• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    Нажаль, у рашучы момант ім не хапіла энэргіі і еднасьці для аканчальнай перамогі народнага адраджэння. Моцная падтрымка з боку імперскіх сілаў для пятай калоны і яе разбуральнай дзейнасьці на Беларусі (так, як у Латвіі, Казахстане, Малдове і т. п...) дапамагла ворагам беларушчыны перашкодзіць нам у аканчальнай перамозе і ўмацаванні нацыянальнай незалежнасьці. Тактыка подкупу, тэрору, абнаглелага ашуканства заблытала здаровыя імкненні народнай думкі. Сто разоў ашуканыя калгасьнікі далі сябе ашукаць і на гэты раз, выбіраючы на кіраўнічыя дзяржаўныя пасады людзей пераважна ілжывых, недастойных, падкупленых, альбо таксама ашуканых.
    I вось Рэспубліка Беларусь ізноў апынулася перад пагрозаю разьбітага карыта. Кіраўнік дзяржавы сам супольна з прэзыдентам суседняй краіны выкінуў гранічны слуп, які аддзяляў нашу землю ад зямлі двухвяковага акупанта... Унікальны ў гісторыі планеты факт: народ сам, дабравольна просіцца ў чужацкае ярмо!.. Чужая мова падымаецца на узровень нацыянальнай! Родная зьнішчаецца!!! Новае рабства?..
    Блізкія і далёкія народы сьмяюцца з беларусаў: глядзіце, як адурэлы народ лезе ў чужы хамут!.. Весела некаторым суседзям нагля-
    даць за гэтым пасьмешышчам... А нам?.. А нам, сьвядомым нацыянальна беларусам? Як нам пазіраць на глумленне народнай культуры, гісторыі, нацыянальных каштоўнасьцяў?.. Што нам сказаць латышам, палякам, немцам, французам?.. Што народ быў п’яны, як аддаваў дзяржаўную ўладу чужынцам, якія нават гаварыць на нашай мове ня ўмеюць і ненавідзяць гэтую мову? Ненавідзяць усё беларускае, а беларусы самі пасадзілі іх на сваіо шыю... Каб далей верна служыць “пану” (так, як дзяды пры паншчьше) і дзякаваць прыблудам за тое, што яны глумяцца над намі... Лезьці пад іх крывавыя сьцягі, слухаць пакорна іх ілжывую брахню і выконваць супрацьзаконныя загады...
    Каб правідлова і болыш ясна уявіць сабе прычыны гэтага нечуванага ў гісторыі здарэння, цярпліваму чытачу прапануем запазнацца з жыццём і падзеямі беларускага інтэлігента, таго, які стараўся сумленна служыць сваёй нацыі, здабываць веды і практыку, каб быць максімальна карысным свайму глумленаму народу, каб дабіцца пасьвятлення засьмечаных акупантамі галоваў нашых сялян і ўсіх працоўных мас. Каб у будучыні гэтыя людзі змаглі дабіцца вольнага жыцця ў сваім вольным і незалежным краі.
    Быў гэта нялёгкі і пакутны шлях. Аднак ён быў дастойна пройдзены. Той, хто па ім ішоў, не спляміў свайго сумлення і ня кінуў цёмнай плямы на сваю Бацькаўшчыну. Усё сваё бурлівае і доўгае жыццё ён змагаўся за праўду і справядлівасьць, за волю ўсіх людзей, сваіх і чужых. Працавітасьцю і шчырасьцю, сумленнасьцю і ахвярнасьцю здабываў ён сымпатыю і падтрымку ня толькі беларусаў, але і палякаў, расейцаў, летувісаў, латышоў, эстонцаў і мадзяраў, жыдоў і немцаў, канадцаў і людзей іншых нацыянальнасьцяў. Можа па той прычыне, што глядзеў не на ярлыкі (нацыянальныя, партыйныя і інш.) ці на чыны чалавека, а на яго канкрэтную гаспадарку, што пры руплівым даглядзе пашыралася, ачышчанае ад карчоў і камення поле засявалася, парадкаваліся узлескі і г. д...
    Падрасталі сыны, дочкі. Трэба было думаць, як далей жыць. Пакінуўшы сынам па аднаму гектару (дзесяціне) зямлі гэта азначала б асудзіць іх на вечную нэндзу, змусіць ісьці ў парабкі... Гэтага бацькам не хацелася.
    Трэба старэйшага аддаць у школу, парадзіўся бацька з Ганнай. -
    Варонча. 1930 г.
    Пакуль мы маладыя і дужыя пракормім меншых. А там, Бог дасьць, падрастуць... Будзе каму і на гаспадарцы рабіць. Можа, прыкупім зямлі...
