Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
П.М. Багаслаўчык.
КУЛЬТУРЫЗМ, бодыбілдынг (англ. body-building целабудаўніцтва), сістэма сілавых практыкаванняў для развіцця мускулатуры. Вядомы з часоў Стараж. Грэцыі і Рыма. Асновы сучас-нага К. распрацаваны ў канцы 19 ст., сістэмы трэніровак — у 1960-я г. (у ЗША). Міжнар. конкурсы па К. право-дзяцца з 1901, штогадовыя чэмпіянаты свету — з сярэдзіны 20 ст. Міжнар. фе-
Да арт. Культуртэх-нічныя работы Ма-шыны для першас-най апрацоўкі гле-бы: a — навясны хмызнякова-балот-ны плуг для ўзор-вання балот і суха-дольных зямель (1 — чаранковы нож, 2 — корпус з адвалам і лемяшом, 3 — механізм рэгу-лёўкі); б — машына для глыбокага су-цэльнага фрэзера-вання зямель, якія зараслі хмызняком (1 — адвал, 2 — апорны каток, 3 — пліта для здрабнен-ня драўпіны, 4 — фрэза, 5 — ушчыль-ніковы каток). Не-каторыя аперацыі па расчыстцы тэры-торыі і першаснай апрацоўцы глебы: 1—2 — валка дрэў; 3 — карчаванне хмыз няку карчавальні-кам; 4 — культур-нае ўзорванне; 5 — раздзелка пласта (дыскаванне) цяж-кай дыскавай бара-ной; 6 — апрацоўка цяжкай зубавай ба-раной з вычэсван-нем каранёў і пнёў; 7 — фрэзераванне балотнай фрэзай.
Л.В.Круглоў.
3
дэрацыя па К. створана ў 1946, федэра-цыя К. Беларусі — у 1985. Сярод бел. культурыстаў: Э.Зайкін, бронз. прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў (1994), чэмпіёны Еўропы М.Шыла (1989) і А.Крыксін (1996).
КУЛЫЫВАТАР, прылада для рыхлен-ня глебы, знішчэння пустазелля, акуч-вання і падкормкі раслін (гл. Культыва-цыя). Падзяляюцца на папарныя (для суцэльнай апрацоўкі глебы) і прапаш-ныя (для міжрадковай апрацоўкі пра-пашных культур); прычапныя, навяс-ныя і паўнавясныя.
Рабочыя органы культыватара 1 — аднаба-ковая пласкарэзная лапа; 2 — коп’епадобная лапа; 3 — пласкарэзная стральчатая лапа; 4 — універсальная лапа; 5 — акучвальны корпус; 6 — ігольчасты дыск; 7 — разрых-ляльная зваротная лапа з спружьшовым стая-ком; 8 — нож для падкормкі.
Папарныя К. бываюць лапавыя (паля-выя, садовыя, ягаднікавыя, лясныя, рыхліцелі і проціэразійныя са стральчатымі лапамі), штангавыя (з франтальна размешчанай штан-гай, якая пры вярчэнні вырывае пустазелле) і пласкарэзы (для апрацоўкі глебы, схільнай да ветравой эрозіі). Прапашныя К., ут.л. К.-раслінасілкавальнікі, К.-акуч -н і к і выкарыстоўваюць для рыхлення глебы і знііпчэння пустазелля ў міжрадкоўях, пад-кормкі раслін і іх акучвання, наразання ба-рознаў для паліву. У залежнасці ад велічыні прасвету пад рамай (для праходу над расліна-мі) бываюць для апрацоўкі пасеваў нізка-сцябловых (буракоў і інш. караняплодаў) і высокасцябловых (кукурузы, бульбы, капусты і інш.) культур. Універсальныя К. прыстасаваны для суцэльнай апрацоўкі глебы і догляду за пасевамі. К. забяспечваюцца зменнымі рабочымі органамі.
На Беларусі найб. выкарыстоўваюць К. з палольнымі лапамі (аднабаковыя, стральчатыя пласкарэзныя і універсаль-ныя), з разрыхляльнымі лапамі (долата-і коп’епадобныя), акучвальныя карпу-сы.
КУЛЬТЫВАЦЫЯ (ад позналац. cultivo апрацоўваю), рыхленне (без перавароч-вання) апрацаванай глебы з падразан-нем пустазелля. У выніку К. паляпша-ецца паветраны і водны рэжым глебы, узмацняецца дзейнасць глебавых мікра-арганізмаў, забяспечваюцца лепшыя ўмовы для прарастання насення культ. раслін, іх росту і развіцця. Праводзіцца прычапнымі і навяснымі культыватара-мі з рабочымі органамі розных тыпаў. Бывае суцэльнай і міжрадковай.
16 КУЛЬТЫЗМ
КУЛЬТЫЗМ, культэранізм, гл. Гангарызм.
