Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
У часопісе друкаваліся ААдамовіч, С.Александровіч, Асіпенка, В.Бечык, П.Броўка, Р.Бярозкін, В.Вітка, С.Гаўрусёў, Л.Геніюш, АГрачанікаў, У.Дубоўка, У.Калес-нік, У.Караткевіч, К.Кірэенка, Я.Колас, Ку-лакоўскі, АКуляшоў, М.Льшькоў, П.Макаль, Я.Маўр, І.Мележ, В.Палтаран, Панчанка, Б.Сачанка, М.СтраЛьцоў, М.Танк, І.Чыгры-наў, Я.Янішчыц і інш.; супрацоўнічаюць В.Адамчык, С.Андраюк, М.Арочка, М.Аўрам-чык, Р.Барадулін, Я.Брыль, Дз.Бугаёў, Бураў-кін, В.Быкаў, А Васілевіч, Н.Гілевіч, С.Гра-хоўскі, У.Гніламёдаў, У.Дамашэвіч. А.Жук, С.Законнікаў, Зуёнак, М.Ермаловіч, В.Кава-ленка, К.Камейша, А.Кудравец, Я.Лецка, АЛойка, І.Навуменка, Г.Пашкоў, Я.Сіпакоў, I Шамякін, У Юрэвіч і ішп.; бел. мастакі П.Драчоў, АКашкурэвіч, М.Купава, АМа-рачкін, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў і інш. Аў-тарамі ў часопісе выступаюдь таксама дзеячы культуры і навукі, працаўнікі вытворчасці і г.д. 3 1988 пры часопісе выходзіць штомесяч-ны літ. дадатак «Бібліятэка часопіса «Мала-досць». Г.В.Далідовіч. МАЛАДбЎСКАЯ ВЕРХНЕПАЛЕАЛІ-ТЫЧНАЯ КУЛЬТЎРА, сярэдне-днястроўская культура, ар-хеалагічная культура насельніцтва, што жыло ў бас. сярэдняга Днястра і р.
Прут 30—10 тыс. г. назад. Назва ад шматслойных стаянак каля в. Маладова ў Чарнавіцкай вобл. Украіны. Насель-ніцтва займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, шарсцістага насарога і інш., збіральніцтвам. Жыло на стаянках у часовых буданападобньк жытлах, вы-рабляла крамянёвыя вастрыі з краявой рэтушшу, скрабкі з двухбаковай апра-цоўкаю, пласцінкі з прьгтупленым кра-ем, касцяныя наканечнікі, дзяржанні, лашчылы, т.зв. «жэзлы начальнікаў».
А.В.Іоў.
МАЛАДбЎСКАЯ МУСЦЬЁРСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура эпохі мусцье (каля 70—60 тыс. г. назад) у сярэднім цячэнні Днястра. Назва ад стаянак каля в. Маладова ў Чарнавіц-кай вобл. Украіны. Аснова гаспадар-кі — паляванне на маманта і шарсціс-тага насарога. На помніках М.м.к. ўпершыню выяўлены рэшткі мусцьер-скіх жытлаў — авальныя выкладкі спе-цыяльна падабраных вял. касцей ма-мантаў. У адным з жытлаў знойдзены сляды 15 вогнішчаў. Для М.м.к. харак-тэрны крамянёвыя прылады, вырабле-ныя на пласцінах і пласцінкавых ад-шчэпах: скрэблы, скрэблы-нажы, вас-трыі інш., апрацаваныя неглыбокай краявой рэтушшу. Пануе левалуазская тэхніка расшчаплення крэменю. А.В.Іоў.
МАЛАДЎШЫНСКАЕ РАДбВІШЧА
НАФТЫ У Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Маладуша. Адкрыта ў 1977. Распрацоўваецца з 1982. Паклады нафты пл. 8,8 км2 прымеркаваны да падсалявых адкладаў верхняга дэвону на ПнУ Прыпяцкага прагіну ў межах Маладушынскай зоны падняццяў. Наф-таносны гарызонт залягае на глыб. 3100—3550 м. Пароды-калекгары — даламіты з праслоямі вапнякоў, слаба-гліністыя даламітызаваныя вапнякі. Нафта лёгкая, маласярністая, маласма-лістая, парафінавая. А.П.Шчураў.
«МАЛАДЫ ЗМАГАР», нелегальная га-зета для моладзі Зах. Беларусі. Выдава-лася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Ас-вятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. 3 бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэ-макр. партый і арг-цый, унутр. і знеш-нюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вы-зваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляп-шэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т.л. за скарачэнне працоўнага дня, па-вышэнне зарплаты, ахову прайы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пе-раемніцай стала газ. «Голас моладзі».
П.І.Зялінскі.
