• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Выяўленчае і дэкаратыўна-прыклад-ное мастацтва. 3 часоў неаліту і бронза-
    вага веку захаваліся керамічныя пасу-дзіны, мадэлі дамоў, фігуркі людзей і жывёл, помнікі мастацтва ілірыйцаў (залатыя маскі і інш. з Трэбенішце каля Охрыда, 6 ст. да н.э.), з 2 ст. да н.э. — рэшткі мазаік і фрэсак, скульптура. У 6—7 ст. развівалася культура стараж. славян. У мастацтве сярэдневякоўя важную ролю адыгрываў самабытны фрэскавы жывапіс, які дасягнуў роскві-ту ў 11—14 ст.: размалёўкі ў храме св. Сафіі ў Охрыдзе (сярэдзіна 11 ст.), у царкве св. Панцеляймона ў Неразі (1164), у цэрквах св. Клімента ў Охры-дзе (пасля 1295) і св. Георгія ў Стара-Нагарычане (1317—18, у абедзвюх май-стры Міхаіл і Яўціхій, малявалі таксама абразы), у царкве Маці Божай у Ма-цейчы (каля 1355) і інш. Высокага ўзроўню дасягнула разьба па дрэве, якая мела фалькл. характар (разныя дзверы з плеценымі ўзорамі, фігурамі святых і ваяроў, выявамі звяроў, царква св. Міколы Болнічкага ў Охрыдзе, 12— 13 ст.). 17—19 ст. — росквіт глыбокай і ажурнай разьбы з расл. ўзорамі і рэа-ліст. фігуркамі жывёл і людзей (у т.л. аўтапартрэтамі рэзчыкаў), у якой візант. і грэч. ўплывы, элементы барока і рака-ко спалучаліся з рысамі наіўнага гра-тэску. У эпоху асманскага панавання развіццё жывапісу запаволілася. Пасту-повы адыход ад стараж. канонаў пачаў-ся з 2-й пал. 18 ст. пад уплывам мас-тацтва Зах. Еўропы і Расіі (сям’я Фрчкоскіх). У канцы 19 — пач. 20 ст. Дж.Зографскі і Дз.Андонаў уключалі ў царк. жывапіс фалькл. і сатыр. матывы, патрыят. кампазіцыі, партрэты, пейза-жы, сцэны нар. жыцця. У 1920—30-я г. жывапісцы Л.Лічэноскі, М.Марціноскі і інш. ў свабоднай дэкар. манеры ствара-лі нац. пейзажы, жанравыя кампазіцыі, партрэты і нацюрморты. Сярод першых прафес. скульптараў Дз.Тадароўскі, П.Хаджы-Бошкаў і інш. Вял. ўклад у развіццё выяўл. мастацтва М. зрабілі жывапісцы Р:Анастасаў, П.Мазеў, скулытгар Б.Мітрычэўскі і інш. У
    Да арт. Македонія. Аплакванне Хрыста. Размалёўка царквы святога Панцеляй-мона ў Нерэзі. 1164.
    1960—80-я г. рэаліст. традыцыі часта спалучаліся з пошукамі новых сродкаў пластычнай выразнасці (жывапісцы Д.Кандоўскі, Г.Чэмерскі, С.Шэмаў, Т.Шыяк, ірафік Д.Перчынкаў, скульп-тар С.Манеўскі і інш.). Развіваюцца нар. промыслы (чаканка па серабру, вышыўка, выраб дываноў і інш.).
    Г.С.Смалякоў (прырода, насельніцтва, гаспа-дарка), І.А. Чарота (літаратура).
    МАКЕДбНСКАЯ ДЫНАСТЫЯ, ды-настыя імператараў Візантыі ў 867— 1056. Засн. Васілём I [867—886] — вы-хадцам з сялян Македоніі (адсюль на-зва). Гал. прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны [913—959], Шкіфар II Фака [963—969], Іаан I Цымісхій [969—976], Васілій II Балгарабойца [976—1025]. Пры імператарах М.д. ска-саваны рэформы перыяду Іканаборства, узаконена феад. залежнасць сялян, за-вершана фарміраванне цэнтр. бюракра-тычнага апарата, значна пашырана тэр. Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, б.ч. Сірыі ў 969—975 і інш.).
