Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Літ.: М.П.Максакова: Воспомннання. Ста-тьм. М., 1985.
МАКСВЕЛ (Maxwell) Джэймс Клерк (13.6.1831, г. Эдынбург, Вялікабрьгта-нія — 5.11.1879), англійскі фізік, ства-ральнік класічнай элекградынамікі, адзін з заснавальнікаў статыстычнай фі-зікі. Чл. Эдынбургскага (1855) і Лон-данскага (1860) каралеўскіх т-ваў. Ву-чыўся ў Эдынбургскім (1847—50) і Кембрыджскім (1850—54) ун-тах. Праф. Абердзінскага (1856—60), Лон-данскага (1860—65), Кембрыджскага (з 1871) ун-таў. Арганізатар і першы ды-рэктар (з 1871) Кавендышскай лабарато-рыі. Навук. працы па элекградынаміцы,
544 МАКСВЕЛА
малекулярнай фізіцы, оптыцы, механі-цы і тэорыі пругкасці, гісторыі фізікі і інш. Устанавіў статыстычны закон раз-меркавання малекул ідэальнага газу па скарасцях (1859; гл. Максвела размерка-ванне), развіў тэорыю пераносу ў даста-саванні да працэсаў дыфузіі, цеплапра-воднасці і ўнутр. трэння, увёў паняцце часу рэлаксацыі. Выявіў статыстычны характар другога закону тэрмадынамікі (1867) і ўвёў тэрмін «статыстычная ме-ханіка» (1868). Развіваючы ідэі М.Фара-дэя, стварыў тэорыю эл.-магн. поля (гл. Максвела ўраўненні), увёў паняцце току зрушэння, прадказаў існаванне эл.-магн. хваль, выказаў ідэю аб эл.-магн. прыродзе святла, што дало магчымасць выявіць сувязь паміж аітгычнымі і эл. з’явамі. Тэарэтычна вызначыў ціск свя-тла (1873), устанавіў сувязь паміж асн. тэрмадынамічнымі параметрамі (суад-носіны М.), развіў ідэю каляровага зро-ку, даследаваў устойлівасць кальцаў Са-турна. Алублікаваў рукапісы Г.Кавенды-ша па электрычнасці (1879).
Тв:. Рус. пер. — Йзбр. соч. по теорнм электромагннтного поля. М., 1954; Статья я речя. М., 1968.
Літ.: Кудрявцев П.С Максвелл. М., 1976; Максвелл н развятне фнзнкн XIX—XX вв.: [Сб. ст.]. М., 1985. А.І.Болсун.
МАКСВЕЛА РАЗМЕРКАВАННЕ, ста тыстычная заканамернасць, якая вы-значае размеркаванне па скарасцях (або імпульсах) малекул сістэмы, іпто знахо-дзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўна-вагі (пры ўмове, што паступальны рух малекул падпарадкоўваецца законам класічнай механікі). Выведзена Дж.К.Максвелам (1859) для аднаатам-ных газаў і пашырана на мнагаатамныя газы рас. вучоным М.М.Піраговым (1885).
М.р. па модулях скорасці малекул ідэаль-нага газу вызначаецца формулай dn - 4лй (m/2nkTr2 exp (-mJ^kTyrdv, дзе dn —ся-рэдняя колькасць малекул у адзінцы аб'ёму сістэмы, якія маюць модулі скорасці ў інтэр-вале ад v да v+dv, п — поўііая колькасць ма-лекул у адзінцы аб'ёму сістэмы, т — мжа адной малекулы, Т — абс. т-ра, к = 1,38-ІСГ" ДўК — пастаянная Больцмана. Паводле М.р. вызна-чаюцца сярэдняя арыфметычная = пт сярэдняя квадратычная j на#б
nt
імаверная vjm = "V^^ скорасці малекул газу. М.р. атрымала эксперым. пацвярджэнне ў доследах з малекулярнымі пучкамі, з’яўляец-ца асновай класічнай статыстыкі (гл. Больц-мана статыстыка). 3 дапамогай М.р. пабуда-ваны тэорыі вязкасці, цеплаправоднасці, электраправоднасці і інш. малекулярна-кіне-тычных з’яў. А.І.Болсун
dn ndv
dv X,
Максвела размеркаванне
МАКСВЕЛА ЎРАЎНІННІ, асноўньія ўраўненні класічнай макраскапічнай электрадынамікі, што апісваюць эл.-магн. з’явы ў адвольных асяроддзях і вакууме. Выведзены ў канцы 1860-х г. Дж.К.Л/аксвелам на падставе абагуль-нення эмпірычных законаў эл. і магн. з’яў.
