• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    КУЛЯШОВА Валянціна Аркадзеўна (н. 27.1.1936, Мінск), бел. літ.-знавец, пе-ракладчыца. Дачка А..А..Куляшова. Скон-чыла Маскоўскі ун-т (1958). 3 1960 жы-ла ў Балгарыі. У 1967—71 выкладала ў БДУ, працавала на Бел. тэлебачанні, у час. «Вожык». Літ. дзейнасць пачала ў 1961 як перакладчыца з балг. мовы. У бел. друку выступае з 1984. Піша на бел. і рус. мовах. Аўтар кн. пра бацьку «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989). Складальнік зб. Куляшова «Ма-налог», яго «Выбраных твораў» (т. 1—2, абодва 1989), фотаальбома «Аркадзь Ку-ляшоў» (1985), на балг. мове зб. «Бела-рускія апавяданні» (1968). Перакладае з балг. і польск. на бел. мову, з бел. на балг. і рус. мовы. Пераклала на рус. мо-ву раман П.Вежынава «Вагі» (1983).
    Тв.. 3 радаводу Аркадзя Куляшова // Род-нае слова. 1996. № 1—2, 4—5, 7.
    КУЛЯІІібВА Галіна Рыгораўна (н. 20.7.1928, г. Гомель), бел. музыказна-вец. Д-р • мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). 3 1956 выкладала ў Херсонскім і
    Гомельскім муз. вучылйпчах, у Бел. кансерваторыі. 3 1962 (з перапынкам) у ІМЭФ Нац. АН Беларусі. Асн. працы па тэарэт. пытаннях оперы і яе кан-крэтным сцэн. увасабленні. Аўтар ма-награфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пьгганні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). На-вук. кіраўнік, рэдактар і сааўтар выдан-ня «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. прагра-му і курс асноў опернай драматургіі для муз. ВНУ. Выстуііае як муз. крытык. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Н.Н.Аладов. Л., 1970; Заметкн о бело-русской опере // Музыкальная культура Бе-лорусской ССР. М., 1977; Белорусская Kanra-Ta н ораторня. Мн., 1987. Р.М.Аладава.
    КУЛЯШОЎ Аркадзь Аляксандравіч (6.2.1914, в. Саматэвічы Касцюковіцка-га р-на Магілёўскай вобл. — 4.2.1978), бел. паэт. Нар. паэт Беларусі (1968). Засл. работнік культ. Украіны (1973). Вучыўся ў Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», на Бел. радыё (1934—36), літ. кансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі (1936—37). У 1941—43 у ар-мейскай газ. «Знамя Советов», потым у БШПР. У 1945—46 рэдактар газ. «Літа-ратура і мастаіггва», у 1958—67 нач. сцэнарнага аддзела, гал. рэдактар кіна-студыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..» і «Медзі дождж» (1932) апявалі новую рэчаіс-насць, выяўлялі (часам рытарычна) юначую захопленасць жыццём, сац. перспектывамі. Паэмы «Крыўда» (1931), «Аманал» (1932), «Гарбун» (1934) выявілі пошукі новых сродкаў адлюстравання ў паэт. эпасе мінулага і сучаснасці, хоць не пазбаўлены фарма-ліст. перакосаў і штучнасці. У нізцы вершаў «Сонечнае заўтра» (1931) -— уз-багачэнне лірызму, спалучэнне ўзнёс-ласці з жывымі малюнкамі жыцця. Па-эма «У зялёнай дуброве» (1938) узнаў-ляла ў нар.-песенным ключы атмасферу згуртаванасці і таварыскасці людзей. У паэмах «Баранаў Васіль» (1937), «Хлоп-цы апошняй вайны» (1940), цыкле «Юнацкі свет» (1939—40) глыбокі роз-дум пра лёс маладога пакалення, якое ўвайшло ў жыццё ў 1930-я г., пафас патрыятызму і інтэрнацыяналізму, уз-мацненне гераічнага пачатку, тэмы міру і бяспекі Радзімы. Барацьбе народа суп-раць ням.-фаш. захопнікаў прысвечана паэма «Сцяг брыгады» (нап. 1942; Дзярж. прэмія СССР 1946). Прасякну-тая верай у перамогу, насычаная драм. падзеямі пач. перыяду вайны, сурова-велічная ў паказе абставін, яна стала адным з буйнейшых дасягненняў паэзіі таго часу. Вершы ваен. гадоў («Ліст з палону», «Над брацкай магілай», «Кам-самольскі білет» і інш ), паэмы «Прыго-ды цымбал» і «Дом № 24» (абедзве нап. 1944) паказваюць духоўны свет людзей у ваен. выпрабаваннях, раскрываюць моц нар. духу, іх жыццетрываласць і
