• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв. Бел пер. — Зельманцы. Мн., 1960; Выбранае. Мн., 1970; Рус. пер. — Стнхотво-рення; Поэмы. М., 1969.
    КУЛЬБАЧЫНА, гарадзішча 10—13 ст. каля в. Кульбачына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. У выніку даследа-ванняў выяўлены развалы печаў-каме-нак, жал. прылады працы і зброя, ган-чарная кераміка, упрыгожанні і інш. Рас. археолаг В.В.Сядоў, які ў 1968 да-следаваў помнік, лічыў яго стараж. г. Астрэя. Аднак раскопкі на беразе воз. Астрые (Пскоўская вобл., Расія), праве-дзеныя экспедыцыяй Эрмітажа, навуко-ва даказалі месцазнаходжанне там лета-піснай Астрэі. На Пн ад вёскі і Пд ад гарадзішча К. захаваліся 2 курганныя могільнікі (5 і 4 насыпаў).
    С.А.Піваварчык.
    КУЛЬМ (Kulm, цяпер Хлумец — Chlumec), населены пункт у Чэхіі, каля якога 29—30.8.1813 адбылася бітва па-між саюзнай Багемскай арміяй (да 44— 50 тыс. рас., прускіх і аўстр. вайскоў-цаў, камандуючы ген. М.Б.Барклай дэ Толі) і франц. корпусам пад каманда-ваннем ген. Д.Вандама (35—37 тыс. чал.) у час напалеонаўскіх войнаў (кам-
    панія 1813). 29 жн. корпус Вандама, які праследаваў Багемскую армію пасля яе паражэння каля Дрэздэна (26— 27.8.1813), спынены каля К. рас. ар’ер-гардам на чале з ген. АЛ.Остэрманам-Талстым (12—17,5 тыс. чал., страчана 6 тыс. чал.). 30 жн., падцягнуўшы да К. гал. сілы, саюзнікі разбілі корпус Ван-дама (забіта і паранена да 10 тыс. франц. вайскоўцаў, 12 тыс., у т.л. Ван-дам, трапілі ў палон; саюзнікі страцілі каля 3,5 тыс. чал ). Пасля паражэння каля К. армія Напалеона адышла да Лейпцыга (гл. Лейпцыгская бітва 1813).
    КУЛЬМАМЁДАЎ Аман (31.12.1908, аул 1-ы Геок-Тэпе Геок-Тэпінскага р-на, Туркменістан — 1977), туркменскі ак-цёр. Нар. арт. СССР (1949). Скончыў Туркм. драм. студыю (1929). Працаваў у Туркм. т-ры драмы імя Маланепеса ў Ашхабадзе (з 1963 гал. рэжысёр і ды-рэктар). Найб. значныя ролі: Кеймір-Кёр («Кеймір-Кёр» Б.Аманава і К.Буру-нава), Махтумкулі («Махтумкулі» Б.Кербабаева), Алан («Сям’я Алана» Г.Мухтарава; Дзярж. прэмія СССР 1951), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Га-раднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) і інш.
    КУЛЬМІНАЦЫЯ (ад лац. culmen вяр-шыня), 1) у літаратурным т в о р ы — найбольш напружаны мо-мант у развіцці дзеяння, вырашальны, пераломны момант ва ўзаемаадносінах, сугыкненнях герояў або паміж героем і абставінамі. У К. раскрываецца вастры-ня канфлікту, што рэалізуецца ў сюжэ-це твора. К. найлепш выяўляецца ў тво-рах эпічных і драм. жанраў. Напр., у апавяданні Я.Коласа «Малады дубок» К. — сцэна прызнання Андрэя Плеха ляснічаму аб пакражы ў панскім лесе. У навеле К. звычайна перанесена бліжэй да фіналу, уяўляе сабой канграстную сі-туацыю ў адносінах да нечаканай раз-вязкі; у рамане ці драме развязка пасля К. адбываецца паступова. У творах вял. формы кожная сюжэтная лінія мае сваю К. 2) У м у з ы ц ы — момант найвышэйшага напружання ў муз. тво-ры ці якой-н. адносна завершанай яго частцы. Прысутнічае ва ўсіх узроўнях формы музычнай (свае К. ўзнікаюць у фразе, сказе, перыядзе і інш.), і таму форма твора — сістэма кульмінацый. К. мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння (напр , гук ці група гукаў, якія ўтвараюць рэгістравую вяршыню ў 2-й пал. меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў санатнай форме на мяжы распрацоўкі і рэпрызы). Гал. (генеральная) К. ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэн-нем формы. У арганізацыі К. могуць удзельнічаць усе муз.-выразныя сродкі: гукавышыннасць, гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстой-лівасць, факгура, аркестроўка і шш. К. музычна-сцэн. твора фарміруецца ў ад-
    10 КУЛЬМІНАЦЫЯ
    паведнасці з агульнымі законамі драмы (гл. Драматургія музычнаяў
    Літ:. Яскевіч А. У свеце мастацкага твора. Мн., 1977.
    КУЛЬМІНАЦЫЯ ў астраноміі, праходжанне свяціла праз нябесны ме-рыдыян пры бачным сутачным вярчэн-ні нябеснай сферы.
    Адрозніваюць верхнюю К. (вышыня свяці-ла найбольшая) і ніжнюю (вышыня наймен-шая). У Паўн. паўшар’і Зямлі пры верхняй К. свяціла праходзіць паміж Паўн. полюсам све-ту і пунктам Поўдня; пры ніжняй — паміж Паўн. полюсам свету і пунктам Поўначы. Ка-лі абедзве К. назіраюцца над гарызонтам, свяціла наз. незаходаым (напр., сузор’е Вялі-кай Мядзведзіны ў сярэдніх шыротах Паўн. паўшар’я Зямлі). На полюсах свяцілы руха-юцца паралельна гарызонту і іх вышыня за-стаецца аднолькавай.
    КЎЛЬНЕЎ Якаў Пятровіч (5.8.1763, Ка-зельскі р-н Калужскай вобл., Расія — 1.8.1812), расійскі ваен. дзеяч. Ген.-ма-ёр (1808). Скончыў Пецярбургскі ка-дэцкі корпус (1785). Удзельнік рус.-тур., рус.-швед. і рус.-франц. войнаў канца 18 — пач. 19 ст., задушэння паў-стання 1794 (баі каля Апімян, Ліды, Вільні, Кобрына). У вайну 1812 каман-даваў авангардам і ар’ергардам корпуса П.Х.Вітгенштэйна; вытрымаў 8-гадзін-ны бой з франц. корпусам маршала Ш.Удзіно пад Вількамірам (цяпер Ук-мерге, Літва), 3.7.1812 разбіў каля мяст. Друя (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) 2 кав. палкі і захапіў амаль увесь абоз французаў. Трапіў у засаду каля в. Ба-яршчына (гл. Клясціцкія баі 1812), смя-ротна паранены. Паводле ацэнкі Напа-леона I, быў адным з лепшых рас. кав. генералаў. Вёска Царкавішча Расонска-га р-на перайменавана ў в. Кульнева, у г.п. Друя пастаўлены помнік.
    КЎЛЬСКАЯ ДРАЎНІННАМАСАВАЯ I КАРДОННАЯ ФАБРЫКА Дзейнічала з 1885 ва ўрочышчы Куль на р. Уса Мін-скага пав. (цяпер в. Куль у Стаўбцоў-скім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла драўнінную масу, паперу, белы, буры і шэры кардон. У 1898 мела 2 паравыя машыны (215 к.с.), 3 паравыя катлы, 3 формы для адліўкі кардону, кацёл для перапрацоўкі драўніны. У 1910 працава-ла 100 рабочых. Прадукцыя збывалася на папяровыя ф-кі Расіі.
    КУЛЬТ (ад лац. cultus шанаванне), рэ-лігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым рэліг. абрады. У перанос-ным сэнсе — празмернае ўзвелі-чэнне чаго-н. ці каго-н.; сляпое пакла-ненне каму-н. або чаму-н. Напр., культ асобы, кулып рэлігійны, К. «чыстага мас-тацтва».
    ШЬГ АСОБЫ, празмернае ўзвелічэн-не якога-н. дзеяча. Гнасеалагічныя ка-рані К.а. ў культавай рэліг. сферы. Ша-наванне нябожчыкаў і пакланенне ш было пашырана ў Стараж. Грэцыі, Ры-ме, Індыі, Кітаі, у слав. народаў, у т.л. ў беларусаў (гл. Кулып продкаў). К.а. Бу-ды, Хрыста, Магамета, надзвычайны
    ўплыў іх вучэнняў на людзей садзейні-чалі ўзнікненню і развіццю культаў рэ-лігійных, адпаведных тром найбуйней-шым сусв. рэлігіям. Абагаўленне і фе-тышызацыя правадыроў, цароў, кара-лёў, імператараў былі ўласцівы гіст. перыядам рабаўладання і феадалізму. Напр., усе рымскія цэзары валодалі не-абмежаванай і бескантрольнай уладай. Тэарэт. абгрунтаванне і абсалютызацыя ролі выдатных асоб у гісторыі як непад-уладных аб’ектыўным законам і звы-чайным нормам маралі ўгрымліваецца ў навук. працах прадстаўнікоў розных школ ідэалізму (гл. Валюнтарызм, Ге-гельянства, Народніцтва). У аўтары-тарнай асобы канцэпцыі К.а. звязваецца з масавай свядомасцю, калі чалавек па сутнасці адмаўляецца ад асабістай сва-боды, незалежнасці, атаясамлівае сябе з аўтарытэтам «моцнага», харыз.матычна-га лідэра. У СССР найб. поўна праявіў-ся К.а. І.В.Сталіна. Ha XX з’ездзе КПСС (1956), у пастанове ЦК КПСС ад 30.6.1956 «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў» адзначалася, што К.а. Сталіна, які ўзнік у складаных умовах міжнар. і ўнутр. жыцця сав. гра-мадства, суправаджаўся валюнтарызмам у кіраванні эканомікай і культурай, гру-бымі парушэннямі сацыяліст. законнас-ці, масавымі рэпрэсіямі. У розных гіст. умовах і ў розных формах існавалі К.а. Цэзара, Чынгісхана, Людовіка ХГУ, На-палеона, Мао Цзэдуна і інш. Гарантыяй недапушчэння любога К.а. і звязаных з ш негатыўных вынікаў з’яўляецца пабу-дова прававой дзяржавы, у якой забяс-печваюцца роўныя правы і свабоды ўсіх грамадзя н. ^ Ф.Дубянецкі.
    КУЛЬТ ПРбДКАЎ, шанаванне памер-лых бацькоў і інш. родзічаў. Развіваўся як сямейны культ на стадыі распаду ра-давога ладу. Звязаны з анімістычнымі вераваннямі і ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду, іх нашчадкаў. У перша-бытныя часы ўшаноўваліся татэмныя першапродкі (гл. Татэмізм). У політэіс-тычных рэлігіях стараж. грэкаў, рым-лян, славян і некаторых інш. народаў вял. ролю меў сямейна-радавы К.п. У Кітаі ён быў пакладзены ў аснову кан-фуцыянства. Існавалі таксама агульна-племянны і агульнанародны К.п. права-дыроў і князёў, якія ў некаторых наро-даў абагаўляліся яшчэ пры жыцці і іх продкі лічьшіся асабліва магугнымі (Палінэзія, Паўд. Азія, Цэнтр. Афрыка і інш ). У балцкіх плямён, што насялялі б. ч. тэр. Беларусі ў раннім жал. веку, татэмнымі першапродкамі былі, маічы-ма, мядзведзь 1 дзік. Паводле адной з легендаў, продкам беларусаў быў Бой (Бай), які гіакінуў сыну Белаполю землі ў Падзвінні і Падняпроўі. Назву пле-мяннога саюзу крывічоў часам выво-дзяць ад імя іх мяркуемага родапачы-нальніка Крыва. У «Аповесці мінулых гадоў» назва радзімічаў выводзіцца ад Радзіма, які са сваім родам прыйшоў у Пасожжа «з ляхаў». Сляды К.п. захава-ліся ў бел. святкаваннях Дзядоў, Радаў-ніцы, у пахавальных абрадах і звычаях (памінкі), галашэннях. 3 К.п. звязаны і
    міфалагічны вобраз дамавіка як духа-ахоўніка хатняга ачага.
    Літ:. Легенды і паданні. Мн., 1983.
    культ рэліпйны, сістэма абрадаў, сродкаў і дзеянняў, накіраваных на аб-грунтаванне веры ў звышнатуральнае і зацверджаных у царк. канонах. Яго вы-токі ў дахрысц. культах, якія ўключалі розныя праяўленні фетышызму, магіі, татэмізму і да т.п. Элементамі К.р. з’яўляюцца як простыя акты (паклоны, малітвы, пасты, стаянне на каленях і інш.), так і больш складаныя (святы, абрады, набажэнствы, культ святых і інш.). Да іх належаць таксама культа-выя збудаванні (храмы, малітоўныя да-мы), рэліквіі, адзенне святароў, розныя прыстасаванні для набажэнстваў і інш. Формы К.р. суадносяцца з гіст. форма-мі рэлігіі: культы татэмічныя, пахаваль-ныя, родавыя, магічныя, анімістычныя (экзаркізм), астральныя, жывёльныя (зоалатрыя), прапіцыяльныя (звязаныя з шанаваннем багоў, якія нібыта кіру-юць лёсам як Сусвету, так і кожнага ча-лавека). Развіццё і ўскладненне К.р., неабходнасць іх абгрунтавання абумові-лі з’яўленне спецыфічнай рэліг. суполь-насці, храмаў, іерархіі святароў, якія рэгламентавалі К.р. і манапалізавалі права здзяйсняць культавыя дзеянні. К.р. як найб. даступны элемент рэлігіі і непасрэдна набліжаны да простых вер-нікаў, стымулюе пачуццёва-рэліг. све-таўспрыманне, і ў выніку сам ператва-раецца ў самастойны аб’ект веры і ша-навання як паказчык рэлігійнасці наро-Да. А.А.Цітаеец.