М.ў. звязваюць напружанасць эл. поля ^, магн. індукцыю ?, эл. індукцыі 2? і напру-жанасць магн. поля I? з характарыстыкамі крыніц ал. і магн. палёў: шчыльнасцю эл. за-радаў і шчыльнасцю току праводнасці 7 У дыферэнцыяльнай форме маюць выгляд:
rot? — (1).
roti? ^? +^ (2),
div D =р (3),
div 1? =0 (4),
dD
дзе — — шчыльнасць току зрушэння. М.ў. дапаўняюцца матэрыяльнымі ўраўненнямі: D = ыкЕ , В = цоцЯ, j = уЕ, дзе ео(ро) — эл. (магн.) пастаянная, е(ц) — ад-носная дыэлектрычная (магн.) пранікаль-насць і у — эл. праводнасць асяроддзя. М.ў. (1) выяўляе непарыўную сувязь паміж эл. і магн. палямі і выражас закон электрамагнітнай індукцыі, (2) паказвае, што крыніцай магн. поля
з’яўляюцца токі праводнасці і токі зрушэння (гл. Поўнага току закон), (3) устанаўлівае, што крыніцай эл. поля з’яўляюода эл. зарады (гл. Гаўса тэарэма), (4) паказвае на адсут-насць адасобленых крыніцы магн. поля (магн. зарадаў). М.ў дазваляюць вызначыць асн. характарыстыкі эл.-магн. поля Е, D ,
В , Н у кожным пункце прасторы і ў кожны —►
момант часу, калі вядомыя Q, і, j як фун-кцыі каардынат і часу. 3 М.ў. вынікае магчы-масць існавання злектрамагнітных хваль, якія распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю свягла. М.ў. адаюсіроўваюць глыбокую су-вязь эл. і магн. з’яў і з’яўляюцца тэарэтычнай асновай класічнай і квантавай электрадына-мікі, фіз. отггыкі, тэорыі распаўсюджання эл. -магн. хваль і інш. раздаелаў электрамагнетыз-му. А.І.Болсун.
МАКСІМ (Maxim) Хайрэм Стывенс (5.2.1840, Сангервіл, ЗША — 24.11.1916), амерыканскі канструктар аўтам. зброі і прадпрымальнік. У 1883 стварыў стан-ковы кулямё'т («Максім»), аўтам. він-тоўку і гармату. У 1888 у Германіі засн. з-д скарастрэльных гармат і кулямётаў. У 1889—90 распрацаваў тэхналогію вытв-сці новых відаў бяздымнага пора-ху. Займаўся праблемамі авіяцыі.
МАКСІМ ГРЭК (сапр. Т р ы в о л іс Міхаіл; каля 1470, г. Арта, Грэцыя — 12.12.1555), пісьменнік-публіцыст, пе-ракдадчык, багаслоў. Адукацыю атры-маў у Фларэнцыі. Пастрыгся ў манахі і жыў на Афоне, адкуль у 1516 па запра-шэнні вял. кн. Васіля III прыбыў у Маскву для выпраўлення і перакладу грэч. кніг. За збліжэнне з царк. апазі-
цыяй асуджаны на саборах 1525 і 1531, у 1525—51 вязень манастырсюх турмаў. Яго літ. спадчына — «словы», публі-цыстычныя артыкулы, пропаведзі, фі-лас. і багаслоўскія разважанні, перакла-ды. Яны вызначаюцца вобразным вы-кладаннем і эмацыянальнасцю стылю, іх мова кніжная, са складанымі сінтакс. зваротамі. Выступаў супраць хцівасці, бязлітаснасці і багацця царк. феадалаў («Аповесць страшная і варта памяці і пра дасканалае манаскае пражыванне», «Слова, якое падрабязней выкладае, з жалем, беспарадкі і бясчынствы цароў і ўлад апошняга жыція», «Размова розуму з душою», «Слова пра пакаянне» і інш.). Аўіар прац па фанетыцы («Пра грэчаскія галосныя і зычныя, пра скла-ды, пра надрадковыя знакі грэчаскія і славянскія»), прасодыі («Аб прасодыі»), граматыцы. Яго праца «Тлумачэнні імё-нам па алфавіце» — гал. крыніца для больш позніх рус. азбукоўнікаў. Творы М.Г. былі шырока вядомы на Беларусі. «Канон малебен...» уваходзіў у кнігу Фі-карыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620). «Слова на лацінаў» і «Пахвальнае слова да святых апосталаў Пятра і Паў-ла» выдадзены ў Магілёве (1625). Ка-нанізаваны Рус. праваслаўнай царквою (1988).
Літ.: 14 в а н о в АН. Лмтературное насле-дае Макснма Грека. Л., 1969; Громов М.Н. Макснм Грек. М., 1983; Алексан-дропулос М Сцены нз жнзнн Макснма Грека: Пер. с греч. М., 1983. Г.УГрушавы.
МАКСІМАВА, возера ў Верхнядзвін-скім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас. р. Росіца, за 23 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,4 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3,5 км. Пл. вада-збору 2,71 км2. Схілы катлавіны выш. 2—4 м, параслі лесам, на Пн разара-ныя. Берагі нізкія, месцамі забалоча-ныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры востраў пл. 0,8 га. Выцякае ручай у р. Росіца.
