• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Добра разьвівалася мнагагранная самадзейнасьць, на раённым конкурсе мы занялі трэцяе месца. I наогул, наша школа выбілася на адно з перадавых мейсц, хоць на пачатку школьнага году стаяла бадай на апошнім месцы.
    Перад надыходам летніх канікул я дагаварыўся з заможнай арганізацыяй і, ўзамен за карыстанне школай у летнія месяцы, гэтая фірма
    правіла патрэбны рамонт. Для чацьвярых найлепшых настаўнікаў я здабыў патрэбныя фонды, і яны паехалі ў санаторый. A 12 вучняў выдатнікаў атрымалі прэмію: двухтыднёвую экскурсію ў Менск і Маскву. Я сам яе узначаліў.
    Добра памятаю, як на вакзале, калі мы ўжо сядалі ў вагон, падбегла да мяне маладая жанчына маці выдатнай дзяўчынкі з 5—га ці 6— га класа (здаецца, Знанецкая?) і усхвалявана, са сьлязьмі на вачах зьвярнулася да мяне:
    Пане дырэктожэ! Тылько благам цо бы сен не стало, прошэн пшывезьць мне дзецко з повротэм!..
    Прошэ пані, адказаў я, хіба сам жыў ня буду... Будзьце спакойны, усіх дзяцей прывязу дадому!
    Па сённяшні дзень не магу зразумець і пазбавіцца зьдзіўлення, якім чынам магла простая мяшчанка, хатняя гаспадыня прадбачыць тое, чаго ня бачылі маскоўскія палітыкі, кіраўнікі агромнай (найбольшай на сьвеце) разьведкі і дыктатары, крэмлёўскія дэспаты?.. Як вычула мацярынскае сэрца сьмяротную небясьпеку агромнага ваеннага пажару, у часе калі ўсе ціха і спакойна працавалі, а прэса забаўлялася рэбусамі і гумарам, не зьмяшчаючы ніводнай строчкі перасьцярогі для насельніцтва. Калі радыё гучала маршамі і песьнямі пра “Непобедймую Красную Армйю”...
    Перад выездам у Менск, я таксама быў зусім спакойны. У палітыцы было так ружова і спакойна, сонечна, як і на бясхмарным, чысьценькім небе. I на экскурсію мы ехалі вясёлыя, радасныя. Цешыліся, што незадоўга пабачым сталіцу Рэспублікі, што нам здавалася сьветлым маяком праўды і справядлівасьці, прыкладам свабоднага жыцця вызваленага ад усякага прыгнёту, шчасьлівага народу. Як жа мы тады памыляліся!.. Якое ж у нахлынуўшыя наступныя дні нас чакала горкае расчараванне!
    I вось, нарэшце, цягнік прывёз прытомленых няблізкай дарогаю школьнікаў да сталічнага гораду. Менск!..
    Абвяшчэнне кандуктара разбудзіла нас, як электрычны сігнал. Хуценька сабралі і спакавалі ўсе свае рэчы і высыпаліся з вагона. Намі добра заапякаваліся, памясьцілі ў пустой школе, дзе ўсё было прынароўлена да адпачынку і начлегу. Назаўтра далі добрае сьнеданне і паказалі нам Дом Піянераў, гістарычныя месцы ды музей. Пасьля
    мы наведалі дамы Янкі Купалы і Якуба Коласа ды, як гаворыцца, іншыя славутыя мясьціны сталіцы. Нават маленькую рэчачку Нямігу мы агледзілі. Занядбаная гэта была і рэчачка, і вулачка... (Сёння яе загналі ў трубу цэментную, праведзеную пад зямлёю).
    Наведалі мы і “беларускую школу”. Чамусьці там панавала расейшчына, як сярод вучняў, так і сярод настаўнікаў. На маё пытанне завуч школы беларус, са смуткам у голасе адказаў:
    Залівае расейшчына... Усюды начальнікі, партыйныя людзі расейцы, якія ня ўжываюць беларускай мовы. А ўсьлед за імі рэшта. Ніхто ня хоча сабе шкодзіць могуць “прышыць нацыяналізм”, дадаў ён, азірнуўшыся і ўпэўніўшыся, што побач нікога няма.
    Цяжкі асадак астаўся ў мяне пасьля адведзін гэтай “Беларускай” сярэдняй школы, адзінай, што яшчэ насіла назву беларускай... I я мімавольна падумаў:
    Чаму тут, у беларускай сталіцы задаюць тон і камандуюць прышэльцы?.. Людзі, якія ня хочуць знаць нашей мовы, ні звычаяў, ні гісторыі народу?.. Ці ж такое магчыма хоць бы у Варшаве, або Празе, ці Берліне? Там ніякі ўрад не асьмеліўся б пагарджаць народнай мовай і яго культурай!
