• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    (1933), былі выключаны Італія (1937, за вайну супраць Эфіопіі) і СССР (снеж. 1939, за вайну супраць Фінляндыі). Кі-руючымі органамі Л.Н. (знаходзіліся ў г. Жэнева) былі: Асамблея (уключала ўсіх членаў, збіралася штогадова), Савет і пастаянна дзеючы Сакратарыят на ча-ле з ген. сакратаром (ЭДруманд у 1919—33; Ж.Авенал у 1933—46). Савет Л.Н. складаўся з 5 пастаянных членаў (Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Япо-нія; месца, што бьыо прадугледжана Статутам для ЗША, заставалася незаня-тым) і 4 непастаянных, што выбіраліся Асамблеяй на азначаны тэрмін. У 1926 пастаянным членам Савета стала Гер-манія. Пазней у складзе і колькасці членаў Савета таксама адбываліся зме-ны. Пры Сакратарыяце Л.Н. дзейнічалі аўт. органы: Міжнар. арг-цыя працы, Пастаянная палата міжнар. правасуддзя і інш Усе рашэнні Асамблеі і Савета, акрамя працэдурных пытанняў, прыма-ліся толькі пры ўмове аднагалосся, што абумовіла бяссілле Л .Н. пры вырашэнні міжнар. спрэчак і канфлікгаў. Статут Л .Н. прадугледжваў абмежаванне ўзбра-енняў, узаемную гарантыю тэр. цэлас-насці членаў лігі, вырашэнне спрэчак паміж дзяржавамі трацейскім разгля-дам, калектыўныя захады (эканам і ва-ен. санкцыі) супраць агрэсараў. Ліга займалася большасцю актуальных у пе-рыяд яе дзейнасці паліт. праблем, у тл. спрэчкай Літвы і Полыпчы за Вільню (1920), паіранічнымі спрэчкамі Албаніі з Грэцыяй і Югаславіяй (1921). Мац-нейшыя дзяржавы Еўропы (Вялікабры-танія, Францыя і інш.) карысталіся ме-ханізмамі Л.Н. для ажыццяўлення свай-го эканам. і паліт. панавання ў свеце, барацьбы з рэв. і нац.-вызв. рухамі. У першыя гады існавання Л.Н. была ад-ным з цэнтраў дзейнасці супраць баль-шавізму ў Расіі. Прадугледжаная Стату-там Лігі мандатная сістэма дазволіла дзяржавам-пераможцам у 1-й сусв. вай-не (Вялікабрытанія, Францыя і інш.) пад выглядам мандатных тэрыторый фактычна падзяліць паміж сабой б. ка-лоніі Германіі і некаторыя тэрыторыі б. Асманскай імперыі. У той жа час Л.Н. аказалася няздольнай перашкодзіць saxony Недждам Хіджаза (1925), спыніць агрэсію Японіі супраць Кітая (з 1931), Італіі супраць Эфіопіі (1935—36) і Ал-баніі (1939), прадухіліць анексію Герма-ніяй Аўстрыі (1938) і расчляненне Чэ-хаславакіі (1938—39) і, у рэшце рэшт, прадухіліць развязванне Германіяй у вер. 1939 2-й сусв. вайны. 3 канца 1939 дзейнасць Л.Н. фактычна спынілася, фармальна яна ліквідавана ў крас. 1946 рашэннем спец. Асамблеі. Вопыт Л.Н. быў выкарыстаны пры стварэнні Арга-нізацыі Аб’яднаных Нацый.
    Літ.: АфанасьеваО. Краткнй очерк нстормя Лнгн Нацнй. [М.], 1945; й л ю х м -на Р.М.Лнга Нацнй, 1919—1934. М., 1982.
    М.Г.Нікіцін.
    ЛІГАЗЫ, сінтэтазы, клас фермен-таў, якія каталізуюць рэакцыі далучэн-ня дзвюх розных малекул за кошт энер-гіі АТФ (адэназінтрыфасфату). Больш за 100 Л. У залежнасці ад характару су-
    вязі (С—О, С—S, С—N і С—С-сувязі) Л. падзяляюць на 5 падкласаў. Пашы-раны ў прыродзе і адыгрываюць вял. ролю ў найважн. анабалічных працэ-сах — біясінтэзе бялкоў, ліпідаў, вугля-водаў.
    ЛІГАНДЫ (ад лац. ligo звязваю), мале-кулы ці іоны, непасрэдна злучаныя з цэнтр. атамам у комплексных злучэннях.
