Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
Тв.: 36. тв. Т. 1—6. Мн., 1925—32; 36. тв. Т. 1—6. Мн., 1952—54; 36. тв. Т. 1—6. Мн., 1961—63; 36. тв. Т. 1—7. Мн., 1972—76; Поўны зб. тв.: У 9 т. Т. 1—5. Мн.,1995—99; Спадчына. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1955; Публі-цыстыка. Мн., 1972; Жыве Беларусь! Мн., 1993.
Літ.: Янка Купала ў літаратурнай крыты-цы. Мн., 1928; М аз а л ь к о ў Я. Янка Ку-пала. Мн., 1951; I в а ш ы н В. Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 rf. Мн., 1953; Янка Купала ў беларускім мастац-тве. Мн., 1958; Я р ош М. Драматургія Янкі Купалы. Мн., 1959; Яго ж. Янка Купала і беларуская паэзія. Мн., 1971; Яго ж. Пяс-няр роднай зямлі. Мн , 1982; Яго ж. Янка Купала і Якуб Колас. Мн., 1988; Любімы па-эт беларускага народа. Мн., 1960; Народны паэт Беларусі. Мн., 1962; Бярозкін Р. Свет Купалы. Мн., 1965; Макарэвіч A Ад песень і думак народных. Мн., 1965; Я г о ж. Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы. Мн., 1969; Шарахоўскі Я. Пясняр народных дум. Мн., 1970; Яго ж. Пясняр народных дум: Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Куналы: Савецкі перыяд. Мн., 1976; Г у л ь м а н Р. Тэксталогія твораў Янкі Купалы. Мн., 1971; Е с а к о ў А Янка Купа-ла і беларускае мастацгва. Мн.. 1972; Яго ж. Янка Купала і беларускі тэатр. Мн., 1972; Каханоўекі Г. На запаветнай зямлі Мн., 1974; Такі ён быў. Мн., 1975; Г а р о б -ч а н к a Т. Купалаўскія вобразы на беларус-кай сцэне. Мн., 1976; Рагойша В. Напі-сана рукой Куііалы. Мн., 1981; Яго ж. Вяршыні. Мн., 1991; Пуцявінамі Янкі Купа-лы. Мн., 1981; Купалава і Коласава слова. Мн., 1981; Песні беларускай валадар. Мн., 1981; Лужанін М. Сустрэчы. Мн., 1982; Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982; Н a -вуменка I. Янка Купала. 2 выд. Мн., 1980; Неўміручая спадчына. Мн., 1983; Разам з народам. Мн., 1983; Га п а в a В. Перачыт-ваючы «Спадчыну» Янкі Купалы. Мн., 1983; П а л і т ы к а Дз. Янка Купала — пераклад-чык. Мн., 1986; Багдановіч I. Янка Ку-пала і рамантызм. Мн., 1989; «Па сонца, па долю» Брэст, 1992; Н я х а й М. Сустрэчы з Прыдняпроўем: (Янка Купала і Якуб Колас на Магілёўшчыне). Мн., 1992; К а л е с н і к
28 КУПАЛАЗНАЎСТВА
У Тварэнне легенды. Мн., 1987; Купалаўскія чытанні. Мн, 1991; Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі... Мн., 1990; Л о й к a А. Як агонь, як вада... // Лойка А. Выбр. тв. Мн., 1992. Т. 1; Уладар народных дум і песень. Ві-цебск, 1992; Янка Купала — дзецям. Мн., 1992; Янка Купала і Якуб Колас у літаратур-ным працэсе Беларусі. Мн., 1993; В а с ю -ч э н к а П. Драматургічная спадчьша Янкі Купалы. Мн., 1994; Гніламёдаў У. Янка Купала: Новы погляд. Мн., 1995; Спадчьша Янкі Кулалы і яго музей у сучасным асэнса-ванні. Мн., 1996; Янка Купала і «Наша ніва». Мн., 1997; Янка Купала — публіцыст. Мн., 1998; К о л а с Г. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998; Янка Ку-пала: Энцыкл. давед. Мн., 1986; Слоўнік мо-вы Янкі Купалы: У 8 т. Т. 1—2. Мн., 1997— 99; Янка Купала ў літаратурнай крьггыцы і мастацтвазнаўстве: Бібліягр. Мн., 1980; Янка Купала: Да 100-годдзя з дня нараджэння: Біябібліягр. паказ. Мн., 1984; Кіпелі В. і 3. Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе: Біб-ліягр. Нью-Ёрк, 1985; Беларускія нісьменнікі, Т. 3. Мн., 1994. А.А.Лойка, І.У.Саламевіч.
