• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    — Мы позвоннлн в Мннск, прншлось долго ждать... Еше связь не налажена... Но вот просмотрелн вашн веіцн н нашлн в столе ваш паспорт... Что вы на это скажете? Ведь паспорт советскнй?..
    Я успомніў, што пасьля прыезду палажыў у стол свой пашпарт, які атрымаў яшчэ ў часе мае працы на Беласточчыне. Тады мала каму выдавалі пашпарты, але мой “апякун” опер-упаўнаважаны з Гарадка (Тэкстыльнага камбіната) паехаў разам са мною ў Заблудава і дабіўся таго, што мне выдалі дакумент, без якога тады трудна было ехаць у іншыя раёны.
    Я ж вам сказаў: паспартызацыі ў Полынчы яшчэ ня было, усе жывуць са старымі паспартамі, але ж у мяне шэраг іншых дакументаў, што пацьвярджалі б грамадзянства...
    А почему вы не желаете прнзнать себя гражданнном СССР? Разве вам не нравнтся наша власть?..
    Каб не наравілася, сказаў я, то я мог бы даўно выехаць на захад, як многія іншыя. Аднак я застаўся тут, бо мне поўнасьцю адпавядае дэмакратычны лад Польскай Рэспублікі. I я шчыра працую на яе адраджэнне.
    Ну что ж? Подумайте... А мы посмотрнм... Пока прндётся вас задержать. I яны вышлі. А мяне адвялі ў адзіночную камеру... Дзьверцы зачыніліся я астаўся адзін. У дзьвярах было малюсенькае “вочка”, праз якое даволі часта заглядаў дзяжурны салдат у валенках (хадзіў нячутна).
    Калі што спатрэбіцца стукай у дзьверы! сказаў ён закрываючы камеру. Гэта была першая турма ў маім жыцці.
    Камера-адзіночка была малая: два крокі папярок і ўздоўж. Я, як той зачынены зьвер у клетцы, ня мог ні сядзець, ні прылегчы на прымацаваную да сьцяны койку. Думкі то заміралі, то клубіліся, як рой дзікіх пчолаў. Зьяўляліся ў памяці фрагменты мінуўшчыны, падзеі, гутаркі, пераезды... Ізноў абрываліся... Шукаў я ў памяці таго, да чаго маглі ўчапіцца расейскія ўлады, і нічога вартага ўвагі не знайходзіў. Беглі мінуты, міналі гадзіны. Мне забалелі ногі, смага высу-
    шыла рот. Я пастукаў у дзьверы і хутка пачуў голас, што мне трэба?
    Я сказаў, што хачу піць вады. Цераз некалькі мінут цераз шчыліну прыадчыненага невялічкага дашчатага аконца высунулася нешта чорнае. Я глядзеў і ня мог зразумець, што гэта робіцца. Хутка загучаў незадаволены голас салдата:
    Берн, пей!.. толькі тады я зразумеў, што гэта чорная рызінавая трубка (шланг), цераз якую падаюць ваду. Я ўзяў за канец гэтай праціўнай рызіны і адтуль пацякла цеплаватая вада. Палкнуўшы разоў два, я аддаў назад трубку. На душы было так мярзотна, што чалавек гатоў быў павесіцца!..
    Я пачаў разумець, чаму і як гэта некаторыя людзі могуць адбіраць сабе жыццё... Але сьвет у камеры (так ва ўсіх турмах) не патухаў і ўночы. Цераз “ваўчка” (вочка ў дзьверах) часта заглядаў дзяжурны, і выпадкі самагубства тут былі амаль немагчымыя.
    Назаўтра мне праз ваконца падалі нейкае “сьнеданне”. Але я адмовіўся. Было не да яды, тым болып, турэмнай.
    Напрасно ты отказываешься... Кушай! Ведь сам себе повредлшь... Берегн здоровье!.. Его потеряешь потом не найдёшь... А оно потом еіцё как тебе понадобнтся!..
    Словы салдата даляталі ад маіх вушей, але як той гарох ад сьцяны, адбіваліся і зьнікалі, не находячы водгуку ў маёй душы. Адчайнасьць майго становішча заглушала ўсе іншыя пачуцці і меркаванні. Падумаць толькі: дырэктар абласнога прадпрыемства, адукаваны і паважаны чаловек у турме!... Звар’яцець можна! Шчасьце, што на чужыне! Крыў Бог, даведаліся б бацькі, суседзі!.. Хоць у вір галавой!.. Ад сораму і гора бацькі б сышлі з гэтага сьвету... Гэта была горкая пацеха з таго, што ў мяне з сям’ёй няма сувязі.