«МАЛАДЫ КАМУНІСТ», нелегальная газета; орган ЦК КСМЗБ. Выдавалася ў 1924—37 на бел. і рус. (асобныя нума-ры на польск. і яўр.) мовах. Спачатку друкавалася ў Мінску, потым у Вільні. Арганізатар і першы рэдактар В.З.Хару-
МАЛАІТА 557
жая. Інфармавала пра рашэнні кірую-чых органаў ВКП(б), КП(б)Б, ЛКСМБ, КПП, КСМЗБ, КІМа, дзейнасць кам-самольскіх арг-цый Зах. Беларусі. Ас-вятляла жыццё працоўнай моладзі. Выступала як арганізатар падп. бараць-бы за вызваленне Зах. Беларусі і ўз’яд-нанне яе з БССР, давала канкрэтныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні мітынгаў, дэманстрацый, забастовак. Займала прасталінскую пазіцыю ў адно-сінах да бел. нац.-дэмакр. партый, арг-цый і іх дзеячаў, выступала з кры-тьгкай т.зв. трацкісцка-зіноўеўскага блока, правага ўхілу ў ВКП(б), закліка-ла змагацца з правым ухілам у КСМЗБ. Змяшчала асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Пестрака, В.Таўлая, М.За-сіма, рэв. песні, частушкі. Выйшла каля 50 нумароў. П.І.Зялінскі.
МАЛАЖАЙ Галіна Мікалаеўна (н.15.3.1938, в. Кустын Брэсцкага р-на), бел. мовазнавец. Чл.-кар. Акадэміі аду-кацыі Беларусі (1998). Канд. філал. н. (1971), праф. (1988). Скончыла Брэсцкі пед. ін-т (1960). Працавала настаўніцай, з 1963 у Брэсцкім ун-це (з 1981 заг. ка-федры бел. мовазнаўства). Даследуе бел. літ. фразеалогію і асаблівасці мовы маст. л-ры: «Беларуская перыфраза» (1974), «Сучасная беларуская мова: Пе-рыфраза» (1980), «Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм» (1992) і інш. Аўтар вучэбных дапамож-нікаў «Лінгвістычны аналіз тэксту: За-данні, тэксты, парады» (1982, 2-е выд. 1992), «Беларуская мова» (1986, у са-аўт.), «Пазакласная праца па беларус-кай мове» (1990, з С.Рачэўскім), «Прак-тыкум па беларускай мове» (1993, у са-
аўт.) сааўтар школьных падручнікаў па бел. мове для 6-га і 7-га класаў і інш.
МАЛАЖЫН, вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на У ад г.п. Брагін, 154 км ад Гомеля, 50 км ад чыг. ст. Хойнікі. 582 ж., 207 двароў (1999). Ся-рэдняя школа, Дом культуры. б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія за-гінулі ў Вял. Айч. вайну.
MAJIAITA (Malaita), вулканічны вос-траў у Ціхім ак., у складзе дзяржавы Саламонавы Астравы. Пл. 4,1 тыс. км2. Насельніцтва — меланезійцы, 86 тыс. ж. (1990). Выш. да 1303 м. Пакрыты вільготнатрапічным лесам. Плантацыі какосавай пальмы. Гал. горад — Аукі.
СУПРАЦОЎНІКІ ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ»,
ЯКІЯ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ У ПАДРЫХТОЎЦЫ I ВЫДАННІ
9-га ТОМА БЕЛАРУСКАЙ ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ
Галоўная рэдакцыя
Галоўны рэдактар — Г.П.Пашкоў; першы намеснік галоў-нага рэдактара доктар гістарычных навук П.Ц.Петрыкаў; на-меснік галоўнага рэдактара В.Ц.Осіпаў; намеснік галоўнага рэдактара Г.А.Фатыхава; намеснік галоўнага рэдактара — адказны сакратар А.К.Фядосаў.
Навукова-галіновыя і кантрольныя рэдакцыі
Рэдакцыя гісторыі Беларусі
Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук Л.У.Языко-віч; вядучыя навуковыя рэдактары кандыдат гістарычных навук В.С.Пазднякоў, А.В.Скараход; навуковыя рэдактары В.В.Гусева, кандыдат гістарычных навук Т.С.Скрыпчанка, Дз.М.Чаркасаў; рэдактар Ю.Я.Гаева, І.В.Лабанок.
Рэдакцыя ўсеагульнай гісторыі
Заг. рэдакцыі — Ю.В.Бажэнаў; вядучыя навуковыя рэдак-тары Л.М.Драбовіч, М.Г.Нікіцін; навуковыя рэдактары кандыдат гістарычных навук В.У.Адзярыха, Н.А.Дзянісава, У.Я.Калаткоў.
«Ваенная справа*: кіраўнік групы — палкоўнік запасу, кандыдат філасофскіх навук Р.ЧЛянькевіч; навуковы рэдак-тар падпалкоўнік запасу В.А.Юшкевіч.
Рэдакцыя філасофіі, эканомікі і права
Заг. рэдакцыі — кандыдат філасофскіх навук С.Ф.Дубя-нецкі; вядучыя навуковыя рэдактары В.В.Краснова, Г.А.Ма-слыка; навуковыя рэдактары Т.М.Грынько, М.У.Маркевіч, В.В.Філіпава.
