Беларуская Адысея
Андрэй Чэмер
Памер: 375с.
Мінск 2006
Я з вамі ў надзеі, раз’іскраны час, Усёй сілай маёй адзіноты.
Нічога, браты, што дарога да вас Калючым заплецена дротам!
ПРАЦА Ў НОВАЙ ПОЛЬШЧЫ
Працуючы даўней ва Вроцлаве, я праз акно рэдакцыі няраз пазіраў на вокны супрацьлежнага будынка, дзе працаваў мой універсытэцкі сябра Владыслаў Матвін. Хоць ён быў жыд, а я беларус, тым ня менш нашы прынцыпова дэмакратычныя перакананні нас дастаткова зблізілі, і мы, пасьля атрымання дыпломаў і разьехаўшыся, заўсёды рады былі сустрэцца. Ён быў начытаным і добра адукаваным інтэлектуалам. Быў здольным добрым публіцыстам і аратарам, але ня кідаў навукі, дзе меркаваў ствараць сваю аснаўную, жыццёвую кар’еру. Ва Вроцлаве ён быў сакратаром абкома, але працуючы сумленна, амаль ня меў часу для сяброўскіх сустрэч.
Атрымаўшы ад сяброў тэлефон Матвіна, я яму (цяпер у Варшаве) пазваніў:
Прыезджай неадкладна! Я буду чакаць! запрасіў ён мяне дахаты. Я буду чакаць!..
Я быў рад гэтай сустрэчы. Любіў Матвіна як шчырага і сумленнага чалавека. Ды няраз і сяго таго вучыўся ад яго, не саромяючыся такім чынам узбагачваць свой сьветапогляд. Варшава горад вялікі: мінула каля паўгадзіны, пакуль я дабраўся да яго.
Як се маш, стары? па-сяброўску абняў ён мяне. Колькі ж гадоў мінула ад нашай апошняй сустрэчы?.. Мы расселіся. Гаспадар прынёс каву і нейкія закускі. Побач папяросы.
А можа ты чагось больш каларыйнага зьеў бы? спытаўся ён. Але я падзякаваў, і палілася гутарка.
— Як бачыш, я адзін тут жыву. Сям’я яшчэ не пераехала, сам гаспадару...
Я расказаў Матвіну пра мае прыгоды і няволю дзе “класавай” барацьбы няма. Кожны змагаецца толькі за свае жыццё. Бо шмат (асабліва на Украіне) вымерла з голаду... Таму, хто жабруе, не да класавай барацьбы яму патрэбен кусок хлеба...
Пагаварылі мы, пасьмяяліся, успомнілі студэнцкія часы і сяброў. Між іншым Матвін паінфармаваў, што беларус Лашэвіч цяпер узначальвае Беластоцкае ваяводства. Гэты Аркадзь (і яго жонка Таня) вучыўся даўней у нашай Наваградзкай гімназіі.
Матвін сказаў яшчэ, што ён думае пераключыцца паўнасьцю на навуковую працу і вывучае ангельскую і другія замежныя мовы, каб карыстацца заходняй літаратурай свабодна, без нічыёй дапамогі. На разьвітанні ён заявіў:
Калі сказаць шчыра, то я табе ня раджу пераязджаць у Польшчу. Запомні: у нас тут будзе тое самае, што цяпер у вас. Усё ідзе ў гэтым напрамку. Так што найлепей трымайся свайго краю! Абсалютнай справядлівасьці нідзе ня знойдзеш!..
Вяртаючыся назад ва Вроцлаў, я глыбока задумаўся над яго славамі. Сапраўды, ці не становіцца Полыпча паступова калоніяй чырвонай імперыі?.. Будучыня паказала, што Матвін быў дальнабачным чалавекам. У наступныя гады шляхі нашы з ім не скрыжаваліся... Думаю, што, калі ня выехаў у Ізрайль, то напэўна дабіўся ў Польшчы становішча прафэсара, альбо акадэміка.
Наведаў я ў Варшаве (пару разоў паначаваў у яго) запольскага дзяцюка Міхася Шэўка. Ён (думаю не без дапамогі Лашэвіча) дабіўся добрага становішча кіраўніка аддзелам у варшаўскім Міністэрстве Земляробства. Працаваў пасьпяхова, жаніўся з палячкай (з Любліна), добрай жанчынай і яшчэ лепшай гаспадыняй. He забыўся беларускай мовы, але стараўся на роднай мове не гаварыць... Баяўся, каб не чапляліся палякі-шавіністы і не зашкодзілі ў працы.