    Так і вырашылі. Сам Сьцяпан скончыў калісь тры класы школы. Навучыў грамаце сына і адвёз у Гарадзішча (каля дзесяці вёрст ад Сьвіцязі). Ня вельмі зручна было, далекавата. Трэба ж было харчы падвозіць, а часам і хлопца падвязьці, ісьці пехатою з клумкам далёка... Але ж ёсьць свая кабылка, сам змайстраваў воз і сані (пазьней, як пасвабаднела з часам, узяўся за брычкі і вазкі). Ёсьць на чым падвозіць. Гэтае рашэнне бацькоў і вызначыла далейшы лёс іх “першака”.
    Ну, а Маня? Яна дзяўчына, выйдзе замуж, зямлі ёй ня трэба. Для рэшты дзяцей Бог-бацька! Няхай, пакуль што, растуць. A там будзе відней, што і як... Так і пакаціліся дні за днямі, гады за гадамі.. Былі і цяжкасьці, няўдачы і беды, аднак праца і цярплівасьць перамагалі нядолю. Падрос Казьмер, за ім Віцё, бацьку стала лягчэй тры пары рук то не адна пара. А Маня дапамагала Ганне. Засадзілі садок, завялі пчолы. Адымаючы, як гаворыцца, ад роту, эканомілі кожную капейку.
    Хутар ня толькі стаў даваць болып прыбытку, але і прыгажэў. Алесь з Кадзем (Аркадзям) памаглі бацьку абгарадзіць сад. На ўзгорку ўмацавалі высокую і на самым версе прымацавалі зроблены сваімі рукамі самалёцік. Ён і прыладжаны на ім прапелер паказвалі беспамылкова напрамак ветру.
    Загарадзілі нацягнутым дротам кусок поля і сенажаці ад зямель Баярынаў, зьніклі непаразуменні па прычыне учыненай “шкоды” скацінай суседа. Насыпалі грэблю папярок рэчачкі, што цякла ў лагчыне ніжэй хаты, паставілі застаўкі і атрымаўся прыгожы ставок. Побач збудавалі невялічкую лазьню, якую ушчыльнілі і прымайстравалі палок для “парной”. Сюды прыходзіла папарыцца і памыцца нямала нашых суседзяў.
    Каля хаты адгарадзілі градкі і засадзілі вяргінямі, касачамі, гвазьдзікамі ды іншымі кветкамі. У канцы хаты і побач дарожкі зацьвілі бэз і язьвень, густы пах якога прыцягваў вясною рой пчолак. Падправілі дарогі, пад’езды да хаты і гаспадарчых будынкаў.
    Палепшаныя ўкосы травы, салодкага лубіну, канюшыны, сарадэдзі забясьпечвалі кармамі скаціну на круглы год. Гаспадыня атрымлівала болып прадуктаў і лепш магла карміць нас. Каб хапіла сілы карчаваць і ачышчаць ад камення поле, зносілі і зносілі каменне на надворак, каля хлява. I там, як кажуць, на вачах расла ў рост чалавека крушня. Нямала такіх кучаў было наложана і на полі, на межах, адкуль яны пазьней былі звезены на пабудову склепу.
    Для выварочвання акапаных наўкруга карчоў бацька нарыхтаваў “вагу”, тоўстую, выгладжаную жардзіну, якой канец закладаўся пад корань карча. Пры тым канцы падкладвалася палена (або камень) і мы ўдваіх ці ўтраіх навісалі на высока падняўшымся другім канцы гэтай вагі, паволі выважвалі корч ад сырой зямлі. Работа была цяжкая, але добры гаспадар ня церпіць карчоў і камянёў у полі, бо яны замінаюць пры апрацоўцы глебы і марнуюць кусок патрэбнай зямлі.
    Вельмі шмат сіл мы ўлажылі ў гэтую ачыстку зямлі, але пасьля яна аддзякавала нам нядрэннымі ўраджаямі. Нават грэчка і гарох, лён расьлі ня горш, чым у іншых хутарах, на добрай зямлі.
    Рост і росквіт гаспадаркі прыпыніла вайна 1914-га году. Тады здарылася нечаканае, чаго я сам ня памятаю (меў толькі два годы) і ведаю з апавяданняў мамы і старэйшых братоў.
    БЕЖАНСТВА
    Вайна заўсёды выклікае разгубленасьць і страх. I гэта зразумела, яна нясе сьмерць, пажары, грабежніцтва і зьдзек над безбаронным чалавекам. Хаос, анархію, неразьбярыху і няўхільныя страты ўдвайне павялічваюць неразумныя загады, або “указы” начальства, якія ідуць зьверху.
