Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
К.э. значна павялічваецца пры пакрыцці (абліцоўцы) выемкі метал. абалонкай. Пры ініцыіраванні выбуху паток прадуктаў дэтана-цыі ўтварае высокаскарасны (да 10—15 км/с) кумулятыўны струмень, у якім ціск, шчыль-насць рэчьша і энергія значна вышэйшыя, чым у звычайных зарадаў. Гэта забяспечвае накіраванасць выбуху і высокую прабіўную
сілу кумулятыўнага струменя. Выкарыстоўва-ецца ў выбуховай справе (у дэтанатарах, пра-саваных аманітах, адкрыгых зарадах) і ваен. справе — у кумулятыўных боепрыпасах (ар-тыл. снарадах, мінах, авіяц. бомбах, баявых частках ракет і інш ), прызначаных пераваж-на для паражэння браніраваных цалей і аба-рончых збудаванняў.
КУМУЛЯТЫЎНЫЯ КАЗКІ, л а н -цужковыя казкі, група нар. ка-зак са спецыфічнымі кампазіцыйнымі і стылявымі асаблівасцямі, найчасцей казак пра жывёл. Трапляюцца ў рус., бел., укр. і інш. фальклоры. Назва ад лац. cumulate — накопліваць, павяліч-ваць. У іх кампазіцыі — шматлікія на-растаючыя паўторы аналагічных ці па-добных дзеянняў, якія канчаюцца за-вяршэннем казачнага ланцуга падзей (адсюль другая назва — ланцужковыя) у адваротным парадку. Звёны казкі да-лучаюцца або адно за адным, або кож-ны раз пры далучэнні новага звяна ра-нейшыя паўтараюцца. Напр., «Галінка і верабей» (вершаваная апрацоўка М.Танка), «Як курачка пеўніка ратава-ла», «Пшанічны каласок», «Рэпка», «Звяры ў яме» і г.д.
Літ:. Пропп В.Я. Кумулятнвная сказка // Пропп В.Я. Фольклор н действнтельность. М., 1976; Лойтер С.М. О жанровой спе-цнфнке кумулятнвной сказкм // Проблемы нзучення русского устного народного твор-чества. М., 1979. Вып. 6. /.У.Саламевіч.
КУМУЛЯЦЫЯ (ад лац. cumulatio паве-лічэнне, назапашванне), назапашванне ў арганізме біялагічна актыўнага рэчыва (матэрыяльная К.) або выкліканых ім эфектаў (функцыян. К). Матэры-я л ь н а я К. ўласціва рэчывам, якія запаволена выводзяцца з арганізма ці інактывуюцца ў ім. Паўторнае пападан-не іх у арганізм дабаўляецца да той колькасці, якая засталася ад папярэдня-га ўвядзення, што можа прывесці да ін-таксікацыі. Харакгэрна для некат. цяж-кіх металаў (ртуць), сардэчных, сна-творных лекаў і інш. Функцыя-нальная К. бывае пры паўторным дзеянні рэчываў, якія неабарачальна парушаюць функцыі арганізма (напр., прэпараты свінцу, фосфарарган. злу-чэнні).
Схема зарада для стварэння кумулятыўнага эфекту: 1 — металічная абліцоўка кумуля-тыўнаЙ выемхі; 2 — выбуховае рэчьша; 3 — дэганатар; 4 — прадукты выбуху; 5 — фронт дэтанацыйнай хвалі; 6 — кумулятыўны стру-мень.
КУНДЗЕРА 21
КУМЫ, у беларусаў і інш. слав. наро-даў хросныя бацькі (кум і кума), дзей-ныя асобы ў радзіннай абраднасці. У далёкім мінулым К. — выканаўцы ры-туалу прыняцця нованароджанага ў род. 3 пашырэннем хрысціянства — тыя, што прымалі дзіця пасля абраду хры-шчэння. У адносінах да дзіцяці яны вы-конвалі патранажныя функцыі. За К. бралі сваякоў і чужых людзей. У бела-русаў разам з бабкай кум і кума ады-грывалі вял. ролю на радзінах. К. пама-галі адзін аднаму ў с.-г. работах, адзна-чалі разам святы. Звычайна К. не мяня-лі за выключэннем, калі дзеці ў сям’і паміралі, тады за К. бралі маладых бра-та і сястру ці першых стрэчных раніцай на перакрыжаванні дарог. Традыцыі ку-маўства захоўваюцца. Т.І.Кухаронак. КУМЫСАЛЯЧ^ННЕ, ужыванне з ле-кавымі мэтамі пажыўнага напітку з ка-былінага (радзей вярблюджага і карові-нага) малака — кумысу. У качавых на-родаў вядома са стараж. часоў. Навук. абгрунтаванне К. ў Расіі дадзена М.В.Поснікавым (у 1883 пабудаваў ку-мысалячэбніцу непадалёку ад г. Сама-ра). На Беларусі кумысалячэбніцы ў 2-й пал. 19 ст. існавалі ў г. Дуброўна (Ві-цебская вобл.) і Ігуменскім пав. (Мін-ская вобл.). К. пашырана пераважна на курортах паўд. раёнаў Расійскай Федэ-рацыі, у Казахстане, краінах Сярэдняй Азіі. Найб. дабратворны ўплыў яно аказвае пры туберкулёзе лёгкіх ці перы-ферычных лімфатычных вузлоў, павя-лічвае сакрэцыю страўніка, паляпшае састаў крыві; рэкамендуецца пры гас-трытах, С-гіпавітамінозе, паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку.
