Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
А. С.Леанцюк.
МАКРАФАГІЧНАЯ СІСТЭМА. м a -нацытарна-фагацытарная сістэма, рэтыкула-эндатэ-ліяльная сістэма, сукупнасць клетак-фагацытаў тканак і органаў, якія маюць агульнае паходжанне ад манацы-таў крыві. Mae 3 звяны: клеткі-папя-рэднікі (манабласты і праманацыты) чырв. касцявога мозгу; транспартная форма — манацыты крыві (6—8% у лейкацытарнай формуле); клеткі-эфек-тары — мікрафагі ў тканках і органах, нашчадкі манацытаў, што пакінулі кры-вяное рэчышча. Клеткі М.с. выконва-юць функцыі: выпрацоўкі біялагічна акгыўных рэчываў, якія рэгулююць ут-варэнне імунакампетэнтных лімфоід-ных клетак; аховы арганізма ад чужа-родных мікраарганізмаў, таксінаў, інш. часцінак; удзелу ў рэакцыях запалення, рэарганізацыі тканак, загойванні ран, рэгуляцыі кроваўтварэння і інш. Рэгу-ляцыя функцыянавання М.с. ажыццяў-ляецца пры дапамозе пасрэднікаў, якія ўтвараюцца макрафагамі, лімфоіднымі і інш. імунакампетэнтнымі клеткамі. Мак-рафагі ўзбуджаюцца антыгеннымі сігна-ламі праз комплекс антыген-антыцела, кааперацыя з лімфацытамі ажыццяўля-ецца пры дапамозе розных рэцэптараў і антыгенаў. А.С.Леанцюк.
МАКРАФАУНА (ад макра... + фауна), сукупнасць жывёльных арганізмаў з па-мерамі цела больш за 10 мм (членіста-ногія, чэрві, малюскі, рыбы, земнавод-ныя, паўзуны, птушкі, млекакормячыя). МАКРАФІТЫ [ад макра... + ...фіт(ы)], раслінныя арганізмы, прыстасаваныя для жыцця ў вадзе, незалежна ад іх ар-ганізацыі і сістэматычнага становішча. Растуць у вадаёмах, утвараюць палосы ўздоўж берагоў, вакол астравоў, падвод-ных меляў. Існуе некалькі класіфікацый М. (біял., марфал., экалагічная, жыццё-вых форм і інш.), іх аснова — падзел водных раслін на 3 катэгорыі: паглыб-леныя ў ваду (напр., харавыя водарасці, імхі), плаваючыя (наводныя, напр., гар-лачыкі, рдзест) і што ўзвышаюцца над вадой (надводныя, напр., стрэлкаліст, трыснёг, чарот). Рэдкія віды занесены ў Чырв. кнігу Беларусі (напр., касач сі-бірскі, лабелія Дортмана, палушнік
азёрны). М. садзейнічаюць самаачы-шчэнню вадаёмаў, добра растуць у заб-руджаных водах, акумулююць мінер., баластныя і таксічныя рэчывы, выка-рыстоўваюцца для ачысткі сцёкавых вод, у меліярацыі, як лек. расліны і інш. У зоне прыбярэжных М. кормяцца і нерастуюць рыбы, селяцца птушкі, млекакормячыя. Т.М.Міхеева.
МАКРАЦЫ (Ceratopogonidae), сямей-ства даўгавусых насякомых атр. двух-крылых. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных і тундравых зон. М.-крывасмокі, uno жывуць у тай-зе, — адзін з кампанентаў гнюсу. Часо-
выя эктапаразіты і пераносчыкі ўзбу-джальнікаў хвароб (анхацэркозаў, туля-рэміі, філярыятозаў, гемаспарыдыёзу, японскага энцэфаліту і інш.). Раслінна-едныя М. — апыляльнікі раслін. На Беларусі 28 відаў М.-крывасмокаў з ро-ду Culicoides. Найб. трапляюцца М. аперанакрылы (С. fascipennis), М. звы-чайны (С. obsoletus), М. пякучы (С. pulicaris). Жывуць у забалочаных мясці-нах і вільготных лясах.
Даўж. цела да 4 мм. Крылы плямістыя або бясколерныя. Вочы вял., вусікі 13—14-члені-кавыя. Ротавыя органы ў выглядзе колючага хабатка. Самцы кормяцца нектарам, самкі найчасцей крывасмокі. Развіццё з поўным ператварэннем.
