Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
інш., а таксама фотаздымкі святаў паэ-зіі ў Мінску, Вязынцы, Ляўках, Акопах, вечароў у гонар паэта, купалаўскага фо-тапленэру, рэсп. і міжнар. Купалаўскіх чытанняў і інш. У кінафонаві-дэаархіве музея (каля 230 адзінак) фоназапісы выступленняў Я.Купалы, успамінаў пра паэта яго родных і бліз-
Купалы Янкі літа-ратурны муэей
ленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (больш за 2000 адзінак, у тл. больш за 1000 адзінак маст. Купаліяны) прыжыц-цёвыя партрэты паэта работы Дз.Пола-зава (1921), Я.Кругера (1923), працы, прысвечаныя Я.Купалу або сюжэтам з яго твораў, жывапісцаў С.Андруховіча,
2. Зак. 456.
34 КУПАЛЬНІК
Г.Бржазоўскага, М.Гусева, А.Кроля, Х.Ліўшыца, З.Паўлоўскага, М.Савіцка-га, П.Сергіевіча, У.Стальмашонка, І.Стасевіча, В.Цвіркі, Я.Ціхановіча, А.Шаўчэнкі і інш.; графікаў Э.Агунові-ча, М. і У. Басалыгаў, А.Кашкурэвіча, Я.Куліка, М.Купавы, Я.Раманоўскага, В.Шаранговіча; скульптараў З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, А.Глебава, У.Летуна, М.Палякова і інш., работы самадз. майстроў. Зберагаюцца асабіс-тыя рэчы, дакументы. узнагароды Я.Ку-палы, вырабы дэкар.-прыкладнога мас-тацтва (вазы, дэкар. талеркі, шкатулкі) з партрэтамі паэта і вьывай помнікаў яму. У экспазіцыі макеты хаты ў Вя-зынцы, дзе нарадзіўся Я.Купала, дачы ў Ляўках, эскізы і макеты да драмы «Рас-кіданае гняздо», трагікамедыі «Тугэй-шыя», камедыі «Паўлінка», оперы Р.Пукста «Машэка», п’есы У.Караткеві-
Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Яхімоўшчына». На матэрыялах фондаў музея створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», Купалаўскі мема-рыяльны запаведнік «Ляўкі», музей-ква-тэра Я.Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літ. музей «Над ракой Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» Любанскага р-на (1980), музеі ў школах імя Я.Купалы ў в. Сеніца Мінскага р-на (1982) і в. Бяларучы Лагойскага р-на (1998).
Літ.: Літаратурны музей Янкі Купалы. Мн., 1981; Святло Купалава Дому. Мн., 1998.
Ж. К.Дапкюнас.
КУПАЛЬНІК, а р н і к a (Arnica), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 30 відаў. Пашыраны пераваж-на ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — К. горны (A. montana, нар. на-звы гарнік, касцян, лясны цітун, бара-вы гваздзік), занесены ў Чырв. кнігу. Расце курцінамі на палянах, узлесках,
балоцістых лугах. Як лек. сродак вядо-мы з 11 ст. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны К. аблісцелы (A. foliosa) і К. Шамісо (A. chamissonis).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны з апушанымі сцёбламі выш. 20—100 см. Лісце суцэльнае або рэдказубчастае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Абгортка з зялёных лісцікаў, двухрадковая. Плод — граністая сямянка з чубком з перыс-тых валаскоў. Меданосныя, лек., дэкар. рас-ліны.
КУІІАЛЬСКІЯ ПЁСНІ. купалка, купалле, купайло, янаўскія п е с н і, песні летняга цыкла каляндар-на-земляробчага фальклору. Адносяцца да летняга сонцавароту («калі сонца па-варочвае на зіму, а лета на жару»), Спя-ваюць іх перад Купаллем і на само свя-та. Найб. пашыраны ў славян, літоўцаў, латышоў. Паводле стараж. уяўленняў, заснаваных на язычніцкім адухаўленці прыроды (як і на вопыце практыка-
Купалы Янкі літаратурны музей. Рабочы кабінет паэта.
Купалы Янкі літаратурны музей. Фрагмент экспазіцыі.