    18	куляшоў
    непераможнасць. У пасляваен. лірыцы мацнеюць публіцыст. матывы (верш «Слова да Аб’яднаных Нацый»). У паэ-мах «Новае рэчышча» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), «Толькі ўперад» (1950) адлюстравана мірная стваральная праца, падсумоўваецца вопыт пакален-ня паэта. Гісторыка-рэв. паэма «Гроз-ная пушча» (1955) пра барацьбу працоў-ных Зах. Беларусі. 36. «Новая кніга» (у пер. на рус. мову, 1964) выявіў узбага-чэнне і ўскладненне свету сучасніка, якому ўласціва ўсё больш шырокае і поўнае далучэнне да навук.-тэхн. уяў-ленняў, адчуванне асабістай адказнасці за лёс чалавецтва. У зб-ках «Сасна і бя-роза» (1970), «Хуткасць» (1976), паэмах «Цунамі» (1968) і «Далёка да акіяна» (1970—71) складаныя калізіі часу атры-малі лірыка-філас. вытлумачэнне; аса-бісты лёс героя ўпісваецца ў гіст. шлях грамадства, пачуцці паэта набываюць маштаб і значнасць як якасці света-ўспрымання сучасніка, які ўсведамляе сваё месца ў свеце. Паэма «Варшаўскі шлях» (1973, прысвечана А.Твардоўска-му), напісаная ў форме трагедыйна-лі-рычнага маналога, сцвярджае ідэю ад-казнасці паэта перад грамадствам, вы-яўляе сувязь маральных і грамадзянскіх асноў асобы з усімі духоўнымі і творчы-мі пачаткамі жыцця. Раскрываючы праз прызму агульначалавечых праблем дра-матызм і складанасць свайго часу, паэ-зія К. паўстае як цэласны маналог-роз-дум пра месца чалавека ў грамадстве, пра абавязак мастака, сутнасць паэзіі; узбуйненае абагульненае лірычнае пе-ражыванне не траціць пры гэтым адзнак асабістасці, разгортваецца як ін-дывід. духоўны, творчы пошук. Драм. паэма «Хамуціус» (1975) — пра лёс і подзвіг К.Каліноўскага, паказ духоўнага і маральнага росту асобы ў змаганні за шчасце народа. Стыль К. вызначаецца рамантычнай адухоўленасцю, разгорну-тай метафарычнасцю, багаццем вобраз-на-асацыятыўных сувязей. Паводле ма-тываў паэмы «Песня аб разведчыках» («Песня аб слаўным паходзе», нап. 1935—51) у 1967 створана тэлеопера «Ранак» (муз. Г.Вагнера). К.— сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (1958, з А.Кучарам) і «Першыя выпра-баванні» (паводле матываў трылогіі «На ростанях» Я.Коласа, 2 серыі, 1960—61, з М.Лужаніным). Выступаў з літ.-кры-тычнымі артыкуламі. На бел. мову пе-раклаў «Яўгенія Анегіна», паэму «Цыга-ны», асобныя творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, С.Ясеніна, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пра-коф’ева, АМалышкі, М.Рыльскага, М.Нагнібеды, К.Куліева і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1970 за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўска-га, «Спеву аб Гаяваце» Г.Лангфела. Імя паэта прысвоена Магілёўскаму ун-ту, школам у Мінску і Саматэвічах, у Мін-ску, на доме, дзе ён жыў, мемарыяль-
    ная дошка. У 1979 устаноўлена літ. прэ-мія імя К. Саюза пісьменнікаў Беларусі. У Саматэвічах створаны літ. музей К.
    Тв:. 36. тв. Т. 1—4. Мн., 1966—67; 36. тв. Т. 1—5. Мн., 1974—77.
    Літ.: Г р ы н ч ы к М. Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964; Бярозкін Р. Аркадзь Куля-шоў. Мн., 1978; Твардовскнй А. Арка-днй Кулешов: Поэма «Знамя брнгады»: Зре-лость таланта // Собр. соч. М., 1980. Т. 5; Бечык В. Шлях да акіяна. Мн., 1981; К е н ь к а М.П. Майстэрства Аркадзя Куля-шова-перакладчыка. Мн., 1983; Куляшо-в a В.А 3 радаводу Аркадзя Куляшова // Роднае слова. 1996. № 1—2, 4—5, 7.
