Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУЛІК-ВЕРАБЕЙ (Calidris minuta), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападоб-ных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі. На Беларусі рэдкі пралётны від. Трапляец-ца на пясчаных водмелях і косах рэк.
Даўж. да 17 см, маса да 27 г. Афарбоўка стракатая, зверху цёмная, з іржава-рыжай аб-лямоўкай, брушка белае. Дзюба і ногі чор-ныя. Корміцца насякомымі і іх воднымі лі-чынкамі, малюскамі, дробнымі ракападобны-мі. Нясе 3—4 яйцы.
КУЛІКІ (Limicolae), падатрад птушак атр. сеўцападобных. 14 сям., каля 180
Кулік-сарока звычайны.
відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць па бе-рагах вадаёмаў, у тундры, стэпе, на вы-сакагор’і, пераважна на адкрытых мес-цах, некаторыя віды — у лясах ці хмыз-няках. На Беларусі 23 віды з 5 сямей-стваў.
Даўж. да 62 см, маса да 1,1 кг. Апярэнне шчыльнае, звычайна няяркае. Дзюба ад ка-роткай шылападобнай ці тоўстай да доўгай, прамой ці выгнутай. Крылы пераважна доў-гія. Кормяцца беспазваночнымі, часам яга-дамі і насеннем. Гнёзды звычайна на зямлі. Нясуць 2—5 яец. Аб’ект палявання.
КУЛІКІ-САРОКІ (Haematopus), іпушкі роду сяўцовых атр. сеўцападобных. Вя-домы з ніжняга міяцэну Паўн. Амерыкі. 4 віды. Пашыраны спарадычна па бера-гах мораў, унутр. вадаёмаў. На Беларусі трапляецца К.-с. звычайны (Н. ostralegus). Занесены ў Чырв. кнігу Бе-ларусі. У Чырв. кнізе МСАП — 1 від і 1 падвід.
Даўж. да 43 см, маса да 500 г. Кормяцца малюскамі, дробнымі ракападобнымі, чарвя-мі, насякомымі, зрэдку дробнай рыбай. Ня-суць 2—4 яйцы.
Я.Кулік. Старонка кнігі М.Багдановіча «Муш-ка-зелянушка і камарык — насаты тварык». 1975.
КУЛІКбЎ Валерый Пятровіч (н. 27.2.1949, в. Лотва Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галі-не металазнаўства. Д-р тэхн. н. (1996), праф. (1999). Скончыў Магілёўскі ма-шынабудаўнічы ін-т (1971), дзе і пра-цуе. Навук. працы па даследаванні тэх-нал. працэсаў зваркі і неразбуральным кантролі зварных злучэнняў.
Тв. Расчет намагннчмваюіцнх устройств для магнмтографнческой дефектоскопмм (ра-зам з АМ.Беляговым, АП.Гарышавым) // Дефектоскопня. 1989. № 2; Технологня н оборудованме сваркв плавленвем. Могнлев, 1998.
КУЛІКбЎ Вікгар Георгіевіч (н. 5.7.1921, с. Верхняя Любоўша Новадзе-равенькаўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1977). Герой Сав. Саюза (1981). У арміі з 1939. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1953) і Генштаба (1959). У Вял. Айч. вайну на Паўднёва-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Бел. франтах пераважна на каманд-ных пасадах у танк. часцях. Пасля вай-ны на штабных і камандных пасадах. 3 1969 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. 3 1971 нач. Генштаба, 1-ы нам. міністра абароны СССР. Ў
В.Г Ку.тікоў
1977—89 галоўнакамандуючы аб’ядна-нымі ўзбр. сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора (гл. Варшаўскі да-гавор 1955). Дэп. Вярх. Савета СССР з 1968.
КУЛІКОЎ Іван Сямёнавіч (н. 10 4.1949, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл ), бел. вучоны ў галіне энергетыкі і энергет. машынабудавання. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Скончыў Казанскі ун-т (1972). 3 1974 у Ін-це праблем энергетыкі Нац. АН Беларусі (у 1995—98 нам. дырэкта-ра), адначасова (з 1998) дырэктар дзярж. прадпрыемства «Белінвестэнер газберажэнне». Навук. працы па дасле-даванні трываласці і надзейнасці эле-ментаў энергет. абсталявання, па пы-таннях рэсурсаэнергазберажэння. Рас-працаваў тэорьпо разліку напружана-дэфармаванага стану нераўнамерна на-грэтых цел ва ўмовах рэактарнага апра-мянення.
Тв:. Прочность тепловыделяюіцнх элемен-тов быстрых газоохлаждаемых реакторов. Мн., 1984 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным); Прочность элементов конструкцлй прн облу-ченвн Мн., 1990 (разам з В.Б.Несцярэнкам, Б Я. Цвяркоўкіным).
