• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Ну дык хадзем! паклікаў ён. Тут і Сокал -Кутылоўскі з случчан... Мы разам з капітанам ляжым вунь каля акна. Пашлі!.. I Ярэміч пачаў прабірацца, ступаць асьцярожна паміж распасьцёртых
    на падлозе, або сядзячымі вязьнямі. Тут усе былі палітычнымі, зладзеяў разам не саджалі.
    Я запазнаўся з капітанам Сокал-Кутылоўскім адным з правадыроў Слуцкага Паўстання. Трымаў ён сябе проста і стрымана. Ветліва павітаўшыся са мною, ён сказаў узлесьці на верхнія нары, дзе побач быў камендант паліцыі (ці міліцыі) і якісь педагог ды іншыя. Усе яны былі асуджаны на 25 гадоў строгіх лагераў. 3 прывычным давескам “пять лет пораження в правах”. Значыць, кара “врагам народа ” (цікава, якога народу, беларускага, расейкага ці жыдоўскага? А можа якогась інтэрнацыянальнага?..) у цэлым складала 30 гадоў. Колькі ж гадоў трэба адпрацаваць у бальшавіцкіх лагерах, каб атрымаць пэнсію?.. Так нам думалася тады.
    Аднак на гэтыя тэмы нам не хацелася разважаць. Як ня дзіўна, але настрой асуджаных фактычна на вечную катаргу (мы ўжо ведалі, што 25-ці гадоў у савецкіх лагерах яшчэ ніхто ня выжыў) ня быў прыгнечаным. Няўжо ты думаеш, што мы сапраўды будзем сядзець у няволі 25 гадоў?! зьвярталіся сябры да кагось з засмучаным тварам.
    Штодня выступалі перад страціўшымі надзею на нейкі цуд вызвалення з туга зацягнутай пятлі, усьцяж новыя сьмелыя і палымяныя прамоўцы, якія ўлівалі веру і надзею ў душы асуджаных нават нявольнікаў.
    Мільёны закатаваных нявінных ахвяраў гінулі з апошней малітвай да Бога, у якой прасілі кары для дзяржаўных бандытаў і справадлівасці!..
    Выступаўшыя, апавядалі пра “раскулачванні” працоўных людзей, добрых гаспадароў (бо гультаёў і п’яніц ня грабілі, тыя ўсё сваё дабро прапілі). Як забіралі скаціну, сала, палатно, вопратку, абутак, a пярсьцёнкі, завушніцы ці гадзіннікі распрадалі на хаду, яшчэ ня ўспеўшы вывезьці ахвяр.
    Урэзалася ў памяць, як хапалі гладышы са сьмятанай і пілі проста са збанкоў. Як па барадзе і грудзях цякла сьмятана, як напіваліся “да палажэння рызаў” і валяліся пад плотам, як гвалцілі жанчын...
    Успаміналі сталыя людзі і маладыя, якія былі сьведкамі гэтыхоргій насілля і “беспредела”. Што раніцы адбываліся кароткія багаслужэнні па чарзе, праваслаўных і католікаў. Жыдоў сярод “25 гадо-
    вых” ня было. Некаторыя з нас задумваліся: у чым справа? Калі скажаш штось супраць жыда, то ты “антысэміт”, парушаеш закон. А калі брэшаш на беларуса, ці на Беларусь, то ня лічышся “антыбеларусам”, ці “антыгерманцам”, і т.п.?
    Прышлі да вываду, што гэтая назва (ярлык) “антысэміта” прыдумалі “мудрацы Сіёну”, каб лягчэй было змагацца супраць “гояў”. На гэтым тэма была вычарпана і да яе мы не вярталіся. Бо сярод нас было нямала знаёмых і “сяброў” ізраільцянаў, людзей парадачных і дастойных. А ў нашых школах ніхто ніколі не прапаведваў шавінізму.
    Месяца тры мы ляжалі з Ярэмічам і Сокал-Кутылоўскім на адных нарах. Мне пашанцавала: месца было каля акна, у якім цераз вышчарблянаю шыбінай заўсёды дзьмухала сьвежае паветра. Шмат аб чым перагаварылі мы адносна мінулай вайны і сытуацыі Беларусі, якая фактычна зьяўлялася расейскай калоніяй. Усе галіны жыцця на Беларусі (як і ў шэрагу іншых рэспублік) выконвалі ўсе загады Масквы, пра самастойную палітыку гутаркі не магло быць. Як ні дрэнна было пад уладаю палякаў ды немцаў, але падобнай крывавай дыктатуры тады ня было. Акрамя таго, душыла народы новае крепасное права: калгасны хамут. Дзяржава забірала ад сялян ўсё чыста, пакідаючы людзям сто трыста грамаў збожжа за дзень працы і часам 10-20 капеек... старымі грашыма!..
