Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Калі раён лесапавалу мяняўся (лес быў выразаны і вывезены), нас перакідалі на іншую базу. Здаралася, што роўнай дарогі немагчыма было пралажыць для часовай чыгункі, і трэба было насыпаць шырокі вал, вышынёй 4-5-6 мэтраў. Брыгады насыпалі такі вал... са сьнегу!.. Моцна утрамбоўвалі і наверсе клалі шпалы і рэйкі, так як на звычайнай зямлі. Мароз хутка так моцна замарожваў гэты вал і жалезную дарогу, што да самай вясны (а яна там вельмі позна прыходзіць) вагоны, заладаваныя намі лесам, бесперабойна адпраўляліся ў назначаныя пункты.
Гэта была вельмі цяжкая праца яшчэ таму, што нагам прыходзілася кожны дзень па няўтоптаным сьнезе нямала кіламетраў ісьці пяшком туды і назад. А сьнегу там выпадала каля мэтра... Адзіная радасьць нашы госьці: цудоўныя, разнаколерныя птушкі, якія чамусьці сьмела падляталі да нашага ляснога лагера.
У Ніжняй Омры была створана брыгада, у якую мяне таксама ўключылі. Спачатку мы пілавалі прыдарожныя дрэвы (да 30 см таўшчыні), ачышчалі іх ад галля і, адрэзаўшы верхавіну, клалі на балота (дрыгву). Наслаўшы пласт дзеравін, высьцілалі іх хваёвым і яловым галлём, засыпалі зямлёю і зноў высьцілалі дрэвамі. Так паўтаралася, покуль пад нізом балота пераставала гойдацца, дарога больш не асядала і ўздымалася над балотам на паўмэтра, a то і болей. Тады засыпалі дарогу пяском (жвірам), утрамбоўвалі і пускалі грузавікі. Ляжнёвая дарога была гатова.
Хадзіць па балоце было небясьпечна, можна было праваліцца, пакалечыцца на стырчаках... А калі дрэва было сьпілавана і абсечана,
цягнуць яго на ляжнёўку па балоце і вадзе было ня кожнаму пад сілу. Некаторыя “зараблялі” грыжы (руптуры), станавіліся інвалідамі. Але гэта “гасударству” нічога не каштавала, як і ўся лагерная рабская праца.
Аднак рабоў трэба было карміць, а патрэбнага пункта забясьпячэння ня было. Перабраўшы лагерную картатэку, начальства зьвярнулася да мяне з прапановаю: арганізаваць такі пункт пры бараках, у якім тут бы жылі рабацягі-зэкі. Падумаўшы, я з гэтай прапановай згадзіўся. Атрымаўшы адпаведную дакументацыю, дагаварыўся з базамі Ухты і Ніжняй Омры, а таксама Універмагам і адтуль прывозіў па рацэ Мылве (штотыдня) патрэбныя тавары і харчы. Пасколькі ў гэтым рэгіёне ня было ніводнага (вольнага) мэдыка, мне давялося адначасна лячыць хворых з леспрамгаса і “карміць” працаўнікоў гэтай установы, бо іхняя нікчэмная крама сама закупляла ў мяне прадукты і дробныя тавары.
Клопату было шмат, але працу я наладзіў на добрым узроўні. Атрымліваў са складаў тавар любой колькасьці і любога гатунку. У нашым “ларку” можна было купіць усё неабходнае -ад гузіка і нітак да каўбас, плашча і шапкі.
Няраз “начальства” з Ухты прыязджала ўзяць пару мяшкоў мукі і атрубей для сваіх патрэбаў. Між намі (мною і кладаўшчыкамі, бухгалтарамі, загадчыкамі) быў устаноўлены поўны давер, і я ніколі нікога не падвёў.
Памятаецца характэрны выпадак. Часам я браў патрэбныя тавары проста з універмагу ў Ніжняй Омры. Загадчыцай была маладая і прыстойная дама Марыя Паўлаўна (калі памяць не падводзіць). Звычайна я адбіраў, што мне было патрэбна, складаў у вялізную скрынку (ад запалак ці чагось іншага), альбо і дзьве, састаўляў акт, і Марыя Паўлаўна, праверыўшы тавар, падпісвала. А пасьля бухгалтэрыя пераводзіла грошы.
I вось аднойчы, пераладаваўшы тавар з баржы ў сваю краму (тавар вазілі толькі водным шляхам па рэчцы Мылве), я праз дзень ці два агледзеў, што не хапае тавару з універмага на добрых пару соцень рублёу... Гэта была на той час немалая сума. Ператрос усе закуткі і скрынкі нідзе згубы не знайшоў. Няўжо ж шафёр, які вёз тавар да баржы, скраў?.. He хацелася верыць: такога яшчэ не здара-
лася! Страціўшы надзею. я ўхапіўся за апошнюю саломінку пазваніў Марыі Паўлаўне аб сваёй бядзе. А ну ж не пакінуў у яе недагружаны тавар?