КУІІАЛАЗНАЎСТВА, галіна бел. літ.-знаўства, прысвечаная вывучэнню творчасці Я.Купалы.
Першы зб. вершаў паэта «Жалейка» (1908) стаў падзеяй у бел. л-ры і выклікаў водгукі. Ядвігін Ш. у газ. «Мннское эхо» (9.7.1908) даў агульную ацэнку кнізе, але не ўбачыў яе наватарства і самабытнасці. У.Самойла ха-рактарызаваў зборніх як «сонца жывой сап-раўднай паэзіі», аданачаў, што «беларуская песня з галіны этнаграфіі пераходзіць у галі-ну літаратуры; беларускі народ з аб’екта фалькларыстычнага вывучэння ператвараецца ў суб’ект нацыянальнай самасвядомасці» («Мннскнй курьер», 23.8.1908). Ён высока ацаніў і паэму «Адвечная песня», а паэзію Я.Купалы лічыў каштоўнейшым скарбам, дзе поўна і глыбока адлюстроўваецца душа бел. народа. У гэтым ён бачыў не толькі нац., але і агульначалавечае значэнне паэзіі Я.Купалы («Наша ніва», 16.9.1910). На «Адвечную пес-ню» змясціў водгукі бел., рус., польск. і літ. друк. Польскі пісьменнік З.Пяткевіч сцвяр-джаў, што ліра Я.Купалы плача штучнымі слязамі. Гнеўны адказ на гэта даў А.Бульба, які падкрэсліваў глыбока нар. характар твор-часці Я.Купалы, назваў яе стогнам набалелай душы (тамсама). У рэцэнзіі на зб. «Гусляр» (1910) Бульба адзначаў панаванне ў творах фантазіі, якая абумовіла багацце форм, нас трояў (тамсама, 21.10.1910). Цікавыя думкі пра паэзію Я.Купалы ў той час выказвалі С.Палуян, Л.Гмырак. Самую грунтоўную ацэнку творчасці Я.Купалы даў М.Багдано-віч. Ён адзначаў не толькі велічыню таленту Я.Купалы, але і яго гнуткасць, здольнасць да ўсебаковага развіцця. Вызначальным у форме купалаўскіх вершаў ён лічыў рытм. Высокая ацэнка творчасці Я.Купалы М.Горкім, АПа-годзіным, І.Свянціцкім, Д.Дарашэнкам, Л.Гі-рам, В.Вегняровічам, С.Руднянскім, Е.Янкоў-скім, А.Чэрным сведчыла пра значны рэза-нанс, які выклікала паэзія песняра не толькі на Беларусі. Сістэматычнае вывучэнне твор-часці Я.Купалы пачалося ў 1920-я г. У «Гіс-торыі беларускай літаратуры» М.Гарэцкага паэт ахаракгарызаваны як лірык, у якога на першым плане грамадзянскія матывы. Гарэц-кі скіроўваў увагу на творчае пераасэнсаван-не Я.Купалам фальклору. Я.Карскі таксама падкрэсліваў лірычную прыроду таленту Я.Купалы, аднак да творчасці паэта ставіўся досыць абмежавана: вылучаў у ёй толькі сум-ныя тоны, адмаўляў наяўнасць агульначала-вечых тэм і матываў. У сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці Я.Купалы і наданнем яму
звання нар. паэта Беларусі (1925) з’явіўся шэраг літ.-крытычных артыкулаў, дзе яго творчасць разглядалася ў розных аспектах. «Маладнякоўцы» вылучалі ў купалавай паэзіі матывы змагання, заклік да працоўных уз-няцца да Сонца з «санлівых нізін» Спробу даследаваць філас матывы лірыкі Я.Купалы зрабіў А.Бабарэка ў арт. «3 далін на ўзвыш-шы» («Маладняк», 1926, № 10), дзе акцэнта-ваў увагу на тонкім адчуванні паэтам «моцы жыцця». Першая спроба перыядызацыі твор-часці Я.Купалы — арт. М.