Знайшоў я на вуліцы Сэнаторскай, 8 клюб Беларускага Таварыства, дзе шчыра пасябраваў з тыпова беларускім дзяцюком Віктарам Шведам. Погляды ў нас былі аднолькавыя, пагаварыць нам (як літаратарам) заўсёды было аб чым, і нашае цёплае і шчырае сяброўства трывае па сёнешні дзень. Ён тады жыў у Варшаве, хоць паходзіў з-пад Гайнаўкі.
Найдаўжэй я прабываў у польскага друга Яніцкага. У нас ніколі ня было ніякіх канфліктаў, або непаразуменняў. Жылі даслоўна як родныя браты. Яго бацька натарыус па прафесіі, жыў і працаваў раней ў Львове. Пасьля пераехаў да сына. Была гэта калісь дружная і моцна спаяная сям’я. Пазнаёміўшыся, нам таксама было аб чым пагаварыць.
Вярнуўшыся да сваіх вроцлаўскіх сяброў, я на даўжэйшы час затрымаўся ў Янкі Маркевіча, які працаваў землямерам, а яго Ніна
(Будрык) настаўніцаю. Там ня было ў той час ніякай беларускай арганізацыі. Беларусы амаль усе карысталіся польскай мовай, не жадаючы, каб якіясь стукачы выяўлялі іх нацыянальнасьць. Гэта магло б стацца прычынай іх дэпартацыі ў Савецкі Саюз, дзе як “бывшнх за граннцей” загналі б у калгас, альбо на “белыя мядзведзі”. Тэта была рэальная пагроза, бо яны ж прыбылі сюды ў часе рэпатрыяцыі не як беларусы, аякпалякі!.. Калі я, напр., сустракаўу горадзе на рынку беларускіх жанчын, якія гаварылі па-беларуску і загаварваў да іх на роднай мове, яны шарахаліся і ўцякалі, замоўкшыя і перапалоханыя...
Некаторы час я гасьцяваў у Казіка Гінца з Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Жанаты (у няволі!) на сымпатычнай жанчыне з Украіны, гадаваў дачку і працаваў выкладчыкам музыкі і сьпеву ў сярэдняй школе. Маючы немалы талент, дабіўся паважных, калі не сказаць выдатных вынікаў. Яго школьны хор здабываў прызавыя (і першыя) месцы на конкурсах песьні.
Даведаўшыся адрас Міхася Філона (з пад Любчы), зьездзіў я ў невялікае паселішча Скокова. Тут абаснаваўся, набыўшы хату і кусок зямлі, быўшы млынар, які цяпер жыў зусім нядрэнна. Жонка яго татарская красуня жыла ў юныя гады у Наваградку (там сёння жыве брат Міхася). Была вельмі зграбнай, цемнавокай прыгажуняй, за якой ганяліся лепшыя кавалеры ваяводзкага горада. “Незбаданэ вырокі боске!” кажуць палякі.
Сапраўды, дзе толькі не даводзіцца нам сустрачацца?..
У іх было дзьве дарастаючыя дачкі і сын, які якраз тады ажаніўся. Яго жонка, даволі абаяльная польская дзяўчына, была з добрай працоўнай сям’і, і ўсе разам жылі яны згодна і нават весела. Недалёка ад гэтага пасёлка жыла іх блізкая знаёмая дакторка з сям’і Гурскіх з Карэліч. Яе брат быў генералам у Варшаве. Пазналіся мы ў Філона, і яна запрасіла мяне да сябе ў госьці на пару тыдняў.
Пасьля я зразумеў, што гэта быў матрыманіяльны манеўр яна жыла у прасторным доме адна, муж даўно памёр. Гасьцявалася нядрэнна, але такі спосаб “паразіцкага” бытавання быў не ў маім характары. Час ад часу я браўся за пяро: Пегас не адварочваўся ад мяне, і пісаў вершы, нават цэлыя балады. Але гэта ня была сталая работа. Аднак, у курортным гарадку, у якім жыла доктар Мадзяк
(Гурская), я пазнаёміўся з сымпатычным хлопцам гадоў 20-25. Даведаўшыся, што я былы дырэктар школы і (пазьней) вялікамасштабнага прадпрыемства, ды акрамя таго, маю універсытэцкі дыплом, ён запрапанаваў мне работу намесьніка. Дзяцюк быў кіраўніком мясцовай (гарадзкой) газоўні.
Гэта была вельмі цікавая прадукцыўная установа: з каменнага вугля вырабляла газ. Была ўстаноўлена цэлая сыстэма гермэтычных печаў, якія засыпаліся каменным вуглем і, не пагасаючы, гарэлі многімі тыднямі. Адпаведна перапалены вугаль выбіраўся, і печ з ходу запаўнялася зноў. Выгарнуты палаючы вугаль заліваўся вадою і атрымліваўся кокс, які выкупляўся насельніцтвам для апалу (ацяплення). А вытвараны ў гэтым працэсе газ прайходзіў цераз даволі складаную сыстэму трубаў і трубак, прайшоўшы цераз густы, штучны дождж, зьбіраўся ў агромністы шчыльны мэталёвы каўпак. Падымаўся на вышыню трохэтажнага будынку. 3 гэтага паёмніка газ адпраўляўся па трубаканалах і трубках у памешканні да печкі ці пліты, для ўсяго горада.
