• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Па камянях, як па зорах: Выбр. старонкі сучаснай югасл. паэзіі. Мн., 1981; У кн : Ідзе Кастрычнік па зямлі. Мн., 1987; У кн.: Сербская паэзія. Мн., 1989; Рус. пер — Стнхотворення. М., 1971; Яз-бранное. М., 1977; Слово о любвн. М., 1988.
    І.А. Чарота.
    МАКСІМАЛІСТЫ, эсэры-максі-м а л і с т ы, палітычная плынь у рас. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) у 1904—12 і 1917—20. Узніклі ў 1904, арганізацыйна аформіліся ў «Саюз сацыялістаў-рэвалюцыянераў максімалістаў» у кастр. 1906. Кіраўнікі Ф.Я.Святлоў, М.І.Сакалоў, М.І.Рыўкін і інш. У 1905—07 — 2—2,5 тыс., у 1917 каля 3 тыс. чл. Друкаваныя органы — газеты «Вольный днскусснонный лнс-ток», «Трудовая республнка» і інш. Выступалі за неадкладны сац. перава-рот, ажыццяўленне эсэраўскай прагра-мы-максімум (адскмь назва): сацыяліза-цыю зямель, фабрык, заводаў. Асн. так-тыка — індывід. тэрор і экспрапрыя-цыі. У рэвалюцыю 1905—07 дзейнічалі арг-цыі М. у Віцебску, Гомелі, Гродне, Пінску, Слоніме. У 1912 М. часова спынілі дзейнасць, аднавілі яе пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Блакіравалі-ся з левымі эсэрамі. Удзельнічалі ў Кас-трычніцкай рэвалюцыі 1917, у працы 2— 7-га з’ездаў Саветаў і ВЦВК, але высту-палі супраць дыктатуры пралетарыяту і Брэсцкага міру 1918. Частка іх удзельні-чала ў антыбальшавіцкіх мяцяжах. У 1919 «Саюз» М. раскалоўся: большасць арг-цый выступіла за супрацоўніцтва з балыпавікамі, частка, у т.л. Аршанская арг-цыя, засталася на антыбальшавіцкіх пазіцыях. У маі 1920 арг-цыя М. сама-ліквідавалася, частка яе членаў уступіла ў РКП(б).
    Літ:. Жуков АФ Ндейно-полмтнчес-кнй крах эсеровского макснмалнзма. Л., 1979; П а в л о в Д.Б. Эсеры-макснмалнсты в первой россяйской революцлн. М., 1989.
    Э.А.Ліпецкі.
    МАКСІМАЎ Аляксандр Аляксандравіч (16.2.1874, С.-Пецярбург — 4.12.1928), расійскі гістолаг. Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1896, у 1903— 22 праф.). 3 1928' праф. Чыкагскага ун-та (ЗША). Навук. працы па гісталогіі злучальнай тканкі і гістагенезе крыві. Стварыў тэорыю гістагенезу крыві, зра-біў класічнае абагульненне звестак па злучальных і крывятворных тканках. Правёў эксперым. даследаванні злу-чальнай тканкі пры запаленнях, паказаў значэнне свабодных макрафагаў (назваў іх палібластамі).
    М.АМаксімаў.
    МАКСІМАЎ Ігнацій, бел. майстар-ца-ніннік 17 ст. Жыў і працаваў у г.п. Ко-пысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У 1654 (ці 1655) узяты патрыярхам Ні-канам у Валдайскі Іверскі манастыр, дзе наладзіў упершыню ў Расіі выраб паліхромнай кафлі. 3 1658 працаваў з Палубесам. 3 1666 майстар Маскоўскай Аружэйнай палаты. Удзельнічаў у аз-дабленні Васкрасенскага сабора ў Із-майлаве (да 1674), царквы Грыгорыя Неакесарыйскага (да 1672) у Маскве і інш.
    МАКСІМАЎ (сапр. Л і п о в і ч ) Марк Давыдавіч (27.12.1918, г. Шчорс Чарні-гаўскай вобл., Украіна — 20.11.1986), расійскі паэт. Скончыў Кіеўскі пед. ін-т (1940). Удзельнік партыз. руху на тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Асн. тэмы паэт. зб-каў «Спадчына» (1946), «Равес-нікі» (1947), «Праз дзесяць гадоў» (1956), «Салдат» (1959), «Незапатраба-ванае каханне» (1967), «Бясстрашныя» (1968), «Лірыка» (1976) і інш. — бра-тэрства народаў, героіка падполля і партыз. барацьбы, пераемнасць пака-ленняў. Аўтар п’есы «Ніколі не забу-дзем» («Назаўсёды», паст. 1954), сцэна-рыя фільма «Асабіста вядомы» (1958). На бел. тэматыку напісаў паэмы «Бла-кітныя агні», «У краі маўклівасці», раз-дзел з аповесці «Грыіпынцы», вершы («Курган Бессмяротнасці», «Маці», «Ноч перад расстрэлам», «Балада пра палаючае сэрца», «Лістоўка», «3 парты-занскага дзённіка», «Радзіма», «Балада пра маўклівасць», «Бярозка» і інш ). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі К. Жук, М.Калачынскі, Г.Юіяўко, Я.Семяжон.