КУЛЬЧЫЦКІ Баляслаў (Эўстахій Ба-ляслаў) Францавіч (2.10.1842, Аўгустоў-ская губ. — 12.5.1863), адзін з кіраўні-коў паўстання 1863—64. Брат Л.Куль-чыцкага. Вучыўся ў Брэсцкім (1850—59) і Наўгародскім (1859—61) кадэцкіх кар-пусах і артыл. вучылішчы ў Пецярбургу. У 1862 залічаны ў артыл. акадэмію, падпаручнік. Належаў да пецярбургскіх афіцэрскіх рэв. гурткоў. Камандаваў паўстанцкім атрадам, які фарміраваўся на мяжы Себежскага і Дрысенскага пав. (у Юхавіцкіх лясах). 6.5.1863 яго атрад быў разбіты. К. з групай паўстанцаў пе-райшоў у Зябецкія лясы, дзе 12.5.1863 іх акружылі ўрадавыя войскі. Паўстан-цы вымушаны былі здацца. Каб пазбег-нуць палону, К. застрэліўся. Г.В.Кісялёў.
КУЛЬЧЫЦКІ Лявон Францавіч (каля 1823, Аўгустоўская губ. — 17.4.1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Брат Ь.Кульчыцкага. Служыў на тэр. Польшчы ў Кастрамскім пях. палку, выйшаў у адстаўку штабс-капітанам. Напярэдадні паўстання — нач. чыг. станцыі ў Гродне. Быў звязаны з «чыр-вонымі*. Быў інструктарам і камандзі-рам стралкоў у паўстанцкім атрадзе, які дзейнічаў у літоўскім Занямонні (паўн. частка Аўгустоўскай губ.). 9 4.1863 цяж-ка паранены ў баі пад Сапяжышкамі (у літ. крыніцах — Лякечай) у Марыям-пальскім пав., узяты ў палон, памёр у шпіталі ў Коўне. Г.В.Кісялёў.
Культыватары: 1 — для суцэльнай апрацоўкі глебы; 2 — культыватар-раслінасілкавальнік-акучнік; 3 — лясны; 4 — фрэзерны. 3
КУЛЬЧЫЦКІ Уладзімір Адамавіч (н. 6.3.1948, ст. Даурыя Борзінскага р-на Чыцінскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-р мед. н. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед. ін-т (1972). 3 1989 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Бела-русі. Навук. працы па вывучэнні рэты-кулярнай фармацыі ствала галаўнога мозга, механізмах фарміравання ноцы-цэптыўных рэфлексаў.
Тв.: Центральная регуляцяя органной ге-модннамнкм. СПб., 1992 (разам з Б.І.Ткачэн-кам, АА.Вішнеўскім); Функцнн вентральных отделов продолговатого мозга. Мн., 1993; Нейрофмзнологня заіцнтных рефлексов. Мн , 1998.
/^л
2
Кулі дая стралковай (а—г) і гладкаствольнай паляўнічай (д—е) зброі: a — звычайная, 6 — трасіруючая, в — запальная, г — бранябой-ная, д — Якана (Жакана), е — Брэнеке; 1 — абалонка, 2 — асяродак, 3 — свінцовая аба-лонка, 4 — стаканчык, 5—6 — трасіруючы і запальны саставы.
КУЛЯ, снарад прадаўгаватай формы з завостраным ці тупым канцом, які пры выстрале выкідваецца з канала ствала стралковай, паляўнічай і спартыўнай зброі. Адрозніваюць К. ддя наразной (ваен. і паляўнічай) і гладкаствольнай зброі.
Ваен. К. — галаўная частка баявога патро-на. Бываюць звычайныя, трасіруючыя (пакі-даюць у палёце бачны след), бранябойныя (для паражэння лёгка браніраваных цэлей), запальныя (для запальвання лёгкаўзгараль-ных рэчываў), бранябойна-запальныя і інш ; малакаліберныя (да 6,5 мм), нармальнага ка-лібру (7,5—7,69 мм) і буйнакаліберныя (12,7—15 мм). Першыя К. былі сферычныя, з пераходам да наразной зброі сталі карыс-тацца прадаўгаватымі К. (ад вінтавой нарэзкі ў ствале атрымліваюць вярчэнне, што стабілі-зуе іх палёт). В.І Вараб’ёў
КУЛЯБАКІН Вікіар Сяргеевіч (30.10.1891, Масква — 11.2.1970), са-вецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай элек-тратэхнікі, апаратабудавання і аўтама-тыкі. Акад. AH СССР (1939). Ген.-маёр іжн.-тэхн. службы (1942). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1914). У 1917—40 выкладаў у ім, адна-часова ў 1923—60 у Ваенна-паветр. ака-дэміі імя М.Я.Жукоўскага. Заснавальнік і дырэктар (у 1939—42) Ін-та аўтаматы-кі і тэлемеханікі AH СССР. Навук. пра-цы па тэорыі і метадах разліку эл. ма-шын і апаратаў, па пытаннях электра-абсталявання самалётаў, аўтам. рэгуля-вання, разліку рэгулятараў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
7в.: Электрооборудованне самолетов. Ч. 1. М., 1945 (разам з АМ.Сянкевічам).