МАКСІМАВА Кацярына Сяргееўна (н. 1.2.1939, Масква), расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1973). Жонка У.Васільева. Скончыла Маскоў-скае харэагр. вучылішча (1958, педагог Л.Герт), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1980). У 1958—88 салістка Вял. т-ра ў Маскве. 3 1982 выкладае ў Рас. акадэміі тэатр. мастацгва. 3 1990 балетмайстар-рэпетытар Т-ра балета Дзярж. Крамлёў-скага палаца Выступала ў спектаклях маскоўскага Дзярж. т-ра класічнага ба-лета і інш., у тл. замежных, трупах. Яе творчасць адметная віртуознай тэхні-кай, вытанчанай мяккасцю ліній, глы-бокім псіхалагізмам. Выканала партыі Машы, Аўроры, Адэты—Адьшіі («Шчаў-кунок», «Спячая прыгажуня», «Лебядзі-нае возера» П.Чайкоўскага), Фрыгіі («Спартак» АХачатурана), Эолы («Ікар» С.Сланімскага), Шуры Азаравай («Гу-сарская балада» Ц.Хрэннікава), Анюты («Анюта» на муз. В.Гаўрыліна), Каця-рыны, Папялушкі, Джульеты («Камен-ная кветка», «Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль
максімаў 545
(«Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кі-хот» Л.Мінкуса), Музы («Паганіні» на муз. С.Рахманінава), Марыі («Бахчыса-райскі фантан» Б.Асаф’ева). Знялася ў тэлевізійных балетах, тэлефільмах-кан-цэртах, маст. фільме-оперы «Травіята» (1982) і інш. Як драм. акгрыса выступі-ла ў маст. фільме «Фуэтэ» (1986), мо-наспекгаклі «Песня песняў» паводле «Бібліі» (1990, 1994) і інш. Творчасці М. і Васільева прысвечаны тэлефільмы «Дуэт» (1973), «I засталося, як заўсёды, недавыказанае штосьці...» (1990), франц. відэафільм «Каця і Валодзя» (1989). 1-я прэміі Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1957), Між-нар. конкурсаў артыстаў балета ў Вене
КМаксімава ў ролі Папялушкі.
(1959) і Варне (1964). Прэміі Г.Паўла-вай (1969) і М.Петыпа (1972; Парыж). Дзярж. прэмія СССР 1981. Дзярж. прэ-мія Расіі 1991.
Літ:. Львов-Анохнн Б. Мастера Большого балета. М., 1976; Константн-нова М. Е.Макснмова. М., 1982; Бело-в a Е. Ракурсы танца: Телевнзнонный балет. М., 1991. ЛА.Сівалобчык МАКСІМАВА Ларыса Паўлаўна (н. 29.5.1939, г. Віцебск), бел. піяністка. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел. кансерваторыю (1964, клас Р.Шар-шэўскага). 3 1964 канцэргмайстар Нац. тэлерадыёкампаніі Беларусі. Выступае з вядучымі інструменталістамі і вакаліс-тамі рэспублікі, інстр. калекіывамі, у т.л. з ансамблем «Кантабіле», асаблівую ўвагу аддае прапагандзе бел. музыкі. Зрабіла шмат запісаў для тэлебачання і радыё. Аўтар і вядучая цыклаў канцэр-таў «Рамантычная песня 19 ст» ў зале камернай музыкі Бел. філармоніі (1990—94), праграмы «У пошуках гар-моніі» на Бел. тэлебачанні (з 1997). У 1989—93 працавала ў артыстычным бю-ро Р.Рааба ў Венскай дзярж. оперы.
Муз. кіраўнік праграмы «Вянок няз-дзейсненых мар» на фестывалі, прысве-чаным 170-годдзю з дня смерці Л.Бет-ховена (1997, Бон).
МАКСІМАВІЧ Дзесанка (16.5.1898, Рабравіца, каля г. Валева, Сербія — 11.2.1993), сербская пісьменніца. Акад. Сербскай акадэміі навук і мастантваў (з 1965). Скончыла Бялградскі ун-т (1924). Дэбютавала ў 1920. Ранняй лірыцы (зб-кі «Вершы», 1924; «Зялёны віцязь», 1930; «Баль на лузе», 1932) уласціва цэль-насць светаадчування, увасобленая праз глыбокія і шчырыя пачуцці і выказаная тонка, Натуральна і проста. У паэзіі пазнейшага часу (зб-кі «Паэт і родны край», 1946; «Водар зямлі», 1955; «Пра-шу памілавання», 1964; «Не маю больш часу», 1973; «Слова пра любоў», 1984; «Бузіновая дудка», 1993) узмацніліся грамадз. матывы; асн. тэмы твораў — гіст. лёс народа і Айчыны. Аўтар рама-наў «Адчыненае акно» (1954), «Не за-быцца» (1969), зб-каў апавяданняў, кніг для дзяцей, перакладаў. На бел. мову асобныя яе вершы перакладалі Э.Аг-няцвет, Н.Гілевіч, Я.Сіпакоў, І.Чарота.