    Камуністычны лад прывучаў людзей красьці, па ўсёй агромнай імперыі гуляла прыказка: “He украдёшь не прожнвёшь!”. За гэта жорстка каралі. За каласкі, падабравыя з свайго поля, давалі паўгода год турмы, а за пару кілаграмаў збожжа (з мякінаю!) 3-5 гадоў лагера.
    А людзі ўсё роўна кралі, бо не маглі вытрымаць плачу галодных дзяцей. Крадзеж практыкаваўся кожным чалавекам, увайшоў у агульнадзяржаўную сыстэму. Джугашвілі патрапіў скалечыць псыхіку ўсіх народаў свае імперыі.
    Зіма была сьнежнай. Часам, як выганялі нас у агульны туалет на надворку турмы, сьнегу было амаль па калена. На пляцы стаяла прылада з жалезнай трубою, пад якою можна было мыцца. Многія з нас загартоўваліся, скідаючы з сябе нават сарочку і націраючыся сьнегам, альбо абліваючыся халоднай вадою. Я таксама, нягледзячы на
    мароз і кудасу, сыстэматычна націраўся сьнегам. Нашыя гутаркі і прамовы ў агульнай камеры зьмянілі ў значнай меры настрой асуджаных.
    Аджыла вера ў канчатковую перамогу справядлівасьці і дабра над злом. Хоць мы не чакалі якогась цудатворнага выбаўлення ад крывавага дэспатызму камуністычнай алігархіі, то ўсе такі ня верылі ў яго вечнасьць, а нават і даўгавечнасьць. Рэлігійныя людзі ўспрымалі сваё няшчасьце незаслужаныя пакуты як кару боскую, за грахі нашы. Іншыя, аналізуючы гістарычныя падзеі мінулых вякоў, прыходзілі да лагічнага вываду: дыктатарыдэспаты заўсёды дрэнна канчалі. Так непазьбежна будзе і з сёнешняй дыктатурай. Народ ня вечна будзе спаць раней ці пазьней прачнецца...
    3 такім настроем стаялі з ваўкалакамі сабакамі, перад пасадкай у цялячыя, крытыя вагоны, перад адпраўкай у Запаляр’е. Ня усіх адпраўлялі, некаторыя чакалі этапу на Караганду, на Сібір і г.д...
    Даволі доўга мерзьлі (у валенках), пакуль калону павялі да прыбыўшых далёкабежных саставаў. Нарэшце запыхцеў паравоз клубамі белага дыму, прыцягнуў вагоны. Паадрыглёўвалі дзьверы, пачалася пасадка. У вагонах былі збудаваны нары, і мы адразу займалі месцы хто на падлозе, бліжей жалезнай печы, а хто на нарах, каля ўсіх сьценак. Зразумела, ніякага аконца ня было. Печка мела комін загнутую бляшаную трубу, выведзеную загнутым канцом на зьнешні бок вагона. Апальвалася сухімі дрывамі.
    Мне, перад этапам, сястра прывязла перадачу і доўгі бацькоўскі кажух. На ім я і прылёг у кутку вагона, хоць там бялеў каля шчылін мароз. У часе двутыднёвай дарогі, гэты кажух ратаваў мяне ад непазьбежнай прастуды. Зразумела, камплект “мэблі” дапаўняла ёмкая параша. I на наша шчасьце, жанчын у вагоне ня было...
    Было нас, як гаворыцца, поўны вагон. Дзень і ноч палілася печка. Зіма ў 1949 годзе была жорсткая, і маразы былі з кожным днём мацнейшыя. Калі дровы канчаліся, мы з кожным прыпынкам цягніка зноў прызапашваліся. Мінуўшы Котлас, пачалася “стральба”. Ня толькі сярод лясных абшараў, але і ў напатыканых паселішчах нас непакоілі частыя “стрэлы” прыціснутых лютым марозам дрэваў, на-
    ват у сьценах дабротных хат. Расколатыя марозам таўшчэнныя ліственніцы, хвоі і дубы стралялі ня горш гарматы!..
    Калі на прыпынках адкрываліся дзьверы, нас уражвала асьляпляючая бель усяго наваколля: асьляпляюча белымі былі ў сьнежных шапках дрэвы, амаль выключна дзеравяныя хаты, дарога, вагоны, тэлефонныя слупы, падымаючыся пад неба клубы дыму... У вагон урываўся калючы, няпрывычны мароз. Тут ужо дваццаць градусаў ніжэй нуля лічылася цёплым надвор’ем...
