Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Мне найбольш спадабаліся малдаване і малдаванкі працавітыя, прыгожыя і вясёлыя, сумленныя людзі. Палюбіу я мадзяраў нарэдкасьць прынцыповых і шчырых якія ашуканства і лгарства лічылі амаль што сьмяротным грэхам. Прылоўленага сярод іх злодзея чакала такая кара, што пакідала незмывальны сьлед на весь век! Глыбока шанаваў немцаў за іх саліднасьць, працавітасьць і арганізованасьць і дысцыпліну, глыбокую пашану закона. Высокай духовай культурай выдзяляліся Чэхі, Эстонцы.
А мы?.. I супраць свайго жадання і волі прыходзілася канстатаваць, што беларусы (побач расейцаў) бадай найбольш скалечаны няволяй народ...
Падхалімства (асабліва перад кожным чужынцам і “панам”), цывілізацыйная і нацыянальная адсталасьць, рэнегацтва (асабліва тых, хто падпаў пад уплывы чужацкага духавенства) і вымушаная рабскімі умовамі жыцця неахайнасьць...
Горка, вельмі горка і балюча гэта сьцьвярджаць, але праўда ня сьмецце, яе ня вымецеш з хаты. Вобразы мінулага падсунулі мне думку: беларусы народ вельмі гасьйінны, амаль такі, як армяне ці грузіны! Госьця прымаюць усім сэрцам і частуюць усім, што ёсьць найлепшае ў хаце. Ці не на Беларусі нарадзілася прымаўка: ‘Тосць у дом Бог у дом!”? Кожны беларус сам, сваімі рукамі пабудаваў свае хаты, хлявы і гумны бяз тэхнікаў і інжынераў.
Сам жа ўласнаручна майстраваў няхітрую мэблю, а часта і санкі вазы, цабэркі, даёнкі, лыжкі і ўсё, што патрэбна для гаспадарскага абыхаду. А жанчыны? Гадавалі пасеяны мужыком лён, апрацоўвалі яго, пралі, ткалі, шылі, вышывалі і апраналі ўласнаручна ўсю сям’ю... Неадрыўна ўпрэжаныя ў цяжкую сялянскую працу, вышывалі і гафтавалі цудоўныя ручнікі, дзяружкі, паясы, настольнікі... Ці ж
могуць з імі зраўняцца францускія, ангельскія ці нават нямецкія жанчыны ?...
I сама сабою насоўвалася думка: народы Англіі, Бельгіі, Францыі, Італіі ці Нямеччыны лепей жывуць, бо яны свабодныя. Імі не камандуе ні Крэмль, ні Варшава; не адбіраюць родных звычаяў ні мовы, ня высьмейваюць няграматнага мужыка і не гадуюць янычараў (рэнегатаў), якія адракаюцца ад сваіх бацькоў (бо яны ж “дурныя”, дрэнна апрануты і ня ўмеюць “па панску” гаварыць!..). Францускі селянін, ці ангельскі, датскі, жыве свабодна над ім не вісіць маскоўскі бізун (“захачу, то дам газ і нафту, а не захачу ня дам!”). Француз і бельгіец, італьянец жыве спакойна, бо ён сам сабе гаспадар: над ім няма брыгадзіра, ні оперупаўнаважанага (чэкіста), які камандуе селянінам і абдзірае яго як ліпку...
Вывад просты: калі народ хоча жыць “як людзі”, то сам павінен камандаваць сабой, а не прадавацца нікчэмным брахунам, якія, сеўшы на шыю, плююць на гэты народ і душаць яго падаткамі ды палкамі, штрафамі ды турмою.
А то як у нас бывае? Прыпрэцца брахун, які нават гаварыць па-беларуску ня ўмее (а то і аплёўвае гэтую мову), і давай крычаць: “Я ваш!..”, Мала, што гаварыць па-вашаму ня ўмею! Але я абагачу вас: будзе танная гарэлка і хлеб, дарма будзем лячыць вас і вучыць! Усе будзе танна і ўсяго будзе поўна, толькі бяры!..
I дурны, цёмны мужык бяжыць галасаваць за такога “добрага” партыйнага пана. Вось будзе жыццё, калі ўлез яму... яго хамут!.. Так вось сам лезе беларус у яму, ня слухаючы сваіх сыноў, якія дабіваюцца волі для свайго народу.
Што нам Пятрусь, ці Вінцэсь! Гэта ж нашы вясковыя хлопцы! Што яны знаюць!.. А той Іван Цяляціч з самай Масквы да нас накіраваны! Паслухай, якгаворыць!.. Кажа лепей зажывём, чым пры цары!..
