• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Ах, так?.. А у нас у Варшаве прэзыдэнт горада Стажыньскі ўсьцяж выступае па радыё... Адважны і вялікі патрыёт!..
    Жанчыны распраналіся з дарогі, а я адышоўся ў сторану, стаяў і маўчаў.
    Ой! Мамачка!.. Запазнайцеся з панам Алесем... Каб ня ён, то мы можа і не дабраліся да вас...
    I Стася з Крыстынай наперабой пачалі расказваць пра нашы жудасныя перажыванні, пераезды і пераходы сярод пажараў і абстрэлаў. Mae захады ў пошуках прадуктаў (трэба ж было неяк харчавацца). Пра кашмарныя сцэньт на дарогах і г.д.. Матка цёпла прывітала мяне, і зараз мне далі магчымасьць памыцца, забінтавалі параненыя хадою ногі.
    Трапіўшы пасьля гэтага ў чыстую і мяккую пасьцель, я заснуў, як кажуць, каменным сном. Сьпярша даносіліся да слуха апавяданні
    Стасі і Крыстыны, а пасьля агарнула дабрачынная цішыня і непрабіўная цемра сну.
    Сколькі я спаў, не памятаю. Прачнуўся тады, калі праз фіранкі прарвалася бадай паўдзённае сонца і з-за прыслоненай парт’ерай суседняга пакою даляцела ажыўленая гутарка. Я глянуў на гадзіннік і аж жахнуўся: была трэцяя гадзіна дня...
    Хуценька апрануўшыся, я заглянуў у пакой, адкуль даносілася гутарка, і ўбачыў апранутых па дамоваму Стасю і Крысю, а таксама іх маму і цётку. Яны мелі ўстрывожаныя твары і нечым моцна усхваляваныя. Аказваецца, я праспаў нават налёт авіяцыі і артылерыйскі абстрэл суседняга кварталу...
    Убачыўшы мяне, дзяучаты кінуліся распытваць, як чуюся? Ці добра спалася і т.п.. Я не ўсьпяваў адказваць на іх пытанні і ўспакоіў, сказаўшы, што чуюся вельмі добра і цудоўна адпачыў.
    Тады мыйцеся і зараз будзем абедаць, скамандавала маці. Гэта была жанчына стара-шляхоцкага выгляду, з цёплым, прыязным позіркам і абаяльным тварам. Нягледзячы на свае немаладыя гады, яна выглядала стройна і прывабна.
    Зразумела, што я безагаворачна выконваў усе яе разумныя і лагічныя прапановы. Адпачыўшы, мне трэба было прабірацца на Беларусь, да сваіх родных і да бацькоў, якія нічога пра мяне ня ведалі і напэўна, моцна перажывалі. Вайна-ня жартачкі... Калі я пра свой намер сказаў гэтым мілым жанчынам, яны катэгарычна супрацівіліся.
    Ольку! Вам неабходна як сьлед адпачыць пасьля кашмарнай дарогі, даказвала Стася. Я глядзеў на яе змізарнелы, амаль празрысты тварык, добрыя і стаўшыя блізкімі вочы, тоненькую зграбную фігурку, і ці то жаласьць, ці то яшчэ цяплейшае пачуццё мятусілася ў душы. Аднак... Яе муж дзесь змагаецца на фронце, а я... Толькі лішні клопат і цяжар... Нібы прачытаўшы мае думкі, Стася дабавіла: “Вы ня думайце, што для нас гэта будзе якісь клопат ці лішнія затраты! Вы ўратавалі мае каштоўнасьці, якіх нам хопіць на цэлы год!..”
    Ня можа быць нават мовы пра ад’езд!.. Параненыя ногі могуць ня выдзяржаць, — і дабавіла паціху:
    Ведаеш... Я за такога як ты, вышла б замуж, дадала Крыстына...”
    Мне ўспомнілася маё цьвёрдае рашэнне ажаніцца толькі з беларускай, бо нашаму народу і так натварыла шкодаў дэнацыяналізацыя... А з другога боку моцная цяга на Бацькаўшчыну, да старых бацькоў (я ж наймалодшы сын).., I моцна пацалаваўшы руку Крысі, сказаў:
    Ідзе вайна... Абаўсім падобным рана думаць. Яшчэ невядома што заўтра прынясе жыццё...
    Угаворвала астацца і матка маіх “падапечных”, і гаспадыня (цётка), але я быў катэгарычным. Але...