МАКРАЭВАЛібЦЫЯ (ад макра... + эвалюцыя), эвалюцыйныя пераўтварэн-ні, якія вядуць да фарміравання таксо-наў больш высокага рангу, чым від (ро-даў, сямействаў, атрадаў, класаў і інш.). Тэрмін уведзены рас. біёлагам Ю.А.ФІ-ліпчанкам (1927). М. ўяўляе сабой аба-гульненую карціну эвалюц. змяненняў, якая назіраецца ў шырокай гіст. пер-спектыве. На ўзроўні М. выяўляюцца агульныя тэндэнцыі, кірункі і закана-мернасці эвалюцыі арган. свету. Павод-ле ўяўленняў эвалюцыяністаў, у М. ад-сутнічаюць спецыфічныя механізмы, яна ажыццяўляецца праз працэсы мік-раэвалюцыі і з’яўляецца іх інтэграваным выяўленнем. Пры назапашванні мікра-эвалюц. працэсы знешне праяўляюцца ў макраэвалюц. з’явах. А.С. Леанцюк.
МАКРАЭКАНОМІКА. раздзел эканам. навукі, які даследуе буйнамаштабныя з’явы і працэсы эканомікі краіны, яе гаспадаркі як адзінае цэлае. Аб’ектамі даследавання М. з’яўляюцца зводныя абагульняльныя паказчыкі па гаспадар-цы — нац. багацце, валавы нац. і вала-вы ўнутр. прадукі, нац. даход, сумар-ныя дзярж. і прыватныя інвестыцыі, агульная колькасць грошай у абарачэн-ні; вывучае таксама сярэднія па краіне паказчыкі (напр., сярэднія даходы, за-
МАКСВЕЛ 543
работная плата, узровень інфляцыі, беспрацоўе, занятасць), абагульняльныя паказчыкі росту, тэмпы павелічэння або зніжэння велічьшь, што характары-зуюць эканоміку краіны і эканам. пра-цэсы. Асноўнае кола паказчыкаў сучас-нага макраэканамічнага аналізу склала-ся пад уплывам ЦжМ.Кейнс. Гл. такса-ма Мікраэканоміка. І.Р. Залатагораў. МАКРАЭЛЕМЁНТЫ, хімічныя эле-менты, пгго ўтрымліваюцца ў тканках жывёльных і раслінных арганізмаў у ад-носна высокіх канцэнтрацыях (10-2% і вышэй). Да М. адносяцца кісларод, ва-дарод, вуглярод, азот, кальцый, фос-фар, натрый, калій, сера, хлор, магній; з іх утвораны неарган. (мінер. солі, ва-да) і арган. (бялкі, нуклеінавыя к-ты, тлушчы, вугляводы) рэчывы. Неарган. рэчывы ўдзельнічаюць у фарміраванні цвёрдых тканак (косці, зубы), увахо-дзяць у склад ферментаў, гармонаў, ві-тамінаў, нуклеінавых к-т. Разам з вадой мінер. рэчывы фарміруюць у арганізме асяроддзе, у якім працякаюць хім. рэак-цыі. Арган. рэчывы ўдзельнічаюць у па-будове мяккіх тканак і клетак крыві. М. паступаюць у арганізм з ежай, вадой, паветрам. М.К.Кеўра. МАКРАЭРГІЧНЫЯ ЗЛУЧ^ННІ, вы-сокаэргічныя ці в ы с о к a -энергетычныя злучэнні, арганічныя злучэнні жывых арганізмаў, якія маюць багатыя энергіяй (макраэр-гічныя) хім. сувязі. Удзельнічаюць у на-запашванні і пераўтварэнні энергіі. Раз-рыў сувязей у малекулах М.з. суправа-джаецца выдзяленнем энергіі, якая ідзе на біясінтэз і транспарт рэчываў, мы-шачнае скарачэнне, страваванне і інш. працэсы жыццядзейнасці арганізма. Да М.з. адносяцца адэназінфосфарныя кіс-лоты, найб. значная з іх — адэназін-трыфосфарная кіслата (АТФ). Звязаныя з АТФ М.з. адыгрываюць важную ролю ў фотасінтэзе, біясінтэзе бялкоў, тлу-шчаў, вугляводаў і інш. прыродных злу-чэнняў.
МАК-РОБЕРТСАНА ЗЯМЛЯ (Mac-Robertson’ Land), частка тэр. Антаркгы-ды паміж 60 і 73° усх.д.; абмываецца на Пн морам Садружнасці. Магутнасць ле-давіковага покрыва ў цэнтр. ч. больш за 2000 м. У прыбярэжнай паласе (бераг Моўсана) ёсць участкі, свабодныя ад лёду, на Пд — вялізны горны раён (го-ры Прынс-Чарлз). Аўстрал. навук. стан-цыя Моўсан. Адкрыта ў 1930 Брытан-ска-аўстрала-новазеландскай экспеды-цыяй Д.Моўсана. Названа ў гонар аў-страл. прадпрымальніка, які фінансаваў экспедыцыю.