Я.В.Мапашэвіч.
КУН Аляксандр Аляксандравіч (н. 8.3.1936, С.-Пецярбург), бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Канд. тэхн. н. (1968),’ праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэй-шае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1963). 3 1963 у Ваен. акадэміі Беларусі. Навук. працы па кіраванні беспілотны-мі аб’екгамі, выкарыстанні метаду ды-намікі момантаў для аналізу ўзаема-дзейных працэсаў абслугоўвання. Рас-працаваў метады аналізу дынамічных сістэм са стахастычнай нелінейнасцю.
3 А.Валевач.
КУН (Kun) Бела (20.2.1886, г. Чэху-Сіл-ваніей, Румынія — 30.11.1939?), дзеяч
венгерскага і міжнар. камуніст. руху. 3 1902 чл. С.-д. партыі Венгрыі. Удзель-нік 1-й сусв. вайны, у 1916 у Расіі тра-піў у палон, у 1917 далучыўся да руху
бальшавікоў. У 1918 нелегальна вярнуў-ся ў Венгрыю, заснаваў Камуніст. пар-тыю Венгрыі (24.11.1918). Пасля абвя-шчэння Венг. Сав. Рэспублікі нарком замежных, потым і ваен. спраў (21.3— 1.8.1919). Пасля падзення рэспублікі эмігрыраваў у Аўстрыю. 3 жн. 1920 у Расіі. 3 1921 чл. Выканкома Камуніс-тычнага Інтэрнацыянала. У 1937 арыш-таваны, у 1956 рэабілітаваны. Аўтар прац па гісторыі венг. і міжнар. каму-ніст. руху.
Літ.: Бела Кун: йзбранное. Воспоммнання о Б.Куне. М., 1986.
КУН (Kuhn) Рыхард Іаган (3.12.1900, Вена — 31.7.1967), нямецкі хімік і бія-хімік. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1922). 3 1929 праф. Гайдэльбергскага ун-та і кіраўнік хім. аддз. Ін-та біяхіміі імя М.Планка. Навук. працы па хіміі рас-лінных пігментаў (пераважна караціноі-даў) і вітамінаў. Устанавіў структуру а-і Р-ізамераў караціну (1933, незалежна ад П.Карэра) і прапанаваў метад іх сін-тэзу (1937). Вылучыў крышталі вітаміну Вз (рыбафлавін) з сыроваткі і бялку яец, вітамін Be (пірыдаксін) з дражджэй і прапанаваў яго струкгурную ф-лу. Но-белеўская прэмія 1938.
КУН (Kuhn) Томас Сэмюэл (н. 18.7.1922, г. Цынцынаты, ЗША), аме-рыканскі філосаф і гісторык навукі, адзін з лідэраў гіст. школы ў метадалогіі і гісторыі навукі. Праф. ун-таў у Берклі (1958) і Прынстане (1964), Масачусец-кага тэхнал. ін-та (1979). У яго канцэп-цыі гісторыя навукі разглядаецца як чаргаванне эпізодаў барацьбы розных навук. супольнасцей, якія фарміруюцца і функцыянуюць на аснове прыняцця іх членамі пэўнай мадэлі навук. дзейнасці (парадыгмы, або «дысцыплінарнай мат-рыцы»), Найб. важныя яе эпізоды — «нармальная навука» (перыяд панаван-ня пэўнай парадыгмы) і «навук. рэва-люцыя» (перыяд распаду парадыгмы, канкурэнцыя паміж альтэрнатыўнымі парадыгмамі і, у канчатковым выніку, пераход да новага перыяду «нармальнай навукі»). К. адмаўляе пераемнасць у развіцці навукі; прагрэс, паводле К., — гэта паняцце, якое мае сэнс толькі для «нармальнай навукі», дзе яго крытэры-ем выступае колькасць вырашаных праблем.