    Ня пасьпеў я спакаваць сваіх мізэрных клумкаў, як надышло паведамленне Нямецкая армія акружыла Варшаву! Усе шляхі перарэзаны, выезд з горада выключаецца... Радыё перадавала зьвесткі аб тым, што саюзьнікі Польшчы ня выконваюць раней заключаных догавараў, не даюць нам мілітарнай дапамогі. На подступах да сталіцы ідуць жорсткія баі, немцам ні на адным адцінку фронту не ўдалося прарвацца, усе атакі былі адбіты, прадаўжаецца абстрэл цытадэлі і ўсяго горада.
    Уночы ўсё неба палыхала пажарамі, днём клубіліся хмары дыму, засланяючы амаль увесь небасхіл. Маё становішча было няцікавым. Якраз у гэтую пару гасьцявалі ў гаспадыні яе дарослыя сыны. Я ня ведаў і ня цікавіўся, чаму гэтыя здаровыя пазнанякі не мабілізаваны. Аднак, акрамя свае сямейкі і гэтых дзяцюкоў, на шыі гаспадыні “вісеў” і я ... Хоць і не па сваёй волі.
    Мяне, як беларуса, ды яшчэ “запэцканага” у антыдзяржаўным руху, не мабілізавалі па той прычыне, што на тадышняму закону, я патрапіў бы ў афіцэрскія кадры. А шавіністычныя кругі каманднага сектару гэтага не жадалі (каб не прымкнуў да “пятай калоны”!).
    Як часта ў жыцці бывае, вырашыў выпадак. Акурат у тым часе для папаўнення франтавых страт, фармаваліся дабраахвотныя батальёны. Даведаўшыся пра гэта і знайшоўшы адрас пункту рэкрутацыі, я ў той жа дзень зьявіўся на камісію. Паказаў свой ваенны білет, паясьніў, чаму мяне не мабілізавалі і сказаў, што лічу сваім грамадзянскім абавязкам бараніць край ад акупацыі.
    Пане! адказаў мне старшыня камісіі. Ваша дэцызія зьяўляецца беспярэчным доказам вашай парадачнасьці і сапраўднага
    патрыятызму. Ахвотна вас прымаем... прысвойваючы ступень падхаронжага. Дасьць Бог адаб’ём ворага і Айчына вас належна узнагародзіць.
    Назаўтрая атрымаў “эквіпунак”: вайсковы (летні!) камплет падхаранжоўскай вопраткі, багнэт і... зачысьленне да ІІІ-га батальёну (фармавалася іх чатыры). Камандзірам яго быў палкоўнік Файст афіцэр старой гвардыі, растаропны і зьдзіўляюча бясстрашны. Калі блізкія выбухі снарадаў выклікалі ў нас неадольны жах, палкоўнік Файст, нават вокам не маргнуўшы, стаяў на вуліцы і спакойна вёў гутарку з паручнікам. Hi на яго твары, ні ў паводзінах ня было нават сьледу страху.
    Гэта нас, неабстраляных маладзікоў, моцна зьдзіўляла, але і успакойвала. Каля яго мы чуліся як бы адгароджанымі ад сьмяротнай небясьпекі. I чамусьці яго сапраўды аберагала гэтая адсутнасьць страху. Ён да канца абстрэлаў і бамбардавання нават царапіны ня меў.
    Прыдзялілі мяне да кулямётнай каманды. На маю долю прышлася нялёгкая функцыя: цягаць кулямет, ды які?! Пракляты “Максім”... Гэты устарэлы монстр абмуляў мне плечы, высмактаў усе сілы!.. Сам па сабе ён быў паскудна цяжкі. А пры пераходах і перабежках, асабліва калі трэба было паўзьці, выганяў дзесяць патоў. Пракляў я яго і вайну. А пры абароннай стральбе я ляжаў каля наводчыка і падаваў кулямётную ленту.
    А ночы, калі ня было вылазкі, я вяртаўся ў казарму змораны, запылены, сасмаглы і вычарпаны дарэшты.
    Прыходзілася капаць абаронныя равы, глыбінёю каля паўтара мэтра. I тут вельмі прыгадзілася мая сялянская практыка абыходжання з лапатай. Дадзеныя нам саперскія лапаткі былі вельмі зручныя і вострыя. Адмераны адцінак я ня толькі ўсьпяваў выкапаць упору, але і крыху адпачыць, пакуль усе справіліся. Пры налётах варожай авіяцыі і бамбёжках, гэтыя равы былі сапраўдным паратункам. 3 гэтых траншэяў і адстрэльвацца было зручна. Зрэшта на ўсё гэта ніхто не глядзеў. Чым далей, тым сіла і частотнасьць абстрэлаў станавілася ўсё больш жорсткай і сыстэматычнай. У горадзе было многа пажараў і разбураных будынкаў. Сьпярша войска і пажарныя каманды тушылі іх, але хутка перасталі, бо не хапала часу і сіл.
