• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    МАКЛЕР (ням. Makler ад нідэрл. make-laar), 1) асоба, якая прафесійна займа-ецца пасрэдніцтвам у сферы куплі і продажу тавараў, каштоўных папер, страхавання і інш. 2) Біржавы пасрэд-нік (дылер, джобер), які купляе і прадае за свой кошт (у адрозненне ад брокера, які заключае здзелкі для кліентаў і за іх кошт). Біржавы М. — работнік, служачы біржы, які ўваходзіць у склад яе персаналу; вядзе таргі ў секцыях,
    фіксуе і рэгіструе згоду брокераў на заключэнне здзелкі.
    МАКЛбРЭНА ШЭРАГ, ступеневы шэ-раг, у які ў наваколлі нуля раскладаец-ца аналітычная функцыя; асобны выпа-дак Тэйлара шэрагу. Вывучаўся шатл. матэматыкам К.Маклорэнам (1742).
    МАКЛЯЦбВА Наталля Мікалаеўна (8.10.1909, в. Мсціслаўская Слабодка Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 13.8.1993), бел. архітэктар. Канд. тэхн. н. (1954). Скончыла Ленін-градскі інж.-буд. ін-т (1931). 3 1931 працавала ў ін-тах «Белдзяржпраект», «Белпрампраект» (у 1944—48 гал. архі-тэктар), адначасова выкладала ў БПІ (1938—41, 1945—75). Асн. работы: Мін-скі жылы дом спецыялістаў, 8-павярхо-вы дом на пл. Я.Коласа (1957, у сааўт.) і рэканструкцыя гал. корпуса БПІ (1937) у Мінску; жылыя дамы (1936) па вул. Першамайскай у Гомелі, тыпавы праект 24-кватэрнага дома (у 1932—38 пабудаваны ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Барысаве і інш.). Навук. працы па тэа-рэт. метадалагічных асновах праекта-вання жылых будынкаў.
    Тв:. Архнтектура н градостронтельство Со-ветской Белорусснл. Мн., 1957 (у сааўт.); Ос-новы проектнровання жнлых зданнй. Мн., 1960 (у сааўт ). А.А.Воінаў. МАК-МАГбн (Mac-Mahon) Мары Эдм Патрыс Марыс (13.6.1808, замак Сюлі, Францыя — 17.10.1893), дзяржаўны і ваен. дзеяч Францыі. Нашчадак стараж. ірл. роду. Маршал Францыі (1859). Скончыў Сен-Сірскую ваен. школу (1827). 3 1830 удзельнічаў у заваяванні Алжыра. У Крымскую вайну 1853—56 дывізія М.-М. 8.9.1855 авалодала пад Севастопалем Малахавым курганам, што прадвызначыла падзенне горада. Удзельнік аўстра-італа-французскай вайны 1859. У 1864—70 ген.-губернатар Алжыра. У час франка-прускай вайны 1870—71 няўдала камандаваў арміяй, разам з якой трапіў у палон да герм. войск пасля паражэння пад Седанам (1870). Пасля вяртання з палону каман-дуючы арміяй, якая задушыла Парыж-скую камуну 1871. Прэзідэнт франц. рэспублікі ў 1873—79. У 1877 удзельні-чаў у падрыхтоўцы няўдалай спробы манархічнага дзярж. перавароту. У студз. 1879 датэрмінова пайшоў у ад-стаўку.
    МАКМІЛАН (Macmillan) Гаралвд (10.2. 1894, Лондан — 29.12.1986), дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі. Адукацыю атры-
    макоўскі 539
    маў у Оксфардскім ун-це. Паліт. дзей-насць пачаў у 1924 як дэп. палаты аб-шчын брыт. парламента. У 1940—45 займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчы-ля. 3 1951 на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у тл. міністр абароны (1954— 55), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—57). Прэм’ер-міністр Вялікабры-таніі і лідэр Кансерватыўнай партыі ў 1957—63. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), інш. краі-нам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963. Саўладальнік выд-ва «Макмілан паблішэрз». Аўгар мемуараў (т. 1—6, 1966—73).
    МАКМІЛАН. М а к М і л а н (Mac Millan) Кенет (11.12.1929, г. Данфер-млін, Вялікабрытанія — 1992), англій-скі артыст балета і балетмайстар. Ву-чыўся ў балетнай школе трупы «Сэд-лерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—48 саліст гэтай трупы. 3 1950-х г. балет-майстар, у тл. ў Штутгарцкім балеце, Амер. т-ры балета (Нью-Йорк), Ням. гар. оперы (Зах. Берлін, 1966—69). У 1970—77 дырэктар, з 1977 маст. кіраў-нік Каралеўскага балета Вялікабрьпаніі. Паставіў балеты «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1965) і «Манон» на муз. Ж.Маснэ (1974), якія ў яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету. 3 інш. пастановак: «Канцэртныя танцы» (на муз.), «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Трыяда» на муз. Пракоф’ева, «Поры года» на муз. Дж.Вердзі, «Гларыяна» на муз. Б.Брытэна, «Сфінкс» Д.Міё, «Маерлінг» на муз. Ф.Ліста, «Канец дня» на муз. М.Равеля.
