• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Адысея  Андрэй Чэмер

    Беларуская Адысея

    Андрэй Чэмер

    Памер: 375с.
    Мінск 2006
    88.52 МБ
    мая нявеста. Запазналіся і пакахаліся мы ў Наваградзкай школе, дзе я на курсах для педагогаў выкладаў беларускую мову. Там прыглянулася мне стройная, цёмнавалосая, сур’ёзная дзяўчына, якая заўсёды сядала на “сваім” месцы і вельмі ўважліва вяла сябе на лекцыях. Мне нават запомніўся яе круглаваты акуратны почарк на дамовых і класных заданнях, якія выконваліся амаль беспамылкова. На яе твары ня часта зьяўлялася ўсьмешка, але тады яна станавілася нарэдкасьць абаяльнай.
    Неяк на школьнай вечарыне я заўважаў яе з падружкай Яней зпад Кромані. Яны чамусьці ня часта танцавалі. Я падышоў і запрасіў яе да танца (танцавалі, як помніцца, маё любімае танго). Яна не адмовілася. Аказалася, што яна танцуе цудойна... Паволі кружыліся мы ў такт закалыхваючага, лірычнага танца, і ў душы нараджалася нейкае неакрэсьленае пачуццё дабра і цеплыні. Калі я часам прытуляў яе мацней да грудзей, дзяўчына не адсоўвалася, і мы як бы зьліваліся ў адно цэлае. Здавалася, што сьвет патанае ў нейкім ружовым шчасьці. Мяне зачароўвалі яе цёмна-каштанавага колеру вочы, пах яе валасоў, мяккасьць сухой цёплай рукі...
    Ішоў мне 28-мы год. Кантакты нашы зачасьціліся. Сустрэўся з яе бацькамі ў недалёкай вёсачцы Магільніцы каля Кашалева (10 км ад Наваградка). Вельмі прыпаў мне да душы яе бацька Уладзімер Вікенцевіч Мазура. Чалавек граматны, меў цьвярозыя, шырокія пагляды, проста і шчыра адносіўся да ўсіх людзей, у кожным шанаваў чалавека, ня гледзячы на яго ранг і грамадзкую ступень. Вёў сябе стрымана і дастойна з “вялікімі панамі” і пазьней я рад быў пазнаёміць яго з маім бацькам, амаль такога ж самага складу. Матка Аляксандры Ніна Вячаславаўна была іншага складу. Яна адзначалася сваім дэмакратызмам, спалучаным з уладнымі замашкамі ў сваёй сям’і (прынамсі мне так выдавалася). Для мужа яе слова было законам. Ён амаль ніколі ей не пярэчыу, хоць жыццёвай мудрасьцю наўрад ці яна яго перавышала. Хоць адукацыю мела значна вышэйшую. Дасканальна валодала нямецкай і францускай мовамі, штодзенна карысталася расейшчынай, бегла гаварыла па беларуску. Яе эрудыцыі ў галіне асьветы і культуры можна было пазайздросьціць.
    Іх дамовы быт меў дваякі характар. Жывучы на немалой гаспадарцы (каля 30-ці га зямлі і дабротныя будынкі), Вікенцій Мазура
    добра упраўляўся з гаспадаркаю. Усё тут было ў належным парадку. Пры надышоўшай савецкай уладзе, гаспадар працаваў млынаром у паблізкім Драчылаве, адначасна нядрэнна спраўляючыся з апрацоўкай зямлі, саду і г.д.. Парабка ня трымаў, памагаў яму (за адпаведны зквівалент) суседзкі селянін Уладак Калодка.
    Характэрна, што ў часе савецкага панавання на Мазураў не паступіла ніводнага даносу ад насельніцтва, ад суседзяў.
    А вось жаночай “палавіне” было зусім іншае. Праўда, маці была выдатняй “кулінаркай” умела ўсё зварыць і сьпячы, усмажыць на непараўнальным узроўні. I, трэба адзначыць, навучыла гэтаму куншту сваіх дачок.
    Саша рыхтавала абеды і розныя патравы выдатна. I не дарма кажа прыказка, што “каханне прыходзіць цераз жывот”... Мудрыя жанчыны гэтую ісьціну даўно заўважылі... Але ў даным выпадку не страва рашала. Хоць бы таму, што я заўсёды быў непераборлівы ў ядзе.
    Так ці іначай, ня мінула і трох месяцаў пасьля заканчэння курсаў, як я прызнаўся дзяўчыне, што яе кахаю. I папрасіў у мацеры (гэтага вымагаў векавы звычай) рукі яе дачушкі. He абмінаючы аднак і матэр’яльнай стараны, запэўніўшы, што маёй працы і здольнасьцяў хопіць, каб утрымаць сям’ю на патрэбным узроўні. Зразумела, пра ніякі пасаг я не заікнуўся. Пра гэта ніколі ня думаў.
