падобнае, што зьявіцца бальшавіцкае ЧК і абманам, безпадстаўна і нагла забярэ, насуперак законам дзяржавы.. Чаго чаго, але гэтага я не чакаў.
Другое казённы дом... Спрадвеку, насколькі помніцца, такі дом азначаў няволю, турму! Трэцяе вялікія грошы... У мяне забралі суму, роўную сёнешняй гадавой пенсіі... Далёкая (вельмі далёкая!) дарога... Калі ўжо схапілі, то напэўна завязуць у сваё логава... А гэта сапраўды тысячы кіламетраў...
Усе пункты варажбы дакладна споўніліся, акрамя апошняга: сустрэчы з сям’ёй. Значыць, споўніцца і гэты апошні пункт?.. Аналізуючы такую незразумелую зьяву, я паступова успакойваўся. У душы загаралася надзея на нейкі непрадбачаны выпадак і вызваленне. Хоць логіка падказвала адваротнае.
Англія, Амэрыка і Савецкі Саюз выгралі вайну з Нямеччынай і Японіяй. Нямеччыну разбамбілі і аграбілі. Джугашвілі са сваімі апрычнікамі цяпер мацней сядзіць на троне, чым раней. I будзе далей
узмацоўваць сваю абсалютную дыктатуру. Ня толькі Беларусь, ці Украіна сядзяць так моцна ў ярме, што і чужаземка (немка Кацярына) пазавідавала б, каб пабачыла крывавыя расправы Джугашвілі. Адным словам, ратунку чакаць паняволеным людзям і народам неадкуль. Але... нейкая вера у спаўненне дзіўнай варажбы тлее ў душы і не затухае. Гэтая хісткая, танюсенькая нітачка веры, ці надзеі ўстрымлівала мяне ад самагубства.
Тым часам наш цялячы вагон запоўніўся і цераз дзень, ці два закалыхаўся, рушыў у няблізкую дарогу. Мэтаю, як пасьля мы пабачылі, была Лігніца цэнтр ракасоўшчыны (там мясьціўся штаб ген,Ракасоўскага). Чаму ракасоўшчыны? Бо сам Ракасоўскі нечым не дагадзіў партыйным бажкам і сядзеў у лагеры. Аднак, калі Гітлер моцна наступіў Джугашвілі на хвост, той заенчаў:
“Сестры н братья”! I зьвярнуўся (пры пасрэдніцтве Калініна) да лагернікаў за паратункам. У тым ліку быў выпушчаны і замацаваны пры арміі Ракасоўскі. Ён атрымаў ад “генералісімуса” Джугашвілі дазвол набіраць войска з крыміналістаў, і набраў не адну тысячу галаварэзаў. Для іх праліванне крыві людзкой было справай ня толькі знаёмай, але і вясёлай. I калі фронт прасоўваўся далей на захад, на тылах гулял а ракасоўшчына (“чорныя маскі” ды іншыя дезертыры).
Але нас вязьлі не простым шляхам, а цераз Гданьск і другія гарады. Так што нашае падарожжа ў цялятніку цягнулуся тыдні тры. Цяжка было прывыкаць да сцэнаў апаражнення жанчын і дзяўчат у прысутнасьці амаль паўсотні мужыкоў... Мы таксама чакалі глыбокай ночы, калі ўсе паснуць, каб скарыстаць з цынкавага “туалету”. Нам цікава было, ці гэта Сталін сам прыдумаў, ці запамятаў такое “новшество” ад царскіх часоў, калі яго за напады на цягнікі трымалі ў турме?... Але запытаць пра гэта ў яго апрычнікаў не рашыліся...
Падарозе, спыняліся на адзін і больш дзён, для “набора”дадатковых “кадраў” для савецкіх лагераў. Як вядома, ў гэтых лагерах выконвалася значная частка савецкай прамысловай прадукцыі і навукі у лагеры пад взглядам Бэрыі працаваў над касмічнымі праграмамі нават Каралёў, вялікі матэматык-канструктар, навуковец міжнароднага маштабу.