    МАКМІЛАН. М а к - М і л а н (McMillan) Эдвін Матысан (18.9.1907, Рэдонда-Біч, ЗША — 7.9.1991), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1947). Скончыў Ка-ліфарнійскі тэхнал. ін-т (1928). У 1933—73 у Каліфарнійскім ун-це ў Бер-клі (з 1946 праф.), адначасова ў Радыя-цыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—71 дырэктар). Навук. працы па ядз. фізіцы і тэхніцы паскарэння эле-ментарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — неп-туній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам'). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхрат-рон на 330 МэВ (1947). Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Сібаргам).
    МАКМІЛІН (McMillin) Арнольд Барат (н. 21.6.1941, г. Нью-касл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія), англійскі славіст. Д-р слав. філалогіі (1971). Скончыў Лондан-скі ун-т (1964). У 1969—76 выкладчык, з 1987 праф. рус. мовы і л-ры Школы слав. і ўсх.-еўрап. даследаванняў Лон-данскага ун-та. У 1976—87 заг. алдзя-лення рус. філалогіі Ліверпульскага ун-та. Аўтар даследаванняў па бел. мове і л-ры: «Слоўнік беларускай літаратур-най мовы XIX ст.» (Лондан, 1973), «Гіс-торыя беларускай літаратуры ад яе вы-
    токаў да сённяшніх дзён» (Гісен, 1977), арт. «Барока і асветніцтва на Беларусі. Да перагляду перыядызацыі беларускай літаратуры» (1984), «Русіфікацыя і яе апаненты ў сучаснай беларускай літара-туры», «Вехі і тэндэнцыі ў развіцці бе-ларускай паэзіі» (абодва 1989). Напісаў прадмовы да зб. бел. паэзіі «Снуецца зданяў рой» (Лондан, 1982) і зб. вершаў Л.Геніюш. Пераклаў на англ. мову (з В.Рыч) паэму «Тарас на Парнасе» (1977). Даследаваў навук. дзейнасць Я.Ф.Карскага, Я.Чачота, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, В.Быкава і інш. У 1991—92 пачаў курс лекцый «Уводзіны ў бела-рускую культуру: мова, літаратура, гіс-торыя». Рэдактар «The Journal of byelorussian studies» («Часопіса беларус-кіх даследаванняў», 1966—71), час. «Modern languages rewiew» («Агляд су-часных моў», 1979—87), «Occasional papers in belarusian studies» («Неперыя-дычныя выданні беларускіх даследаван-няў», 1995). Чл. Міжнар. к-та славістаў (1979—88), з 1981 віцэ-прэзідэнт Ан-гла-бел. т-ва. УЛ.Сакалоўскі.
    МАК-НЭР (McNair) Рональд (1950— 28.1.1986), касманаўт ЗША. 3— 11.2.1984 з ВЛрандам, Р.Гібсанам, В.Мак-Кандлесам, Р. Сцюартам здзей-сніў (як спецыяліст па аперацыях на
    арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»), У космасе правёў 8 сут. Загінуў у выніку выбуху пры старце касм. карабля «Чэленджэр».
    У.С.Ларыенаў.
    МАКОЛЕЙ (Macaulay) Томас Бабінгтан (25.10.1800, Ротлі-Тэмпл, Вялікабрьгта-нія — 28.12.1859), брытанскі гісторык і паліт. дзеяч. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це. У 1833—38 чл. Вярх. савета пры віцэ-каралю Індыі: кіраваў складаннем крымін. кодэкса, правёў рэформу асве-ты, накіраваную на пашырэнне сеткі школ і прымусовае ўкараненне англ. культуры і мовы. Ваен. міністр Вяліка-брытаніі ў 1839—41. Выступаў супраць ідэі ўсеагульнага выбарчага права, у якім бачыў пагрозу цывілізацыі. Аўтар «Гісторыі Англіі» з 1685 па 1702 (т. 1— 5, 1849—61), а таксама папулярных гіст. твораў, дзе ў бліскучай літ. форме паказваў гісторыю Англіі як няспынны рух да росквіту пад кіраўніцтвам вігаў. Самай значнай падзеяй сусв. гісторыі лічыў англ. «Слаўную рэвалюцыю» (дзярж. пераварот 1688—89).
