• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    — Чаго вам?..
    Паўкілаграма шынкі.
    А дзе вы яе бачыце? (I тут я заўважыў, што іншыя пакупнікі ўтаропіліся на мяне, як на дзіва).
    Дык вунь жа, на шыльдзе намалявана шынка і каўбасы... Я падзякаваў і больш у крамы не заглядаў. Успомніў пазелянелыя стрэхі, што асунуліся да самай зямлі і зразумеў, што там крыецца сапраўднае аблічча беларускай вёскі...
    Хутка даведаўся, чаму ў горадзе нідзе ня відаць сялян (калгасьнікаў). Ім не выдаецца пашпартоў, а без пашпарта забаронена куды небудзь адлучацца, з выняткам выпадкаў “вызова” начальствам. Паўтараецца прыгон у новым, савецкім варыянце.
    Вяртаўся я да Наваградка ў даволі цяжкім, прыгнечаным настроі. Супярэчлівыя думкі тузалі душу, блыталі думкі. Што ж рабіць?..
    Няўжо пралітыя ў часе рэвалюцыі рэкі крыві былі дарэмнымі гекатомбамі?.. Няўжо Ленін мыляўся ў сваіх тэорыях і меркаваннях, або выконваў загады Сіёнскіх мудрацоў зьнішчаць “Гояў” усюды, дзе яны замінаюць панаванню “выбраннага” народу?.. Нейкі туман і недарэчнасьці засланялі юначую, здаровую радасьць жьцця.
    Калі мяне пасьля распытвалі сваякі і сябры, што я бачыў у Менску, як там жыве народ, я даволі стрымана разпавядаў пра тое, што бачыў, абмінаючы усякія перабольшванні і няўпэўненыя праблемы. Хутка школьная праца паглынула мяне поўнасьцю. “Трэба добра працаваць, даваць нейкую рэальную карысьць народу. А там з часам праясьніцца, да чаго,” вырашыў я. Мая “ліра” ў тым часе маўчала... Амаль нічога ня пісаў, не хацелася крывіць душою і ня было патрэбнага настрою.
    Усе творчыя сілы паглынала работа.
    Дырэктар і настаўнікі Уселюбскай школы
    САВЕЦКІЯ ЛЮДЗІ
    У расейскай школе дырэктарам быў Бардадым мудры і сумленны працаўнік. Я яго пазнаў яшчэ ў Валяўцы, у шынялі і ваенным мундзіры. I тады яшчэ пачуў да яго пашану і нават сымпатыю. А ў школе мы шчыра пасябравалі, амаль як родныя. Уважлівасьць да чалавека, справядлівасьць і працавітасьць вылучалі яго спасярод іншых педагогаў. Калі дабавіць да гэтага фаховасьць, глыбокія педагагічныя і агульныя веды, то можна беспамылкова акрэсьліць яго, як выдатнага кіраўніка.
    Цяжка было параўняць з ім завуча школы Скока (расейца ці зрусыфікаванага беларуса). Няшчырасьць, падхалімства, кар’ерызм расьпіралі яго па ўсіх швах. Большасьць выкладчыкаў гэтай школы таксама вельмі бледна выглядала ў параўнанні з дырэкгарам. Нажаль, здараліся іншыя працаўнікі з усходу. 3 падобнымі мы яшчэ ня раз сустрэнемся. А ў Беларускай школе, якую з гімназіі ператварылі ў 10-годку, сталася іншая падзея. Там чалавека, які фактычна стварыў, ці ўваскрасіў гэтую слаўную калісь гімназію, дырэктара Барыса Кіта, дзейнага, сумленнага і таленавітага кіраўніка панізілі ў яго працы, пераводзячы на становішча завуча. А дырэктарам Гуртаўцова (кіраўнічка асьветы раёна) назначыла выкліканага з Менску Фэлікса Баржэмскага. Ён быў гісторыкам па спецыяльнасьці і нядрэнным чалавекам, але ва ўсіх вымярэннях уступаў Барысу Кіту. Напрыклад адразу наладзілася сыстэма даносаў, стукачоў і падхалімства. Зьнікла шчырасьць узамаадносін, энтузіязм у адраджэнскай працы і г.д.. Зразумела, ад гэтага паніжалася узгадаванне і навучанне.
    Крыху дзіўнае ўражанне ствараў матэматык Цясьлёнак з жонкаю. Яны, як відаць, нечакана дабраўшыся да “шырокіх” магчымасьцяў, багата і дзіўна апраналіся. Ён з восені да вясны насіў нейкую багатую жаночую шубу, а яна таксама горда пышнілася сваімі не зусім адпаведнымі (на наш погляд) уборамі. Хоць якіх небудзь нікчэмных фактаў у іх паводзінах не заўважалася.