Піятуховіча «Ас-ноўныя этапы ў развіцці лірыкі Янкі Купалы» («Полымя», 1925, № 4). У зб. «Жалейка» ay-Tap бачыў эмбрыён далейшых гал. матываў творчасці паэта. На яго думку, асабліва пад-рабязна распрацавана ў зборніку тэма сялян-скай беднасці, а ў кн. «Гусляр» выявілася да-волі акрэсленая сістэма агульнафілас. света-погляду Я.Купалы.У зб «Шляхам жыцця» (1913) спалучалася паглыбленне сац. матываў з верай у здзяйсненне сваіх ідэалаў. У зб. «Безназоўнае» (1925) Я Купала ўяўляўся аўта-ру песняром Кастр. рэвалюцыі. Піятуховіч намагаўся спалучыць сацыялагічны падыход з эстэт. ацэнкамі твораў. На думку А.Вазнясен-скага («Узвышша», 1927, № 1), паэмы Я.Ку-палы — узор спалучэння рамантызму і класі-цызму. Дзякуючы гэтаму паэт уводзіў бел. л-ру Ў «агульнае рэчышча літаратуры еўра-пейскай». Драм. творы Я.Купалы разглядаў І.Замоцін («Узвышша», 1927, № 1), на думку якога пісьменніку найб. удаюцца п’есы рэ-альна-быт. характару. На рамант, пачатак у творчасці Я.Купалы звяртаў увагу М.Байкоў. Калі ён параўноўваў Я.Купалу з Т.Шаўчэн-кам, то іх паэзію звязваў з т. зв. нац. раман-тызмам. Ц.Гартны лічыў, што сімвалізм купа-іавай паэзіі нёс службу рамантызму, які адыгрываў станоўчую ролю, бо гучаў нотамі закліку да пратэсту. У 1928 выйшаў зб. «Янка Купала ў літаратурнай крытыцы», у 1932 у Вільні — кн. АЛуцкевіча «Янка Купала як прарок Адраджэння». К. 1920—30-х г. не заў-сёды вызначалася навук. падыходам, у ім моцнай была вульгарна-сацыялагічная трак-тоўка. Паэта абвінавачвалі ў нацыяналізме, у адрыве ідэй нац. вызвалення ад вызвалення класавага, груба папракалі ў ідэалізацыі міну-лага, у падробцы пад нар. песню, у рэакцый-ным рамантызме (Л.Бэндэ, АКучар, М.Клім-ковіч і інш.). Да вытокаў творчасці Я.Купалы звярнуўся Я.Казека ў арт. «3 невычарпальнай крыніцы» («Полымя рэвалюцыі». 1936, № 5), у якім аналізаваў арганічнае засваенне фальк-лору ў паэтыцы Я.Купалы. У 1940 паявіліся артыкулы, дзе творчасць Я.Купалы разгляда-лася больш аб’ектыўна, з улікам складанасці эпохі, у якую ён тварыў. Даследчыкі скіроў-валі ўвагу на шо рэалізм — працяг лепшых рэаліст. традыцый Ф.Багушэвіча (Я.Шарахоў-скі). Імкнучыся хутчэй пераадолець погляды крытыкаў-вульгарызатараў, даследчыкі не пазбеглі іншай крайнасці і пераход паэта да сав. творчасці бачылі як прамое пераўтварэн-не рэв.-дэмакр, рэалізму ў сацыяліст. рэалізм (Н.Перкін, Шарахоўскі, І.Ляндрэс і інш.). Важнае метадалагічнае значэнне меў арт Ю.Пшыркова «Дарэвалюцыйныя паэмы Янкі Купалы» («Полымя рэвалюцыі», 1940, № 12), дзе аўтар вёў палеміку з вулыарызатарамі, паказаў неправамернасць адрыву тэмы міну-лага ад сучаснасці і даказваў, што менавіта тэма мінулага дазваляе Я.Купалу адлюстра-ваць сучасныя сац. адносіны ў гіст. аспекце. У 1943 у Маскве і Ташкенце выйшлі зб-кі «Памяці Янкі Купалы». Яны ўключалі арт. і даклады Я.Коласа, К.Чорнага, С.Гарадзецка-га і інш., дзе давалася рознабаковая характа-рыстыка творчасці Я.Купалы, адзначаўся яе высокі грамадз. сэнс і гуманіст. накірава-насць.