    МАКОЎСКІ Канстанцін Ягоравіч (2.7. 1839, Масква — 30.9.1915), расійскі
    540	макоўскі
    жывапісец. Брат У.Я.Макоўскага. Пра-вадз. чл. Пецярбургскай AM (з 1898). 3 1851 вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў С.Заранкі, з 1858 у Пецярбургскай AM. У 1863 пакінуў AM, адзін з членаў Ар-целі мастакоў, член-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл. Пера-соўнікі). Зазнаў уплыў салоннага мас-тацтва. У канцы 1860 — пач. 1870-х г. звяргаўся да сюжэтаў з нар. жыцця («Балаганы на Адміралцейскай пло-іпчы», 1869), партрэтаў. 3 сярэдзіны 1870-х г. схіляўся да акадэмізму («Вяр-танне свяшчэннага дывана з Меккі ў Каір», 1876; «Балгарскія пакутніцы», 1877). У 1883 парваў з перасоўнікамі і пісаў знешне эфектныя партрэты і жан-рава-гіст. сцэны: «Пацалункавы абрад» (1895), «Мінін на Ніжагародскай пло-шчы» (1896) і інш.
    ч э н к a М. Аўтарству стагоддзі не замінка: Невядомы партрэт з творчай спадчыны Тама-ша Макоўскага // Мастацтва Беларусі. 1990. № 12; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii Wielkiego Ksi^stwa Litewskiedo od XV do polowy XVIII wieku. 2 wyd. Poznan, 1989.
    С.А.Акуліч, А.В.Белы. МАКбЎСКІ Уладзімір Ягоравіч (7.2.1846, Масква — 21.2.1920), расійскі жывапі-сец. Брат К.Я.Макоўскага. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1893). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скулыітуры і дойлідства (1861—66) у С.Заранкі; выкладаў у ім (1882—94) і ў Пецярбургскай AM (1894—1918, з 1895 рэктар). 3 1872 чл. Т-ва перасоўных маст выставак (гл. Перасоўнікі). У твор-часці пераважалі тэмы гар. побыту, ка-мерныя, часта двухфігурныя кампазіцыі сац.-крьпычнага зместу: «У прыёмнай у доктара» (1870), «Наведванне бедных» (1874), «Чаканне» (1875), «Асуджаны» (1879), «Крах банка» (1881), «Спаткан-не» (1883), «На бульвары» (1887) і інш. У некаторых работах блізкі да пленэр-
    МАКбУСКІ (Makowski) Юзаф Тадэвуш (29.1.1882, г. Асвенцім, Польшча — 1.11.1932), польскі жывапісец. Вучыўся ў AM у Кракаве (1903—08) у Я.Станіс-лаўскага і Ю.Мехофера і ў Парыжы (1908) у А. Ле Факанье. Жыў пераважна ў Францыі. У ранні перыяд пад уплы-вам П.Пюві дэ Шавана ствараў манум. сімвалічныя карціны («Хрышчэнне ў Іардані», 1909), пазней зазнаў уплыў ку-бізму («Партрэт мужчыны ў белым ка-пелюшы», 1912). 3 1920-х г. рабіў геа-метрызаваныя кампазіцыі, пераважна на тэмы з жыцця дзяцей, у якіх спалу-чаў рысы сімвалізму, кубізму і прымі-тывізму. Сярод твораў: «Дзіцячая капэ-ла» (1922), «Дзеці і ліхтарыкі» (каля 1928), «Шавец» (1930), «Скнара» (1932), «Двое дзяцей з сабакам» (каля 1932) і інш.
    МАКПХО, горад на ПдЗ Рэспублікі Ка-рэя. Каля 300 тыс.ж. (1997). Трансп. ву-зел, порт на Жоўтым м. Прам-сць: тэкст., харч., машынабудаўнічая. Цэнтр
    Т Макоўсю Панарама Вільні. 1600.
    МАКОЎСКІ Тамаш (1562 або 1575, г. Гданьск?, Польшча — 1630), бел. гра-вёр. У 1600—11 працаваў пры двары кн. М.К.Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы, кіраваў друкарняй. Творы вызначаюцца высокім майстэрствам, уплывамі манье-рызму і галандскіх майстроў. Выграві-раваў першую дакладную карту Вял. кн. Літоўскага (каля 1603, захавалася 2-е выд., 1613, Амстэрдам), да якой склаў тлумачальны тэкст, уключыў у яго важ-нейпіыя звесткі пра Беларусь, даў агульную характарыстыку краю (захоў-ваецца ў б-цы Вільнюскага ун-та). Ay-Tap гравюр да кніг «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» К.Дарагас-тайскага (1603, Кракаў; 1620, Познань), да «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара і Мікалая» (1604, Нясвіж), «Панегірыка Казіміру» (1610, Вільня). Выканаў іравіраваныя партрэт Радзіві-ла, віды Нясвіжа, Масквы (каля 1600), Вільні, Гродна, Клецка, Коўна, Трокаў, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «Асада Сма-ленска», 1611; выява прадстаўлення се-нату палонных братоў Шуйскіх, і ішп.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т.М. У Нясвіжы ўстаноўлены бюст М.