    В.Л.Бечык.
    КУЛЯШОЎ Леў Уладзіміравіч (13.1.1899, г. Тамбоў, Расія — 29.3.1970), расійскі кінарэжысёр, тэарэ-тык кіно, педагог; адзін з пачынальні-каў рас. кінамастацтва. Нар. арт. Расіі (1969). Д-р мастацтвазнаўства (1946). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жы-вапісу, скулыггуры і дойлідства. 3 1939 праф. Усесаюзнага дзярж. ін-та кінема-таграфіі. У кіно пачынаў як мастак (1916). Рэжысёрскі дэбют — фільм «Праект інжынера Прайта» (1918). Стварыў тэорыю мантажу («эфект К.»). Фармальныя і жанравыя пошукі ў філь-мах «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924), «Прамень смерці» (1925), «Гарызонт», «Вялікі суцяшальнік» (абодва 1933) і інш. Стужкам К. ўласцівы напружа-насць сюжэтаў, востра акрэслены ма-люнак роляў, высокая выяўл. культура. Аўтар кніг «Мастацтва кіно» (1929), «Асновы кінарэжысуры» (1941) і інш.
    Тв.: Собр. соч.: В 3 т. Т. 1—2. М., 1987— 88.
    Літ:. Г р о м о в Е.С. Л.В.Кулешов. М., 1984.
    КУЛЯШОЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 26.6.1941, станіца Ніжнячырская Сура-вікінскага р-на Валгаградскай вобл.,
    У.Куляшоў у ролі Гаева.
    Расія), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1964). Працуе ў Бел. т-ры імя Я Кола-са. Выканаўца гераічных і характарных роляў. Яго творчасці ўласцівы аналітыч-насць, інтэлектуальнасць, псіхалагізм, тонкае раскрыццё душэўных зрухаў. Стварыў адметныя характары ў нац. драматургіі: Евель Цывін («Бацькаў-шчына» К.Чорнага), Казік Жыгоцкі («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Ада-мовіча), Аскольд («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Размысловіч («Трывога» А.Петрашкевіча), Кунцэвіч і Каліноўскі («Званы Віцебска» і «Кас-
    А.АКуляшоў
    У.АКуляшоў
    У.У. Кумельскі.
    тусь Каліноўскі» У.Караткевіча) і інш. У класічным рэпертуары ролі адметныя арыгінальнасцю сцэн. трактоўкі: князь Валкоўскі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Ка-быліна), Восіп («ЧП-1» і «ЧП-2» па ма-тывах «Рэвізора» М.Гогаля), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Эдмунд, Бе-нядзікт («Кароль Лір», «Многа шуму з нічога» Ў.Шэкспіра), Лейстэр («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера). Сярод інш. ро-ляў: Даменіка («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа), Кухар («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Анчугін і Шама-наў («Правінцыяльныя анекдоты» і «Летась у Чулімску» А.Вампілава). Найб. значныя ролі апошніх гадоў: Па-вел («Хам» паводле Э.Ажэшкі), Гапон («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча), Падкалёсін («Жаніцьба» М.Гогаля), Не-маўля («Шчаслівае здарэнне» С.Мрожа-ка). Зняўся ў кіна- і тэлефільмах: «Мі-равы хлопец», «Чорная бяроза», «Трэ-цяга не дадзена», «Паводка», «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», «Фруза» і інш. Т.Я.Гаробчанка. КУЛЯШОЎ Фёдар Іванавіч (18.6.1913, в. Вял. Стралкі Рагачоўскага р-на Го-мельскай вобл. — 29.12.1993), бел. літ.-знавец і крытык. Д-р філал. н. (1964), прафі. (1965). Скончыў Ленін-градскі пед. ін-т (1935). У 1938 рэпрэсі-раваны. Зняволенне адбываў пад Вар-кутой. Вызвалены ў 1943. 3 1944 выкла-даў у ВНУ, у 1951—55 і з 1961 — у БДУ. Даследаваў гісторыю рус. л-ры 19 — пач. 20 ст., сучасную бел. л-ру. Аўтар кніг «Жыццё і творчасць Л.М.Талстога» (1953), «Сатырычная па-эзія М.А.Някрасава» (1954), «Міхась Лынькоў» (1961), «Іван Мележ» (1968), «Сучасная беларуская проза» (1970), «Лекцыі па гісторыі рускай літаратуры канца XIX — пачатку XX ст.» (ч. 1—2, 1976—80), «Літаратурныя партрэты»