ча «Калыска чатырох чараўніц» (пра юнацтва паэта), значкі і медалі, паш-тоўкі з выявамі Я.Купалы, купалаўскіх мясцін. Асобны фонд музея складае архіў У. Ф.Луцэвіч (3078 адзі-нак): дакументы, рукапісы, эпісталяр-ная спадчына, фотаздымкі, яе асабістыя рэчы. Фонд ушанавання п a -мяці Я.Купалы (1100 адзінак) захоўвае ўспаміны, артыкулы і вершы, прысвечаныя Я.Купалу. Супрацоўнікі музея праводзяць святы паэзіі, выстаў-кі, дні музея ў вёсках, навук. рэсп. (з 1995 міжнар.) канферэнцыі «Купалаў-скія чытанні». Па ініцыятыве музея створаны Міжнар. фонд Я.Купалы, які аб’ядноўвае даследчыкаў спадчыны па-эта з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Англіі, ЗША. Музей падрыхтаваў і выдаў зб-кі матэ-рыялаў пра жыццё і дзейнасць паэта, матэрыялы міжнар. Купалаўскіх чытан-няў, бібліяірафіі твораў Я.Купалы, ус-паміны, буклеты пра яго. Музей мае 4 філіялы: Купалы Янкі літаратурнага му-зея філіял «Акопы», Купалы Янкі літара-турнага музея філіял «Вязынка», Купалы
земляроба), у гэты перыяд у найб. сту-пені разгортваюцца жыішёвыя сілы прыроды, якія могуць быць амбівален-тна спрыяльнымі і варожымі. Адсюль важкасць у купальскай абраднасці ка-тарсічнай («ачышчальныя» вогнішчы, рытуальнае купанне) і апатрапеічнай (абходы жыта і інш. засцярогі ад злых сіл) магіі, а таксама асаблівае ў земля-робчым календары значэнне купальска-га культу як пакланення сонцу (у сімва-лічных агнях) і ўшанавання расліннага свету. Паэзія К.п. працягвае вобразна-эмацыянальную атмасферу цыкла вес-навых песень, але мае і яскравую адмет-насць, абумоўленую загадкавасцю са-май таямнічай на працягу года купаль-скай ночы і карнавалізаваным светаадчуваннем святкавання сонцава-ротаў.
Тыповы купальскі сюжэт — нарма-тыўнае «скліканне на купалу» з асу-джэннем (нярэдка ў карнавалізаваных фарбах) таго, «хто не выйшаў на купа-лу» («Параска, Аксіння, Наталка ... на купалах не была // То-то — ведзьма была // До Кіёва летала на Йвана»).
КУПЕРС
35
Для К.п. характэрна тэматыка чара-дзейства са збіраннем цудадзейных траў (зёлак), з незвычайным усходам сонца («Будзем сонца пільнаваці // Да як бу-дзе сонца граці»). Гэтым абумоўлены таямнічы флёр, які абвалаквае персані-фікаваную Купалку ў адрозненне ад вя-сёлай, адкрыта разухабістай Каляды, пышна маляўнічай Вясны або пазней-шых персаніфікацый хрысц. святых — пастаянных працаўнікоў Юр’я, Пятра, Ільі. Само з’яўленне Купалы некалькі загадкавае, маскіраванае («ішла Купал-ка сялом, сялом // Закрыўшы вочкі чабром, чабром»), Цудадзейна-таямнічы аспект інтэрпрэтацыі каляндарнай аб-раднасці ў К.п. садзейнічае замацаван-ню менавіта ў іх баладных сюжэтаў і матываў, сярод якіх выкрышталізавалі-ся і тыповыя купальскія, як балада аб сястрыцы і браціку, што ператварьшіся ў квеТку Іван-ды-Мар’я. Пашыраная ў К.п. (як і ў веснавых) шлюбна-любоў-ная тэматыка нярэдка карнавалізуецца («Ссохлі, здохлі дзецюкі Ц На дзевачак гледзючы»). Для К.п., як і для ўсіх тра-дыц. абрадавых песень, характэрны ты-повыя палітэкставыя напевы, якія ў пэўным арэале набываюць знакава-сім-валічнае значэнне. Бел. этнамузыка-знаўцы вызначаюць 7—9 песенна-мела-дычных тыпаў такіх напеваў. Пры дас-татковай стабільнасці рытма-струкгур-ных прымет напевы К.п. вызначае інтанацыйна-меладычная мабільнасць: ад падкрэслена «галасных» мелодый святочна-ўзнёслага характару («У нас сягоння Купалачка») і Сціслай фор-мульнасці прыглушаных прыпеваў-паў-тораў («Ночка мала, купальная») да лі-рыкі паліжанравых вяснова-купальскіх мелодый з тыповымі зачынамі, дзе зва-роты да купалачкі, вясняначкі, русалач-кі ўзаемазамяняльныя. К.п. найб. па-шыраны ў Паазер’і і паўд.-зах. раёнах Беларусі. У інш. рэгіёнах іх прыметы выяўляюцца ў веснавых, траецкіх і ру-сальных песнях.