    Трэба адзначыць гераічныя паводзіны насельніцтва Варшавы. Калі мне часам даводзілася бегчы з рапартам цераз якіясь кварталы, я бачыў доўгія чэргі жанчын з вёдрамі ды іншай пасудай каля вадакалонак. Бывала стаялі там каля паўсотні і больш маладых і старых работніц і паненак, якія часам з ненавісьцю пракліналі нямецкіх пілотаў. I што мяне найбольш зьдзівіла: лятуны скідалі бомбы, гучалі аглушальныя выбухі, а жанчыны і ня думалі разьбягацца... Іх паводзіны узьдзейнічалі і на мяне. Зусім нечакана ў маім нутры адбылася нейкая крутая перамена.
    Раней, нават асабісты прыклад палкоўніка не зліквідаваў страху перад снарадамі, бомбамі, выбухамі. А як значна ўзмацніліся нямецкія атакі і навокал разьлілося мора агню, я ўспомніў Беларусь, сваю сям’ю, бацькоў і з неапісуемым жалем падумаў:
    -	“Адсюль, з гэтага пекла, я ня вырвуся жывым... Бывай, мой дом і бацькоўскі хутар! Бывайце дарагія родныя!.. Засыплюць тут мае костачкі так, як соцень і тысяч гінучых варшавян і жаўнераў...”
    I стаўся нейкі цуд! Я амаль адразу пачуў палёгку. Можа хтось і ня верыць, але нібы камень з душы зваліўся і, нечакана зьнік страх!.. Атрымаўшы кароткі “урлёп” і бягучы праз дашчэнту разьбітыя Налевкі на Жолібож (даведацца, як там чуюцца мае “падапечныя”), я трапіў пад густы артылерыйскі абстрэл. Цераз вуліцу ляцелі, як вогненыя сьмерчы, снарады і рваліся дзесь побач, людзі хаваліся ў брамах мацнейшых будынкаў... і я таксама прыпыніўся ў нейкіх аркадах. Але цераз мінуту пакінуў гэтыя муры і пайшоў на Гданьскі Вядукт, які вёў да Жолібожа. Там мяне нагнаў, палаючы як факел снарад (цямнела), і я на ўсякі выпадак плюхнуўся на землю.
    Ад блізкага выбуху я ледзь не аглох, толькі асколкі зацокалі па каменні. А я ўстаў і прысьпяшыў крок... Hi бескантрольнага страху, ні панікі я не адчуваў. Дочкі Лігоня сустрэлі мяне з радасьцю.
    -	Мы баяліся, каб вам якое няшчасьце ня здарылася... такія налёты і абстрэлы... Гарыць Варшава... Але мы, пакуль што цэлыя і здаровыя. Толькі за маму баімося зусім змізарнела...
    Пагаварыўшы і ўпэўніўшыся, што Жолібож яшчэ амаль што цэлы, яго чамусьці менш бамбілі, я карыстаючы з начной цемры патопаў у свае казармы.
    Даўней гэта былі конныя казармы. Мясьціліся яны на вуглу вуліц Ціхай і Цёплай. У квартале, які немцы найчасьцей бамбілі. Мы, вядома, адстрэльваліся. Але рэдка ўдавалася зьбіць абнаглелага пілота, які ў паветры не сустракаў супраціўлення. У Польшчы на час вайны было ня больш тысячы баявых самалётаў. I гітлераўскія асы бяскарна гулялі па чыстым небе ад самага пачатку вайны. Са зларадным задавальненнем наглядалі мы і цывільнае насельніцтва калі вушы разрывала прарэзьліва выццё, і чорны, дымавы хвост зьбітага намі “фрыца”. Пацьвярджалася адвечная ісьціна: зло параджае зло.
    Вайна, гэтае жудаснае узаконенае мардаванне людзей, заўсёды калечыць псыхіку любога народу. I па сутнасьці, мяне зьдзіўляла Варшава нябывалай вытрымкай і спакоем людзей, іх высокім грамадзкім узроўнем. He трапілася мне на вочы ніводнага выпадку рабаўніцтва. Нават, калі бывалі разьбітыя цягнікі, людзі не пхаліся да вагонаў са сьпіртам ці газай (карасінам). Падыходзілі спакойна і дастойна, набіралі ў вядро, бутыль ці іншую пасудзіну патрэбную колькасьць паліва і памагалі гэта зрабіць наступнаму. Асабліва, калі гэта была жанчына.