I сьляпыя людзі ня бачаць, як жывуць вольныя народы Фінляндыі, што вырваліся спад маскоўскага ярма, як жывуць шведы, немцы ды іншыя вольныя народы. Асабліва, калі ў часе выбараў ім дадуць піва!..
Во, гэта выбары! Бясплатна сербануў дзьве кварты піва! хваліцца беларускі калгаснік ці трактарыст, аддаўшы свой голас прыблуднаму брахуну.
3 Наваградка гладкая шаша (пабудаваная яшчэ пры паляках) вядзе да Валеўкі, а далей да Баранавіч. He даяждаючы пару кіламетраў да Валеўскага прыпынку, стаіць прыдарожны слуп з надпісам “Катлова”. Гэта якраз перапынак для тых, каму трэба ў вёску Катлова або Мондзіна. Праўда, нейкі прыблудны начальнік (згодна з указкай партыі: ліквідаваць усе сьляды беларускасьці на тэрыторыі Беларусі), загадаў замяніць назву Мондзіна ыа Чаромышкі, і цяпер старыя людзі, што даўно выехалі з Мондзіна, дарма шукаюць свае вёскі ці хутара... I наогул Наваградчыну, нібы паршывае рабаценне, запаскудзілі чужацкія, па заказу маскоўскіх халуёў прыдуманыя назвы: “Авангард” (спрадвеку падобнага на Беларусі ня было), “Маякоўскага” (чаму ня лепшага паэта Купалу, Ларьтсу Геніюш, альбо Байрана?), “Жданава”, “Кірава”, “Кутузава”, “Імя СССР”, “Камунар”. Хутчэй за усё, што гэтыя дзікія назвы насадзіў на нашы землі якісь камуністычны агітатар, каб спаскудзіць беларускую Зямлю...
Нарэшце выходжу на узгорку з аўтобуса, накіроўваюся ў напрамку роднага хутара. Прайшоўшы з паўкіламетра, перад вачыма рассцілаецца цудоўная панарама. Налева адкрываецца від на вёску Катлова, а ў сутык з ім Мондзінскі краявід. Тут ужо заселена цэлая вулачка, а рэшта жыхараў Мондзіна яшчэ на хутарах. Адсюль мы бачым хутар Нагорнага (“Краўчука”), правей хутар Давыда Анішчыка (Язэбіхі), а побач Адама Анішчыка. Далей зарысоўваецца хата Антося Баярына, і ў самым кутку, у глыбіні Анішчыка Сьцяпана (майго пакойнага бацькі). Рэшта ўцалелых хат закрыта дрэвамі, прысадамі і садамі.
Людзі адтуль змушаны былі перабірацца ў вёску, бо на хутары не правялі электрычнасьці, не папраўлялі дарог і нават соткі адбіралі, як у Жэні Каратай. Яшчэ менш паўгадзіны хады і я дома...
Аглядваю сядзібу. Гумна ужо няма, хлеў таксама толькі палавіна. Хата занядбаная... Працякае страха. Дома толькі дзеці, падрастаюць дочкі сястры Алены. Яна працуе ў краме, а прымак (яе мужык Валодзя Апалонік) у валеўскай арцелі, краўцом. Прыходзяць з работы вечарам. Алена вяртаецца звычайна адна. Сьпяшаецца дахаты, дзе трэба ўхадзіцца з гаспадаркай. Хоць цяпер каня няма,
свайго поля таксама, але трэба накарміць парася, падаіць кароўку (без каровы немагчыма пражыць), даць падзяўбці курам, дзяцей накарміць... Клопатаў хапае. А мужык... Часам прыдзе дахаты, а часам не. Засядзіцца пры выпіўцы ў Валеўцы, на дварэ цёмна, a то і дождж ідзе, гразка. Там і начуе. Ды гэта і лепш, спакайней. Бо як вернецца поўначы п’яны, то лаянкі і сваркі ня мінуць...
На гэты раз мой швагір ня быў п’яны. Пагаварылі пра апошнія здарэнні, пра жыццё. Сястра пацешылася, што закончыліся мае пакуты (невядома за што!), і яны запрапанавалі мне пажыць дома, сколькі мне спадабаецца. А пасьля будзе відаць, дзе і за якую працу ўзяцца.
Назаўтра яны пайшлі на сваю работу, а я заняўся парадкаваннем пакойчыка, у якім памерла мама. Яшчэ ня мінула году як яе пахавалі. Пасьцель на ложку была ледва прыкрытая. Сарочка і прасьціна ня мытыя. Я нагрэў вады і вымыў усё, што пасьля мамы тут асталося. Прамыў акно, працёр падлогу, што памаляваў у часе свайго прыезду Алесь. Племянніцы ўжо былі падросткамі, вучыліся нядрэнна. Але ў сям’і не хапала згоды, не гаворачы ўжо пра шчырае каханне. Дзеці ня былі належна дагледжаны, выхоўваліся больш самапасам.