Справа была безнадзейнай. Бо як яна ўстановіць праз тыдзень часу дзе і колькі разыйшлося тавару?.. Ды, зрэшта, чым я магу даказаць, што ў яе пакінуў якуюсь мануфактуру?.. Сьмешная прэтэнзія.
Я ж не правярала, што і колькі вы бралі (гэта была праўда), сказала загадчыца універмага. Але праз тыдзень-два зраблю рэманэнт (“пераўчот”) і, калі выяўлю лішнюю суму за ваш страчаны тавар, то вам пазваню. Я падзякаваў і рашыў, што прыдзяцца выраўноўваць страту з свае невялікае зарплаты.
I якое ж было зьдзіўленне і радасьць, калі дырэктар мне пазваніла:
Ваша страта знойдзена, не гаруйце! Можаце прыехайь і забраць.
Мне так лёгка і радасна зрабілася на душы! Ня столькі са знайдзенай страты, сколькі ад таго, што ёсьць на сьвеце добрыя і справядлівыя людзі, тым больш чароўная Марыя Паўлаўна...
Хутка пасьля гэтага чакала мяне горкае разчараванне з другога боку. Пасьля прывозу тавару і бойкага торгу (шмат пакупнікоў зьявілася па прадукты), я позна ўвечар зачыніў краму на замок і паклікаў вартаўніка, які абавязаны быў пільнаваць краму ўночы. А сам пайшоў спаць. 3 самай раніцы мяне разбудзілі і паведамілі, што нехта ўломваўся ў касу. А каса, як звычайна, знайходзілася там, дзе і тавар. Пра гэта была ужо паведамлена і дырэкцыя.
Я хутка апрануўся і прыбег да шапіка (кіёска), агледзеў свой драўляны будыначак. Жалезная штаба была пагнутая. На дзьвярных шулах — глыбокія сьляды, вышчарбленыя ломам, але штаба не паддалася, і прабой (агромныя жалезныя скразныя ніты) таксама вытрымалі...
Ад сваіх сяброў я даведаўся, хто спрабаваў аграбіць касу. Гэта быў добра вядомы мне лагерны сябра, які напярэдадні асвабадзіўся і адразу ж выехаў. Хацеў крыху разбагацець... Я ня стаў пра гэта дакладваць начальству і энкавэдзістам. Асвабадзіўся чалавек і няхай едзе, шукае свайго лёсу. Ня мне ламаць яму нераспачатае вольнае жыццё. Тым больш, што вінаваты быў стораж, якога ў той вечар “узломшчыкі” напаілі... А каса засталася някранутай.
КАНЕЦ “ІДЫЛІІ”
У параўнанні з папярэднімі гадамі і пакутлівым зьдзекам камуністычнай адміністрацыі (начальнікаў) і канвою, мая праца ў Ухце, Ніжняй Омры і Джэболе была курортам. Апошнія месяцы разам з вольнанаёмнымі начальнікам Ксенжуком і нарміроўшчыкам Шачэнкам мы зараблялі непараўнальна больш, чым звычайныя зэкі, і аджыўляліся выдатна. Я купляў сьвініну або іншае мяса, згушчанае малако, кансэрвы, макароны і іншыя прадукты, рыхтавалі абеды па чарзе, наядаліся ўсмак і дасыта. Жылі таксама ў тым жа фінскім доміку. Усё было ладом. Да таго ж я быў бесканвойным і спадзяваўся на хуткае вызваленне. Ужо многія разьвіталіся з лагерам.
Праўды, пачатак жыцця на волі для многіх быў трагічным. Выпушчаныя амаль у адзін дзень масы блатных адразу ж на вакзале пачалі рабаваць і рэзаць тых, хто трапляў пад руку. Зарэзалі недалёка вокзалу маладзіцу з дзіцём, адвёўшы ў лес. Такі ж лёс спаткаў маю суседку з Мондзіна Феню Рачко, якая працавала ў лагеры Запаляр’я краўчыхай, яе таксама адвялі ў лес, аграбілі, згвалтавалі і зарэзалі. I толькі цераз некалькі тыдняў чэкістам удалося вылавіць бандзюгаў і навесьці нейкі парадак.
I вось аднаго разу “начальнічак” Ксенжук папрасіў мяне ўзяць са складу вялікі радыёапарат і аддаць пад расьпіску ў кантору.