    Звычайна Л. з’яўляюцца аніёны (напр., гід-раксіл ОН', астачы азотнай NO? , салянай С1 , сінільнай CN кіслот) ці нейтральныя малекулы, якія маюць атамы кіслароду, азо-ту, фосфару, крэмнію, мыш’яку або кратныя сувязі (напр., неарган. малекулы — аксід вуг-ляроду CO у карбанілах металаў, аміяк NHj; арган. злучэнні — аміны, спірты, алефіны). У каардьшацыйнай сферы комплексаўтва-ральніка Л. можа займаць адно (т.зв. мона-дэнтатныя Л.) ці некалькі месцаў (полідэн-татныя Л., якія злучаны з цэнтр. атамам праз некалькі атамаў Л.). Комплексы з полідэнтат-нымі Л. наз. хелатнымі (гл. Хелатныя злучэн-ніу
    ЛІГАТУРА (ад позналац. ligatura сувязь, злучэнне), 1) знак любой сістэмы пісь-меннасці ці фанет. транскрыпцыі, утво-раны шляхам спалучэння элементаў двух графем ці транскрыпцыйных зна-каў. Напр., дацкае, ісланд., нарв. аг, ням. р. Такога тыпу Л. часта выкарыс-тоўваліся ў скорапісе, для ўпрыгожан-ня, арнаменталізацыі тэкстаў (гл. Вязь). 2) Спалучанае напісанне двух (гл. Дыг-раф) і большай колькасці літар, якія пе-радаюць адзін гук; напр., бел. дж, дз., польск. sz, cz, ням. sch. 3) Злітнае напі-санне двух ці некалькіх пісьмовых зна-каў. Трапляецца ў слав. азбуцы, у за-межных шрыфтах (напр., £ — злітны абрыс A і Е).
    ЛІГАТЎРА ў музыцы, 1)у мензу-ральнай натацыі знакі, што абазнача-юць дзве і болей ноты, якія выконва-юцца звязна, звычайна на адзін склад. 2) Абазначэнне аб’яднання 2 суседніх нот аднолькавай вышыні ў адну ноту сумарнай працягласці з дапамогай лі-гі — дугападобнай рысы, выгнутай уверх або ўніз. Ліга над групай нот роз-най вышыні патрабуе іх звязнага выка-нання і адасаблення ад суседніх гукаў ці іх груп, у вак. музыцы — выканання ўсіх аб’яднаных лігай нот на адзін склад.
    ЛІГАТУРА, зліццё дзвюх літар у асоб-ных словах, пры якім элемент адной лі-тары з’яўляецца агульным для наступ-най: «АЕ» у «A3», «ОЕ» у «СЕ» і г.д. Час-та сустракаецца ў кругавых легендах манет.
    ЛІГАТУРА ў медыцыне, нітка, за-вязаная вакол крывяноснага, лімфатыч-нага сасуда ці інш. трубчастых органаў для спынення кровацячэння ці яго па-пярэджвання, злучэння органаў і тка-нак. Выкарыстоўваюць шоўк, кетгут, лаўсан, капрон, конскі волас і інш.
    ЛІГАТУРА ў тэхніцы, 1) дапамож-ныя сплавы, якія выкарыстоўваюцца для ўвядзення легіруючых элементаў у вадкі метал (гл. Дегіраванне).
    ліграін 247
    Засваенне легіруючага элемента з Л. болыв высокае і ўстойлівае, чым пры ўвядзенні яго ў чыстым выглядзе. Л. атрымліваюць сплаў-леннем кампанентаў, што ўваходзяць у яе састаў, або ўзнаўленнем іх з руд, канцэнтра-таў ці аксідаў. У якасці Л выкарыстоўваюпь медзь, ртуць (гл. Амальгама) і інш. Л. наз. таксама металы, якія ўводзяцца ў высакарод-ныя металы дая надання цвёрдасці, зніжэння іх кошту і інш. Колькасць Л. ў сплаве вызна-чаецца пробай. Для манет рэкамендуецца Л., найб. устойлівая да зношвальнасці. Напр., да золата і серабра дабаўляюць медзь; аптымаль-ныя суадносіны для золата 9:1 (900-я проба), для серабра 5:1 (833-я проба).
    2)	У паліграфіі 2 злучаныя паміж сабой (злітыя) літары на адной ножцы.
    ЛІГЕЦІ (Ligeti) Дзьёрдзь (н. 28.5.1923, г. Тырнэвені, Румынія), венгерскі кам-пазітар, музыказнавец; прадстаўнік зах-еўрап. муз. авангарда. Скончыў Вышэй-шую муз. школу ў Будапешце (1949), выкладаў у ёй (з 1950 праф.). У 1956 і з пач. 1980-х г. у Вене. У галіне электрон-най музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, засна-ваную на мікразмяненнях у цэлым не-рухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынаміч-нымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Ме-лодыі» для арк., 1971). Некат. вак. тво-ры звязаны з т-рам абсурду («Прыго-ды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неараман-тызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і арк. (1973), «Далёкае» для арк. (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.
    Літ.: Савенко С. Прнключення в во-ображаемом пространстве: Заметкн о твор-честве Д.Лнгета // Сов. музыка. 1987. № 6.
    ЛІГНІН (ад лац. lignum дрэва, драўні-на), арганічнае палімернае злучэнне, іігго знаходзіцца ў клетачных абалонках сасудзістых раслін. Разам з цэлюлозай выклікае іх адраўненне. Цвёрдасць і моцнасць абалонак дазваляюць дрэвам дасягаць выш. больш за 150 м (напр. эўкаліпты), а галінам вытрымліваць ця-жар лісця, пладоў і інш. Драўніна ліс-цевых парод мае ў сабе 20—30% Л., хвойных — да 50%. Выкарыстоўваецца ў прам-сці як хім. сыравіна.