    Сымпатычнай і нават мілай была беларуска з пад Оршы Леакадзія КАСЬЦЮШКА. Яна была намесьніцай Гуртаўцовай, і мы часта сустракаліся ў справах школы і методыкі працы. Пазьней зусім нечакана мы спаткаліся, як родныя на захадзе Полынчы ў Катавіцах.
    АПАЛА
    Канчалася лета, надыходзіла пара новага школьнага году. I вось аднойчы Бардадым, сустрэўшы мяне, запрасіў у свой дырэктарскі пакой. Крыху зьдзіўлены яго маласлоўнымі паводзінамі (мы з ім нарэдкасьць плённа супрацоўнічалі), я зайшоў усьлед у яго кабінет.
    Саднсь! запрапанаваў ён коратка.
    Я прысеў, а ён, закурыўшы папяросу (франтавая прывычка), пасьля кароткай паўзы сказаў:
    He хотелось мне начннать этот разговор, но нет возможностн его нзбежать... і яшчэ памаўчаўшы крыху, ды зацягнуўшыся дымам, дабавіў:
    Выезжай-ка ты нз нашего города... Лучше всего в район... В любую другую школу... Мне хорошо с тобой работалось н, сомневаюсь, найду лн тебе достойную замену, но нет выхода. Слншком много на тебя грязн льют.
    Я бачыў, што яму нялёгка гаварыць на гэтую тэму, што ён бачыць нейкую фальшывую гульню, але ня можа нейкай нікчэмнай подласьці праціпаставіцца.
    Вспомнн, с кем ты повздорнл нлн ссорнлся... Может быть, сказал неосторожное слово... А теперь на тебя шлют доносы, грозяшяе весьма серьёзнымн последствнямн... Н я тут ннчего не могу поделать. Ко мне, как к днректору, обратнлнсь представнтелн НКВД... Поннмаешь?.. А уедешь отсюда всё пойдёт под сукно. Мы даднм хорошую характернстнку. Прн твонх способностях найдёшь работу в школе, не хуже нашей.
    Мяне, як кажуць, заела, што пры выдатна ацэненых выніках мае працы, замест падзякі прапануюць перайсьці ў іншую школу і коратка адказаў:
    He хвалюйся! Табе ня будзе клопату. Я сам падам заяву... Гарадоў многа. I ня толькі ў нашай вобласьці...
    Чудак!.. Разве во мне дело? Поймн: я по доброй воле ннкуда бы тебя не отпустнл! О тебе же забочусь, чтобы нзбежать несчастья...
    Я холадна разьвітаўся і вышаў. Нутро гарэла, злосьць зацямняла логіку фактаў. I я рашыў, не адкладаючы, падаць заяву аб звальненні.
    Але тэта быу час, калі без афіцыйнай паперы аб звальненні ніхто ня меў права пакідаць работы. I я накіраваўся проста ў раяно (раённы аддзел асьветы). Загадчыцы ня было. А Касьцюшка і гаварыць ня хацела пра звальненне.
    Калі мы будзем кідацца такімі настаўнікамі, сказала яна, то з кім жа будзем працаваць?.. Тады і нас саміх трэба выкінуць. Ня хочаце ў гэтай школе, можаце ў другой працаваць, а не дык у раёне — у любой школе...
    Я, аднак, цьвёрда стаяў на сваім. Рашыў зусім выехаць з Наваградчыны, у Беласток, у Саюз Пісьменнікаў. А там будзе відаць.
    Я сеў у бліжэйшы аўтабус і паехаў у Баранавічы. Там працавала абласным інспектарам тая маладзіца, якая правярала маю работу, сядзела на лекцыі. У нас з ею злажыліся добрыя, нават цёплыя адносіны.
    Едучы, я перабіраў у памяці ўсе падзеі мінулага году. У школе я ніякіх ворагаў ня меў. Толькі раз, у часе нейкай склокі (штось напляткавала Эмма Залкінд, запрошаная Кітам з Вільні), я даволі рэзка папракнуў новага дырэктара, што быў назначаны на мейсца арганізатара гэтай школы. На паседжанні педагагічнай рады, я зьвярнуўся да дырэктара з папрокам, што раней наш калектыў быў адналіты і цесна спаяны. Усе, як і належыць, давяралі адно другому, і праца ішла згодна, пасьпяхова. А цяпер завяліся стукачы, плёткі, якія каламуцяць атмасферу школы і паніжаюць вынікі працы.