    МАКЕДбНСКАЯ МбВА, адна са сла-вянскіх моў (паўд.-слав. група); афіц. мова Македоніі. Асн. дыялектныя гру-пы: зах., усх., паўночная. У фанеты-пы — 5 галосных і 26 зычных фанем, складовае «р», зычныя j, k, ’гдцмяккія, астатнія зычныя цвёрдыя; націск сіла-вы, фанетычна рухомы, не далей за 3-і склад ад канца слова. Грамат. ладу ўласцівы т.зв. балканізмы — шэраг структурных рыс, якія аб’ядноўваюць яе з інш. мовамі балканскага моўнага саюза (балг., алб., рум., навагрэч. і ара-мунскай): адсутнасць інфінітыва і імен-ных склонавых форм, аналітычны спо-саб утварэння форм будучага часу і сту-пеняў параўнання. У М.м. ўжываецца трайны постпазіцыйны артыкль («чове-кот — човеков — човекон»), падваенне
    536 МАКЕЕЎ
    займеннікаў («го вадов него» — «я ба-чыў яго»), рэпрыза імя («го вндов чове-ков» — «я бачыў гэтага чалавека»). За-раджэнне слав. пісьменнасці ў Македо-ніі звязана з асветніцкай дзейнасцю Кі-рылы і Мяфодзія, якія палажылі македонскі дыялект г. Салуні ў аснову стараслав. кніжнай мовы. У 10 ст. г. Охрыд стаў адным з цэнтраў пісьмен-насці на стараслав. мове (т.зв. Охрыд-ская школа). 3 16 ст. ў яе пранікаюць элементы нар. мовы. Літ. М.м. сфармі-равалася ў сярэдзіне 1940-х г. на базе цэнтр. гаворак зах. дыялекту, блізкая да размоўнай. Графіка на аснове кірыліцы.
    Літ.: Ковалев Н.С. Македонскнй язык. Мваново, 1977.	Г.А. Цыхун.
    МАКЁЕЎ Вікгар Пятровіч (25.10.1924, Масква — 25.10.1985), расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад. AH СССР (1986, чл.-кар. з 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1961, 1974). Скончыў Мас-коўскі авіяц. ін-т (1948). Кіраваў н.-д. арг-цыяй. Асн. навук. працы па ляталь-ных апаратах. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1968.
    МАКЁЕЎ Уладзімір Вікгаравіч (н. 24.6. 1952, Мінск), бел. вучоны ў галіне кар-дыяхірургіі. Д-р мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1975). 3 1980 у Бел. НДІ кардыялогіі, з 1985 адначасова кі-раўнік Рэсп. цэнтра хірург. лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца і электракардыястымуляцыі. Навук. пра-цы па хірург. лячэнні арытмій.
    Тв.: Опыт хнрургнческого лечення надже-лудочковых тахнарнтмнй (у сааўт.) // Акту-альные вопросы кардаологнм: Сб. науч. тр. Мн., 1997. Вып. 1.
    МАКЁЕЎКА, горад у Дансцкай вобл., Украіна. Вядома з 1777, горад з 1925. 401 тыс. ж. (1997). Чыг. станцыя. Зда-быча каменнага вугалю. Металургічны камбінат, трубаліцейны, коксахім. з-ды. Вытв-сць горна-шахтавага абсталяван-ня, буд. матэрыялаў, прадпрыемствы лёгкай (бавоўнапрадзільная, абугковая ф-кі) і харч. прам-сці. Інж.-буд. ін-т. Тэатр. Краязнаўчы музей.
    МАКЁЙ Іван Юр’евіч (1882, в. Дзярэ-чын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.7.1955), бел. нар. казачнік. Парабкаваў, працаваў у Беластоку на тэкстыльных ф-ках, у пякарні. 3 1904 жыў у в. Алексічы каля Зэльвы. Там у 1946 удзельнікі фальклорнай экспеды-
    цыі БДУ пад кіраўнііггвам Л.Р.Барага запісалі ад яго каля 30 казак. М. «ра-зыгрываў» казку ў асобах, па майстэр-ску перадаваў інтанацыі, міміку, рухі і паходку персанажаў, надаваў казкам асаблівую сюжэтную напружанасць, арыгінальна спалучаў камічныя і драм. сюжэты. Адна з лепшых чарадзейных казак рэпертуару М. «Кіёчак» апубл. ў зб. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1, 1973) і ў перакладзе на ням. мову ў зб. «Беларус-кія народныя казкі» (10-е выд., Берлін, 1980).
    Літ.: Б араг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969. С. 242—243.
    МАКЁНЗІ (Mackenzie), горная сістэма на ПнЗ Канады, частка ўсх. пояса Кар-дыльер Паўн. Амерыкі. Абмежавана р. Піл на Пн і р. Саўт-Нахані на Пд. Даўж. каля 700 км. Выш. да 2469 м. Складзена пераважна з асадкавых па-род. Ледавіковыя формы рэльефу. Ха-рактэрны востраканцовыя вяршыні і стромюя скалістыя схілы, расчлянёныя трогавымі далінамі. На схілах бяруць пачатак шматлікія прытокі р. Макензі. Расліннасць: таежныя яловыя лясы, рэдкалессе (да выш. 1200—-1500 м), горныя тундры. Нац. парк Нахані (пл. 476,5 тыс. га, засн. ў 1972), уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Названа ў гонар А. Макензі.