    Толькі значна пазьней успомніў я словы чэкіскага дзяжурнага, можа такога ж сялянскага сына, як і я. Логіка падказвала, што ён правідлова мне радзіў. Ня варта траціць надзеі. Яшчэ многа што можа зьмяніцца. А здароўе яшчэ як можа спатрэбіцца!..
    I на трэці дзень я стаў прымаць турэмную “кармёжку”. Пазьней я зразумеў, што тут быў харч вельмі нядрэнны, непараўнальна лепшы, чым у савецкіх турмах і лагерах.
    Цераз пяць-шэсьць дзён мяне вывялі з камеры. Завялі ў даволі сьветлы кабінет, з голымі сьценамі, сталом і акном. Блізка стала была
    прымацована да падлогі табурэтка. За сталом сядзеў той самы “ваяка”, што прысутнічаў пры нашай першай сустрэчы. Гэта і быў насуплены, даволі антыпатычны сьледавацель Носаў.
    Ну, вот мы встретнлнсь опять... забубніў ён. Вы нмелн время подумать, разобраться в снтуацнн н мыслях. Ведь мы установнлн, что вы совершшш ряд крупных преступленіій протнв Советского государства... Протнв народа... Н я бы вам советовал прнзнаться во всем... Ведь мы тоже людн... Чнстосердечное прн знанне могло бы вернуть вам свободу, н, может быть, мы сотрудннчалн бы на благо нашей роднны... Какое ваше мненне?..
    Я продумал путн всей моей прежней жнзнн н не нашел ннчего, что могло бы счнтаться преступленнем, нлн нарушеннем закона. Счнтаю, то, что меня задержалн незаконно, н что полностью нзолнровалн от польскнх властей тоже незаконно. Буду добнваться встречн с прокурором н высшнмн властямн..
    Ну, что ж? He прнзнаётесь тем хуже для вас! У часе гэтай гутаркі вайшоў начальнік СМЕРШа — Кавалёў. Ён нічога не казаў. Толькі на пытанне Носава “Начннать?” кіўнуў галавою і вышаў.
    С этого момента вы будете счнтаться не “задержанным”, а “арестованным”, аб’явіў ён мне. I, пазваніўшы, устаў. Вайшоў канвойны і павёў мяне цераз калідоры і надворак у нейкае нізкае памяшчэнне, дзе працаваў нейкі дзяцюк у халаце, ці хвартуху. На стале стаялі баначкі, папера і падушачка з хварбай. Ён мяне падвёў да стала, моцна ўзяў за руку і прыціснуў адзін палец да падушачкі, а тады да паперкі... Там адзначыўся выразны сьлед (рысунак) майго пальца. Зрабіў гэта самае з другім, трэцім пальцам і нарэшце сказаў выцерці рукі аб падкінутую ганучку.
    Адсюль павялі да фатографа. Зрабілі здымак “ан фас”, у профіль і вывялі. Падобнае было праведзена з парыкмахерам, які машынкаю абстрыг мяне дагала... Цяпер ніхто ня змог бы пазнаць мяне. Хутка пачаліся фармальныя допыты...
    Чакаючы іх, я ўжо аканчальна зразумеў, што польскія ўлады гэта марыянеткі ў руках савецкага НКВД, і што мой лёс цяпер вырашаецца Масквой (пра марыянетачную ролю Менска мы ўжо зналі даўно). Седзячы ў камеры, я ўспомніу апавяданне свайго брата Алеся, яго пакуты і гібель яго аднадумцаў.
    Значыць праўды няма!.. Чакаюць мяне катаванні і сьмерць, бо выдумляць якіясь фантастычныя праступленні пра сваіх блізкіх сяброў і незнаёмых дзеячаў я ня буду. Гэта я цьвёрда вырашыў. Але... I тут у мяне зьявілася трывожная і страшная думка: “А што, калі я ня вытрымаю катавання? Калі страшэннага болю зьдзіраемых ногцяў, або падсмажвання на агні я не змагу вытрымаць?.. I няпрытомны ад пякельнага болю падпішу падсунутую мне фалыпыўку?.. Так жа рабілі многія тысячы пакутнікаў... I мне прышла збавенная думка. Калі Носаў выклікаў мяне на афіцыйны дапрос, палажыўшы перад сабою ліст паперы (і пісталет, выняўшы яго са стала), я на яго першае пытанне сказаў:
    Пііпыце, што вам патрэбна. Я ўсё падпішу...