    Надышоў дзень, калі мы прыбылі ў сталіцу Печорлага горад Пячору. Гэты горад налічвае каля 50 тысяч насельніцтва, пераважна наплывовага. Уся вялізная акруга даслоўнаўсеяна лагерамі: у Варкуце катаржанамі, а ў Іжме, Інце ды безлічы іншых “калонаў” палітвязьнямі (пераважна строгага рэжыму). Хоць былі там і лагеры крыміналістаў. Аднак іх праца давала нязначны працэнт прадукцыі. Налесапавал і дапамагаўчыя работы былі прызначаны жаночыя лагеры. У цэлым значную большасьць складалі мужчыны.
    Пасьля доўгага вычэквання, прыдзірлівага “шмону” нас загналі ў перасыльны барак, Амаль адначасова сюды прыгналі сотні ўласаўцаў (былых жаўнераў уласаўскай арміі). Здаровыя дзяцюкі у цёплых заячых шапках і вайсковым абмундзіраванні трымаліся дружна і не дазвалялі крыўдзіць сябе трапіўшым на перасылку крыміналістам.
    Злодзеі шнырылі сярод нас, неарганізаваных і прыгнечаных няволяю навічкоў. Шмат у каго адразу былі адабраны і ўкрадзены прыхвачаныя з перадач харчы і лепшая вопратка. Перасылачанны барак хутчэй можна было б назваць натоўпам рабоў. Было так цесна, што нават пячорская халадзіна не дакучала, жывым целам была нагрэта прастора баракаў. Назаўтра начальства “распределнло”, каму куды трэба будзе адпраўляцца. Частку інтэлігентаў (схільных да прафесіі “стукача”) адабралі для бытавых функцыяў у зоне. Детальных “фашыстов” паразьбівалі на групы і накіравалі на розныя блізкія і далейшыя пункты. Нас павязьлі ў Ханавей, на будову галіны жалезнай дарогі да Варкуты (дагэтуль была збудавана толькі адна “ветка”). У Ханавей мясьцілася лагерны шпіталь і адміністрацыйны пункт. Недалёка ад гэтага пасёлка
    быў пабудаваны лагер (калона), першымі жыхарамі якой сталі мы, прывезеныя ў значнай меры з Оршы.
    Сярод землякоў-беларусаў запомніліся прозьвішчы: Мікола Булахаў (рашучы і сьмелы, рослы дзяцюк з Менску), Грыгор’еў сур’ёзны і адважны, сумленны, цёмнавалосы інтэлігент, Віктар Станкевіч (Горадзеншчына), Аляксандр Станкевіч з Карэліч гаспадар, Барысэвіч з Нязнанава (каля Валеўкі), Саракапыт з Наваградка, Дзялендзік са Случчыны, В. Швед, Занеўскі, Шапчыц.
    Шмат было расейцаў, украінцаў, грузінаў, летувісаў, а таксама эстонцы, армяне, палякі. Немцаў трымалі ў асобным бараку гэта былі амаль выключна палонныя. Трапляліся і латышы, казахі, азербайджанцы, татары, мардоўцы, комі і інш...
    Я найбольш любіў працаваць з эстонцамі. Яны, падобна да мадзяраў, былі нарэдкасьць прынцыповымі, сумленнымі і працавітымі. Любілі музыку, літаратуру, спорт, адзначаліся прастатою і сумленнасьцю. У галаве круцілася горкая думка: чаму ж мы, беларусы, не такія? Чаму ня вучымся, не бяром прыкладу ад іх?.. Гэтыя людзі сапраўды рашуча і ахвярна змагаліся за самастойнае жыццё свайго народу, свае дзяржаўнасьці і не баяліся аб гэтым гаварыць. A мы? трапілі ў лагеры ў значнай частцы як патрэбная акупанту рабочая сіла, а не як патрыёты...
    Аднак часу на роздум у лагеры не адпускаецца. Хто ня меў цёплай вопраткі, атрымаў ватную (старую) “целагрэйку” і бушлат, старыя валенкі і зімовую шапку. А хто меў уласную цёплую вопратку, таксама не адмовіўся ад бушлата сваю аддаў у “капцёрку” на перахоўванне (бо абавязкова пакралі б). Атрымалі і анучы на ногі, а для работы рукавіцы.
    Палажылі нас на нары. Было іх два паверхі. Гэта былі голыя дошкі (бярвенні). Пасколькі ніжнія нары былі ўжо занятыя, я палез на верхнія. Але і там ледзь уціснуўся. Давялося легчы на баку, бо на плячах не хапала месца. Калі хтось пераварочваўся на другі бок, то прышлося перавярнуцца ўсяму шэрагу: да таго было цесна. Але змардаваныя дарогаю, мы ні на што не зьвярталі ўвагі.