Тв:. Рус. пер. — Структура научных рево-люцнй. 2 нзд. М., 1977.
КУНА, лікавая адзінка ў грашовай сіс-тэме Стараж. Русі. Тэрмін паходзіць ад агульнаслав. «куны» — грошы (перша-пачатковае значэнне — шкуркі куні-цы). У 10—11 ст. колькасць серабра ў К. адпавядала 725 грыўні, у 12 — пач. 14 ст., у т. зв. «безманетны перыяд», К. раўнялася разане і складала 750 грыўні. У Расіі тэрмін «К » ў дачыненні да гро-шай захаваўся да 17 ст.
КУНГЁЙ-АЛАТАУ, хрыбет на Пн Цянь-Шаня, гл. Кюнгёй-Ала-Тоо.
КУНГЎРСКАЯ ІІЯЧОРА, карставая пячора на Сярэднім Урале каля г. Кун-гур, у Пермскай вобл. Расіі. Агульная даўж. да 5,6 км. 58 гротаў (найб. грот
Геоірафаў, даўж. 155 м) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Каль-цытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэн-ні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянта-вы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік пры-роды. Пячора электрыфікавана. Ту-рызм.
КУНГ-ФЎ, кун-фу (кіт. старанныя заняткі, трэніроўка), адна з сістэм адзі-наборстваў без зброі (практыка псіхафі-зічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэ-мам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоў-ванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсю-джвальнік К.-ф. — Б.ЛІ (ЗША).
КЎНДА КУЛЬТЎРА, археалагічная культура эпохі мезаліту, плямёны якой жылі на Пн Беларусі, У Прыбалтыкі, Пн еўрап. ч. Расіі. Назва ад паселішча каля г. Кунда (Эстонія). Паходжанне культуры звязваюць з постсвідэрскім насельніцтвам, на якое ўплывалі нось-біты маглемазэ культуры і інш. Асн. за-няткі насельніцтва — паляванне і ры-балоўства. Яно вырабляла крамянёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл з бака-вой выемкай, скрабкі з укарочаных за-гатовак, разцы на зломе загатовак і інш. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах у выцягнутым становішчы; паха-ванні адзіночныя, калектыўныя, у 1 або 2 ярусы. Пахавальны інвентар — кра-мянёвыя, каменныя і касцяныя прыла-ды працы. Гіст. лёс насельніцтва К.к. звязаны з нарвенскай культурай. На Бе-ларусі найб. даследаваныя помнікі За-мошша (Верхнядзвінскі р-н) і Крумпле-ва (Полацкі р-н). У.П.Ксяндзоў КЎНДЗЕРА (Kundera) Мілан (н. 1.4.1929, г. Брно, Чэхія), чэшскі пісь-меннік. Скончыў Акадэмію муз. мас-тацтваў у Празе. У 1968 творы К. на ра-дзіме забаронены. 3 1975 жыве ў Пары-жы. Дэбютаваў паэт. зб-камі «Чала-век — бязмежны сад» (1953), «Апошні май» (1955), «Маналогі» (1957). Тэма кахання і мастацтва ў зб-ках псіхал.-лі-рычных навел «Смешныя каханні» (1963), «Другі сшытак смешных кахан-няў» (1965), «Трэці сйіытак смешных каханняў» (1968). Аутар п’ес «Улааары ключоў» (1962; паст. ў СССР пад на-звай «Паварот ключа»), «Лухта» (1969), «Якуб і пан» (1970). У раманах «Жарт» (1967), «Жьіцііё недзе там» (1973), «Раз-вітальны вальсок» (1979), «Нясцерпная лёгкасць быцця» (1985, экранізацыя 1988; аб лёсе інтэлігенцыі, звязанай з паліт. падзеямі Пражскай вясны 1968), «Несмяротнасць» (1990), «Няспеш-насць» (1995), «Ідэнтычнасць» (1997) спалучыў філас. змест з займальнай фа-булай, узнімаў экзістэнцыяльныя праб-лемы парушанай камунікатыўнасці су-
22 КУНЕНЕ
часнага грамадства. Сваю канцэпцыю рамана распрацаваў у эсэ «Мастацтва рамана» (1960; пашыр. выд. 1986). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі АВострыкава, А.Ціхановіч, С.Сматры-чэнка.
Тв:. Бел. пер. — Трагедыя Цэнтральнай Эўропы // Фрагмэнты... 1996. № 1.