    Будучая цешча прасьлязілася і з пэўнымі (мала істотнымі) агаворкамі згадзілася. Здарылася так, што пасьля гэтага, калі мы ўжо дагаварыліся з Сашай, што хутка пажэнімся, яе перавялі на работу ў Бярозаўку. Ёй даручылі выкладаць нямецкую мову, якую яна ведала выдатна.
    Мы устанавілі, што цывільны шлюб адбудзецца там жа, у Бярозаўцы, у часе зімовых канікул. А царкоўны абрад будзе ў Валеўцы (маёй парафіі), каля Сьвіцязі. Усё было загадзя падрыхтавана, да дачкі прыехала на тую пару яе маці (мая цешча), запрошаны на урачысты дзень толькі самыя блізкія асобы. Дзесь тыдзень перад шлюбам, я паведаміў дырэктара камбіната, што на некалькі дзён мне трэба паехаць па важнай сямейнай справе у Бярозаўку.
    Дырэктар быў (як тады ва ўсіх важнейшых установах і прадпрыемствах) прысланы з усходу партыйны расеец.
    Нет, сказаў ён. Теперь я вам отпуска не дам, надо сначала сдать отчет. А потом пожалуйста, хоть на неделю...
    Прыпомнім, што тады пакінуць месца працы без дазволу начальства забаранялася. Калі хто самавольна прапусьціў хоць дзень быў караны, мог быць нават пасаджаны ў турму.
    Як я ні тлумачыў дырэктару, што адлажыць шлюбу немагчыма, бо ўжо ўсё падрыхтавана і дагаворана ў ЗАГСу, што прыедуць сваякі і блізкія людзі, ён паўтарыў, што мяне на гэтыя дні не адпусьціць. Тады я проста сказаў, што я ў такім выпадку паеду без дазволу! I вышаў з кабінету.
    Адначасна са мною працаваў на камбінаце той самы “оперуполномоченный”, з якім ехалі мы сюды ў Гарадок. Гэта быў даволі сымпатычны, немалады ўжо дзяцюк, з якім мы даволі шчыра пасябравалі. Няраз мы хадзілі разам у кіно, у лазьню і г.д.. Мне перад ім ня было чаго утойваць, і ён пазнаваў ад мяне тутэйшае жыццё, звычаі і навыкі мясцовага насельніцтва. Няраз прасіў паясьніць некаторыя незразумелыя для яго пытанні і сам быў са мной даволі адкрыты.
    Сустрэўшы яго выпадкова, я расказаў пра свае клопаты, і ён згадзіўся з маім рашэннем.
    Езжай! сказаў ён. Н не бойся. В случае чего я сам займусь этнм делом.
    I я паехаў. Час быу няпэўны. Шмат чаго не хапала. Зарплата невялікая. Шлюб адбыўся ціха і скромна. Без агульна прынятага балявання. Але нам “маладым” было не да гэтага. Шчырыя, маладыя пачуцці закрывалі і адмяталі ўсё іншае. Мы былі шчасьлівыя, як ніколі дагэтуль. Толькі нас засмучала думка, што яшчэ мы ня разам... трэба мяняць работу, шукаць іншага мейсца і працы.
    Вярнуўшыся ў Гарадок, я адразу паехаў у Беласток. Там рашыў зайсьці ў аддзел асьветы. I... сустрэў даўнага сябру з Вільні Хведара Ільяшэвіча!.. Мы з вялікай радасьцю абняліся. Столькі часу ня бачыліся!..
    Чаму ж ты адразу ня прышоў да мяне? спытаў Хведар, даведаўшыся, што я працую на Камбінаце ў Гарадку. А сам ён і быў загадчыкам Райано Беластоцкага раёна. Я ж даў бы табе месца дырэктара любой школы!.. Але і цяпер ня позна. Можаш абняць працу дырэктара школы ў Супрасьлі, або Чарноўсі (фабрычны пасёлак),
    хоць сёння! А калі там не падабаецца, падбяром іншае месца... Кідай гэты Камбінат, дам табе лепшую аплату. I забірай сюды жонку! Дам табе патрэбныя паперы, і цябе законна адтуль перавядуць.
    Я з ім ахвотна згадзіўся, бо пасьля канфлікту з гарадоцкім начальнікам не спадзяваўся “спакойнага жыцця” там. Ільяшэвіч адразу напісаў зварот у Трэст, далучаючы копію пасьведчання, што я працаваў педагогам у Наваградзкай школе, і я накіраваўся адразу ў дырэкцыю трэста.