Усе браты, акрамя найстаршага Алеся, яшчэ жылі і працавалі, толькі Казьмер зьбіраўся на пенсію выходзіць. Жыў ён мірна і спакойна ў сваім доме ў Наваградку. Жонка Марыя працавала бухгалтарам, і жылі ў дастатку. Хлопцы яшчэ вучыліся. Старэйшы, таленавіты мастак, канчаў Пецярбургскую Акадэмію Мастацтва. Малодшыя Міша і Толік хадзілі ў сярэднюю школу.
Перш за ўсё схадзіў я да Віця, ён быў найбліжэй, трыста метраў ад бацькоўскай хаты. Хатка яго ўклінілася ў крайні закутак Мондзінскай зямлі. Яго хутар гранічыў з хутарамі Машчонскіх Саўкі, Мікалая. Маленькі ростам Саўка меў такую ж маленькую жонку, і хутар яму трапіўся яшчэ горшы, чым нашаму бацьку, адны няудобіцы, равы, узгоркі, балаціна... Нават саду ён не засадзіў. I хоць выгадавалі яны чацьвёра, ці пяцёра добрых дзяцей, гаспадаркі так і не паставілі на ногі.
Былі гэта дабрадушныя, добрыя суседзі ні Сьцяпан, ні мы ніколі ня мелі канфліктаў з Саўкавай сям’ёю. Хоць панадворкі Саўкі і Віця амаль што злучаліся і няраз ня толькі курыца, але і цяля, або
парася пераходзіла мяжу, псавала чужы палетак, ці грады. 3 найстарэйшым Сарафімам найбольш сябраваў Віця (так як з сынамі Мікалая Хвядосем, Кастусем). А я, з Валянцінам, пасьвілі каровы і бегалі на вечарынкі з Юзікам і Алёшай. Мне, чамусьці, найбольш падабалася наймалодшая дачка Саўкі Настазя. Яна была маўклівай, прыгожанькай дзяўчынкай. I саромелася гаварыць са мною. Ды і я не належаў да адважных “кавалераў” найчасьцей толькі здалёк пазіраў на яе і гарэў жаданнем пагутарыць, даткнуцца хоць да яе рукі... У маю адсутнасьць яна вышла замуж і, здаецца, ня вельмі ўдала.
Я рад быў сустрэцца з Віцем. Ён быў бадай што самы ўражлівы ў нашай сям’і, вельмі добры і ўчынны. Мне, прынамсі, ніколі ні ў чым не адмовіў. I яшчэ адна рыса ў яго характары мяне інтрыгавала і зьдзіўляла.
Віталі быў найменш граматны ў сям’і. Калі бацька з суседзямі наладзілі дамовае навучанне, ён, будучы пераросткам, няпрытульна пачуваў сябе між намі, “саплякамі”. Пахадзіў зіму, навучыўся пісаць, чытаць ды лічыць (на узроўні двух класаў), ды больш у ніякія школы не хадзіў. Праўда, раней адну зіму бегаў у Катлова, дзе пры немцах працавала трох ці чатырохкласная школа.
Вось такая была яго асьвета. У шырокі сьвет ня выязджаў, нават у войску ня служыў. А ў роднай бацькоўскай хаце таксама “культуры” і навукі набрацца ня мог. Мы ж былі звычайнай мужыцкай сям’ёй.
Ня глядзячы на ўсё гэта, Віцё выдзяляўся сярод нас нейкім прыроджаным “благародзтвам”. Ён ніколі ні з кім ня лаяўся, ня ўжываў брыдкіх слоў (так як мы ўсе, бо бацька не цярпеў хамства і лаянкі) і характарам быў найбольш блізкі да мамы, надзвычай стрыманай, ахвярнай і чулай жанчыны.
Ён добра чуўся сярод сваіх мужыкоў, але і не выклікаў сораму, знаходзячыся сярод паноў. Мне прышлося быць частым сьведкай яго сустрэч з прыроджанай багатай шляхцянкай, якая закахалася ў гэтым рамантычным і вельмі сьціплым дзяцюку. Яна звычайна прыязджала конна, у сядле і спартовым касьцюме і, калі гэта было сьвята, яны доўга хадзілі, або сядзелі ў садзе і пра штось гаварылі, жартавалі, сьмяяліся. Гэтая стройная і даволі прыгожая дзяўчына прапанавала яму ажаніцца з ёю. Нагаворвала, каб ён прадоўжыў ась-