• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Пасколькі працаваў я сумленна і старанна, мяне хутка перавялі ў найбольшы аддзел фірмы у цзнтральны горад Шлёнскага ваяводзтва Катавіцы. Гэтая вугальная катлавіна (польскі Данбас) ў радыусе 15-20 км налічвала каля 40 вугальных шахтаў і паўсотні капальняў руды. Амаль суцэльнымі забудовамі злучаліся Вялікія гарады: Катавіцы, Хожув, Бытом і прыляжачы Сасновец; і меншыя Мысловіцы, Забжэ, Руда, Глівіцы, Тыхы і іншыя.
    Галоўнымі прадстаўнікамі насельніцтва былі шахцёры (гурніцы). Гэтая праслойка народу мне вельмі падабалася. Самі шахцёры, як і іх сем’і, былі людзі простыя, шчырыя і сумленныя. Штодзенная небясьпека і цяжкая праца стварылі характар цьвёрды, сьмелы, рашучы і сяброўскі. Яны былі заўсёды адзыўчывыя на людзкую бяду і няшчасьці. Праўда, крыху грубаватыя, часта рэзкія паводзіны маглі знеахвоціць да іх, але я не зьвяртаў на тэта увагі.
    Праца укладалася пасьпяхова. Уважліва наглядаючы за працаўнікамі пракурэнт (зам. Д ырэктара у юрыдычна-эканамічных справах) накіраваў мяне ў галоўны аддзел фірмы, у Катавіцы. Клімат там быў горшы (неба вечна заснутае дымам і сажай), але пры горадзе быў вялікі парк і паблізу знайходзіліся прыродныя рэзэрваты лясы і воды,
    асабліва Пшчынская Пушча. Акрамя таго, тут можна было хутчэй атрымаць павышэнне па службе.
    Аднак я сам стаў прычынаю свае бяды. Пасьля некалькіх месяцаў мае працы і добра наладжаных адносін з кіраўніцтвам “Сілезіі”, адбыўся у нас сход працаўнікоў страхавых кампаніяў (іх было ў горадзе некалькі). Сабралася каля сотні людзей.
    На павестцы дня стаяла адна праблема арганізацыя ўласнага прафсаюза, якога наша галіна працаўнікоў яшчэ ня мела. Выступала нямала прадстаўнікоў нашай і іншых фірмаў. Некаторыя гаварылі спакойна, памяркоўна абасноўваючы неабходнасьць прафесійнага саюза працаўнікоў.
    Але знайшліся і дэмагогі, каторыя (як відаць) выконвалі палітычныя (камуністычныя) партыйныя заданні. Улічваліся выбары, у якіх хацелі дамінаваць інтрыганы. Вядома ж якое будзе кіраўніцтва, такімі ў значнай меры будуць і дзеянні прафсаюза. I я, зялёны яшчэ “дзеяч”, папаўся на вудачку дэмагогаў, нібыта яны верна змагаюцца за інтарэсы пакрыўджаных людзей. Калі запрапанавалі мне выступіць, стаў эмацыянальна расьпінацца за неабходнасьць самаабароны “пралетар’яту”...
    Зразумела, што на сходзе былі стукачы, дырэкцыя хутка аба ўсім даведалася, і я быў звольнены з працы. Мне выплацілі за два месяцы наперад зарабатную плату і сказалі, што больш на мае паслугі не рэфлектуюць... Так я ўпершыню стаў безработным.
    Што рабіць? Вяртацца на вёску да бацькоу? Hi ў якім выпадку! Такога сораму я ня мог дапусьціць. У вачах кожнага суседа я меў бы калі не пагарду, то насьмешку над “вучоным” нахлебнікам... На шыі старога бацькі!..
    Адкінуўшы думку пра вяртанне дадому, стаў я шукаць новай працы. Аднак у тыя гады (гаспадарчы крызіс!) знайсьці працу было нялёгка. Найлягчэй было б, калі б я меў кваліфікацыю столяра, сьлесара, або электрыка. А вось эканаміста?.. Нідзе не патрабавалі.
    Памагло мне тое, што ў гэтым часе я ўжо меў фатаграфічны апарат і мог рабіць нармальныя, якасныя здымкі. Зьвярнуўся да рздакцыі журнала “Паўстанец”, і там узялі (на пробу) некалькі маіх артыкулаў. Пасьля наступныя інфармацыйныя матар’ялы.
    А пазьней ілюстраваныя рэпартажы на цэлыя палосы, і хоць у малой меры я быў зарабаткам абясьпечаны.
