Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
ва). Меркавалася пашырэнне працы, павялічэнне памешкання і штатаў Інстытута. Аднак сталася нечаканае, выбухла нямецкапольская вайна...
Пасьля перамогаў на захадзе дыктатарскі рэжым Гітлера (кіраўніка партыі Нацыянал-Сацыялістаў) заняўся праблемай пашырэння нямецкай дзяржавы на Ўсход (Дранг нах Остэн). Гітлераускі сацыялізм быў падобны па сваёй праграме ды асабліва па метадах дзеяння, да італьянскага фашызму (дзеля гэтага малаграматныя верхаводы маскоўскіх камуністаў пераблыталі яго з фашызмам... Яны лічылі, што ў палітыцы і праграме дзяржавы павінна ўсё вырашаць сіла, іначай кажучы вайна. Італьянскі фашызм і нямецкі нацыяналсацыялізм, як і расейскі камунізм, прызнавалі толькі адну форму кіравання і дзеяння: дыктатуру. Мусаліні, Гітлер і Джугашвілі (Сталін) былі аднаго поля ягады. Вечна ласыя на чужое, вечна ненажэрныя, тварылі сваю славу і “вялікасьць” патокамі людзкой крыві.
Пасьля сьмерці Пілсудзкага ў Польшчы не знайходзілася моцнага і дальнабачнага палітыка. Напалавіну сялянскі край, аслаблены ўнутраною барацьбою і патугамі зьліквідаваць беларускую і украінскую меншасьці, ня меў ні дастатковых сіл, ні рэзэрваў да супраціўлення гітлераўскай дасканальна узброенай (на той час) махіне. I калі на дамаганні нямецкага ўраду стварыць для Нямеччыны калідор у Прусію, польскія кіраўнікі адказалі рашучым “не” і распачалі агульную мабілізацыю, нямецкая армія кінула на ўсход дзесяткі панцырных дывізій і магутную авіяцыю.
Немцы разьлічвалі, што яны Шлёнск адразу далучаць да “Райху” і не хацелі яго зьнішчаць. Тым больш, што неба над Горным Шлёнскам дзень і ноч было заснута дымам густа разьмешчаных рудных шахтаў. Акрамя таго, на Шлёнску і Пазнаншчыне жыло нямала немцаў, як на Віленшчыне “тутэйшых” беларусаў. Яны былі натуральным рэзэрвам для папаўнення нямецкай арміі.
Ад першага дня неаб’яўленай вайны над горадам і ўсёй акругай высока ляталі нямецкія самалёты. Нічога не абстрэльвалі і бомбаў не скідалі. Карэннае насельніцтва, якое (як усюды) абыякава адносілася да тых ці іншых нацыянальнасьцяў і дзяржаваў, было ўстрывожана. Але не панікавала. Выязджаць яно нікуды не зьбіралася. А наплывовыя дзеячы і мясцовыя польскія патрыёты абаснована лічылі,
што ў выпадку прыходу нямецкай улады ўзьнікне рэальная пагроза для іх жыцця. Бо і мясцовыя немцы знайдуць прычыны для помсты нават над нявінным польскім насельніцтвам. Баючыся падобных дзеянняў, пэўная частка насельніцтва, а ў першую чаргу чыноўнікаў, як гаворыцца, зьбірала манаткі і выязджала на свае ранейшыя тэрыторыі. Нават дзесяткі дадатковых цягнікоў не маглі зьмясьціць усіх бежанцаў.
Калі я цераз тры-чатыры дні таксама вырашыў ехаць на Бацькаўшчыну, білеты на цягнік прадаваліся толькі на аснове дазволу гарадзкіх уладаў. Прышлося прасіць уплывовых знаёмых, каб дасталі білет і для мяне.
“Няма чаго мне тут рабіць з немцамі, разважаў я. Акрамя таго, невядома, як доўга пратрывае вайна. А там, за фронтам, бацькі і ўсе родныя будуць перажываць, хвалявацца, ня ведаючы, ці жывы я, ці не.”
Зьбірацца мне давялося нядоўга. У большы чамадан запасны касьцюм, пару сарочак, некалькі любімых кніжак... У рукзак вапхнуў невялікі акардэон і некалькі дробязяў, альбом з сотняй фотаздымкаў... Вось і весь мой багаж. На хаду прыхапіў яшчэ балалайку, шкада было пакідаць верны і лёганькі музыкальны інструмент.
Прышлося чакаць на вакзале гадзіны тры, ці болып. Нарэшце абвясьцілі, што прышоў цягнік на Варшаву. Пачынаецца пасадка. Праверыўшы білет, паліцыя прапусьціла, і я з лёгкім сэрцам іду да свайго восьмага ці дзясятага вагону. Ажно чую, што хтось бяжыць за мною і гукае:
Рэдактар! (Пане рэдактожэ)...