КУЛІКбЎСКАЯ БІТВА 1380. М а м a -ева пабоішча. Адбылася паміж войскамі Залатой Арды на чале з Мама-ем і вял. кн. маскоўскага Дзмітрыя Іва-навіча Данскога на Куліковым полі каля ўпадзення р Няпрадва ў Дон (цяпер Куркінскі р-н Тульскай вобл. Расіі) 8.9.1380. Пасля паражэння ардынскіх сіл на р. Вожа (1378) Мамай летам 1380 на чале сабранага ім войска (паводле розных падлікаў 40—150 тыс. чал.) з мані'ала-татараў, генуэзскіх наёмнікаў, чэркесаў, асецінаў і інш. рушыў да р. Ака на злучэнне з сіламі саюзнікаў — вял. кн. ВКЛ Ягайлы і вял. кн. разан-скага Алега Іванавіча (выдаў Дзмітрыю Іванавічу планы Мамая і факгычна суп-раць яго не дзейнічаў). На чале маскоў-скіх і саюзных сіл (яраслаўскія, растоў-скія, белазерскія, мяшчэрскія, невял. наўгародскі атрад), да якіх пазней далу-чыліся кн. пскоўскі Андрэй Альгердавіч з атрадам палачан і пскавічоў і кн. стара-дубскі і трубчэўскі Дзмітрый Альгердавіч з дружынай, Дзмітрый Іванавіч рушыў насустрач праціўніку ў вярхоўі Дона. 8 вер. яго войска (паводле розных падлі-каў 70—150 тыс. чал.) пераправілася на правы бераг Дона і размясцілася на Ку-ліковым полі, укрыўшы свае флангі ў непрыдатных для дзеянняў конніцы
куліш 7
далінах рэчак Смолка (левы фланг) і Ніжні Дубяк (правы фланг). Адначасова сюды падышоў з войскам Мамай. Упе-радзе гал. рус. і саюзных ім сіл размяс-ціўся Вартавы полк на чале з кн. Дзміт-рыем Друцкім (паводле некаторых кры-ніц, ззаду Вартавога стаяў і Перадавы полк), за Lm у цэнтры — Вял. полк пе-раважна з масквічоў, на флангах — полк Правай рукі пад камандаваннем Андрэя Альгердавіча (паводле адной з рэдакцый «Сказання пра Мамаева па-боішча» адным з ваяводаў гэтага палка быў кн. Глеб Друцкі, асоба якога не высветлена) і полк Левай рукі на чале з белазерскімі князямі, у рэзерве — кон-ніца Дзмітрыя Альгердавіча і схаваны ў дуброве за левым флангам конны За-садны полк пад камандаваннем князёў Уладзіміра Андрэевіча Храбрага і Дзміт-рыя Міхайлавіча Баброк-Валынскага. Войскі Мамая стаялі разгорнутым фронтам (уперадзе конніца, за ёю на-ёмная пяхота) і не мелі значных рэзер-
Н^>4КМКОЫКЛЛННІНHAtlK-rt КГО П^ (ТПкІНГН №'А HUrKUHWO^HAtMf^ к НЛК'гіяіАНіеіуіГГІ^МНШАМі . «^'ГОІ CIIAACHfyOfbrobb ( ^в АОЛНА ГНЛН'А АЧІЛ' <чпротчьны мнаж.іігпьакіс'інслігй
Кулікоўская бітва 1380. Мініяцюра канца 16 ст
ваў. Бітва пачалася двухбаковым пая-дынкам воінаў Перасвета і Чэлубея (абодва загінулі). Конніца Мамая разбі-ла Вартавы палк, намагалася разграміць палкі Правай рукі і Левай рукі і, паняс-ніўшы апошні, зайшла ў фланг і тыл Вял. палка. Зыход бітвы вырашыў рап-тоўны ўдар Засаднага палка і адначасо-вы ўдар коннай дружыны Дзмітрыя Альгердавіча, што прывяло да поўнага паражэння Мамая. У выніку бітвы рус. і саюзныя ім войскі страцілі каля пало-вы свайго складу, у тл. «30 паноў літоў-скіх» (верагодна, з дружын Альгердаві-чаў). Пасля яе Дзмітрый Іванавіч атры-маў ганаровае празванне Данскі. Вял. кн. ВКЛ Ягайла спазніўся да бітвы і ад-ступіў у Літву. К.б. аслабіла манг.-тат. панаванне на землях Паўн.-Усх. Русі,
садзейнічала ўзмацненню ролі Масквы ў стварэнні Рус. дзяржавы. Пра яе напі-саны літ. творы («Задоншчына», «Ска-занне пра Мамаева пабоішча» і інш.), яна стала тэмай твораў выяўл. і музыч-нага мастацтваў. На Куліковым полі мемарыял.