    Зьвярнуўся я таксама да рэдактара штодзеннай газэты “Польска Заходня”, дзе амаль штотыдня сталі друкавацца мае розныя большыя і меншыя артыкулы. Галоўны рэдактар цаніў гэтае супрацоўніцтва. I так я перабіваўся некаторы час. Бадай цераз год мне аднак пашанцавала. Карыстаючыся з гарадзкой бібліятэкі ў пошуках патрэбных мне матар’ялаў, запазнаўся я з немаладой ужо загадчыцай гэтай бібліятэкі.
    У гэтым часе я ўжо супрацоўнічаў з Катавіцкім радыё, дзе даволі часта прымалі мае “Погаданкі” з 10 і 15-хвілінных перадачах. Голас мой быў падыходзячым для радыёфоніі і хутка навязаліся з гэтай установаю сяброўскія адносіны. I ў гэтым выпадку лёс паспрыяў, бо ў той жа гарадзкой бібліятэцы працавала дачка дырэктара Радыё мілавідная і вельмі сымпатычная Крыстына.
    Яна якраз і падказала мне думку супрацоўніцтва з Радыё. Сябруючы з Крыстынаю, пазнаёміўся я і з дырэктарам, яе бацькам, ды сястрою Стасей.
    3 гэтага часу я стаў амаль сталым працаўніком Катавіцкага Радыё. Стала намнога лягчэй. Нават апрануцца мог “па-людзку”. Для кавалера важны фактар! Але галоўная ўдача была наперадзе.
    Кіраўнічка Бібліятэкі была блізкай знаёмай дырэктара афіцыйнага выдавецтва Ваяводзкай Управы (Ужонд Воевудзкі) Др-а Раймунда БУЛАУСКАГА. Пішу яго прозьвішча вялікімі літарамі, бо гэта быў сапраўды нязвычайны чалавек. Паходзячы з Пазнаншчыны, ён так як і палякі Шлёнска, быў узгадаваны і прызвычаены да добрай работы. Падкрэсьліваю: добрай. Бо можна працаваць старанна, але няўмела нават здольны і старанны чалавек, ня знаючы прынцыпаў і вымогаў працы, розьніцы між знаннем і умеласьцю, рэдка калі зможа дабіцца добрых вынікаў у сваёй прафесіі, не гаворачы аб выдатных.
    Др. Булаўскі дасканальна вывучыў і усвоіў гэтую праблему. Будучы працавітым і прынцыповым па сваёй натуры і ўдасканаліўшы свае тэарэтычныя глыбокія веды шматгадовымі Але справа была ня ў гэтым. Галоўнае зразумеў я значна пазьней. Тут я здабыў сапраўдны скарб на ўсё жыццё: дырэктар Булаўскі навучыў мяне пра-
    цаваць! Самастойна думаць (мысьліць), рацыянальна накіроўваць творчае мысьленне, рабіць строга абаснованыя вывады, рашаць праблемы самастойна і беспамылкова. Мне было тады 24 гады... На працягу наступных 60-ці гадоў прышлося дзесяткі разоў мяняць мейсца працы, але ня было ніводнага выпадку, каб мяне звольнілі з працы па прычыне дрэннай, ці няўмелай работы.
    Наадварот, калі я пакідаў тое ці іншае месца працы, мяне доўга і вельмі неахвотна адпускалі. Лічу гэтае пытанне вельмі важным жыццёвым фактарам.
    На пачатку я атрымаў даволі простае заданне (мы выдавалі эканамічна-статыстычны журнал, ахапляючы ўсе галіны дзяржаўнага жыцця, з упорам на гаспадарку, транспарт і культуру). Гэтае заданне я выпаўніў раней вызначанага тэрміну, з задавальняючым вынікам. Тады выклікаў мяне дырэкгар і спытаў, ці не вазьмуся я за сур’ёзную, навуковага характару тэму. I ў агульных рамках паясьніў мэту такой працы.
    Я ўжо не сумняваўся ў сваіх здольнасьцях і адразу згадзіўся апрацаваць запрапанаваную тэму.
    He сьпяшайцеся. Тэма сур’ёзная, патрабуе нямала працы і... розуму. Падумайце і прыдзіце да мяне цераз два-тры дні.
    Я зьявіўся назаўтра і сказаў, што ўпэўнены у пасьпяховым выніку намечанай работы.
    Сколькі вам часу спатрэбіцца на гэтую працу? спытаў дырэктар.
    Тыдні два-тры, сказаў я, падумаўшы хвіліну.
    Я ад вас такой тэрміновасьці не патрабую. Праца вымагае нямала творчай ініцыятывы, аналізу, магчыма, аб’ёмных матар’ялаў, a можа і першакрыніц. Даю вам тры месяцы часу.