МАКРУХА (Gomphidius), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. макрухавых. 15 відаў. Пашыраны ў Зах. Еўропе і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 3 віды М.: пурпуровая (G. rutilus), ружовая (G. roseus) і яловая (G. glutinosus). Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладанрсяць у жн. — верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы — буй-ное або сярэдніх памераў, пакрытае сліззю,
мяккамясістае. Слізістае або валакністае па-крывала звязвае шапку з ножкай. Пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальна-падоўжаныя, гладкія. Ядомыя. С.С.Колас. МАКРЬІЦА, кветкавая расліна, гл. ў арт. Зоркаўка.
МАКРЬІЦЫ (Oniscoidea), падатрад раў-наногіх ракападобных. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. у стэпавай зо-не. Болыпасць відаў жыве на сушы, пе-раважна ў месцах з павышанай вільгот-насцю (адсюль назва), некат. — на марскіх берагах, у ручаях, крыніцах. Актыўныя ўначы. На Беларусі найб. па-шыраны М. звычайная (РогсеШо scaber), М. сценавая (Oniscus asellus).
Даўж. да 5 см. Цела пляскатае, канечнас-цей 12 пар. Некат. дыхаюць з дапамогай шчэлепных лісткоў, у інш. ёсць прыстасаван-ні для дыхання атм. паветрам (трахеі). Амаль усе расліннаедныя. Раздзельнаполыя, развіц-цё без метамарфозу. Глебаўтваральнікі; некат. шкодзяць с.-г. культурам.
МАКРЭДЗІ (Macready) Уільям Чарлз (3.3.1793, Лондан — 27.4.1873), англій-скі акцёр, рэжысёр. Дэбютаваў у 1810 у Бірмінгеме. 3 1816 у Лондане ў т-рах «Ковент-Гардэн» (у 1837—39 кіраўнік), «Друры-Лейн» (у 1841—43 кіраўнік). Пастаноўшчык і выканаўца гал. роляў у п’есах: «Генрых V» У.Шэкспіра, «Два Фаскары» Дж.Байрана, «Страфард» Р.Браўнінга, «Ліёнская прыгажуня», «Рышэльё» Э.Дж.Булвер-Літана. Акцёр вял. драм. тэмпераменту. Яго мастацтву ўласціва яркая тэатральнасць, глыбокае пранікненне ў псіхал. сутнасць вобраза. Адзін з першых адрадзіў на сцэне са-праўдныя шэкспіраўскія тэксты. Сярод роляў: кароль Лір, Гамлет, Макбет (ад-найм. п’есы Шэкспіра).
МАКРЭЛЬ, рыба, т.Скумбрыя.
МАКР^НКА Анатоль Юр’евіч (н. 22.1. 1933, г.п. Цярны Недрыгайлаўскага р-на Сумскай вобл., Украіна), украінскі спявак (барытон). Нар. арт. Украіны (1973). Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1956), Кіеўскую кансерваторыю (1963). 3 1968 саліст Укр. т-ра оперы і балета (Кіеў). Валодае голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпа-зону, драм. дараваннем. Сярод партый: Мікола, Астап («Наталка Палтаўка», «Тарас Бульба» МЛысенкі), Максім («Арсенал» Г.Майбарады), Анегін («Яў-
Макруха яловая.
ген Анегін» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корса-кава), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, граф ды Луна («Травіята», «Трубадур» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Эска-мільё, Зурга («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Невер («Гугеноты» Дж.Меербера), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Мурман («Абесалом і Этэры» З.Паліяш-вілі). Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны 1979.
М.П.Мшсшава.
Дж.К.Максвел.
МАКСАКАВА Марыя Пятроўна (8.4.1902, г. Астрахань, Расія — 11.8.1974), расій-ская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1971). Вучылася ў Астра-ханскім муз. вучылішчы, з 1921 у вак. педагога М.Максакава. У 1923—53 (з перапынкам) у Вял. т-ры ў Маскве. Ва-лодала высокім, гнуткім голасам цёпла-га лірычнага тэмбру, яскравым тэмпе-раментам, майстэрствам фразіроўкі. Ся-род партый: Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Любаша, Ганна, Лель («Царская нявеста», «Майская ноч», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Сан-са), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Кларычэ («Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева), Алмаст («Алмаст» АСпендыярава). Выступала таксама ў пастаноўках Дзярж. ансамбля оперы пад кіраўніцтвам І.Казлоўскага. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1951.