Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Гісторыя У антычнасці паўд. частка сучаснай М. ўваходзіла ў склад Македо-ніі Старажытнай, у 5 — пач. 20 ст. ўсе тэр. (Вардарская М.) у складзе гіст. вобласці Македонія. Пасля 2-й Балк. вайны (гл. Балканскія войны 1912—13), якая завяршылася Бухарэсцкім мірным дагаворам 1913, гіст. вобласць М., што раней была пад уладай Турцыі, падзеле-на паміж Сербіяй (большая ч. — Вар-дарская М.), Грэцыяй (Эгейская М.) і Балгарыяй (Пірынскі край). У 1918 Вардарская М. ў складзе Сербіі ўвай-ціла ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 2-ю сусв. вайну з часоў Балканскай кампаніі 1941 большай ч. Вардарскай М. валода-ла Балгарыя, зах. частку акупіравалі
італьян. войскі. На акупіраваных землях М. разгортваўся партыз. рух. Пасля вызвалення з 1945 Вардарская М. — адна з 6 рэспублік у складзе Федэра-тыўнай Нар. Рэспублікі Югаславіі (з 1963 Сацыяліст. Федэратыўная Рэспуб-ліка Югаславія). У час грамадз. вайны ў Грэцыі 1946—49, у якой удзельнічалі і грэч. македонцы, камуніст. партыя Грэ-цыі намагалася далучыць да Югаславіі Эгейскую М.; частка македонцаў эміг-рыравала ў Югаславію і СССР (каля 20 тыс. чал., пасяліліся пераважна ў г. Ташкент). У выніку распаду югасл. фе-дэрацыі М. стала самаст. дзяржавай. У вер. 1991 на рэсп. рэферэндуме боль-шасць выказалася за суверэнітэт і дзярж. самастойнасць М., 17.11.1991 прынята яе канстыгуцыя. 3 1992 неза-лежнасць М. прызналі Рас. Федэрацыя, Турцыя, Балгарыя, Славенія, Харватыя, Філіпіны, Літва і інш. Незалежную М. не прызнае Грэцыя (у яе складзе ёсць вобласць М. з цэнтрам у г. Салонікі), кіраўніцтва якой патрабуе пераймена-ваць М. ў Рэспубліку Скоп’е. М. — чл. ААН (з 1993), Арг-цыі па бяспецы і супрацоўнііггве ў Еўропе (з 1995). Дып-ламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў студз. 1993.
У М. дзейнічаюць Унутр. макед. рэв. арг-цыя — Дэмакр. партыя за макед. нац. адзінства, Дэмакр. альтэрнатыва, Партыя дэ-макр. працвітання, Дэмакр. партыя албанцаў, С.-д. саюз М., Ліберальна-дэмакр. партыя, Сацыяліст. партыя, Саюз цыганоў М., прафс. аб’яднанне — Асацыяцыя прафсаюзаў М.
Гаспадарка. М. — аграрна-індустр. краіна. Штогадовы даход на 1 чал. складае 1060 дол. ЗША (1998). У канцы 1990-х г. на эканоміку адмоўна ўплыва-юць: аслабленне эканам. сувязей з б. рэспублікамі Югаславіі, паліт. спрэчкі з Грэцыяй, ваен. дзеянні ў суседніх раё-нах і вял. прыток бежанцаў з Косава. Гал. галіны прам-сці: маш.-буд., лёгкая (пераважна тэкстыльная), харчасмака-вая (асабліва тытунёвая і кансервавая), горназдабыўная і энергетычная. Новыя галіны прам-сці: каляровая металургія, хім. і буд. матэрыялаў. Вытв-сць элек-траэнергіі 5,4 млрд. кВт гадз (1995),
Да арт. Македошя. Узбярэжжа Ахрыдскага возера.
534 МАКЕДОНІЯ
87% выпрацавана на ЦЭС (працуюць пераважна на імпартнай нафце). Ёсць некалькі ГЭС, найбольшая — «Маўра-ва» на р. Чорны Дрын. Найбольшыя іірадпрыемствы машынабудавання ў Скоп’е, Бітале і інш., дзе вырабляюць станкі, аўгобусы, с.-г. машыны, хала-дзільнікі, элекграпрылады, аўтадэталі, інструменг. Асн. цэнтры тэкст. прам-сці — Цетава (камбінат шарсцяных вырабаў), Шціп (баваўняны камбінат), Цітаў-Ве-лес (шаўкаткацкі камбінат). Тытунёвыя вырабы выпускаюць ф-кі ў Прылепе і Скоп’е. Харч. прам-сць (мукамольная, алейная, цукр., мясная, плодакансерва-вая, вінаробчая) пашырана ўсюды, гал. цэнтры Скоп’е, Куманава, Бітала, Пры-леп. На базе лясных рэсурсаў сфарміра-валася дрэваапр. і папяровая прам-сць (Прылеп, Кочані і інш.). Чорная (Ско-п’е, Ягунаўцы, Куманава) і каляровая (Цітаў-Велес, Ягунаўцы, Скоп’е) мета-лургія. Хім. прам-сць (Скоп’е) дае пластмасы, сінт. валокны, сродкі аховы раслін і інш. Развіты прам-сць буд. ма-тэрыялаў (цэмент, мармур, керамічныя вырабы, вогнетрывалыя матэрыялы) і горназдабыўная. Здабываюць свінцова-цынкавыя (цэнтр Злетава), хромавыя (Скоп’е, Цетава, Куманава), жал., мар-ганцавыя, сурмяныя, нікелевыя руды і буд. матэрыялы. Ёсць прадпрыемствы гарбарна-абутковай, мэблевай, паліг-раф., фармацэўтычнай і інш. галін прам-сці. Больш за палавіну прамысл. прадукцыі выпускаюць прадпрыемствы
Да арт. Македонія Удзельнікі нацыя-нальна-вызваленчага паўстання 1903.