Рэдакцыя літаратуры і мастацтва
Заг. рэдакцыі — Л.В.Календа; вядучыя навуковыя рэдак-тары кандыдат філалагічных навук І.У.Саламевіч, Л.А.Сіва-лобчык; навуковыя рэдактары В.А.Войніч, Г.І.Дайлідава, Г.М.Малей, Т.Р.Мартыненка, С.У.Пешын, Т.В.Пешына, Т.С.Сівянок, А.В.Спрынчан.
Рэдакцыя біялогіі, медыцыны і сельскай гаспадаркі
Заг. рэдакцыі — кандыдат біялагічных навук Л.В.Кіры-ленка; вядучьм навуковыя рэдактары кандыдаты бія-лагічных навук С.С.Ермакова, А.М.Петрыкаў; навуковыя рэдактары Т.І.Жукоўская, Т.І.Малашэвіч; рэдактары С.С.Барыскевіч, А.С.Бельская, В.І.Кіцікаў.
Рэдакцыя геаграфічных навук
Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук В.П.Кісель; вядучы навуковы рэдактар І.Я.Афнагель; навуковыя рэдак-тары Ю.В.Бярэзіна, А.А.Дабрьшкая. Л.В.Лоўчая, кандыдат геолага-мінералагічных навук Р.Р.Паўлавец.
Рэдакцыя фізіка-матэматычных і тэхнічных навук
Заг. рэдакцыі — кандыдат фізіка-матэматычных навук А.І.Болсун; вядучы навуковы рэдактар У.М.Сацута; навуко-выя рэдактары П.С.Габец, А.П.Чарнякова, Л.М.Шахлевіч.
Рэдакцыя навуковага і літаратурнага кантролю
Заг. рэдакцыі — кандыдат гістарычных навук ЕП.Хаўра-товіч; вядучыя навуковыя рэдактары В В.Гетаў, І.У.Косціна, Н.К.Мазоўка, Е.П.Фешчанка; навуковыя рэдактары Г.Т.Глу-шчанка, А.А.Мааль, М.А.Маўзон, Т.І.Нішг, Т.П.Панчанка, М.В.Пятроўская, Л.А.Суднік, А.А.Федасеева.
Рэдакцыя мастацка-тэхнічнага афармлення выданняў
Заг. рэдакцыі — У.М.Жук; вядучыя мастацкія рэдактары Н.В.Барай, В.У.Мінько; мастацкія рэдактары В.Г.Загародні, Т.В.Шабунько, Л.С.Шафрановіч; навуковы рэдактар В. М. Вераценнікава.
Група картаграфіі
Вядучы навуковы рэдактар Г.Р.Шыкунова; навуковы рэ-дактар В.Ф Надзененка.
Група тэхнічных рэдактараў
М.ЕГрыневіч, Н М Шэвель.
Рэдакцыя фотаздымкаў і фотаілюстрацый
Заг. рэдакцыі — Г.М.Бажанкоў; фотакарэспандэнты А.П.Дрыбас, В.У.Харчанка; інжынеры-тэхнолагі С.А.Жука-вень, ЕУ.Каваленка.
Рэдакцыя камп’ютэрнай падрыхтоўкі рукапісаў
Заг. рэдакцыі — С.А.Макаёнак; інжынеры М.В.Грышчан-кова, ЕВ.Касцюкевіч, ЕМ.Кузьмянкова; аператары ЕУ.Гры-цэль, А.У.Гурыновіч, Р.У.Дзявочка, Л.А.Мурашка, С.М.Хау-стовіч.
Вытворчы аддзел
Заг. аддзела — З.А.Талерчык; інжынеры-тэхнолагі Т.М.Грыцышын, А.М.Красавіна.
Участак размнажальнай тэхнікі: Я.М.Кузьміна, Ф.А.Юрке-віч.
Карэктарская
Заг. карэктарскай — А.В.Семенчукова; ст. карэктары Н.У.Бохан, С.В.Рабец, В.М.Чудакова; карэктар В.П.Спіры-донава.
Навуковая бібліятэка
Заг. бібліятэкі — Г.А.Краўчанка.
Машынапіснае бюро
ГЛ.Анісімава, Л.ЕШыбаева.
Агульны аддзел
Заг. аддзела — ст. інспектар па кадрах Т.А.Кароткіна; вя-дучы навуковы рэдактар Л.М.Шастакова; вядучы спецыяліст В.ЕПадшывалаў; спейыяліст Ю.В.Бярэзіна.
Аддзел бухгалтарскага ўліку
Галоўны бухгалтар — С.У.Чахута; бухгалтары В.Ю.Ва-сільева, Н.У.Дайлідава, В.А.Капыток, А.А.Конан, Н.Н.Стат-кевіч, А.У.Токарава.
Планава-эканамічны аддзел
Заг. аддзела —Т.Я.Буракова; вядучы эканаміст Т.ІЛук’я-нава.
Аддзел маркетынгу
Заг. аддзела — М.К.Раткевіч; С.А.Акружко, А.ЕКудраў-цава, Ю.В.Ждановіч, В.ЭЛіпніцкі, ІЛ.Мірон, М.Ф.Пачэп-ка.