    ЛІГНІТ (ад лац. lignum дрэва, драўні-на), гаручы карысны выкапень, слаба-абвугленая драўніна, бурага колеру, з захаванай будовай тканак, таксама буры вугаль, утвораны поўнасцю або часткова з такой драўніны. На Беларусі трапля-ецца ў Прыпяцкай упадзіне ў адкладах каменнавугальнага, юрскага і кайназой-скага ўзросту. ВІ.Ярцаў.
    ЛІГНІФІКАЦЫЯ, тое што адраўненне.
    ЛІГРАІН, сумесь вуглевадародаў, якую атрымліваюць дыстыляцыяй нафты ці газавага кандэнсату. Вадкасць, выкіпае пры 120—240 °C, шчьшьн. 785—795 кг/м3. Выкарыстоўваюць як кампанент таварных бензінаў, асвятляльнай газы і
    248 лігуры
    ракетнага паліва, экстрагент, напаў-няльнік вадкасных прылад (напр., ма-нометраў).
    ЛІГУРЫ (лац. Ligures), зборная назва стараж. плямён, якія Яасялялі ў сярэ-дзіне 1-га тыс. да н.э. паўн.-зах. Італію і паўд.-ўсх. Галію. Мяркуюць, што ў 2-м — сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. Л. на-сялялі б.ч. Італіі, потым іх адцяснілі на ПнЗ італікі. У 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. Л. займаліся жывёлагадоўляй і земля-робствам, жылі ва ўмацаваных гарадзі-шчах, якія паступова ператварыліся ў гандл.-рамесніцкія цэнтры. Грамадскі лад Л. меў характар ваен. дэмакратыі, доўгі час захоўвалася сельская аб-шчына. У розны час на Л. нападалі ке-льты і этрускі, з 328 да н.э. яны — аб’-ект рым. агрэсіі. Канчаткова падпарад-каваны Рымам толькі пры Аўгусце (14 да н.э.). Большасць сучасных лінгвістаў лічаць мову Л. індаеўрапейскага пахо-джання. Верагодна, ім належаць на-скальныя малюнкі ў Прыморскіх Аль-пах. Ад Л. атрымала назву гіст. во-бласць на ПнЗ Італіі — Лігурыя.
    ЛІГУРЫЙСКАЕ МЙРА (Mare Ligure), частка Міжземнага м. паміж а-вамі Корсіка, Эльба і берагамі Францыі, Манака і Італіі. Пл. 15 тыс. км2. Глыб. больш за 2,5 тыс. м. Буйны заліў Гену-эзскі. Прылівы паўсутачныя, да 0,3 м. Узбярэжжа Л.м. — сусветна вядомы ку-рортны раён (Італьянская і Француз-ская Рыўера). Гал. парты — Генуя, Лі-ворна, Снецыя (Італія), Ніца (Фран-цыя).
    ЛІГУРЫЙСКАЯ РЭСПЎБЛІКА, дзяр-жава ў Італіі ў 1797—1805. Створана на тэр. Генуэзскай рэспублікі пасля акупа-цыі яе франц. войскамі. Мела кансты-туцыю (1797), складзеную на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Тэр. Л.р. бы-ла арэнай барацьбы паміж Аўстрыяй і Францыяй. Пасля Італьянскага паходу Суворава 1799 Аўстрыя заняла Паўн. Італію, у т.л. на кароткі час у 1800 і Л.р. Пасля разгрому аўстр. войск у бітве ка-ля Марэнга Л.р. фактычна кіраваў (да
    ліп. 1802) напалеонаўскі ген. Дзежан. У 1805 далучана да франц. імперыі, па-водле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 — да Сардзінскага каралеў-ства.
    ЛІГУРЫЯ (Liguria), вобласць на Пн Італіі, на ўзбярэжжы Генуэзскага зал. Лігурыйскага мора. Пл. 5,4 тыс. км2. Нас. каля 2 млн. чал. (1995). Уключае правінцыі Генуя, Імперыя, Савона, Спецыя. Адм. ц. і прамысл. вузел — Ге-нуя. Большую ч. тэрыторыі займаюць Лігурыйскія Апеніны (выш. да 1803 м) і Прыморскія Альпы. Па ўзбярэжжы вуз-кая перарывістая раўніна з міжземна-морскім кліматам. Ападкаў 500—1000 мм за год. Буйны прамысл. раён. Разві-ты чорная і каляровая металургія, суд-набудаванне, вытв-сць цеплавозаў, гід-ратурбін, дызель-матораў, катлоў, элек-траабсталявання, нафтаперапрацоўка, хім., цэм., тэкст., харч., дрэваапр., гар-барна-абутковая прам-сць. У прыбя-рэжнай зоне высокатаварнае вінагра-дарства, пладаводства, вырошчванне аліў, ранняй агародніны, кветак. У га-рах — пашавая жывёлагадоўля. Узбя-рэжжа — важны курортны раён. Тран-спарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі. Важнейшыя парты: Генуя, Савона, Спецыя.