    Але ня было часу задумвацца над гэтымі праблемамі. Два дні праляцелі як казка. А на трэці пачалася вайна...
    МЫ ВЫРЫВАЕМСЯ 3 “КАТЛА”
    Здаецца, пад раніцу нас разбудзілі незразумелыя, моцныя выбухі і мітусьня. Мы заварушыліся, аднак абслуга памяшкання нас супакоіла, і мы (моладзь!) ізноў заснулі. I толькі пазьней мы пачулі (хоць яшчэ забаронена было адкрыта гаварыць пра гэта), што пачалася вайна... Была абвешчана, што трэба аставацца спакойнымі, не панікаваць (ня сеяць панікі, пад пагро-заю суровай кары!). Дзень праходзіў трывожна, мы далёка не адходзілі ад свайго будынку.
    Усё ж такі я заўважыў, што ў напрамку на маскоўскую дарогу ідуць і едуць масы людзей. Шмат цывільных, але нямала і вайсковых з лёгкім і цяжкім узбраеннем. На горад нямецкія эскадры скінулі некалькі бомбаў, пачаліся пажары. Нам загадалі зьбірацца і хутка перавялі у загарадную вёсачку Дразды, дзе мясьціўся вялізны комплекс летніх лагераў для піянераў і школьнікаў.
    Было там шмат дашчатых домікаў, у якіх начамі было халаднавата. А ўсяго ў Драздах было пару тысяч дзяцей. Аставаліся школьнікі і піянеры, якіх пакінулі кіраўнікі, або не забралі бацькі. Нас упору сюды вывелі з горада. Бамбардаваны Менск ужо гарэў. Начамі полымя шугала панад усімі (як нам здалёк здавалася) кварталамі, заліваючы неба жахлівай чырванню.
    У лагеры разрываў душу крык і енкі дзяцей, да сьмерці напалоханых налётамі і выбухамі бомбаў. На шчасьце, ні адна бомба не трапіла ў нашыя домікі. Я, сабраўшы сваіх дзяцей, строга патіярэдзіў, каб трымаліся разам і нікуды не адыходзілі ад лагера.
    Трымайцеся строга маіх загадаў і не хвалюйцеся усё будзе добра! сказаў я дзецям. I яны мне верылі, вялі сябе спакойна, не кідаючыся ў паніку, бяз страху і плачу.
    Калі народ трапіць у акупацыю, дзяржаву можна адбудаваць. A каль народ траціць сваю мову дзяржава гіне назаўсёды!
    “ЧЕЛОВЕК С РУЖЬЕМ”
    Нечакана са мной здарылася прыгода, якая магла б закончыцца трагічна. На якімсь будынку, ці рэклямным слупе, я ўбачыў сьвежую афішу. Затрымаўся і прачытаў, што усе мужчыны такіх то гадоў нараджэння (мой год быў у тым ліку) павінны зьявіцца неадкладна на пункт збору, ваеннай камендатуры пад указаным адрасам. Я задумаўся: што ж мне рабіць? Паводле маёй ваеннай кніжкі я не падлягаў службе ў войску, але цяпер іншая ўлада і можа быць, цяпер мяне мабілізуюць?..
    I для спакою сумлення пайшоў я шукаць таго зборнага пункту, азначанага на афішы. Ішоў ішоў, а пункту ўсё ня відаць... I людзей, як на злосьць, на дарозе не пападаецца... I вось бачу каля дарогі нейкага хлапчука, ці не пастушка. Я спыніў яго і запытаў:
    Ці ня ведаеш, дзе тут зборны пункт для мабілізацыі?
    А зачем вам зборный пункт? спытаў мяне хлапчук, з выгляду не беларус.
    Як “зачем”? Калі знаеш то скажы, а ня ведаеш, то скажы, што ня знаеш... I я пайшоў далей. Праўда, прыкмеціў, што хлапчук кудысь пабег. He прайшоў я і ста метраў, як убачыў, што бяжыць за мной нейкі босы дзядзька ў галіфэ, са стрэльбай і крычыць: “Стой!” Я спыніўся. А гэты чалавек, наставіўшы на мяне стрэльбу, стаў пытацца, куды і чаго я іду. Я вытлумачыў сытуацыю. I спытаў яго, куды мне ісьці. I тады, на маё зьдзіўленне, гэты чалавек (ён аказаўся старшынёй калгаса), наставаіўшы стрэльбу, загадаў мне ісьці наперад. Прайшлі мы каля паўкіламетра і ў блізкім прыдарожным лясочку нас спыніў міліцыянт. Мой канваір адрапартаваў, што злавіў і прывёў “подозрнтельного человека”, хутчэй за ўсё шпіёна...