    Я, пане дырэктар, спраўлюся раней!..
    Ну, што ж... Пабачым. Але паўтараю не сьпяшайцеся.
    I я ўпрогся ў работу. Першыя дзень-другі распрацоўваў канцэпцыю, агульны плян і методыку апрацоўкі тэмы. Здаецца ўсё ўкладалася гладка, зусім нятрудна. На трэці дзень, аблажыўшыся неабходнымі справачнымі матар’яламі, пачаў пісаць. Усё ішло гладка, лагічна, нават з літаратурнага пункту гледжання даволі каларытна. Канчаючы работу ў шэсьць гадзін, я разам з натаўпам працаўнікоў не-
    калькіпавярховай ваяводзкай установы, амаль пасьвістваючы, выбягаў на вуліцу. Ну, а вечарам кіно, сустрэчы, вечарыны... Ці мала чаго маладому, свабоднаму дзецюку хочацца!..
    Цераз тыдняў тры, як абяцаў напачатку, панёс я сваю закругленую работу, нават з нейкай прыложанай ілюстрацыяй, да др. Булаўскага. Ён мяне хутка, з пэўным зьдзіўленнем прыняў.
    Недаверліва, пытліва зірнуўшы на мяне, узяў мой рукапіс у рукі. Хоць па яго твару цяжка было зразумець, што ён думае і адчувае, але ўсё ж такі я ўлавіў адзнакі дэзапрабаты. Прачытаўшы уступ, ён перагарнуў яшчэ некалькі старонак (тэма заняла каля 25 машынапісных старонак), затрымаўся на хвіліну на заключных вывадах і сказаў, вяртаючы мне:
    Сыры матар’ял. Гэта можна назваць зарысоўкай, шкіцам (эскізам) таго, што павінна быць зроблена. Трэба думаць! Думаць!.. паўтарыў яшчэ раз.
    I вярнуў мне тэчку з тэкстам назад, дадаўшы, што варта праглядзець падобныя працы знаных і добрых спецыялістаў. Шырэй карыстацца бібліятэкай.
    3	цяжкім настроем ішоў я на сваю кватэру. Зьнікла ахвота ісьці ў тэатр (дзе мяне ўжо зналі з маіх шматразовых рэцэнзій), у кіно, да сымпатычных сябровак... Перачытаў яшчэ некалькі разоў сваю работу, вышукваючы ў ёй слабыя месцы. Парадзіўся з сябрам па рабоце добрым хлопцам, шлёнзакам Москалай. Але нічога карыснага з гэтай нарады не атрымалася. Пайшоў на наступны дзень у бібліятэку і папрасіў спагадную мне Крыстыну падшукаць кнігі па адпаведняй тэматыцы. Стаў чытаць іх вечарамі да поўначы, хоць гаспадыня бурчала за дзьвярыма, што шмат будзе трэба плаціць за сьвятло...
    3	літаратуры даведаўся я аб дасьледаваннях ня толькі пытанняў, закранаемых у маёй тэме, але і пра “бацькоў” арганізацыі працы: Тэйлара, Форда, Котарбінскага, Пшчолоўскага ды іншых прафесараў і навукоўцаў, якія “па костачках” разьбіралі працэсы ня толькі фізычнай (асабліва ў прамысловасьці), але і псыхічнай, разумовай працы. I тут мне адкрыўся цэлы, нязнаны дагэтуль, сьвет законаў арганізацыі працы. Аж сам сабе я дзівіўся, як аказваецца ўсё проста і адначасна як важна!..
    Пачаў я па-новаму глядзець на сваю прафесію і працу, на плянаванне і распрацоўку ўзятай тэмы. Перачыркнуў амаль усю папярэднюю работу і ўсё пачаў пісаць нанава. Перадумваючы і параўноўваючы сваю канцэпцыю, а таксама асобныя разьдзелы сваёй тэмы, цяпер я зразумеў, насколькі быў наіўны і (шчыра сабе ў гэтым прызнаўся), малаграматны...
    Творчыя замыслы і рэальная магчымасьць аналітычна іх аформіць, зрабіць пераканаўчыя (і непамыльныя!) вывады цяпер непараўнальна пашырыліся. Я павесялеў. Прадаўжаў упарта працаваць і, каб не псаваць з гаспадыняй, стаў вечарамі працаваць у сваёй установе. Там дазвалялася быць да поўначы. Раз пры гэтай “начной” рабоце застаў мяне дырэктар.
    Працуеце? спытаў з зацікаўленнем у вачах. Падыйшоў, глянуў на разложаныя лісты і дабавіў: “Правільна. Бяз добрай працы ня бывае добрага выніку”.