    МАКЕНЗІ (Mackenzie), нізіна на ПнЗ Канады, у бас. р. Макензі, ад воз. Ата-баска да Паўн. Ледавітага ак. Мяжуе на 3 з гарамі Макензі і Рычардсан (сістэма Кардыльер), на У з Лаўрэнційскім пласкагор’ем. Выш. 150—200 м. Пашы-раны шырокія забалочаныя рачныя да-ліны і ледавікова-азёрныя раўніны, па-дзеленыя ступеньчатымі плато да 500 м. Месцамі над нізінай узвышаюцца ада-собленыя горы (г. Франклін, 1400 м). Складзена пераважна з вапнякоў. Радо-вішча нафты. У чацвярцічны перыяд тэрыторыя пакрывалася ледавікамі. Пасля іх адступання значная ч. тэрыто-рыі была затоплена акіянам, потым за-нята азёрамі (рэлікгы — азёры Вял. Мядзведжае, Вял. Нявольніцкае, Ата-баска і інш.). Клімат умераны, канты-нентальны. Пашыраны шматгадова-мёрзлыя горныя пароды. На рэках доўгі ледастаў (5—7 месяцаў). Глебы пера-важна балотныя, месцамі тундрава-гле-евыя і падзолістыя. Вільготнатраўныя лугі і заліўныя лясы з чорнай елкі і мо-хавыя балоты. На водападзельных учас-тках — хмызняковыя тундры і рэдка-стойныя лясы з белай елкі, каменнай хвоі і асіны. Шчыльнасць насельніцтва вельмі малая. Карэннае насельніцтва — эскімосы і індзейцы.
    МАКЁНЗІ (Mackenzie), рака на ПнЗ Канады. Даўж. ўласна М. каля 1770 к.м, разам з р.Піс (ад вытокаў р. Ф’нлі) 4250 км. Пл. басейна (уключае сістэму рэк Нявольніцкая, Піс і Атабаска, якія на-лежаць бас. Вял. Нявольніцкага воз.) 1804 тыс. км2. Пачынаецца з Вял. Ня-вольніцкага воз., цячэ па нізіне Макен-зі, упадае ў м. Бофарта Паўн. Ледавітага ак., утварае дэльту (пл. каля 12 тыс.
    км2). Даліна М. складзена з тоўшчаў алювіяльных і водна-ледавіковых ад-кладаў, моцна забалочаная, укрытая яловымі лясамі. Гал. прытокі: Ліярд, Арктык-Рэд-Рывер, Піл (злева), Вял. Мядзведжая (справа). Жыўленне снега-ва-дажджавое. Вясенне іетняя паводка. Ледастаў з кастр. да мая. Сярэдні рас-ход вады 11 тыс. м3/с. Даўж. суднаход-ных шляхоў усёй сістэмы 2200 км (ад Уотэруэйса на р. Атабаска да порта Тактаяктук на ўзбярэжжы Паўн. Ледаві-тага ак ). Найб. населеныя пункты: Ак-лавік, Інувік, Норман-Уэлс, Форт-Нор-ман, Форт-Провідэнс. Адкрыта і ўпер-шыню пройдзена ад вытокаў да вусця \.Макеші ў 1789, названа ў яго гонар.
    МАКЁНЗІ (Mackenzie) Александэр (1764, г. Інвернес, Вялікабрытанія — 12.3.1820), англійскі купец-падарожнік, агент канадскай Паўн.-Зах. (футравай) кампаніі. У 1788 заснаваў на воз. Ата-баска гандл. факторыю. У 1789 спусціў-ся па р. Нявольніцкая, даследаваў Вял. Нявольніцкае воз., адкрыў (ад вытоку да дэльты) р. Макензі, горы Макензі і Франклін. У 1792—93 перасек Паўн. Амерыку з У на 3, ад зал. Св. Лаўрэн-ція да зал. Каралевы Шарлоты, праса-чыў цячэнне р. Піс, перасек Скалістыя горы і Берагавы хр., адкрыў паміж імі Унутранае плато з верхнім участкам р. Фрэйзер. У 1793—94, вяртаючыся тым жа шляхам на У, паўторна перасек ма-цярык.
    МАКЁНЗІ (Mackenzie) Уільям Лаян (12.3.1795, г. Данды, Вялікабрытанія — 29.8.1861), канадскі паліт. дзеяч, публі-цыст. 3 1820 у Канадзе. 3 1824 выдаваў тут газ. «Colonial Advocate» («Каланіяль-ны абаронца»), у якой крытыкаваў брыт. калан. рэжым, выступаў за правя-дзенне дэмакр. рэформ. У 1828—36 чл. парламента, з 1834 мэр г. Таронта. Ар-ганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канад-скага саюза» (засн. ў 1834). Узначальваў антыбрыт. паўстанне 1837—38 у Верх-няй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850). У 1851—58 чл. Зака-над. асамблеі прав. (калодіі) Канада.