Азірнуўся, бачу: бяжыць да мяне кругленькі, нявысокі, з бародкай клінам дырэктар Катавіцкага Радыё Лігонь.
Ох, як я рад, што вас убачыў!.. Адпраўляю ў Варшаву да маткі свае дочкі..., аддыхаўшыся сказаў ён. Умаляю вас! Заапякуйцеся маімі дзяўчатамі!.. Яны ж самі нікуды ня езьдзілі, а тут вайна!.. Мала што можа здарыцца! Хіба ж пан не адмовіцца?.. Мне няма каго больш папрасіць...
Але ж, пане дырэктар!.. Бяз ніякіх просьбаў я заапякуюся вашымі дочкамі! Абяцаю, што ўсе сілы прылажу, каб давезьці іх да мамы!
Дырэктар крыху аддыхаўся і падвёў мяне да вагона, дзе ўжо сядзелі яго “дзяучаты”. Гэта быў “пшэдзял”, у якім ужо сядзелі, распрануўшыся, тры маладыя жанчыны і двое дзяцей. Дырэктар яшчэ раз пацалаваў свае дочкі і, падзякаваўшы мне, пабег, кажучы: “Мяне ня пускаюць абавязкі на Радыё!..”
Старшай дачкою дырэктара Ліганя была Стася, даволі прыгожая, вельмі мілавідная, абаяльная, стройная жанчына. Яе муж быў ваенным (маёр), знаходзіўся дзесь на паграніччы, разам са сваёй часьцю. Стася нават ня ведала, дзе ён у дадзены момант.
Крысю, малодшую дачку, я добра знаў і, можна сказаць, сябраваў з ёй. Вельмі простая і адкрытая, сымпатычная (хоць ня так прыгожая, як Стася). А побач з імі сядзела маладзенькая “мама” з малымі дачушкамі. Адной было два ці тры годзікі, другой на год болып.
Яны вельмі ўзрадаваліся сустрэчы са мною і сказалі, што ў нашым купэ будзе яшчэ адзін пасажыр, які, відаць, спазьняецца. Асабліва іх усьцешыла, што я таксама еду ў Варшаву. Мне здалося, што нават іх бледненькія твары паружавелі. Рэчаў у іх было ня шмат, і я закінуў свой пакоўны чамадан на верхнюю паліцу і побач з ім рукзак... A балалайку, што іх крыху зьдзівіла, павесіў на кручок пры дзьвярах.
Зьявіўся і апошні наш спадарожнік рэдактар не памятаю якой газэты іх добры знаёмы. Прывітаўшыся і разьмясьціўшыся, гэты пан распачаў даволі безклапотную гутарку, якая мне выдавалася неадпаведнай. Аднак настрой крыху палепшыўся. Вартасьць гэтага кампаньёна хутка выявілася сама сабой.
Цягнік прастаяў яшчэ каля гадзіны і нарэшце, крануўся. Ішоў ён вельмі марудна. Чамусьці шмат разоў прыпыняўся на хвілін дзесяцьдваццаць. Ізноў ішоў, ізноў спыняўся...
У часе чарговага прыпынку мы пачулі ці то звон, ш то гул, здалёк цяжка было разабраць. Урэшце мы ўбачылі далёкія кропачкі. Яны хутка павялічваліся і зараўлі аглушальна. Гэта быў першы перажыты намі налёт нямецкай авіяцыі. Затарахцелі кулямёты, пачуліся аглушальныя выбухі скінутых бомбаў
Упершыню мы пачулі лямант і крык, плач і стогн, енкі пацярпеўшых. На шчасьце для нас тэта было дзесь наперадзе, відаць, бомбы кідаліся на паравоз. Цягнік спыніўся. Далёка наперадзе курылася чорная яма. Там былі параненыя.
Вышаўшы з вагону, я ўбачыў шнур вагонаў, перад намі на некалькі кіламетраў расьцягнуліся цягнікі. Прыпынак каторага-небудзь з іх змушаў прыпыняцца ўсе заднія цягнікі.
Прышлося ісьці каля бясконцага шэрагу вагонаў больш кіламетра. Нарэшце, крыху прывыкшыя да цемры вочы убачылі апошнія вагоны і паравоз. Наперадзе маячылі фігуры сапёраў і раскіданыя па абодвых баках шляху шпалы і рэйкі. Цямнела шырокае углыбленне і раскіданая зямля. Рэйкі раскіданы на 30—40 мэтрах шляху.
Як доўга, панове, пратрывае рамонт? спытаў я сапёраў.