Шырока працьвітала рабаўладальніцкая сыстэма. Паводле падлікаў Салжэніцына і многіх іншых спецыялістаў, лагерных (бясплатных) рабочых было ў незлічаных лагерах дзесяткі мільёнаў. Такога размаху рабства ня было ні ў старажытным Рыме ні ў Азіі. Нямецка-гітлераўскія лагеры пазбавілі волі непараўнальна меншую колькасьць прасьледаваных (рэпрэсаваных) асобаў і зьнішчылі (адабралі жыццё) ў непараўнальна меншай колькасьці.
Значна дакладнейшую і вычэрпваючую інфармацыю даюць творы Александра Салжэніцына, асабліва яго кніга “Архіпелаг Гулаг”. Змораныя доўгаю паездкай, у сьціску і крайняй нявыгодзе, мы нарэшце дабраліся да Лігніцы. Гэта быў горад заходняга тыпу, цэнтр меднай прамысловасьці і старажытных помнікаў. Але нічога там пабачыць мы не маглі. У крытых “воранах” нас загналі ў турму. Урэзалася ў памяць, што ў часе побыту на абгароджаным надворку, я ўбачыў эа кратамі адну (тымчасовай турэмнай камеры) матку з маленькім дзіцём. Яно стаяла на падаконніку, трымаючыся слабенькімі ручкамі за краты... Стаялі цёплыя дні, вокна на двор былі адчынены, і да нас даносілася лаянка арыштаваных жанчын. Гэта было штось жудаснае, што патрасло і выбіла мяне з каляі на многія тыдні.
Жанчына (адна, ці іх там было некалькі, чуўся толькі голас) з кімсьці спрачалася ці лаялася такімі словамі (не магу даверыць нх нават паперы), што я ня мог вытрываць. Нешта абарвалася у душы, нешта жахлівае параніла ўсё маё нутро... Ніяк ня мог уцяміць, як гэта дзяўчына ці маладзіца магла упасьці так нізка, на такое дно бруду, гадасьці?!.. Раней на сваім вяку не давялося мне пачуць падобных слоў ад пьяніц мужыкоў, самых нікчэмных падонкаў, а тут жанчына!..
Дзіцятка за кратамі і гэтая жахлівая лаянка жанчыны настолькі патрасьлі мяне, што нават мае няшчасьце аказалася мне ня так страшным. I, як ні дзіўна, настрой мой падняўся пасьля сустрэчы і гутаркі з тутэйшым сьледчым, які праводзіў другое па парадку сьледзтва.
Звалі гэтага сьледчага Белакураў. Гэты быў малады яшчэ чалавек, сапраўды белакуры, з простым і спакойным абліччам і простымі паводзінамі, мімаволі выклікаючы нават... сымпатыю. Ад першай сустрэчы (дапросу) ён аднёсся да мяне спакойна і культурна. Папрасіў
сесьці і... запрапанаваў пагаварыць. На двары сьвяціла сонца, шчабяталі птушкі, распускаліся бярозкі. Яны ціха шапацелі цераз памаляваныя краты (акно было адчынена), нішто не парушала цішыні.
Я ознакомнлся с вашнм делом, сказаў ён мне на самым пачатку. Надеюсь, что мы поймём друг друга, працягнуў ён, закурваючы. Хотнте закурнть?
I падсунуў мне пачку “Беламора”. Зьдзіўлены і крыху зьбянтэжаны, я падзякаваў і ўзяў папяросу. Мне сапраўды хацелася закурыць пасьля нязвычайна нэрвовых перажыванняў папярэдніх тыдняў. Чаму ён мяне называе на “вы” і ня лаецца?.. круцілася ў мяне ў галаве. А ён, як бы прачытаўшы мае думкі, загаварыў:
Вас уднвляет, что я не спешу с протоколом іі бранью? Конечно, вы под следствнем впервые. Н всё же можете повернть, что следователн тоже бывают разные. Я не люблю встречаться с подлымн, ннкчемнымн людншкамя. П мне часто везёт попадаются людн грамотные, образованные н далёкне от всякой жнтейской грязіі, мерзостн. й я, выполняя свой професснональный, служебный долг, могу с такнмн людьмн обраіцаться по человеческн, не оскорбляя н не уннжая, что вполне было бы возможно в моём положеннн. Я почтн ннкогда не ошнбаюсь в правнльностн такого метода работы. Вы согласны co мной? Мы сможем с вамн такнм методом работать?..