    Тв:. Мзбранное. М., 1982. Г.ЕБарысаў. МАКСІМАЎ Мікалай Аляксандравіч (21.3.1880, Масква —9.5.1952), расійскі
    546	МАКСІМАЎ
    батанік, адзін з заснавальнікаў экалагіч-най фізіялогіі раслін. Акад. AH СССР (1946). Скончыў Пецярб. ун-т (1902). 3 1917 праф. ВНУ у гарадах Тбілісі, Крас-надар, Петраград, Саратаў, Масква. 3 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін AH СССР (з 1946 дырэкгар). Навук. працы па ма-роза- і засухаўстойлівасці, штучным ас-вятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
    Тв.: Нзбранные работы по засухоустойчм-востн н знмостойкостя растеннй. Т. 1—2. М., 1952; Краткнй курс фнзмологнл расте-нмй. 9 нзд. М., 1958.
    МАКСІМАЎ Уладзімір Емяльянавіч (сапр. Самсонаў Леў Аляксандра-віч; 27.11.1930, Масква — 26.3.1995), расійскі пісьменнік, публіцыст. 3 1974 у эміграцыі. Жыў у Парыжы, Бруселі. Гал. рэдакгар час. «Контннент» (1974— 92). Друкаваўся з 1952. Аповесць «Жы-вы чалавек» (1962; інсцэніроўка 1965) пра падлетка, які апынуўся пасля арышту бацькі па-за грамадствам. У ра-манах «Сем дзён тварэння» (1971), «Ка-ранцін» (1973) драматызм штодзённага жыцця ва ўмовах сав. рэчаіснасці, зва-рот да хрысціянскага ідэалу. Раманы «Зазірнуць у бездань» пра адмірала Кал-чака, «Н аз воздам» (абодва 1986) пра лёс казакоў і Расіі. Аўтар зб-ка вершаў і паэм «Пакаленне на варце» (1956), апа-вяданняў і аповесцей «Мы абжываем зямлю» (1961), «Як у садзе пры даліне» (1993), раманаў «Каўчэг для няпроша-ных» (1976), «Качаванне да смерці» (1994), п’есы «Пазыўныя тваіх парале-лей» (1964), аўтабіягр. кн. «Развгганне з ніадкуль» (кн. 1—2, 1974—82), літ.-крытычных і публіцыстычных артыку-лаў і інш.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—9. М., 1991—93; йз-бранное. М., 1994. С.Ф.Кузьміна. МАКСІМАЎ Юрый Леанідавіч (н. 2.8. 1925, г. Ульянаўск, Расія), бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р біял. н. (1970), праф. (1979). Засл. дз. нав. Бела-русі (1995). Скончыў Ульянаўскі с.-г. ін-т (1950). 3 1973 у БСГА (у 1981—84 прарэктар, да 1995 заг. кафедры). На-вук. працы па біялогіі ўзнаўлення, пггучнага апладнення і развядзення с.-г. жывёл. Распрацаваў навук. абгрунтаван-не падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя мета-ды тэстыравання спалучальнасці вы-творнікаў.
    Тв. Влмянне окнсленного жнра м антнок-свдантов на продуктнвность н воспронзвода-тельные функцнм с.-х. жмвотных. Горкн, 1983 (разам з Н.І.Максімавай); Прогнознро-ванне сочетаемостн роднтельскнх пар прн ннднвндуальном подборе (у сааўг.) // Докла-ды ВАСХННЛ. 1990. № 12.
    МАКСІМЕЙ Іван Васілевіч (н. 5.10.1935, г. Стрый Львоўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і вы-ліч. тэхнікі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Маскоўскі інж.-фізіч-ны ін-т (1964). 3 1974 у Гомельскім
    ун-це. Навук. працы па камп’ютамет-рыцы, кіраванні выліч. працэсам у ЭВМ і выліч. сістэмах, тэхналогіі іміта-цыйнага эксперыменту на ЭВМ, праек-тным мадэліраванні тэхнал. працэсаў дыскрэтнай вытв-сці, чыг. транспарту і буд-ва.
    Тв.: Функцноннрованне вычнслнтельных смстем: (Нзмеренне н аналнз). М., 1979; Нмнтацнонное моделнрованме на ЭВМ. М., 1988
    МАКСІМЕЙКА Мікалай Аляксеевіч (17.6.1870, с. Валашноўка Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 14.4.1941), украінскі гісторык права. Чл.-кар. АН УССР (1925), д-р гісторыі права (1914). Скончыў Кіеўскі ун-т (1892). Дацэнт, праф. гісторыі рус. пра-ва Харкаўскага ун-та (1897—1920) і інш. ВНУ Харкава (1920—26), аднача-сова ў камісіі па вывучэнні гісторыі зах.-рус. і ўкр. права АН УССР, чл. гэ-тай камісіі да 1940. Вывучаў гісторыю права Стараж. Русі і ВКЛ, у т.л. прабле-мы ўплыву норм польск. права на зака-надаўства Беларусі, Літвы, Украіны 14—16 ст. У працы «Крыніцы крымі-нальных законаў Літоўскага Статута» (1894) адзначаў кіруючую ролю «рускага права» ў фарміраванні прававых норм Статугаў ВКЛ 16 ст.