Бужак быў чалавекам без фанабэрыі. Цьвярозы, лагічны розум працоўнага суб’екта, без задзірання носа і этыкетных забабонаў. У вольныя гадзіны, мы ўдваіх, па просьбе знаёмых кліентаў, апраналіся ў рабочую вопратку, запасаліся ннструментам і даводзілі да новай кватэры, ці дому газаправодку. Прыемна было глядзець на працу сваіх рук як цешыцца гаспадыня пры бляску ўпяршыню тут запаленага газу... Зразумела, быў добры пачастунак і ўстаноўленая аплата. Работа нашая была добрай, ні разу ня было хоць бы дробнай скаргі.
У выхадныя дні мы разам ішлі на купальны басэйн, скакалі з трампліна, плавалі, выграваліся на сонцы. I мне ня была патрэбна нічыя ласка на ўсё меў свае заробленыя грошы.
Пасьля гутаркі з Матвінам я як бы стаяў на раздарожжы. Але надарыўся яшчэ адзін непрадбачаны выпадак. Напісаўшы раз у беластоцкую “Ніву”, атрьшаў пісьмо з БГКТ, што я мог бы пераехаць у Беласток і атрымаць працу кіраўніка аддзелаКультуры ў Беларускім Грамадзка-Культурным Таварыстве. Мяне гэтая прапанова усьцешыла. Працаваць на карысьць адраджэння роднага сялянства Беласточчыны было для мяне гонарам і радасьцю. Да таго ж працаваць
бяз вечнага страху, што цябе ў любы дзень, па якомусь бруднаму даносу могуць схапіць і зьнішчыць, або заканапаціць у якуюсь Варкуту ці Калыму...
I я разьвітаўся з добрымі сябрамі, махнуў у Беласток. Там адразу зайшоў у сядзібу БГКТ на Варшаўскай вуліцы і знайшоў там сакратара гэтай арганізацыі Юзьвюка. Ён пазнаёміў мяне з напрамкамі маёй будучай дзейнасьці, расказаў пра сытуацыю беларусаў на Беласточчыне. А я пазнаёміў яго з маёй сытуацыяй і маімі поглядамі і планамі на будучыню, і ён закругліў:
Што ж? Бярыцеся за працу, яе тут непачаты край... Працаваў на гэтым мейсцы добры і здольны дзяцюк Лобач, але ... -1 тут ён, як бы сканфужана, замоўк.
Пасьля я даведаўся, што Лобач сапраўдны вартасны, таленавіты хлопец, але, як многія (нажаль!) служыцелі музаў, прыхільнікі звычаяў багемы, замоцна пасябраваў з Бахусам. Узьнікалі зрывы ў рабоце, часам пахнучыя скандаламі ўчынкі, і прышлося (дбаючы пра аутарытэт і разьвіццё адраджэння), хоць на некаторы час разьвітацца з ім.
Пазьней я пазнаёміўся з Лобачам (ён выязджаў у Менск), і мы шчыра пасябравалі. Ён ня меў ніякіх прэтэнзіяў да мяне, што “заняў” яго мейсца. Для здольнага дзяцюка работы заўсёды хапала.
Я навязаў даволі цесныя кантакты з “Нівай” і яе рэдакцыйнымі супрацоўнікамі, даволі наладжаным і сымпатычным калектывам. Час ад часу там зьмяшчаліся мае матар’ялы. У “Ніве” друкаваліся даволі часта вершы Баршчэўскага, які мне тады паказаўся ў нейкай меры прэтэнцыёзным і ганарыстым. Бываў ён у тыя часы наездамі працаваў у Варшаве. I ўсё ж такі наймацнейшыя, самыя шчырыя і нават сардэчныя суадносіны завязаліся ў нас са Шведам і Юзьвюком. Швед быў стопрацэнтна тыповым сынам беларускай вёскі. Стрыманы, сьціплы, спагадлівы і працавіты, ён быў да дна душы шчырым і добрым, учынным інтэлігентам (падкрэсьліваю гэтае слова). Прыроджаны такт і добразычлівасьць паглыблялі абаяльнасьць гэтага чалавека, а паэтыцкі талент (у аснаўным, дзіцячая тэматыка) як бы стваралі арэол рамантычнасьці.