Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Беласток Гарадок Хведар Тльяшэвіч
Прыехаўшы ў Беласток, я адразу даведаўся, дзе знаходзіцца Дом Пісьменніка, і накіраваўся туды. Аднак там не сустрэў нікога знаёмага, пасядзеў у прыёмным пакоі, пагаварыў з сакратаром, паслухаў гутарку нейкіх незнаёмых літаратараў, ці наведвальнікаў, якія чамусьці гаварылі не па беларуску, а па польску, альбо па жыдоўску, і хутка даведаўся, што ў Саюз наехала шмат літаратараў з Варшавы. Амаль усе жыды ўцякалі адтуль, бо ў такім неспакойным часе баяліся, каб зноў не напаў Гітлер, якога дзяржава з году ў год узмацнялася і які абвясьціў сапраўдную вайну супроць жыдоў.
Здаецца, на сераду (назаўтра) была заплянавана сустрэча пісьменнікаў і я пунктуальна зьявіўся, жадаючы спаткацца з кім небудзь са сваіх знаёмых.
У памешканні ўжо было нямала людзей, аднак нікога знаёмага я тут ня ўбачыў Праўды, сустрэў крыху знаёмую раней Бранеўскую. Пагаварылі з ёю пра Польшчу. Яна паінфармавала, што Варшава пакрысе адбудоўваецца, шмат дзе сьляды вайны ўжо зацёрты, аднак цяжкім гнётам лягла нямецкая акупацыя.
Як вядома, з карэннай Польшчы створана Генеральнае Губернатарства. Пазнаншчына і Шлёнск далучаны да Нямеччыны, а Заходняя Украіна і Беларусь далучаны да СССР... Адным словам, жывецца людзям цяжка. Хоць трывае мір, але многія ў трываласьць гэтага міру ня вераць, чакаюць вайны.
Польскі ўрад, як вядома, ўцёк праз Румынію ў Англію і адтуль спрабуе кіраваць падпольнымі арганізацыямі Польшчы. Жыды, якія ня ўсьпелі ўцячы, пазганяны ў “гэта “ (адгароджаныя ад іншых кварталы). Пры малейшым парушэнні нямецкіх загадаў расстрэльваюць, альбо арыштоўваюць ня толькі жыдоў, але і палякаў.
Большасьць жыдоўскай інтэлігенцыі, асабліва літаратараў ды іншых вольных прафесій, пераехалі сюды. Бранеўская як тут раней працавала, так і засталася. Пачаўся вечар. Выбралі прэзыдыум, у які вайш-
ла і Бранеўская, пачаўся даклад... на польскай мове, пра жыдоўскіх пісьменнікаў. Я са зьдзіўленнем прыслухоўваўся да слоў прэлегента і наступіўшую дыскусію, якая часта перайходзіла з польскай на жыдоўскую мову і мне ніях не мясьцілася ў галаве, што гэта Беласток, беларускі горад, і што я знайходжуся ў Саюзе Беларускіх Пісьменнікаў... Чужая атмасфера, чужыя, нічым ня зьвязаныя з Беларусею людзі наводзілі смутак, разчараванне, выклікалі цяжкія думы.
Якая ж тут можа быць творчасьць? Дзе ж той свойскі, цёплы і родны клімат, настрой, які хоць у пэўнай меры існаваў у Менску?.. Майму сэрцу і галаве было не да паэмаў і апавяданняў, не да раманаў і повесьцяў... Хіба астаецца тварыць нейкую гомераўскую эпічную раман-баладу... Але каму яна сёння патрэбная?
Бранеўская мне парадзіла, каб мець свой кусок хлеба, уладкавацца пры Беластоцкім Тэатры. Там патрабуюць добрых перакладчыкаў актуальных пьес на... рускую мову Я, праўда, схадзіў туды, пагаварыў з прыветнай, сымпатычнай дырэктрысай. Аднак варункі мне не адпавядалі. 1 наогул адпала ахвота ад усякай літаратурнай творчасьці. Я выразна вычуў, што сёнешняя сытуацыя вымагае (патрабуе) падхалімажу, праслаўлення тагачаснай улады і яе дыктатараў. А быць падхалімам, ашукваць у сваіх творах даверлівых людзей было праціўна і неўспрымальна. Прышлося крута зьмяніць пошукі працы. Вяртацца да любімай працы ў школе, ехаць назад у Баранавічы ці Наваградчыну я лічыў немагчымым. Хоць бы з амбіцыі.
