• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    У нейкім куточку душы цяплілася надзея, што можа Алесь прыедзе ды падкажа што і як рабіць. Ён жа дзесь там жыве ў гэтай цьмянай Расіі, дзе сёння іначай жывуць, чым даўней...
    Я ня страчаў надзеі на лепшае. Збылася мара нашая Заходняя Беларусь злучылася з Усходняй. Амаль падвоілася Рэспубліка і прышла рабоча-сялянская ўлада... Праўда, я спазьніўся на народны зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, прыбыў тады, калі справа ўжо была вырашана. Але гэта не бяда. Адчыняецца сьветлая старонка нашай новайгісторыі...
    Адпачыўшы пару тыдняў дома, я паехаў у Наваградак там ужо была адчынена пасьля пяцігадовага перапынку Наваградзкая Беларуская Гімназія. Кіраваў ею наш даўнейшы вучань Барыс Кіта.
    Ён адразу запрасіў мяне выкладаць беларускую мову і літаратуру. Раённыя ўлады ахвотна зацьвярдзілі маю кандыдатуру. Загадчыцай была там энэргічная, актыўная Гуртаўцова з Менску, а яе намесьніцай Леакадзія Касьцюшка, дзесь з пад Оршы родам. Першая гаварыла толькі па-расейску, а Леакадзія (з якой мы хутка пасябравалі на доўгія гады) карысталася выдатнай беларускай літаратурнай мовай. Настаўнікамі былі ў нашай школе др. Орса Аляксандар, др. Скурат, др. Станіслаў Станкевіч, Наталля Орса, Лявон Барысаглебскі, Эмма Залкінд (з Вільні), Зіна Кур’ян, яшчэ трое педагогаў з Вільні і Міхась Чатырка.
    Яшчэ будучы дома і часта заходзячы ў суседнюю з Мондзінам Валеўку, я там на пошце сустрэў прыгожую і вельмі сымпатычную дзяўчыну. Даведаўся, што яна была дачкой лясьніка з Бердаўкі, закончыла польскую школу, але ня выраклася свае мовы і звычаяў, не адарвалася ад роднага народу. Называлася яна Антаніна Качынская і працавала загадчыцай паштовага аддзелу ў Валеўцы.
    Сустракаючыся, кожны раз я да яе ўважна прыглядаўся і што раз больш яна мне падабалася. Сінія-сінія вочы, залацістыя кучаравыя валасы, невялічкі носік і даволі поўныя губы з асьляпляюча-беленькімі зубамі ўдала гарманізавалі з выдатна стройнай фігурай. 3 нашых шматразовых гутарак я зразумеў, што яе сям’я і яе традыцыйны уклад ня розьніцца ад нашага, мондзінскага. Прастата і шчырасьць Антошкі (так стаў я называць яе, перайшоўшы на “ты”, а яна мяне “Алёшай”), яе адкрытая, наскрозь празрыстая душа усё” заваёўвалі маю сымпатыю. Пасколькі мы ўзаемна сабе падабаліся і яна падабалася маім бацькам, у мяне расло пачуццё і дасьпявала думка з гэтай пышна расьцьвіўшаю кветкай нашай зямлі ажаніцца.
    Але час ня спрыяў маім прыхаваным жаданням. I калі толькі дырэктар Кіт прыняў мяне ў свой дастойны калектыў, зьявілася рэальная надзея на сталае пражыванне ў нашай ста-ражытнай сталіцы Наваградку. Аставалася яшчэ адна сур’ёзная праблема: дом. Трэба было будаваць хату, альбо купіць гатовы домік, а гэта было няцяжка, бо нямала асаднікаў і іншых палякаў уцякала цераз Летуву у Польшчу. Яны амаль за бясцэнак пазбываліся свае маемасьці і ў тым ліку і будынкаў. Крыху запазычыўся б, дапамаглі б бацькі, і як небудзь зьвілі б з любай Антошкай сваё сямейнае гняздо.
    Аднак сталася нечаканае. Але аб гэтым крыху пазьней. А тымчасам школьная праца паглынула мяне бяз рэшты. Гуртаўцова (школьная начальніца акругі) запрапанавала мне перайсьці ў рускую дзесяцігодку. Гэтая школа, па яе славах, будзе “абразцовай”, і для мяне адкрыюцца шырэйшыя перспэктывы на будучыню. Зрэшта там ужо працавалі некалькі маіх сяброў, і дырэктарам быў украінец Бардадым, які раней у Валяўцы пазнаёміўся з Антанінаю Качынскай, да якой таксама адносіўся як бацька.