    Я ўжо прадумаў усебакова сытуацыю і пагадзіўся з лёсам, што мне прыдзецца прыняць сьмерць (якая шкода, што ў Варшаве не забілі!..). Але гэта будзе (магчыма) ратунак для іншых нявінных людзей... I ўсялякіх “Аксамітных” камераў ня трэба будзе баяцца, вырафінаванага інквізытарскага катавання, шматразовага памірання, ад нястрымнага болю...
    Пачуўшы мае словы, Носаў перапытаў, што я сказаў. А я спакойна пацьвердзіў свае словы, якіх ён (як відаць)у такіх выпадках ніколі ня чуў.
    Ну зачем же?.. Мы запншем правду, строго прндержнваясь фактов... Аднак яго голас памягчэў, на твары адмалявалася задаваленне.
    Давайте договорнмся: вот бумага, напншн детально свою бнографню... Опншн людей, с какнмн работал... С заграннчнымн гостяміі... В какнх тайных органнзацнях состоял...
    Ён адразу перайшоў на мову, якою карыстаюцца сьледчыя з арыштантамі. Гэта ў аснаўным мова зладзеяў, крыміналістаў і “воров в законе” (што гэта азначае я даведаўся пазьней).
    Ну, что за глупостн ты понапнсывал, перапыніў ён мяне, глянуўшы на распачаты лісток. Разве так пншут?.. -I, ўзяўшы паперу, стаў сам пісаць: “Я, нпжеподпнсавшнйся нзменннк Роднны...”, і далей плылі фразы пра шпіёнскую дзейнасьць на карысьць суседніх дзяржаваў і т.п... Ну і, вядома, “сотрудннчество с фашнстамн” (вядома, карычневымі, а не чырвонымі).
    -	Вот так надо пнсать...
    -	Тады вы пішыце самі, а я пратакол ваш падпішу...
    I пацягнуліся доўгія і нудныя дні, а пасьля ночы бязглуздых допытаў. Калі выяўляліся факты, якія можна было разумець, як заслугу для камуністычнага ладу, Носаў пра іх не ўпамінаў. Пісаў толькі пра тое, што гаварыла пра мае “праступленні”... У пратаколах шмат было надуманага і пераробленага, або створанага “з мухі слана”. Я спакойна ўсё гэта падпісваў. Толькі, калі прышпіляліся да мяне прозьвішчы іншых, маіх былых сяброў, або зусім пастаронніх людзей і дзеячаў, я катэгарычна адмаўляўся падпісваць. У такіх выпадках маёй упартасьці, сьледчы не даваў мне спаць ні днём, ні ноччу, нават седзячы ня мог я падрамаць. У галаве не змаўкаў нейкі шум, клеіліся вочы, нават ногі пачыналі блытацца, цямнела ў вачах... Пасьля трох сутак, без хоць бы гадзіны сну, я чуўся як адурэлы, а на чацьвёртыя страціў здольнасьць лагічнай мовы, ня слухаўся ні язык, ні думка...
    I ўсё ж такі глухі інстынкт устрымаў мяне ад трагічных словаспляценняў і падпісвання абсурдных выдумкаў. Раз ці два заглядаў Кавалёў, аднак ён актыўна ня ўмешваўся ў допыты. Часам сьледчы палохаў карцэрам, але да гэтага не дайшло.
    I ўсё ж такі ў глыбіні мае душы асталася нейкая іскра ўдзячнасьці гэтаму салдафону-чэкісту: ён не прымяніў “фізычнага” уэьдзеяння, мяне не катавалі. Я хутка пераканаўся, што гэта быў на тыя часы рэдкі выпадак. Мая “канцэпцыя”, навеяная гісторыяй з Алесем, пакуль што здавалася удачнай: і косьці і скура ў мяне аставаліся цэлымі...
    He памятаю дакладна, сколькі тыдняў пратрымалі мяне ў шчэцінскай турме. Там нават прапанавалі мне... забраць з кватэры свае рэчы!.. I хоць там аставаліся мае запасныя касцюмы, абутак і г.д., я катэгарычна адмовіўся. Як жа я мог паказацца пані Анелі нябрыты, астрыжаны нагола, брудны і схуднелы... “вензень”, забраны ў турму, як якісь злодзей... Праступнік!..
    Няхай лепш усё прападзе, абы толькі не дапусьціць да такога сораму і людзкога спачування, ці насьмешак і зларадзтва стукачоў ды іншых прадажных шкураў. Тым больш, што пры “обыску” чэкісты забралі ў мяне салідную суму маіх грошай (90 тысяч злотых) і 140