Скоп’е. Развіты нар. промыслы і сама-тужныя рамёствы, асабліва выраб прад-метаў хатняга ўжытку і сувеніраў, дыва-наткацтва, вышыўка, разьба па дрэве, чаканка па серабры і інш. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 1,3 млн. га зямель, палавіна іх пад ворывам і шматгадовымі культурамі, палавіна пад пашай. Раслінаводства развіта ў да-лінах і катлавінах, жывёлагадоўля — пераважна на горных пашах. Са збож-жавых вырошчваюць пшаніцу, кукуру-зу, рыс (83 тыс. га арашальных зямель), з тэхнічных — тытунь (штогадовы збор 17—20 тыс. т), цукр. буракі, бавоўну, опіумны мак, кунжуг, арахіс, аніс і інш. Развіты агародніцтва (экспартнае зна-чэнне маюць памідоры і перац), садоў-ніцтва (найб. яблыкі і слівы, на Пд аліўкі, інжыр, тутавае дрэва), вінагра-дарства (штогадовы збор каля 200 тыс. т). 3 галін жывёлагадоўлі лепш развіта авечкагадоўля. Пагалоўе (1997, тыс. гал.): авечак — 1800, буйн. par. жывё-лы — 300, свіней — 200, коней — 66,5, буйвалаў — 1. Птуіпкагадоўля. Рыбалоўства на буйных азёрах. Лясная гаспадарка. Транспарт чыгуначны і аў-тамабільны. Даўж. чыгунак 699 км, у т.л. 232 км элекгрыфікавана, аўтадароі 8,5 тыс. км, у тл. з цвёрдым пакрыц-цём 5,4 тыс. км. У краіне 263 тыс. лег-кавых, 23 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (1997). Важнае міжнар. зна-чэнне маюць чыгунка і аўгамагістраль Бялград (Югаславія) — Скоп’е — Са-лонікі (Грэцыя). Амаль усе знешне-гандл. сувязі праз грэч. порт Салонікі. У краіне 14 аэрапортаў, у тл. міжнар.
каля Скоп’е і Охрыда (курортны і ту-рыст. цэнтр). У 1996 экспарт складаў 900 млн. дол., імпарт — 1,4 млрд. дола-раў. У экспарце пераважаюць прамысл. тавары, харч. прадукты, віно і тытунё-выя вырабы, у імпарце — машыны і трансп. сродкі, хімікаты, паліва. Гал. гандл. партнёры — рэспублікі б. Юга-славіі, Балгарыя, Германія, Італія. Ган-даль з Беларуссю (1997, млн. дол.): эк-спарт — 4,3, імпарт — 1,9. М. — краі-на развітога міжнар. турызму. Грашовая адзінка — дэнар.