    Тв.: Сеймы Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннм 1569 г. Харьков, 1902; Опыт крнтнческого нсследовання Русской Правды. Вып. 1. Харьков, 1914; Снстема Руськоі Правда в й' пошнреній редакцп. Кн-ів, 1926; Інтерполяцй' в тексті пошнреноі Руськоі Правдн. Кнів, 1929. Дз.У. Караў. МАКСІМЕНКА Мікалай Васілевіч (н. 15.9.1942, в. Ліпень Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1965). 3 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па фізіцы эл.-магн. узаемадзеянняў ад-ронаў у састаўных мадэлях рэлятывіс-цкай квантавай тэорыі поля. Распраца-ваў падыход да апісання палярызаваль-насці адронаў, атрымаў ураўненні для звязаных сістэм зараджаных часціц у эл.-магн. полі.
    Тв.' Полярнзуемость н гмрацня элементар-ных частмц (разам з Л.Р.Марозам) // Вопр. атомной наукм м техннкл. Сер. Обшая н адерная фнзнка. 1979. Вып. 4 (10); Эффект релятнвнстского «дрожання» кварков в элек-трнческой полярнзуемостн мезонов (разам з С.Р.Шульгой) // Ядерная фнзнка 1993. Т. 56, выл. 6.
    МАКСІМЕНКА Сяргей Афанасьевіч (н. 13.8.1954, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.), бел. фізік-тэарэ-тык. Д-р фіз.-матэм. н. (1997). Скончыў БДУ (1976). 3 1980 у НДІ прыкладных фіз. праблем, з 1986 у НДІ ядз. праблем БДУ. Навук. працы па дыфракцыі эл,-магн. хваль на прасторава перыядыч-ных струкгурах, часовых эфекгах пры распаўсюджванні і дыфракцыі хваль у лінейных асяроддзях, электрадынаміцы кіральных і біанізатропных асяроддзяў, нанаструктурах на аснове вугляродных нанатрубак і квантавых пункгаў.
    Тв.: Light pulse dispersion under Laue diffraction from a spatial holographic grating (pa-
    зам з У.Р.Барышэўскім) // Optics Communication. 1992. Vol. 94; Nonlinear electron transport effects in chiral carbon nanotube (y сааўт.) // Physical Review letters. 1997. Vol. 79.
    МАКСІМЕНЯ Іосіф Маркавіч (16.8.1912, в. Старына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.8.1964), Герой Сав. Саюза (1940). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 5.3.1940 пад агнём праціўніка закідаў гранатамі варожы дот, заняў вы-шыню і 1,5 гадз утрымліваў яе да пады-ходу падраздзялення, 7 сак. адзін з пер-шых фарсіраваў р. Вуокса і забяспечваў пераправу батальёна. У Вял. Айч. вайну камандзір узвода партыз. атрада брыга-ды імя М.Шчорса Мінскай вобл. Пасля вайны на гасп. рабоце.
    Максімілян I. Пар-трэт работы АДзю-рэра. 1519.
    МАКСІМІЛЯН I (Maximilian; 22.3.1459, г. Вінер-Нойштат, Аўстрыя — 12.1.1519), германскі кароль (з 1486), імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1493— 1519], эрцгерцаг Аўстрыі. 3 дынастыі Габсбургаў. Сын і пераемнік імператара Фрыдрыха ІП, бацька Філіпа I Прыго-жага, дзед Карла V і Фердынанда I. У выніку дынастычнага шлюбу 1477 з Марыяй Бургундскай (дачка Карла Сме-лага, п. ў 1482) атрымаў ва ўладанне Ні-дэрланды і Франш-Кантэ. Сапернічаў з франц. каралём Людовікам XI. Заснаваў войска ландскнехтаў. Пацярпеў пара-жэнне ў т.зв. Швабскай вайне 1499 з швейцарцамі. Дынастычнымі шлюбамі забяспечыў сваім наследнікам ісп., вен-герскі і чэш. прасталы. Пачаў фаісгыч-нае аб’яднанне аўстр. уладанняў Габ-сбургаў і цэнтралізацыю іх кіравання, намагаўся зрабіць Германію цэнтрам універсальнай дзяржавы Габсбургаў. Быў прыхільнікам гуманізму, спрыяў мастакам, у тл. А.Дзюрэру, і вучоным (найперш ням. гуманістам); сучаснікі называлі яго «апошнім рыцарам». Аўтар некалькіх літ.-аўтабіягр. твораў.