Літ:. Кнрпнчнмков АН. Кулнков-ская бнтва. Л., 1980; Кулкковская бмтва: Сб. статей. М., 1980; Сказання н повестн о Куля-ковской блтве. Л., 1982.
В.А.Юшкееіч, М.Г.Нікіцін.
КУЛІНАРЫЯ (ад лац. culina кухня), 1) мастацтва прыгатавання ежы з сырых раслінных або жывёльных прадукгаў. Наогул — зборная назва страў, прадук-таў харчавання. 2) Крама гатовых страў і паўфабрыкатаў.
КУЛІНКОВІЧ Алег Рыгоравіч (н. 11.5.1948, г. Пайдэ, Эстонія), бел. хімік-арганік. Д-р хім. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе. На-вук. працы па хіміі напружаных аліцык-лічных злучэнняў, метадах сінтэзу пры-родных і біялагічна актыўных рэчываў. Адкрыў рэакцыю ўзаемадзеяння эфіраў карбонавых к-т з алкілмагнійгалагеніда-мі ў прысутнасці алкаксідаў тытану (рэ-акцыя К., 1988), якая выкарыстоўваец-ца ў арган. сінтэзе.
Тв.: Карбеновые методы введеняя ацнль-ных н ацялметяльных групп в органнческне молекулы // Успехя хямнн. 1989, Т. 58, вып. 8; Акгнвнрованные цнклопропаны в сннтезе пятнчленных карбо- н гетероцнклов // Там жа. 1993. Т. 62, вып. 9. П.М.Бараноўскі.
КУЛІНКОВІЧ Канстанцін Антонавіч (7.11.1919, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — 8.10.1998), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-р пед. н., праф. (1973). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1967). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1948), дзе і працаваў (у 1953—62 заг. кафедры, з 1970 рэктар). У 1962—70 заг. кафед-ры, з 1977 праф. Бел. пед. ін-та. Навук. працы па праблемах гісторыі педагогікі, арг-цыі і сац. ролі спорту. Адзін з аўта-раў кніг «Савецкі алімпіец: сацыяльны партрэт» (1979), «Фізічная культура і спорт Беларусі» (1988).
Тв.: Развнтяе фнзнческой культуры н спорта в БССР. Мн., 1969; Эгнічная педаго-гіка беларусаў. Мн., 1993; Гісторыя педагогі-кі. Мн., 1995.
КУЛІСА (франц. coulisse ад couler сліз-гаць, бегчы), 1) звяно куліснага механіз-ма, якое верціцца вакол нерухомай восі і стварае з другім рухомым звяном (паў-зуном) паступальную пару. Бываюць вярчальныя, хістальныя і прамалінейна рухальныя. 2) Элементы тэатральнай дэкарацыі з тканіны, якія свабодна ві-сяць або нацягнуты на рамы і размя-шчаюцца па баках сцэны паралельна .ці пад вуглом да рампы. Разам з па'дугамі ўтвараюць т.зв. адзенне сцэны. Упер-шыню выкарыстаны ў 1619 у тэатры г. Парма (Італія).
КУЛІСЁВІЧ (Kulisiewicz) Тадэвуш (13.11.1899, г. Каліш, Польшча 18.8. 1988), польскі графік. Вучыўся ў школах дэкар. і выяўл. мастацтва ў Познані (1922) і прыгожых мастацтваў у Варша-
ве (1923—27). 3 1933 выкладаў у AM у Варшаве (з 1946 праф.). Да 1940-х г. ра-біў дрэварыты на тэмы жыцця польскіх горцаў; творы вызначаліся драм. выраз-насцю абагульненага лінейнага рытму, экспрэсіяністычнымі святлоценявымі кантрастамі: цыклы «Шлембарк» (1931), «Бацувка» (1932), «Метады», «Вёска ў гарах» (абодва 1936) і інш. У трактоўцы нар. персанажаў выкарыстоўваў трады-цыі гатычнай разьбы і нар. дрэварыту. 3 1945 працаваў пераважна ў тэхніцы ма-люнка тушшу, праз фармальныя экспе-рыменты шукаў новыя выяўл. і вобраз-ныя сродкі графічнай выразнасці. Ся-род твораў: цыклы «Варшава. 1945» (1945—46), «Францыя і Галандыя» (1949), «Чэхаславакія» (1951), «Кітай» (1953), «Індыя» (1956), «Мексіка» (1957—60), «Мая гісторыя мастацтва» (1975) і ІНШ. Я.Ф.Шунейка.
Кулісны механізм: a — з хістальнай кулісай; б — з паступальным рухам кулісы.