КУЛЯБКА-КАРЭЦКІ Мікалай Іванавіч (24.6.1855, в. Уношава Клінцоўскага р-на Бранскай вобл. — 21.12.1924), гра-мадскі дзеяч, публіцыст. У дзяцінстве страціў зрок, вучыўся самастойна. На-
КУЛЯШОЎ 17
быў вядомасць як адвакат, абаронца абяздоленых. У 1882 за выкарыстанне суда ў паліт. мэтах пазбаўлены права адвакацкай дзейнасці і высланы ў Го-мель пад нагляд паліцыі. У 1887—1905 у эміграцыі. Дапамог групе «Вызвален-не працы» апублікаваць зб. «Сацыял-дэмакрат» (1888). У 1910-я г. жыў у Го-мелі. Чл. Гомельскага муз.-драм. т-ва, супрацоўнік газ. «Гомельскмй вестннк» (1909). Змяшчаў свае творы ў мінскім літ. альманаху «Туманы» (1909). Выда-ваў і рэдагаваў газ. «Гомельскме отклн-кн» (1910), «Отклнкн» (1912, 1914—15), дзе змяшчаў крыт. артыкулы, сатыр. па-эмы і вершы, скіраваныя супраць ура-давай палітыкі і дзейнасці мясц. адмі-ністрацыі, за што неаднаразова прыцяг-ваўся да суда. Пасля 1917 чытаў лекцыі па гісторыі рэв. друку, друкаваў мему-арныя нататкі.
КУЛЯМЁТ, адзін з відаў агнястрэльнай аўтаматычнай зброі. Прызначаны для стральбы са спец. апоры (станка, со-шак) па наземных, паветраных і над-водных цэлях. Пры стральбе патроны падаюцца са стужкі або магазіна. Стральба можа весціся кароткімі (да 10 выстралаў), доўгімі (да 30 выстралаў) чэргамі або бесперапынна.
К. падзяляюцца на ручныя (з сошкай; ска-растрэльнасць да 250 выстралаў за мінуту, прыцэльная далёкасць да 1500 м), станковыя (на трыножку або колах; да 300 выстралаў за мінугу і да 3000 м), т.зв. адзіныя (для страль-бы з сошак і станка; да 300 выстралаў за мі-нугу і да 2000 м); авіяц. (на самалётах і вер-талётах; да 3000 выстралаў за мінугу і да 1200 м), зенітныя (для паражэння паветр. цэлей на вышыні да 2000 м, скарастрэльнасць да 150 выстралаў за мінуту), а таксама танкавыя, бронетранспарцёрныя, карабельныя, каземат-ныя. Бываюць малога (да 6,5 мм), нармаль-нага (6,5—9 мм) і буйнога (9—14,5 мм) ка-лібру. К. вынайдзены ў 1883 амер. канструк-тарам Х.Максімам, упершыню выкарыстаны ў англа-суданскай вайне (1896—98) і англа-бурскай (1899—1902) войнах. Удасканалены, ён быў прыняты на ўзбраенне рус. арміі і вы-карыстоўваўся ў рус.-яп. вайне 1904—05. На
Кулямёты: 1 — станковы ХС.Максіма ўзору 1910; 2 — ручны В.А.Дзегцярова, 3 — адзіны М.Ц.Калашнікава на сошках; 4 — амерыканскі адзіны на станку.
ўзбраенні Сав. Арміі былі кулямёты ВАДзег-цярова, М.ІІКаіашнікава, Г.С.Шпагіна, П.М.Гарунова, ва Узбр. сілах Беларусі — Ка-лашнікава. В. Ц. Осіпаў. КУЛЯЎРЫНА (ад франц. couleuvrin змеепадобны), 1) французская разнавід-насць першых узораў ручной агня-стрэльнай зброі (14—16 ст.) тыпу арке-бузы. Мела жал. або бронз. ствол, пры-мацаваны кольцамі да драўлянай ложы, і вузкі выгнугы прыклад; калібр 12,5— 22 мм, даўж. 1,2—1,4 м, маса 5—28 кг. 2) Найб. даўгаствольныя (з адноснай даўж. канала ствала 18—50 калібраў) гарматы розных калібраў (42—240 мм), якія ўжываліся для прыцэльнай страль-бы на вял. адлегласці ў еўрап. арміях (у т.л. ў арміі ВКЛ) і ваен. флатах у 15— 17 ст. У Германіі наз. шланг і гакен-бюкс, у Расіі — пішчаль. Гл. іл. пры арт. Зброя.