Да раніцы закончым, калі зноў не разбамбяць... Вярнуўшыся да свайго вагону, я разпавёў пра няспрыяльную для нас сытуацыю і спытаў, што яны думаюць, мае “падапечныя”.
Вы як сабе хочаце, а я больш у вагоне не паеду! сказала Стася. He змагу больш вытрымаць гэтага кашмару..:
Мы таксама не паедзем, адазваліся астальныя. Лепей ісьці пехатою. Чым сядзець у вагоне, чакаючы бомбы...
Я ня мог з імі не пагадзіцца, і мы пачалі рыхтавацца да пешага падарожжа.
Бярыце толькі самае неабходнае папярэдзіў я. Бо ўсё роўна ў дарозе пакінеце. Вазьміце мехавую вопратку, пару абутку, каштоўнасьці...
Сам я пакінуў і балалайку, хоць яна добра нам паслужыла, некалькі кніжак. Вышлі на насыпаны бітым каменем чыгуначны шлях. Я ў адной руцэ меў невялікі чамадан і на плячах рукзак. Крыху прызвычаўшы вочы да цемры, рушылі наперад, з мэтаю дайсьці да якойсь аўтобуснай трасы. Аднак адраз жа ўзьнікла праблема: што рабіць з дваіма дзецьмі пазнанянкі?.. Адно дзіця яна сама ўзяла на рукі. A другое?.. Што рабіць? Трэцяй рукі няма... Даражэй дзіця (хоць чужое) ці мае фатаздымкі і акардэон?.. Памагло дамовае і школьнае узгадаванне жыццё дзіцяці дарожай... Чалавек жа!.. Аднёс свае чамаданчыкі у вагон, а дзіця на руку, чамаданчык Стасі ў другую руку, і пайшлі ў цёмную ноч... I пайшоў я наперад, уважна гледзячы на шпалы, каб не спатыкнуцца. Дзіця ж на руках!
Марудна і доўга трывала нашая безнадзейная хада. Дзяўчата ледзь трымаліся на нагах. Час ад часу рабілі прыпынкі. “Маё” дзіцятка заснула, абняўшы мяне за шыю. Ужо пачынаўся рассьвет, калі мы
вышлі на праезджую дарогу. I вось нарэшце радасьць! Стрэлка дарожнага слупа паказвае:
“Скаржыско 5 км. “ За гадзіну будзем там!
Але ўжо пачынала сьвітаць, а з рассьветам немцы напэўна будуць горад бамбіць!.. У першую чаргу вакзал... Пакуль я тэта ўсё асэнсаваў, дзяўчаткі, як падкошаныя, зваліліся пад густую елку ў траву, так змардаваліся, што і ногі ня трымалі. I мне нястрымна хацелася адпачыць. Перажыванні і начны марш па шпалах і каменні з саліднай нагрузкай вычарпалі і мае маладыя сілы. Асьцярожна прысеўшы, каб не збудзіць дзяўчынкі, якая заварушылася на руках, я некалькі хвілінаў маўчаў. Шкада было падымаць у далейшую дарогу замучаных жанчын. Стася пры водбліску сьвятлеючага неба палохала жахлівай зморанасьцю, яе тварык, здаецца, сьвяціўся наскрозь, пад вачыма агромныя сінія кругі... Ня лепш выгдядала і Крыстына. Чамусьці крыху лепш трымалася матка-пазнанянка.
I ўсё ж такі трэба было неадкладна падымацца. Але я неасьцярожна пахіснуўся і ледзь ня ўпусьціў дзяўчынкі. Яна прачнулася і стала клікаць: “Мама!..” Маці, палажыўшы на траву другое дзіця, узяла ад мяне “маё” і, адышоўшыся на пару крокаў, рашпіліла ей трусікі... Тут і я ўспомніў пра гэтую неабходнасьць...
I ўсё ж такі больш інстынкт, чым розум, падказваў: неабходна не трацячы хвіліны ісьці... Скаржыско горад, там можна будзе памеркаваць, што нам рабіць далей. I, даўшы спадарожніцам адпачыць хвілін дзесяць, я катэгарычна загадаў усім падымацца і сьпяшацда ў горад. Па добрай, гладкай дарозе! I я, перавязаўшы рукзак з чамаданчыкам Стасі (што быў ня вельмі лёгкім) перакінуў іх цераз плячо і бязьлітасна расштурхаў зьнямоглых жанчын.
Мы мусім з раніцы мінуць Скаржыско, тлумачыў я. Бо з усходам сонца прыляцяць самалёты, будуць бамбіць гэты важны прамысловы цэнтр!.. Мы ня можам рызыкаваць жыццём ня толькі нашым, але і дзіцячым!..