    Міліцыянт спытаў пра дакументы. Я выняў свой (ужо савецкі) пашпарт і падаў яму. А старшыня калгаса, усё цьвярдзіў, што “поймал шпнона”, якога трэба расстраляць...
    Тады я спытаў, што ж будзе з маімі школьнікамі, якія засталіся ў Драздах? Я ж абяцаў бацькам іх аддаць, прывязьці дахаты!?.
    Міліцыянт круціў у руках мой пашпарт і ня ведаў, што рабіць. A прывёўшы мяне “патрыёт” цьвярдзіў, што цяпер ва усіх шпіёнаў спраў-
    ныя дакументы і мяне варта ня выпускаць, а расстраляць! Пазьней я зразумеў хітрую тактыку тылавой “крысы”, для якога любыя спосабы былі добрымі, каб не трапіць на фронт.
    Справа магла скончыцца дрэнна, але ад стаячага ніжэй артылерыйскага аддзелу падышоў да нас малады лейтэнант.
    В чем дело? запытаў міліцыянта. Той адрапартаваў, што вось прывялі падазроннага чалавека, які цьвердзіць, што ён дырэктар школы... Пакуль лейтэнант разглядаў мой пашпарт, я яму запрапанаваў паслаць кагось разам са мною ў Дразды і спраўдзіць, што я гавару праўду.
    — Документы в порядке, — сказаў лейтэнант, — можете ндтн!
    Толькі тады я зразумеў, што няма чаго ісьці ў горад і шукаць зборнага пункту ваенкамата... I без дальнейшых перашкодаў вярнуўся ў Дразды, дзе ўжо непакоіліся мае вучні. Упэўнены, што ў войска мне ня прыдзецца ісьці (мне сказалі, што ваенкаматы выехалі з Менску), я зьвярнуўся да каменданта лагернага комплекса, каб дазволіў мне забраць сваіх дзяцей і адвязьці іх дахаты. На адпачынак не прыходзіцца спадзявацца немцы сталі бамбіць ня толькі Менск, але і аколіцы.
    Аднак камендант, якому было дадзена “указанне” не выпушчаць ніводнай групы без дазволу, адмовіў. Тымчасам амаль зусім перасталі нас карміць, і гэта ўжо быў ня лагер, а нейкі кашмарны шалман. Праз дзень ці два, камендант сам падышоў да мяне і сказаў:
    Вы говорнлн, что у вас есть родственннкп в Ракове... Мне нечем кормнть детей... Прекратнлось снабженне... Можете забрать свонх ребят, я вам дам, что смогу, а вы, может быть, даднте мне немного денег...
    Я падзякаваў і сказаў, што цераз гадзінку мы будзем гатовы. I вось тады здарылася нечаканае. Калі мы зьбіраліся і меркавалі разьвітацца з гэтым ужо страшным лагерам (ужо ў лагчынцы каля нас стаяла артылерыйская батарэя, у кароткім перапынку баявога маршу), да нас падышоў нейкі вайсковы капітан ці маёр (я яшчэ не разьбіраўся ў савецкіх адзнаках), у запырсканым кроўю мундзіры і загадаў:
    Собнрайтесь, сейчас мы вас отправнм отсюда.
    Куда вы нас отправіте? спытаў я. Нам трэба на Беласток прабірацца...
    На Беласток?!.. Там немцы!
    А мы перачакаем у Ракаве, покуль немцаў не адгоняць...
    Вы что?.. К врагу?! і выхапіў з кабуры пісталет. Немедленно устанавлнвайтесь н марш на Москву...
    I вось тады, як кажуць, памагло шчасьце ў няшчасьці. Якраз прастудзілася і прыхварэла мая найлепшая вучаніца -Пекутоўская (дачка загадчыка ж. д. станцыі). Адкуль у мяне зьявілася адвага і рашучасьць, але я катэгарычна заявіў:
    Добра. Мы пойдзем... Толькі дайце мне транспарт вязьці захварэўшую дзяўчынку, у яе высокая тэмпература (яна мела +39 градусаў).
    Транспорта у меня нет. Она останется здесь, поместнм в больнмцу.
    -He! Альбо ўсе пойдзем, альбо ўсе астанёмся!.. Я не пакіну ніводнага дзіцяці!..