    3 пачаткам вайны царскі ўрад загадаў паўсюдна правясьці належную агітацыю па неабходнасьці бежанства. Гэта азначала: запрагай каня, кладзі на воз сваю маемасьць (колькі конь можа пацягнуць), a калі няма каня, то напіхай у мяшкі, торбы і, закінуўшы іх за плечы, уцякай на усход! Бо...
    I тут расьпісваліся страшныя карціны. Ва ўсе воласьці былі разасланыя вялікія плакаты (афішы), на якіх намаляваны былі яркімі фарбамі нямецкія страшыдлы-салдаты, якія калолі штыкамі мужыкоў, распорвалі жываты жанчынам, адразалі голавы дзецям... Кроў сьвістала фантанамі, лілася рэкамі...
    Да гэтага дабаўляліся лозунгі: “Уцякай ад нямецкага зьвера! Пад абарону рускага салдата і расейскай арміі!” Або нешта падобнага зьместу. Людзей агартала паніка. Жудасны страх адымаў розум і многія, кінуўшы хаты, маемасьць, а часам і жывёлу запруджвалі дарогі, ідучы і едучы невядома куды.
    Так здарылася і з мондзінскімі сялянамі. Выехалі Каратаі, Рачкі (цётка Даменя з сям’ёю), аставаліся яшчэ Машчонскія і мы. Сьцяпан кідаўся з кутка ў куток. Начэй ня спаў. Зірнуў на застаўленыя калком дзьверы і забітыя дошкамі вокны пакінутых хатаў, на амярцьвелыя надворкі бежанцаў і сэрца сьціскалася. Як жа пакінуць сваю хату, хлеў і гумно, нажытыя крывавым мазалём? Сталы і столкі, кадушкі, цабэркі, вазы і сані, дзе кожная дошчачка выгаблявана ўласнымі рукамі ды супольнай штодзённаю працай з ахвярнаю Ганнай?..
    Але ж прыдуць дзікія зьвяры-немцы і спаляць будынкі, усё сажрэ агонь... А Ганну (яшчэ ж маладая!) абясчэсьцяць, будуць глуміцца над ёю, рэзаць, мардаваць дзяцей... He!!! Ён не дапусьціць да гэтага! Трэба зараз жа зьбірацца ды выязджаць-куды вочы глядзяць!.. Што будзе — то будзе. Вунь ужо колькі павыязджала...
    Зьбірайся, Ганна! выйшаў да гаспадыні, што даіла карову.
    Дык я ж яшчэ ня ўсьпела кароўкі падаіць... разгублена ўстала пабялеўшая Ганна.
    Прападзі яно ўсё пропадам! узарваўся Сьцяпан. Няўжо ж будзем чакаць свае гібелі?.. Парэжуць жа, паб’юць нас і дзяцей. Цар жа нас не абманвае?..
    А Божа ж мой!.. Што ж рабіць, што забіраць?.. Усё ж патрэбна...
    Кладзі на воз, што найпатрэбнейшае... Абутак, адзетак, пасьцель, міскі, ложкі...
    А іконы ж трэба зьняць... Можа, Бог зьлітуецца... Трэба ж будзе маліцца...
    Бяры што хочаш! крыкнуў Сьцяпан. Ды апранай дзяцей! Вывяў кабылку, якая стрыгла вушамі, чуючы нэрвовы настрой гаспадароў. Гаспадар запрагаў яе, а сэрца калацілася, як авечы хвост. Дрыжалі рукі, ніяк ня мог засупоніць... Нарэшце кінуў лейцы на калок плоту. Стаў увязваць награмаджанае дабро, пакідаючы месца для меншых. Прыдзецца ж іх на возе вязьці, далёка ня зойдуць... Тымчасам маці яшчэ вымчала дзежачку. У якой аладкі расчыняла і зэдлік, што сядзела бульбу перабіраючы ці скрабучы. Прычапіў неяк Сьцяпан і іх, нязграбна тырчэўшых паверх пераладаванага воза.
    Ну, з Богам! загадаў Сьцяпан, тузануўшы лейцы і зірнуўшы апошні раз насвой пакідаемы хутар. Эх!.. пчолкі засталіся!.. Што з імі будзе?..
    Ня усьпеў воз выкаціцца з панадворка, як адчапіўся зэдлік, а за ім кадушачка і грымнуліся на землю. Дзежачка з грукатам пакацілася з горкі пад рэчку.
    Згарыць няхай гэтае бежанства! крыкнула Ганна. Хочаш ехаць, дык едзь сабе, а я з дзецьмі астануся. He зьядуць, можа... Таксама ж людзі...