Зьявілася думка пайсьці на работу ў прамысловасьць. Школьны сябра, выпадкова сустрэты, сказаў, што ён працуе электрыкам у Гарадку і чуецца там добра. Жонка гэтага чалавека была маёй блізкай сябрыняй яшчэ са школьнага часу. I я рашыў пагаварыць у Трэсьце аб магчымых варунках працы.
Чакаючы на прыём у дырэктара, я зьвярнуў увагу на чалавека ў ваеннай вопратцы, які таксама побач сядзеў у пачакальні. Паклікалі яго нарэшце у той жа пакой, у каторы прышлося ісьці і мне. Пазьней аказалася, што ён накіраваны у той жа Гарадок, у які давялося ехаць мне.
Прышла мая чарга, і мяне ўпусьцілі ў даволі раскошны кабінэт. Дырэктар ветліва падняўся і, прывітаўшыся, паказаў месца прысесьці.
Мяне ўжо не зьдзіўляла, што ўсе дырэктары прысланы з Усходу, што яны ўсе расейцы і што гавораць выключна па расейску.
Паглядзеўшы на мае паперы (магістра Эканамічна-Палітычных навук), дырэктар адразу запрапанаваў працу ў Тэкстыльным Камбінаце каля чыгуначнай станцыі Валілы. Мястэчка называлася Гарадок, у ЗО-ці кіламетрах ад Беластока. Мне даручалася кіраўніцтва двух аддзелаў: Статыстыкі і Калькуляцыі. Аплата 400 рублёў плюс прэміі за выкананне пляну. Доўга ня думаючы, я згадзіўся. Зарабатак быў для мяне меншы, чым у школе, але я ніколі не ставіў грошай на першым мейсцы. Трымаўся прынцыпу, што ‘Трошы і багацце рэч нажыўная ”, галоўнае ў жыцці гэта людзі і праца.
Калі будзе ў чым якаясь праблема зьвяртайцеся да нас. Мы вас падтрымаем.
Я падзякаваў і хутка накіраваўся на вакзал. Ехаць трэба было каля 30 км, а далей пяшком паўгадзіны. Крыху зьдзіўлены, я на станцыі спаткаў таго самага ваеннага, з якім мы чакалі прыёму. Гэта быў прысланы сюды “оперуполномоченный” працаўнік, аб функцыях якога нічагутка ня ведаў. Мы пазнаёміліся і, можна сказаць, даволі моцна пасябравалі. На маю адкрытасьць ён адказаў узаемным даверам. Мы шмат у чым згаджаліся, але здараліся і разыходжанні, выплываючыя ў большасьці з іншага выхавання.
Ніна Пронька (школьная сябрыня) сустрэла мяне ў Гарадку са шчырай радасьцю. Яе муж Уладзімер таксама быў рад: мы добра зналіся са школы і мелі аднолькавыя погляды, нават замілаванні. Кватэра для мяне хутка нашлася пры сям’і бухгалтара Камбіната Вашкевіча. Гэта была сям’я з Усходняй Беларусі, але неспадзявана высокай культуры і незаганнага выхавання, што мне ўпершыню давялося сустрэць у людзей з савецкага краю. Трэба дабавіць, што была ў іх цудоўная дачка! Вельмі прыгожая і стройная, рэдкай зграбнасьці фігура, а галоўнае павабнасьць, нейкі асаблівы дзявочы чар, рэдкая абаяльнасьць. I напэўна, каб я ня меў нявесты, у нас бы злажыліся больш чым цёплыя ўзаемаадносіны. Гэтая сям’я прыняла мяне як роднага.
Камбінат працаваў даволі спраўна. Амаль уся тэкстыльная прадукцыя высылалася дзесь на Усход. Гэта мяне мала цікавіла. Насельніцтва мястэчка было беларускае з малым працэнтам жыдоў і
палякаў. Наогул жылі згодна, ніякіх рэлігійных ці нацыянальных канфліктаў або праблемаў ня было.
У камбінаце панавалі сяброўскія адносіны, дзейнічаў добры мастацкі калектыў. Я вельмі любіў канцэрты харавога і танцавальнага выканання.
Праца ішла нармальна, я на працягу квартала адрабіў болын чым поўгадовыя залегласьці (нават што зроблена, то было так спартачана, што давялося рабіць занава).
Я даведаўся па талефону, што прыехаў да хаты з Расіі мой старэйшы брат Алесь, і паведаміў, што не магу прыехаць (квартальная справаздача), тым ня менш, я быў радасна зьдзіўлены яго прыездам. Яны Алесь і другі брат Віця ішлі са станцыі, і я пасьпяшаўся насустрач. Вядома: ня бачыліся каля 40-ка гадоў!..
