Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Аднак у часе ліквідацыі беларускай мовы ён напісаў зварот дакументальнага зьместу ў ЦК КПБ, што народ дамагаецца ў сваіх школах роднае мовы. Многа студэнтаў патрабуюць увядзення беларускай мовы ў Горадзенскім педінстытуце.
Ці ЦК лічыць жаданне моладзі справядлівым і ці гатова падтрымаць просьбу насельніцтва? Бо Канстытуцыя Беларусі дазваляе карыстацца роднаю мовай.
У адказ на гэтую заяву органы НКВД арыштавалі Ржэўскага і выслалі на 10 гадоў у лагер... Мы шмат гаварылі з Браніславам пра мінулыя і сучасныя нам падзеі, і думкі нашы сходзіліся. Абодвы не маглі зразумець, чаму і для каго вядзецца дэнацыяналізацыя Беларусі. I толькі пазьнейшыя падзеі выясьнілі гэтую праблему. Але праф. Ржэўскі не дачакаўся вызвалення Беларусі. Ён памёр у канцы 60-тых гадоў і нахаваны ў Горадні.
У самым цяжкім становішчы находзіўся самы нізкі і зусім неарганізаваны пласт лагерных рабацягаў. Гэта былі найменш граматныя сяляне і рабочыя, якіх “крестьянско-рабочая власть” таксама загнала за калючыя драты як “врагов народа”. 3 іх зьдзекаваліся, як хацелі, ўсе, у першую чаргу блатныя нізшага разраду. Яны выконвалі самыя цяжкія і брудныя работы, іх выкарыстоўвалі як сэксавых партнёраў, іх акрадалі з іх жабрацкага зарабатку і штодзеннай порцыі аджыўлення. Абарона слабейшага у лагеры зьява вельмі рэдкая, а тым больш з боку наглядсастава.
Мне нужен не труд ваш, а вашн мучення! адкрыта заяўляў зьненавіджаны надзірацель зэкам. Ён між іншым, меў прывычку, ло-
вячы ўцекачоў (у выпадках “пабегу”), прыносіць начальству толькі пальцы замардаванага ў тайзе ўцекача.
Жыццё ў лагеры для рабацягаў было настолькі жахлівым, ш го здараліся самазабойствы. Амаль штодзённаю зьявай былі самасекі. На лесапавале сякераю адсякалі сабе два-тры пальцы, a нават усе чатыры. А некаторыя адсякалі пальцы ног. Гэта рабіла чалавека інвалідам і яго не выганялі за зону на работы (з лапатаю, ломам, або кіркою). Амаль кожны пасьля пэўнага апусташэння арганізму паміраў. Калі я прыбыў у Печарлаг (№ 274), то дахадзягаў і самарубаў было нямала. Дахадзягі выглядалі жудасна. Калі я ў першы раз пабачыў такога дахадзягу, то доўга ня мог апрытомнець ад шокавага стрэсу. Дзяцкж меў як бы чашку мярцьвяка на плячах. Шыя -тонкая, як кісьць рукі і на ёй круцілася зморшчаная астрыжаная галава. Рукі як абгладаныя косьці, абцягнутыя скурай. Такія ж ногі... Тырчалі рэбры... А чалавек хадзіў і гаварыў амаль нармальна. Нават часам сьмяяўся...
Такіх, што зусім не маглі працаваць, медыцынская камісія накіроўвала на месяц у ОП (Отдыха н Поправкн?)... Для накіравання туды вырашалі “ягоднцы”: калі і на іх яшчэ было крыху мяса, то на ОП не адпраўлялі. А калі зад зусім высах, то накіроўвалі.
Здараліся выпадкі, што за кусок хлеба забіваў чалавек чалавека. I сярод зладзейскага элементу нярэдкай зьявай было людаедзтва. Асабліва ў рэгіёнах тайгі і бяскрайніх лясоў Сібіры. Здараліся выпадкі, калі трупа (як правіла, вароў) арганізоўвала пабег. Каб вырвацца з няволі трэба было перайсьці тысячы кіламетраў. Арганізатары падгаворвалі таксама некалькі бытавікоў (рабацягаў) з вялікімі “срокамі” няволі. I, калі ім удавалася ўцячы ад пагоні чэкістаў, яны пераз 300-500 кіламетраў цяжкага бездарожнага маршу праз непраходныя лясныя прасторы, “прыкончвалі” аднаго з ахвяраў і зьядалі, зварыўшы сярод бясконцага мора лясных волатаў хвояў і дубоў. Бо ўпаляваць якогась барсука ці аленя не магчыма, ня маючы ніякай зброі. Гэтыя людзі, а лепей сказаць, вырадкі, былі страшныя для любога чалавека. Калі ў 1954 годзе (пасьля канчыны крывавага Джугашвілі) выпусьцілі, на падставе масавай амністыі, ня толькі палітычных, але і ўсіх блатных, была звольнена з Печарлага Рачко Феня наша суседка і сябрыня. Яна добра сьпявала, грала на гіта-
ры, была добрай краўчыхаю. Яе на вакзале блатныя заманілі ў прыдарожны узьлесак, там згвалцілі (усёй бандай) і забілі. Знайшлі яе пакалечанай і абкрадзенай, бяз вопраткі... 3 бутылкай паміж ног...
Такімі ж бандытамі быў замардаваны ў Менску за вакзалам Павел Тур, былы настаўнік Хіміі ў Немэнчыне (каля Вільні).
Трэба дадаць, што ў савецкіх лагерах знайходзілася сапраўдная эліта расейскага і многіх іншых народаў. Выдатныя кампазітары, мастакі, эканамісты, генералы і выдатнейшыя прадстаўнікі ўсіх прафесій. Гэта была імперыя, якая пажырала сваіх дзяцей, як тая жудасная міфічная пачвара...
Чаму і як гэта сталася ня проста акрэсьліць. Адны лічаць, што гэта мудрацы прыдумалі метад расколу хрысьціянскіх (і іншых) народаў, каб, паводле правіла “делн н властвуй” захапіць уладу на сьвеце. Дзеля таго прыдумана “классовая борьба”. Рэвалюцыя аднак амаль адразу забылася. Пра іншыя перакананы, што джугашвілеўская (сталінская) крывавая дыктатура сапраўды была вынікам “барацьбы класаў”, хоць логікі ў гэтым мала. Бо калі б бедныя забівалі багатых, то на што ж бы князям і графам дзекабрыстам спатрэбілася ісьці на катаргу, альбо на вісельніцу за свабоду мужыцкага насельніцтва? Або двараніну Тухачэускаму ваяваць супраць “белых”, прыхільнікаў цара?. . Шляхціцу Кастусю Каліноўскаму аддаваць маладое жыццё за мужыцкую праўду?..
Каб падтрымаць тэзу класавасьці, былі прыдуманы “кулакі” і “падкулачнікі” ды іншая агітацыйная брахня для абдурвання нячувана халтурнай агітацыяй, няграматных сялянскіх і рабочых мас.
Малюнак беларускага мастака-графіка Ю.Дабравольскага
ЛАГЕРНЫЯ ТЫПЫ
У савецкіх лагерах можна было сустрэць зьняволеных самага рознага веку: ад непаўналетніх юнакоў і дзяўчат да сівабародых старцаў. Кожнаму знайходзілася бясплатная работа, эксплаатаваць тут умелі!
Наогул найбольш было расейцаў. Але часта спатыкаліся украінцы, казахі, беларусы, грузіны, малдаване, татары, палякі, армяне, эстонцы і ў першыя паваенныя гады цэлыя брыгады палонных немцаў. Вельмі рэдка можна было натрапіць на цыганоў і жыдоў. Калі сустракаліся, то бадай выключна сярод начальства.
Найахвотней працаваў я з малдаванамі і эстонцамі. Яны былі працавітымі і сумленнымі, асабліва эстонцы. Працуючы з імі чалавек адпачываў душою. Хоць бы таму, што эстонцы ніколі ня лаяліся і не “цямнілі”, не ашуквалі. Яны так, як мадзяры (венгры) цярпець не маглі зладзейства і ашуканства. 3 сумленнымі людзьмі яны шчыра сябравалі і трактавалі, напрыклад, мяне як брата. Мы ўзаемна выручаліся, памагалі адны другім, дзяліліся, чым мелі.
Акрамя таго, эстонцы (як фіны і венгры) былі музыкальнымі і вельмі любілі спорт. Многія з іх мелі, як кажуць “залатыя рукі”, найлепей разьбіраліся з тэхнічнымі справамі і ахвотна памагалі сябрам. Яшчэ мы ні разу сярод іх не бачылі стукачоў, даносчыкаў. Гэта было аснаўною прычынаю, што мы ні разу дабравольна не разлучаліся. Са злодзеямі (блатнымі) яны ня ўтрымлівалі ніякіх кантактаў. I там таксама абходзілі іх. У выпадках канфліктаў былі стойкімі, адважнымі і безкампраміснымі.
Добра жылося з украінцамі (хахламі), але сярод іх трапляліся розныя людзі. Маглі добра працаваць і сябраваць, але ўмелі і схітрыць, ашукаць. Тое самае можна сказаць і пра палякаў, з якімі амаль заўсёды я жыў згодна, можа таму, што свабодна гаварыў па-польску (скончыўшы польскі універсітэт).
Першым нашым брыгадзірам на будаўніцтве жалезнай дарогі быў “сука”, невялічкі ростам шустры дзяцюк, быўшы блатны. Ён часта расказваў пра лагерныя здарэнні і пра звычаі блатнога сьвету. У іх, напрыклад, быў закон, што калі злодзея гоняць, каб расправіцца з ім, то ён крэйдай, альбо каменчыкам накрэсьлівае наўкруга сябе круг.
Хто пераступіць гэта круг будзе ім зарэзаны... Гэтаапошняя абарона. Калі ж ніхто ня рызыкне лезьці пад нож, то выклікаюць начальства, і толькі тады вырашаецца лёс гэтага злодзея.
Ня думай, што лёгка стаць блатным! Першы раз кагось зарэзаць ня вельмі проста. Рука не падымаецца пусьціць кроў... Ну а пасьля ўжо выясьняецца будзе з цябе блатны, ці не.
Пасколькі гэта быў дзяцюк просты і адкрытай натуры, між намі (брыгадаю) і ім ніякіх канфліктаў ня было. Ён ня злоўжываў сваёй брыгадзірскай улады і нават ня раз заступаўся за сваіх “рабацягаў”, калі ім рабілася крыўда.
У далейшым здараліся іншыя брыгадзіры такія блатныя, якія абіралі сяброў брыгады, мелі сваіх “шасьцёрак”, асабістых халуёў і любімчыкаў. А некаторыя да ніткі прайграваліся ў карты і нават апрануцца ня мелі ў што. 3 такімі брыгадзе было вельмі цяжка, і там часьцей здараліся самарубства і калецтва, а нават забойствы.
Умовы працы і наогул жыцця зьняволеных залежала ад палітычнай сытуацыі ў гэтай ізаляванай ад замежжа краіне.
А палітыка ад генсэка, які быў поўнаўладным дыктатарам. Гэта ўсім вядома, і ня будзем адымаць лішняга часу ад чытачоў.
Пасьля раптоўнай канчыны Джугашвілі (Сталіна), замяніўшы яго Булгарын і Маленкоў на кароткі час “адпусцілі цуглі” і спрабавалі стварыць прававую дзяржаву. Агромная колькасьць палітычных вязьняў была адразу выпушчана на волю, а справы рэшты мільёнаў лагернікаў вырашаліся паступова ў наступныя гады. Гэта былі перадусім нявольнікі лагераў строгага рэжыму, да якіх належаў і я.
Аднак адносіны да нас лагернай адміністрацыі рэзка зьмянілася. Якраз у гэтым часе у балоцістым Джэболе, каля Ніжняй Омры (недалёка Ухты), пачаліся работы над эксплуатацыяй новага багатага радовішча падземнага газу. Я трапіў на этап тых, хто быў накіраваны ў Ніжнюю Омру. Там праводзіўся вялікай ёмкасьці газапровад, і была пабудавана калона (каля тысячы чалавек), якая працавала над мантажом газапровада і недалёка пракладанай ляжнёўкі цераз балота да Джэбола.
Нас, што адбылі ўжо па 5 -10 гадоў няволі, сталі выпускаць за зону без канвоя. Нават даручалі адказныя функцыі ў працэсе будаўніцтва.
Перад гэтым я некаторы час знайходзіўся ў Ветласяне, каля Ухты. Там выконваў функцыю лекпома ў спецыяльна абарудаваным шпіталі. Мясцовасьць была вельмі прыгожай, а бальніца добра абсталяванай. I хоць нямала там было бытавікоў, а між імі блатных, працавалася нядрэнна, “прыдуркам” у зоне заусёды было лягчэй. Рабацягам, вядома, прыходзілася недаядаць, хоць дахадзягаў ужо ў тым часе ня было.
Ухта і Ветласян разьмясціліся значна далей ад полюса, чым Варкута і Ханавей. Тут амаль ня бывала 40-градусных марозаў. I не было тундры пачыналіся лясы, тайга. Многа брыгад накіроўвалася на лесапавал. Упершыню мы сталі будаўнікамі сезонных чыгуначных шляхоў.