Спадчына Я.Купалы прываблівала шырынёй праблем, невычэрпным ба-гаццем маст. сродкаў. Выходзілі працы, прысвечаныя асаблівасцям паэтыкі
Я.Купалы (М.Лужанін, 1947), эстэтыч-ным поглядам паэта (Перкін, 1952). Пшыркоў у арт. «Янка Купала — рэ-дакгар «Нашай нівы» («Беларусь», 1946, № 5—6) даў змястоўную і аб’ектыўную харакгарыстыку нашаніўскага перыяду дзейнасці паэта. У манаграфіі Я.Ма-залькова «Янка Купала» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950) творчасць паэта разглядалася як маст. адзінства. Знач-ных поспехаў дасягнула К. ў 1950—60-я г. пасля выдання Збору твораў песняра ў 6 т. (1952—54, 1961—63). Увагу да-следчыкаў прыцягвалі літ.-эстэт. погля-ды Я.Купалы, сувязь яго з літ.-грамад-скім рухам у перыяд рэвалюцыі 1905— 07, асаблівасці творчага метаду і стылю маладога паэта (В.Івашын, 1953), выву-чаліся асобныя жанры (М.Ярош, 1959). У 1952 і 1955 выйшлі зборнікі матэрыя-лаў аб жыцці і дзейнасці паэта. Адмет-ныя ў іх артыкулы Я.Коласа, М.Лынь-кова, В.Таўлая. Больш шырокай стала тэматыка даследаванняў, болып глыбо-кім асэнсаванне асобных твораў. З’яві-ліся работы пра творчыя сувязі Я.Купа-лы з рус., укр., літ., польск., чэш. л-ра-мі (С.Александровіч, Івашын, М.Лар-чанка, К.Корсакас. М.Барсток), вывучаліся моўнае багацце і слоўнае майстэрства паэта, сувязь яго творчасці з фальклорам (У.Юрэвіч, В.Бечык), пе-ракладчыцкая спадчына (Дз.Палітыка, М.Булахаў). Выйшлі зб-кі «Любімы па-эт беларускага народа» (1960), «Народ-ны паэт Беларусі» (1962) з новымі матэ-рыяламі пра жыццё і творчасць паэта. У кн. Р Бярозкіна «Свет Купалы» (1965) даследавана сістэма вобразнага мыслен-ня, падкрэслена спалучэнне рэалізму і рамантызму ў творчасці Я.Купалы. Гу-манізм і народнасць творчасці паэта ад-люстраваны ў манаграфіі Івашына «Ля вытокаў сацыялістычнага рэалізму» (1963). Рэв.-дэмакр. асновы творчасці паэта падкрэсліў А.Макарэвіч у кн. «Ад песень і думак народных» (1965) і «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969). Фальклорныя традыцыі ў яго паэзй разглядаў М.Грынчык («Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакасгрычніцкай паэзіі», 1969). Манаграфія І.Навуменкі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967, 2-е выд. 1980) адзначыла ўзаемапранік-ненне ў творчым метадзе паэта рамант. і рэаліст. пачаткаў. У 1970-я г. К. ад-метнае пільнай увагай да прыроды творчага метаду Я.Купалы, небеспад-стаўным аспрэчваннем тэзіса пра рэа-ліст. кірунак яго творчасці. Шмат прац прысвечана рамант. пачатку ў творчасці паэта, праблеме ідэалу, жанрава-стыля-вым асаблівасцям, пытанням тыпалогіі (АЛойка, В.Каваленка, У.Калеснік, У.Казбярук, У.Конан, М.Арочка), структуры верша (Грынчык, І.Ралько). Па-ранейшаму цікавіць даследчыкаў тэ-ма традыцый і наватарства паэзіі Я.Ку-палы («Янка Купала і беларуская паэ-зія» Яроша, 1971). Новыя аспекты выя-віліся з выхадам кніг Р.Гульман «Тэк-сталогія твораў Янкі Купалы» (1971), А.Есакова «Янка Купала і беларускі тэ-атр» (1972), І.Жыдовіча «Янка Купа-