Я ахвотна зрабіў гэтую паслугу пажылому чалавеку. Але на сустрэчы прарабаў участка, калі Ксенжука спыталі, чаму радыёапарат дагэтуль непераданы рабочым, ён адразу ж заявіў, што гэта не яго віна, аддаў апарат у кантору “товарнш Анншяк”... А калі я сказаў, што зрабіў гэта па яго загаду, Ксенжук, не чырванеючы, адрокся ад свайго слова:
Я вам такого указання не давал...
Я абурана запратэставаў:
Як жа вы не гаварылі?.. Гэта ж няпраўда! Як вам ня брыдна лгаць галава пасівела, а дзе ж сумленне?..
Прыказка кажа: “Сонца высока, а праўда далёка!”...Так сталася і ў гэтым выпадку. Калі прышла пара мне разьвітацца з лагерам, начальства чамусьці мяне затрымала. Прышоў “оперуполномоченный” і стаў распытваць пра мае знаёмасьці,
пра адносіны з супрацоўнікамі і г.д.. Пасьля, нібы мімаходам, затрымаўся ў нас пракурор з Сыктыўкара. Паначаваў, пагаварылі і назаўтра выехаў. Мне ён паказаўся даволі сымпатычным, і гэта ў будучыні пацьвердзілася.
Нарэшце я атрымаў паперы, разьлічыўся з канторай, да якой належаў мой ларок, і разьвітаўся з сымпатычным народам Комі і праклятай лагернай клікай. Думаў я накіравацца на Украіну, альбо ў Малдавію, але прысутным на камісіі два прадстаўнікі з Менску (чэкісты) угаварылі вяртацца на Беларусь.
Почему же вы не хотлте возвраіцаться на Беларусь? Она же ваша родлна, л там нужны умелые рукл, грамотные людл...
Каб я быў патрэбны Беларусі, то мяне не засудзілі б на расстрэл, сказаў я. Ды за што? .. Я ж не забіў і не абакраў нікога, не ваяваў супроць савецкай улады.
Теперь всё по-другому, казалі мне. А еслл вас кто облдлт, обратлтесь к нам. 1 яны далі мне свае каардзінаты.
Падумаў я, падумаў і рашыў ехаць на Беларусь, каб хоць пабачыць магілы памёршых бацькоў. А выехаць і адтуль змагу...
У Маскве затрымаўся на пару дзён, бо хацеў выканаць тры даўно задуманыя задачы: наведаць Л.Русланаву, Трэцьякоўскую галерэю і МХАТ.
Масква мне не спадабалася. Акрамя рэпрэзэнтацыйнага цэнтра гэта быў стары і запушчаны горад. Даўжэзныя вуліцы, вельмі шмат драўляных старых дамоў з заплатанымі вокнамі і стрэхамі, шум і галеча... Прынамсі ў параўнанні з заходнімі гарадамі, якія я бачыў перад арыштам.
Начаваў у знаёмай з лагера медсястры, якая жыла у малой кватэры (пакой і куханька). Першая ноч была спакойнай і прыемнай. Удваіх схадзілі мы ў MX AT (купіў я білеты на вуліцы ў спекулянтаў), наведалі Трэцьякоўскі цудоўны музей-галерэю. А Русланавай дома не было дзяўчына, сымпатычная нявысокая бландзінка, сказала, што мама выехала на месяц у Крым...
Больш мяне там нішто не трымала, ды і сьпяшаўся дахаты. Апошні раз я быў у Мондзіне ў 1944 годзе, а цяпер 1957мы!.. Трынадцать гадоў разлукі і безліч падзеяў... Нарэшце Наваградак!.. Пакідаю свой жабрачы “скарб” на станцыі. Цяпер тут чыгункі няма... Немцы пабудавалі, а савецкая ўлада не патрапіла выка-
рыстаць і разабрала, зьнішчыла... Толькі аўтобусы сюды курсуюць. На рынку (цэнтральнай плошчы) замест гандлёвых радоў стаіць фігура чалавека з працягнутай рукою... Яе акружае загарадзь і шэраг пасаджаных ёлак. Няма і будынка нашай старой школы Гімназіі... Пустое месца.
Шмат будынкаў зьнікла на Валяўскай, Карэліцкай, Слонімскай вуліцах... Стаў шукаць сваіх старых сяброў. Аркадзь Бусько жыве з жонкаю у брата, яго ўласны бацькоўскі домік адабралі... А быў жа адным з актыўных камсамольцаў! Разачарованы і пануры... Разьвеяліся мары-лятуценні і зьніклі надзеі... Лецка Раман жыве ва ўласнай хаце на акраіне горада. Таксама не дабіўся адпаведняй працы. Займаецца сваім маленькім агародам і награмаджвае старыя кнігі ды іншыя матар’ялы па гісторыі Наваградчыны. Вядома, адбыў пяць ці сем гадоў у лагеры яму не давяраюць...