    Пасьля настойлівых угавораў Гуртаўцовай, я згадзіўся на яе прапанову, але пад варункам, што буду працаваць адначасна ў сваёй беларускай школе. Атрымалася фантастычная нагрузка: да абеду-лекцыі ў адной школе; па абедзе у другой, а вечарам у вячэрняй школе... Разам больш за 50 гадзін у тыдзень!
    Але я быў малады, здароўе не падводзіла, гарэў энтузіязмам сеяць добрае роднае слова для будучага пакалення, тры чвэрці якога былі беларускімі дзеткамі. Работа выконвалася добра. Прыехаўшая з Баранавіч (туды перавялі цэнтр вобласьці) рэвізорінспектар, праслухаўшы мае лекцыі і спраўдзіўшы веды вучняў, сказала:
    У мяне няма заўвагаў. Шчыра кажучы, здіўляюся, як вы дабіліся такіх бліскучых посьпехаў?..
    Такія ж вынікі былі пры візытах дырэктароў і завучаў. Задаволеныя з пахвалаў вучні ўдвайне стараліся, і поспехі павялічваліся.
    3 вучнямі і вучаніцамі старэйшых класаў мы стварылі музычна-харавы ансамбль. Развучыўшы шэраг народных песень (я быў за дырыжора і хормайстра), мы выступалі некалькі разоў па радыё (баранавіцкаё). Там я запазнаўся з вядомым ужо тады ЦІТОВІЧАМ.
    I адначасна я знайходзіў хвіліны заняцца літаратурна-журналісцкімі спробамі і супрацоўнічаў з наваградзкай раённай газэткай (калі ня мыляюся, рэдактара звалі Малінкін). Можа па гэтай прычыне, альбо проста як актыўнага педагога, мяне ўключылі ў склад дэлегацыі Заходняй Беларусі ў Менск.
    У складзе дэлегацыі былі Максім Танк і яшчэ некалькі літаратараў з заходніх раёнаў, наваградзкая дэпутатка Скобля, педагогі і
    іншыя прадстаўнікі Заходняй Беларусі, усяго каля сотні асобаў. Мы ехалі на трэцюю сесію Вярхоўнага Савета БССР, на якой парламент прымаў рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да Ўсходняй.
    Разьмясьцілі нас у найлепшым тады гатэлі “Беларусь”, што і сёння пад іншай назвай стаіць недалёка стадыёна “Дынама”. Памятаю, што мне далі асобны пакой са ўсімі выгодамі, нават адэкалон стаяў на століку.
    Прыстасавана гэтую ўрачыстасьць на дні кастрычніцкіх сьвят. Мы пабылі на сьвяточнай дэманстрацыі, на якой пабачылі ўсіх прадстаўнікоў Ураду і іншых уладаў. Дэфіляда вайскоўцаў, грамадзкіх арганізацый і прафсаюзных была густа аздоблена чырвонымі сьцягамі. A нацыянальнага беларускага сьцяга ні сьледу!.. Тады камуністычныя ўлады баяліся беларускага сьцягу як чорт ладана! Бо бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” калолі ім вочы, былі жывым доказам іх фальшу, ашуканства народу (ня толькі нашага). Непрызнаванне балынавіцкага сьцягу было дастатковай падставай для вечнай катаргі, або расстрэлу...
    Зьдзіўляла нас і ўбогасьць машыруючых мас, іх бедная (нават святочная) вопратка. I як бы вычуваючы гэта, усім нам дэлегатам было выплачана па паўтары тысячы рублёў на “кішэнныя расходы”... I калі я адмаўляўся ад гэтых грошай, паясьняючы, што я іх не зарабляў, наш “апякун” (не памятаю прозьвішча гэтага даволі культурнага жыдка) быў моцна зьдзіўлены і сказаў, што абавязкова трэба ўзяць грошы, яны для кожнага з нас выплачваюцца, і ён ня можа іх назад вярнуць... Зразумеўшы, што мая адмова пагражае скандалам і далёка ідучымі вывадамі, я ўрэшце расьпісаўся ў падсунутай ведамасьці і прыняў даволі вялікую на той час суму (месячная зарплата прыбіральшчыцы гасьцініцы была ў пяць разоў меншая).
    На ўрадавым прыёме сабралася амаль уся тагачасная інтэлігенцыя Менска: Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Ніна Тарас і дзесяткі іншых літаратараў; артысты тэатра і опэры з Ларысаю Александроўскай на чале, амаль увесь Урад ў камплеце і г. д...