    Там падаў сваю заяву з просьбай аб звальненні і далучыў зварот з РАЙАНА. У трэсьце пашкадавалі, што я не зьвярнуўся да іх раней, мяне б бязумоўна адпусьцілі на такую важную сямейную справу... Аднак усё ж такі выдалі мне дакумант аб звальненні.
    Вярнуўшыся ў Гарадок, я падаў дакуманты дырэктару Камбіната, і ён, насупіўшыся, разьвітаўся са мною. Ізноў яму прыдзецца доўга шукаць патрэбнага спецыяліста. Аднак гэта мяне ўжо не турбавала.
    Паталкаваўшы з Ільяшэвічам, я вырашыў прыняць 7-гадовую школу (польскую), у якой вучылася каля паўтысячы школьнікаў. Школа была запушчанай папярэдні дырэктар зусім разваліў дысцыпліну; прадбачылася нялёгкая праца, але тэта мяне ня пужала. Да гэтага фабрычнага пасёлка было блізка, часта хадзілі цягнікі (20 хвілінаў язды), і мне гэта было на руку. Цешыўся і Хведар, ён быў пэвен, што я падыму школу на патрэбны узровень. I не памыліўся.
    Я напісаў сваёй маладой жонцы, каб зліквідавала ўсе справы і прыязджала да мяне. У дамоўленым часе паехаў у Бярозаўку і забраў Сашу на новае месца працы.
    Будынак школы патрабаваў рамонту. Справа дысцыпліны выглядала жахліва. На мясцовым тартаку, дзе працавала шмат бацькоў, практыкаваліся частыя выпіўкі, ня было парадку. Гэтаму спрыяў пераходны перыяд і няпэўнасьць палітычнай сытуацыі. У школе галоўную масу навучэнцаў складалі добрыя дзеці, але (як заўсёды) верхаводзілі хуліганствуючыя элементы, і стварыць нармальную атмасферу было вельмі нялёгка. Прывяду пару выпадкаў.
    Калі мы зьбіраліся вечарком на рэпетыцыі хору, або на іншыя заняткі, за вокнамі бушавалі банды падлеткаў з крыкамі і піскамі.
    Старажыха не магла даць рады з хуліганіўшымі падлеткамі. Тым больш у цемнаце. Тады я пару разоў сам выскачыў са школы і
    аднойчы схапіў за чуб аднаго хлопца. У руках асталася толькі шапка...
    Іншы раз у часе лекцыі пачуўся шум у суседнім класе. Я вышаў з кабінету, насустрач бегла настаўніца жыдовачка, наогул слабая працаўніца. Яе клас быў адчынены, адтуль нёсся гул галасоў.
    Пэтэльскі (прозьвішча зьменена) п’яны! крычала яна. Ня можна праводзіць лекцыі...
    Я ўбег у клас, адразу ўбачыў сапраўды п’янага вучня... Ён сядзеў асалавелы і падурному усьміхаўся.
    Устаць! крыхнуў я. Увесь клас, разявіўшыся і вытрашчыўшы вочы, глядзеў, што будзе далей. Вучань быў адным з “трудных”, непаслухмяных і хуліганствуючых. Бацькі яго здорава выпівалі і не глядзелі за сынам няхай школа выхоўвае!..
    Рашэнне прыняў блыскавічна. Схапіўшы сапляка за шыварат, я яго ў момант вывалак на калідор, гам узяў кубак з вадою для піцця і хлюснуў яму за каўнер.
    Ідзі дахаты, загадаў я. -I бяз бацькі ня прыходзь!
    Выштурхнуўшы яго за дзьверы, я пайшоў працягваць лекцыю. Настаўніца таксама. Болып падобных эксцэсаў у школе ня было. Акрамя неабходнага (як я лічыў) фізычнага узьдзеяння на тых, каму слова не дайходзіць да сумлення, я правёў гутаркі ва ўсіх класах і на бацькоўскім сходзе. Таксама пагутарыў, як належыць, з педагогамі, і незадоўга школа стала ў сэньсе дысцыпліны амаль зусім нармальнай.
    Пачуўшы цьвёрдую руку кіраўнітцтва, вучні сталі добра вучыцца. Тым больш, што я не шкадаваў часу і увагі для карысьці (рэальнай) кожнага вучня і школы. Нават зьявілася нейкая прывязанасьць, узаемная сымпатыя паміж навучэнцамі старэйшых класаў і дырэктарам. Бо нацыянальных акцэнтаў нават у паміне ня было. Я ведаў польскую мову дасканальна, лепей чым самі палякі-вучні, і яны нават ня ведалі, што я беларус. Ды ў тую пору на гэта не зьвярталася ўвагі.