    Іншым разам, у выхадны дзень да мяне на кватэру заглянуў Нохім (ці Ёсель?) Цехановер. з якім раней ніякіх кантактаў ня меў. Ён уважліва агледзеў маю кватэру і запытаўся пра маё здароўе, бо чуў, што я прыхварэў... Тады я ня мог зразумець прычыны падобнага візыту...
    I яшчэ адзін выпадак быў, калі я зайшоў ў краму на рынку, купіць жароўку, бо ў мяне перагарэла. Там, калі я папрасіў праверыць, ці гарыць гэтая жароўка (у нармальных прадаўцоў, яны самі падключаюць ток і паказваюць, што тавар добры), прадаўшчыца (жыдоўка) стала крычаць, што яна ня будзе нічога правяраць, калі тавар не падабаецца, то магу не купляць. Я знэрваваўся гэтакім абыходжаннем з пакупнікамі і парадзіў ёй ехаць у Ізраіль, калі на Беларусі ёй не падабаюцца абавязваючыя тут звычаі і нормы. Крыклівая Сора напалохала, што зараз паліцыю пакліча. А я адказаў няхай кліча! Няхай наша міліцыя даведаецца, як прадуюць некаторыя гандляры...
    У мяне ствараўся вывад, што няйначай, як паціху зрабілі мяне “антысэмітам”. Наваградак гарадок невялікі і тут амаль кожны кожнага знае, альбо лёгка можа даведацца пра яго.
    Зразумела, падобная думка мяне ў нейкай меры засмуціла гэта ж на падставе падобных спрэчак могуць загубіць чалавека!..
    Душу апякла крыўда: чаму гэта на ўсім сьвеце крычаць пра “антысэмітызм”, а ні словам не ўспамінаюць пра антыбеларусізм? Беларусы, вякамі церпяць няволю, зьдзек са сваёй мовы, гісторыі культуры... Беларусаў называюць “мужыцкім” або “хамскім” народам і душаць каланіяльна—прыгоннай сыстэмай і нават сабака не брахне, што гэта “антыбеларусізм”, што дзеецца недапушчальная крыўда ўсяму народу! А вось на сэміта ніхто ня мае права абурыцца, калі ён парушае агульна прынятыя законы і звычаі другіх народаў... Што б жыды не тварылі, на іх ня нельга ні сварыцца, ні абвінавачваць, бо зробяць з цябе “антысэміта”. I ў такой дзяржаве, як СССР, тваім прытулкам і тваёй доляй будзе лагер...
    Аднак тады я сумняваўся, ці гэта правільны вывад, ведаў пра гэтую дзяржаву ня шмат. Газэты, кнігі, радыё, трыбуны трубілі, што гэта самая справядлівая на сьвеце дзяржава, што “мудры ” (шавец, выгнаны са школы сэмінарыст!) Сталін-Джугашвілі вядзе падпарадкаваныя народы проста ў рай... Але яму увесь час перашкаджаюць “врагй народа” (усіх, хто яму пярэчыў, называлі ворагамі народу). А вось як гэтых ворагаў ня будзе, то на ўсім сьвеце запануе “благоденствйе” пад мудрай камандай бацькі і “учнтеля” Джугашвілі...
    Супярэчлівыя, трывожныя думкі спыніліся, як спыніўся аўтабус. Я хутка знайшоў “Аблано”, дзе працавала тая інспэктар. Яна прыняла мяне вельмі ветліва, нават цёпла. Відаць, у яе памяці захаваліся нашы сустрэчы і гутаркі ў Наваградку. Зірнуўшы на маю заяву і выслухаўшы мяне, інспэктар сказала:
    Я пра вас нічога дрэннага ня чула. Наадварот, дырэкцыя і сябры-педагогі добра пра вас адзываліся. I мне вельмі не хацелася б пазбаўляцца вас як выкладчыка, як педагога. Вашыя лекцыі мне паказаліся “абразцовымі”. Калі вы рашылі выехаць з свайго раёна, то я вам магу запрапанаваць працу ў добрай школе любога горада раёнаў Баранавіцкай вобласьці. I вам няма патрэбы
    цягнуцца кудысь у няблізкі сьвет. Тым больш, што мы ўжо знаем вас і вашу працу.
    Аднак нейкая зацятасьць і горыч у душы змусілі мяне трымацца ранейшай пастановы. I ўздыхнуўшы, гэтая мілая жанчына аформіла мне паперу аб звальненні “па сямейных прычынах”...