Убачыў іх здалёк і, падходзячы, усьміхнуўся: Алесь быў падвыпіўшы (з радасьці ад сустрэчы), крыху хістаўся, апіраючыся на кіёчак і трымаючыся пад руку з братам. Мы горача абняліся, вочы затуманілі сьлёзы. Памаленьку, хоць дарога была роўная, накіраваліся ў маю кватэру. I тут я са зьдзіўленнем спасьцярог, што Алесь быў зусім цьвярозы... I мімаходам даведаўся, што ён цяпер зусім ня п’е ніякага алькаголю, нават піва.
На кватэры, упэўніўшыся, што ў хаце нікога няма, брат расказаў мне сваю трагічную і страшную гісторыю апошняга часу. Вось як усё адбывалася.
Быў 1938 год. У тым часе Алесь, працаваўшы ў адвакатуры, быў пераведзены ў пракуратуру. Пасьля раненняў у часе вайны, уключна з грамадзянскай, ён залечваў раны і працаваў на поўдні, дзе быў цёплы клімат і дастаткова фруктаў, падмацоўваўшых здароўе. У Растове на Дану пасябраваў з Шолахавым, разам езьдзілі на паляванне, шмат аб чым гаварылі. Працавалася нядрэнна. Хоць цягнула назад у адвакатуру, дзе праца па сваім характару была яму больш па душы.
I вось адной ночы да яго загрукалі ў дзьверы. Устаўшы з пасьцелі, спытаў каго ліха носіць у такую пару? Што здарылася?.. Сказалі, што ў пільнай справе прыехалі па яго з пракуратуры.
Чаму ж не пачакалі да раніцы? Што здарылася? спытаў, гледзячы на чэкістаў, з якіх аднаго добра знаў.
Там на мейсцы ўсё выясьніцца...
Крыху паспрачаўшыся, Алесь апрануўся і паехаў з “пасланцамі” ў пракуратуру. Яго завялі ў іншы кабінет (ня туды дзе ён працаваў) і сказалі пачакаць. Дзьверы замкнулі на ключ... Нейкая мутная трывога ахапіла яго, калі пераканаўся, што ня толькі дзьверы зачынены на ключ, але і на вокнах краты.
Да раніцы аставалася некалькі гадзін, аднак, на яго стук і крыкі ніхто не з’яўляўся. I ўсё ж такі Алесь лічыў, што гэта нейкае дзікае непаразуменне. Нажаль, справа выглядала зусім іначай. Яго больш трох сутак ніхто не наведваў (акрамя раздатчыка баланды і хлеба).
На чацьвёрты ці на пяты дзень яго павялі да сьледчага. Той сядзеў за сталом і нават не падняўся пры уваходзе вышэйшага рангам службоўца. Ня ўсьпеў Алесь прысесьці на паказанай табурэтцы, як чэкіст падсунуў яму паперку і коратка гыркнуў:
Падпішы...
Алесь узяў у рукі гэтую паперу і стаў чытаць. Вось што, прыблізна, было там напісана:
“Я, нйжеподпйсавшййся Александр... являюсь немецкйм й польскйм шпйоном й дйверсантом. Работая много лет в этой профессйй, получал деньгй йз Англйй, Полыйй й Германйй. Употреблял йх для действйй, направленных на вред советскому Государству, на развал Союза й отрыв Белорусской Республйкй, a также другйх народов от СССР й прйсоедйненйе йх к Польше.
Являясь йзменнйком Родйны й врагом народа, я мобйлйзовал враждебно настроенных граждан Белоруссйй, Poccuu й другйх регйонов страны для совместного органйзованного вооруженного восстанйя w унйчтоженйя советской властй.
Вместе co мной прйнадлежалй к тайной шпйонско-дйверсйонной органйзацйй следуюіцйе лйца (прозьвішчы зьменены):
Дйректор Треста Мванов Пётр Сергеевйч, Ведуіцйй йнженер Мнстйтута Антонов Нван Петровнч, Профессор Сйдоров Степан Акймовйч, РІачальнйк Ж.Д. Управленйя — Береснев Сергей РІйколаевйч, Заведуюйрій центральной Бйблйотекой Парамонов Георгйй Нвановйч, Главный йнспектор Фйнансового Управленйя Егорова Нйна Фёдоровна...”
I гэтак далей, каля трох дзесяткаў выдатнейшых дзеячаў і спе-