    Насупраць мяне быў Міхась Лынькоў, зправа Зьмітрок Бядуля, зьлеваАстрэйка і інш... Усяго бадай каля паўтысячы асобаў. Са многімі тады я запазнаўся і пасябраваў. Запамяталася рос-
    лая, стройная Ларыса Александроўская папулярная оперная сыіявачка. Адукаваная і абаяльная, яна вельмі добра танцавала... Спадабаўся мне і Зьмітрок Бядуля. Ён цудоўна валодаў літаратурнай мовай, гаварыў эмацыянальна, з іскрыстым гумарам (недарма любіў, як і я, чытаць Шалом-Алейхема), добра ведаў беларускі фальклёр і быт народу.
    Зачароўваў сваёй ажыўленай, сакавітай гутаркай Міхась Лынькоў каля яго заўсёды зьбіралася грамада маладых літаратараў. Але, зразумела, найбольш папулярнымі былі Янка Купала і Якуб Колас. Іх акружала цесная група літаратараў. На мае пытанні Купала палажыў мне руку на плячо і прадэклямаваў:
    “Табе, Беларусь, мае мысьлі і думы,
    Табе мае шчырыя сэрца парывы... ”
    Прайшло пасьля тых сустрэч нямала гадоў, але мне яшчэ гучаць гэтыя натхнёныя словы, якія былі перакручаны фальсыфікатарамі ў школьных падручніках...
    Пасколькі ў “Шляху Моладзі” і “Калоссі” ўжо друкаваліся мае апавяданні і нарысы, літаратурны крытык Кучар, гаворачы пра дасягненні Заходняй Беларусі, падкрэсьліў і мае творчыя дасягненні, што мяне заахвоціла ў далейшым да цясьнейшага супрацоўніцтва з газэтамі і журналамі.
    Як вядома, на пленарным паседжанні Вярхоўнага Савета БССР з нашым удзелам была зацьверджана пастанова аб далучэнні Беласточчыны, Віленшчыны, Наваградчыны і Брэсчыны (Берасьцейшчыны) да Усходняй Беларусі. Адбылося гэта аднагалосна, пры бурным уздыме і вяселлі перапоўненай залі. Тады мы верылі ў шматгадовую прапаганду аб “процветанйн” працоўных мас на Беларусі і ва ўсім Савецкім саюзе, аб свабодзе і нацыянальных дасягненнях і г.д...
    Для большай упэўненасьці нам (акрамя грошай) паказалі прыгародні калгас імя “НКВД”. Там сапраўды былі добрыя хаты і хлявы, у хатах было чыста і заможна, нават швейныя машыны і патэфоны пападаліся... А у хлявушках добра дагледжаныя падсьвінкі і каровы (мы яшчэ ня зналі пра савецкія маскіроўкі).
    Акрамя таго, нас павялі ў спецыяльна для нас адчынены ў сьвята універмаг, дзе мы маглі купіць усё, чаго душа жадае. Але...
    Калі я спытаў праважатага (паасобку нас нікуды ня пускалі), што гэта за зялёныя стрэхі ўдалечыні ўпіраюцца ў землю, ён паясьніў, што гэта няжылыя будынкі, пакінутыя на знос... Іх ня ўсьпелі яшчэ разабраць. не ханіла часу, бо ўсюды йдзе новае будаўніцтва. Тады я задаволіўся такім тлумачэннем.
    Але... Хоць я ў тым часе не ўжываў пасьля брыцця адэкалону, заўважыў, што ўжо палавіна толькі асталася ў бутэлечцы,,. А прыбіральшчыца, калі я спытаўся, сколькі ёй плацяць у месяц за работу, ўздыхнуўшы сказала:
    Трыста рублёў... (гэта на старыя грошы!)
    I вы можаце пражыць за гэтыя грошы ў горадзе?.. Хіба сям’і няма?... Яна заплакала і, азірнуўшыся, сказала:
    А куды падзенешся?.. Ёсьць і сям’я, і малыя дзеці... Дзякуй Богу, што хоць такі заробак ёсьць. А то ў калгасах зусім з голаду пухнуць...
    Мне мільгнуў у вачах калгас НКВД і я зразумеў, што гэта паказны... Што нас ашукваюць... I пазьней даведаўся, што ўсе гэтыя фіранкі і патэфоны ды машыны назаўтра пасьля нашага “візыту” былі ў людзей забраныя...
    А калі я неяк адарваўся ад пільнай апекі і забег у краму глянуць што там ёсьць, ды папрасіў паўкілаграма шынкі, то мяне прадаўшчыца перапытала: