• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 9

    Беларуская энцыклапедыя Т. 9


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 1999
    513.58 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    КЎЛЬТАВЫЯ ЗБУДАВАННІ Прызна-чаны для адпраўлення абрадаў рэлігій-ных. Тыпалогія і гісторыя развіцця К.з.
    Да арт. Культавыя збудаванні. Касцёл у вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна. Сярэдзіна 18 ст
    КУЛЬТУРА Н
    абумоўлена прыналежнасцю да пэўнага веравызнання (канфесіі), а таксама хо-дам развіцця архітэкгуры і буд. тэхнікі. Асн. тыпы К.з.: царква, сабор (права-слаўе), касцёл, сабор (каталіцызм), мя-чэць (іслам), кірха, збор (пратэстан-тызм), сінагога (іудаізм), пагада, ступа, дацан (будызм), малельны дом у стара-вераў, а таксама капішчы, званіцы, кап-ліцы, мінарэты, капэлы, кляштары, лаў-ры, медрэсэ, некат. мемар. збудаванні (піраміды, мастабы, грабніцы) і інш.
    Найб. раннія К.з. — мегалітычныя збуда-ванні познята неалпу і часоў бронзы. Менгі-ры, дальмены, кромлехі, катакомбы вядомы ў многіх частках свету (Англія, Скандынавія, Італія, Францыя, Індыя, Кітай, Каўхаз). У рабаўладальніцкім грамадстве будавалі граб-ніцы з пірамідамі ў гонар фараонаў (піраміда Джасера ў Егіпце, 2800 да н.э.), храмы-зікура-ты (зіхурат Этэменанкі ў Вавілоне, т.зв. Ва-вілонская вежа, сярэдзіна 7 ст. да н.э.). У ча-сы Новага царства (16—11 ст. да н.э.) у Егіп-це з'явіліся храмы, прысвечаныя багам (храм Гора ў Эдфу, 237—57 да н.э.). У Сгараж. Грэ-цыі і Рыме са з’яўленнем сістэмы ордэраў К.з. становяцца самымі багатымі і манум. бу-дьшкамі гарадоў (храм Парфенон у Афінах, 447—438 да н.э.; Пантэон у Рыме, 118—128 н.э.). Найб. пашыраны тып К.з. у Рым. імпе-рыі — базіліка. Разнастайнасцю тыпаў вызна-чаецца архітэктура К.з. Візантыі (найб. гран-дыёзнае збудаванне — Канстанцінопамскі Сафійскі сабор). У раманскі і гатычны перыя-ды колькасць тыпаў К.з. рэзка зменшылася. Культавая архітэкгура Адраджэння вярнулася да ант ордэра (сабор св. Пятра ў Рыме, 1506—1614, арх. Д.Брамантэ, Мікеланджала, Дж. дэла Порта, ДжВіньёла, К.Мадэрна і інш ). У перыяды барока (палац Сан-Сусі ў г. Патсдам, Германія, 1745—47, арх. Г. фон Кнобельсдорф) і класіцызму (Казанскі сабор у С-Пецярбургу) ажыццяўляецца перапрацоў-ка ордэрнай сістэмы. К.з. 20 ст. адметныя выкарыстаннем новых канстр. і пласгычных вырашэнняў, маст. выразнасцю (царква
    Да арт. Культавыя збудаванні. Навасвержан-ская Успенская царква з брамай-званідай. Пач. 17 ст.
    Нотр-Дам-дзю-0 ў Раншане, Францыя, 1950—54, арх. Ш.Э. Ле Карбюзье).
    На Беларусі найб. пашыраны пра-васл. і уніяцкія цэрквы, каталіцкія кас-цёлы і капліцы, кальвінскія зборы, кляштары, трапляюцца сінагогі, мячэці. Мураваныя цэрквы вядомы з 11 ст. Асн. іх тып — крыжова-купальны храм. У 13—16 ст. К.з. звычайна з’яўляліся хргшамі-крэпасцямі, у іх архітэктуры былі элементы готыкі і рэнесансу. На мяжы 16—17 ст. яны мелі бязвежавыя або 1-, 2- і 3-вежавыя гал. фасады (Мір-скі Мікалаеўскі касцёл, Камайскі касцёл). У 17—18 ст. асн. маст. кірункам у архі-тэктуры быў стыль барока (касцёл у в.
    Да арт. Культавыя збудаванні. Саборная мя-чэць у г. Керман (Іран).
    Да арт Культавыя збудаванні. Ступа Бадхнатх у Катманду (Непал). 1 ст. да н.э.
    Адэльск Гродзенскага р-на, сярэдзіна 18 ст.). У гэты час пашырыліся 1- і 3-нефавыя базілікі без трансепта, крыжо-выя і крыжова-купальныя, спачатку з бязвежавым ці 1-вежавым, потым, як правіла, 2-вежавым фасадам (Навасвер-жанская Успенская царква з брамай-зва-ніцай, Жыровіцкі Успенскі манастыр, Нясвіжскі касцёл езуітаў). Часта К.з. ставілі ў ансамблі з манастырамі і кляштарамі (Гродзенскі кляштар бернар-дзінцаў, манастыр базыльян у в. Жыро-вічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл). У 1-й пал. 19 ст. архітэкгура К.з. набыла рысы класіцызму (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор), з сярэдзіны 19 ст. — эклектычныя формы стыляў не-сапраўднай готыкі, псеўдарус. і псеўда-візант. (Мінская царква Аляксандра Неў-скага), мадэрн. Са старажытнасці па-шыраны таксама драўляныя К.з.: зруб-ныя (царква ў в. Здзітава Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл., 1502) і пабудава-ныя «ў стоўп» (Успенская царква Пін-скага Лешчанскага манастыра). У перы-яд барока пераважалі збудаванні 2-зруб-най базілікальнай структуры з бязвежа-вым, пазней 2-вежавым гал. фасадам (царква ў в. Вавулічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл., 1737), 3-зрубныя з рытмічным спалучэннем аб’ёмаў і са-маст. крыццем кожнага зруба {Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква). У 17 — 1-й пал. 19 ст. пашыраны манум. 4- і 5-зрубныя крыжова-купальныя К.з. з планам у выглядзе грэч. або лац. крыжа (Ільінская царква ў Віцебску). Драўля-ныя К.з. канца 19 — пач. 20 ст., як і мураваныя, маюць эклектычныя формы (касцёл у в. Паланэчка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл., 1899).
    С.А.Сергачоў, Т.В.Габрусь.
    КУЛЬТЎРА (ад лац. cultura апрацоўка, выхаванне, адукацыя, шанаванне), ду-хоўны змест чалавечай жыццядзейнас-ці, сацыяльнай арганшацыі і пазнання, якія выяўляюцца ў нац. самабытных тыпах эканомікі, правасвядомасці, рэлі-гіі, мастацгва, тэарэт. і практычных ве-даў, асвячоных традыцыяй, культам і маральнымі імператывамі. Паводле эм-пірычнага вызначэння, К. — сукуп-насць рэальных і патэнцыяльных каш-тоўнасцей, якія ствараюцца людзьмі ў працэсе эканам., грамадска-паліт. і творча-духоўнай дзейнасці. Суадносіцца з цывілізацыяй як сваім этапам на ад-носна высокім узроўні развіцця пэўнага тьпіу К. (стараж.-егшецкая, антычная і інш. цывілізацыі). Як цэласную сістэму К. даследуе культуралогія, а яе падсістэ-мы і элементы — паасобныя гуманіт. навукі. Комплекснае даследаванне гіс-торыі рэгіёнаў і народаў уключае адпа-ведныя раздзелы па гісторыі К. Існуе мноства метадаў тыпалогіі і класіфіка-цыі К. Паводле характару суадносін нац. (рэгіянальнага) і агульначалавечага (універсальнага) К. бывае «адкрьгтая», здольная да пазітыўнага ўзаемадзеяння з іншанац. культурамі, і «закрытая», схільная да самаізаляцыі. У еўрап. куль-
    12 КУЛЬТУРА
    туралогіі вылучаюць гіст. тыпы К.: пер-шабытная, старажытная, сярэдневяко-вая, рэнесансавая, новая і сучасная. Паводле структуры і зместу яе падзяля-юць на этнічную, класічную і посткла-січную, традыцыйную і мадэрнісцкую. У шырокім сэнсе паняцце К. ўключае не толькі спецыфічна духоўныя сферы творчасці (мова, міфалогія, рэлігія, ма-раль, правасвядомасць, мастацтва, на-вука, філасофія), але і сферы вытв-сці, абмену матэрыяльнымі каштоўнасцямі. У адпаведнасці з гэтай спецыфікай К ўмоўна падзяляецца на духоўную і ма-тэрыяльную. У асобную комплексную галіну вылучаецца К. мастацкая — здольнасць грамадства ствараць, адэк-ватна ўспрымаць і ацэньваць усе віды і жанры маст. творчасці. Сукупнасць рэ-гіянальных і універсальных архетыпаў, увасобленых у мове, міфалогіі, звычаях, абрадах, фальклоры, у класічнай л-ры і інш. відах мастацтва, складаюць куль-турную традыцыю, якая вызначае нац. самабытнасць К. асобных народаў і макрарэгіёнаў.
    Бел. К належыць да тыпу адкрытых. Яна прайшла асн. этапы, характэрныя для агульнаеўрап. культурнага развіцця (стараж. дахрысціянскі перыяд, сярэд-невяковы, рэнесансавы і інш.), развіва-лася ва ўзаемадзеянні са славянскімі, балцкімі і інш. культурамі, чэрпала свае рэсурсы з багатых крыніц нар. творчас-ці. У стараж. перыяд высокай канструк-тыўнай і маст. дасканаласці дасягнулі хатнія рамёствы і ўжытковае мастацтва. Пачынаючы з сярэдневякоўя адбывала-ся дыферэнцыяцыя старадаўняй К., яе падзел паводле утылітарных, рэліг., эс-тэтычных і інш. функцый. Сінтэз нар. К. і хрысц. духоўнасці садзейнічаў рос-квіту фальклору, інш. відаў этн. К., са-браных і апісаных у 19—20 ст. Закана-мернасцю развіцця бел. нац. К. ў пра-цэсе дээтнізацыі сац. эліты і страты дзярж. статуса роднай мовы народа з’яўляецца паэтапнае культурна-нац. Адраджэнне — вяртанне яе да актыўна-га грамадскага функцыянавання і пад-ключэнне да кантэксту еўрап. і сусв. культ. творчасці (гл. Адраджэнне нацыя-нальнае). Новы этап развіцця бел. К пачаўся пасля абвяшчэння суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Пракгычнае вырашэнне нацыяналь-нага пытання ў БССР. Ч. 1. Беларусізацыя. Мн., 1928; Конан У.М. Развіццё эстэтыч-най думкі ў Беларусі (1917—1934 гг). Мн., 1968; Я г о ж. Беларуская культура: Гіст. на-рыс (X ст. — 1917 г.) // Адукацыя і выхаван-не. 1994. № 10; Дорошевнч Э., К о -н о н В. Очерк нсторнм эстетнческой мыслн Белорусснн. М., 1972; Мальдзіс АІ. На скрыжаванні славянскіх традьшый. Мн., 1980; Беларусіка=А1ЬаплЬепіса. Кн. 3. Нацы-янальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаема-дзеянне. Мн., 1994; Нарысы гісторыі Белару-сі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95; Очеркн нсторнн наукн н культуры Беларусн IX — начала XX в. Мн., 1996; Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Гісторыя культуры Беларусі. 2 выд. Мн., 1997; Крукоўскі М. Чалавек не можа не тварыць // Мастацгва. 1998. № 1—6.
    У.М.Конан.
    «КУЛЬТУРА», штотыднёвая поўнакаля-ровая грамадска-асветная газета. Выда-ецца з кастр. 1991 у Мінску на бел. мо-ве. Выходзіць на 16 і 24 палосах. Асвят-ляе падзеі грамадскага, культ. і сац. жыцця краіны і свету. Друкуе матэрыя-лы па пытаннях развіцця тэатр. і выяўл. мастацтва, л-ры, музыкі, кіно, тэлеба-чання, самадз. творчасці, работы культ.-асв. устаноў. Змяшчае навукова-папулярныя артыкулы па гісторыі, эт-награфіі, фальклоры, гісторыі архітэк-туры Беларусі, звязаныя з культ. жыц-цём інш. народаў, якія жывуць на Бела-русі, прапагандуе творчасць дзеячаў мастацтва. У маі 1993 — лют. 1997 вы-ходзіў штомесячны літ.-філас. сшытак, дзе публікаваліся арыгінальныя творы па пытаннях айч. і сусв. л-ры, культу-ралогіі і філасофіі. Л.А.Крушынская
    КУЛЬТЎРА МІКРААРГАНІЗМАЎ, су-купнасць жыццяздольных мікраарганіз-маў на пажыўным асяроддзі, якая зна-ходзіцца ў стане размнажэння або за-кончыла яго. Адрозніваюць К м чыс-тую (складаецца з арганізмаў аднаго віду), змешаную (складаецца з некаль-кіх відаў, што вылучаюцца з вады, гле-бы, паветра і інш.) і электыўную (наза-пашвальную, у якой з вял. колькасці форм расце пераважна адзін від). Для К.м. неабходны вадкія і цвёрдыя па-жыўныя асяроддзі, спец. апаратура, якая падтрымлівае аптымальныя для росту мікраарганізмаў фіз.-хім. ўмовы (аэрацыя, газавае асяроддзе, кіслот-насць, т-ра і інш.). Выкарыстоўваецца для вывучэння мікраарганізмаў, у мік-рабіял. прам-сці.
    КУЛЬТЎРА мбвы, 1) культура нацыя-нальнай мовы; стан, дасягнуты мовай народа ў яе гіст. развіцці; наяўнасць, акрамя нар. гаворак, літаратурнай мовы ў яе функцыянальна-стылістычнай раз-галінаванасці, старажытнасць пісьмо-вых традыцый і кнігадрукавання, багац-це маст. л-ры і перакладных твораў, развітая навук. тэрміналогія, адукацыя на нац. мове, лексікаграфічная фікса-цыя мовы, яе навук. распрацаванасць і г.д. 2) Валоданне нормамі вуснай і пісь-мовай літ. мовы. Mae 2 ступені асваен-ня: правільнасць маўлення (выкананне норм моўных) і моўнае майстэрства (уменне выбіраць з наяўных варыянтаў найб. дакладны ў сэнсавых адносінах, стылістычна дарэчны, выразны, зразу-мелы). Адстуііленні ад патрабаванняў К.м. вядуць да парушэння моўных норм і ўзнікнення маўленчых памылак. К.м. асобы — паказчык узроўню яе ін-тэлектуальнай і духоўнай развітасці і адукаванасці, ступені сацыялізацыі і сфарміраванасці «моўнай асобы». 3) Раздзел мовазнаўства, які займаецца пытаннямі ўнармавання вуснага і пісь-мовага маўлення.