Літаратура. Прыгожае пісьменства на макед. мове зарадзілася ў 19 ст. і звяза-на з дзейнасцю асветнікаў К. і Дз.Міла-дзінавых, П.Зографскага, К.Самарджы-ева і інш. У станаўленні новай макед. пісьменнасці і л-ры вял. роля належыць К.Місіркаву, які даў першы ўзор кады-фікацыі макед. літ. мовы. У рэчышчы рэв. і нар.-патрыят. традыцый развіва-лася паэзія (К.Нядзелкаўскі, В.Маркоў-скі), рэаліст. тэндэнцыі выявіліся ў дра-матургіі (В.Ілёскі). Першы паэт. зб. на макед. мове — «Белыя досвіткі» К.Ра-ціна (1939). Пасля 2-й сусв. вайны засн. Саюз макед. пісьменнікаў (1946), Т-ва макед. мовы і л-ры (1954), пачалі выхо-дзіць літ. перыяд. выданні. Найб. рос-квіту дасягнула паэзія (С.Янеўскі, Б.Ко-нескі, А.Шопаў, Г.Тадароўскі) і навеліс-тыка (У.Малескі, І.Бошкаўскі, Г.Аба-джыеў). Асновы новай драматургіі заклалі К.Чашуле і Ілёскі. У 1950—60-я г. вядучым літ. жанрам стаў раман («Вёска за сямю ясенямі» і «I боль, і гнеў» Янеўскага, «Тое. што было не-бам» і «Ткацкі станок» Малескага, «Пабрацімы» і «Глухія досвіткі» І.Леава, «Зоркі падаюць самі» С.Дракула), зара-дзілася аповесць (Дз.Солеў). Асн. тэмы твораў — нац.-вызв. барацьба, чалавек і рэвалюцыя, антыфаш. супраціўленне, сацыяліст. пераўгварэнні. У гэтыя гады ў л-ры адзначыўся т.зв. працэс дэдагма-тызацыі, адмаўлення ад лініі развіцця, вызначанай сав. ўзорамі, сацыяліст. рэ-алізмам; дэклараваліся ідэйна-эстэт. плюралізм, разнастайнасць творчай ме-тадалогіі. У 1970-я г. ўзмацніліся рэа-ліст. тэндэнцыі. Найб. прыкметныя творчыя здабыткі належалі паэтам Та-дароўскаму, Р.Паўлоўскаму, А.Попаў-скаму, М.Матэўскаму, празаікам Ж.Чынгу, Дракулу, Т.Геаргіеўскаму, Дж.Абаджыеву, драматургам Ілёскаму, Т.Арсоўскаму. Для сучаснай л-ры М. характэрна суіснаванне разнастайных ідэйна-эстэт. і маст. кірункаў. На бел. мове выдадзены макед. казкі ў зб. «Ці страшны страх?» (1970), «Югаславян-скія казкі» (1999) і апавяданні ў зб. «Югаслаўскія апавяданні» (1975). На бел. мову паасобныя творы макед. пісь-меннікаў перакладалі Н.Гілевіч, П.Ка-валёў, М.Паслядовіч, А.Разанаў, М.Ра-кітны, І.Чарота.
Архітэктура. Ад часоў неаліту і бронз. веку на тэр. М. захаваліся рэшткі круга-вых паселішчаў, каменных і глінабітных дамоў, умацаванняў, складзеных насуха з неабчасанага каменю. Сярод помнікаў архітэктуры 5—11 ст. рэшткі цыклапіч-
МАКЕДОНСКАЯ 535
Да арт. Македонія. Царква святога Клімента ў г. Охрыд. 13 ст.
ных абарончых сцен Скоп’е (535), зам-ка балг. цара Самуіла каля г. Охрыд, крэпасці ў Струміцы (абодва 11 ст.). Найб. ранні тып культавай архітэісгу-ры — 3-нефавая базіліка з купаламі і харамі, часам з трансептам (сабор св. Сафіі ў Охрыдзе, каля 1037—50). У 12—14 ст. усталяваўся тып крыжова-ку-пальнага, звычайна квадратнага ў плане храма з купалам (цэрквы св. Клімента ў Охрыдзе, 1295; Міхаіла і Гаўрыіла ў Леснаве, 1341) ці з 5 купаламі (царква св. Панцеляймона ў Неразі, 1164). Бу-давалі таксама 1-нефавыя скляпеністыя цэрквы (св. Міколы ў Варашы каля г. Прылеп, 1299). У перыяд тур. панаван-ня ў Скоп’е, Бітале, Шціле і інш. узво-дзілі цагляныя і каменныя купальныя мячэці, мінарэты, заезныя дамы («ан»), крытыя базары («безістэн»), лазні («амам»), вежападобныя ўмацаваныя жытлы («кулы»). Да 18—19 ст. нале-жаць маляўнічыя ансамблі манастыроў (Іаана Бігорскага), разнастайныя пры-клады нар. дойлідства: на раўнінах — 1-павярховыя 2-часткавыя дамы (стой-ла і жылы пакой з ачагом), у горных раёнах — 2-павярховыя (унізе стойла і кухня, наверсе — жыллё) з навесам-га-лерэяй, дамы тур. тыпу з сіметрычным размяшчэннем пакояў вакол сенцаў і ізаляваным ад вуліцы дваром. У гарадах будавалі 2—3-павярховыя дамы з эрке-рамі, лоджыямі ці балконамі. Своеасаб-лівыя крытыя чарапіцай дамы Охрыда з драўлянымі каркаснымі верхнімі павер-хамі, гладкія атынкаваныя сцены якіх навісаюць над ніжнім паверхам, скла-дзеным з каменю. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў буйных гарадах будавалі ў духу еўрап. эклектычнай архітэкгуры. Пасля 2-й сусв. вайны разгарнулася рэкан-струкцыя гарадоў і сёл, пабудаваны буйныя прамысл. комплексы са зборна-га жалезабетону, раёны 2—3-секцый-ных і вежавых жалезабетонных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў у 'сучасных стылях. У Скоп’е пасля землетрасення 1963 паводле праекта яп. арх. Тангэ Кэндзо ўзведзены будынкі Гіст. архіва, Макед. нар. т-ра, акадэміі навук і мас-тацтваў і інш. Ствараюцца новыя жы-лыя раёны. Раён г. Охрыд уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.