Публ.: Беларускія народныя песні / Запіс Р.Шырмы. Т. 3. Мн., 1962; Анталогія бела-рускай народнай песні / Уклад, Г.Цітовіч. 2 выд. Мн., 1975; М а ж э й к а З.Я. Песні Бе-ларускага Паазер'я. Мн., 1981; Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. АЛіс, Г-Таўлай. Мн., 1985.
Літ.: Ліс А.С. Купальскія песні. Мн., 1974; М о ж е й к о З.Я. Календарно-песен-ная культура Белорусснн. Мн., 1985; Тав-лай Г.В. Белорусское купалье. Мн., 1986; Гл. таксама літ. да арт. Каляндарныя песні.
З.Я.Мажэйка.
КУІІАРВАСЫ. тэхнічная назва крыш-талегідратаў сульфатаў некаторых цяж-кіх металаў. Найб. пашыраны жалезны К. — FeSO4-7H2O (гл. Жалеза злучэнні), медны К. — CuSO4-5H2O (гл. Медзі злучэнні), нікелевы К. — NiSO4 7Н2О, цынкавы К. — ZnSO4-7H2O.
КУПЕЛІРАВАННЕ (ад франц. coupelle раздзяляльная печ, літар. кубачак), к у -п е л я ц ы я, ачыстка высакародных металаў ад свінцу і інш. прымесей акіс-ляльнай плаўкай у капелях (кубачках з вогнетрывалых матэрыялаў) або полым-ных печах. Заснавана на ўласцівасці
свінцу і інш. звычайных металаў (у ад-розненне ад высакародных) акісляцца кіслародам паветра. Выкарыстоўваецца ў прабірным аналізе (для ўстанаўлення пробы), металургіі (для вылучэння вы-сакародных металаў, якія знаходзяцца ў сплаве са свінцом).
КУПЕНА, саламонава п я ч а т -к a (Polygonatum), род кветкавых рас-лін сям. спаржавых. Больш за 30 відаў (па інш. звестках, каля 50). Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: К. духмяная (Р. odoratum, нар. назвы зя-зюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і К. шматкветная (Р. multiflorum). Трапля-ецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоў-стым мясістым карэнішчам, на якім застаюц-ца круглыя ўціснутыя сляды леташніх параст-каў («пячаткі»). Лісце падоўжана-элілтычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў грон-ках. Плод — ягада. Лек., дэкар. расліны.
КЎІІЕР (Cooper) Джэймс Фенімор (15.9.1789, г. Берлінгтан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 14.9.1851), амерыкан-скі пісьменнік; пачынальнік гіст. жанру ў амер. л-ры. Вучыўся ў Іельскім ун-це. У 1806—10 служыў на флоце. У 1826— 33 жыў у Еўропе. Першы раман «Пе-расцярога» (1820). Гіст. раман «Шпіён» (1821) пра вайну за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83. Рамант. паэ-тызацыя мора ў раманах «Лоцман» (1823), «Чырвоны карсар» (1827), «Мар-ская чараўніца» (1830). У цэнтры нац. эпапеі з 5 раманаў («Піянеры», 1823; «Апошні з магікан», 1826; «Прэрыя», 1827; «Следапыт», 1840; «Зверабой», 1841) праблемы ўзаемастасункаў пры-роды, чалавека і цывілізацыі. Пентало-гія вызначаецца рысамі прыгодніцкай, гіст. і філас. прозы, дасканалай распра-цоўкай індзейскай тэмы, якой упершы-ню нададзена трагічнае гучанне. Аўтар сатыр. рамана «Манікіны» (1835), «Еў-рапейскіх нататкаў» (т. 1—5, 1836—38) і інш. У 1840-я г. апублікаваў каля 20
раманаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Г.Далідовіч, Я.Саламевіч.
Тв:. Бел. пер. — Апошні з магікан, або Аповесць пра 1757 год. Мн., 1996; Зверабой, або Першая сцяжына вайны. Мн.. 1997; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—7. М., 1982.
Літ:. Боброва М. Джеймс Феннмор Куііер. Саратов. 1967; Шейнкер В. Нсто-рнческнй роман Джеймса Купера... йваново, 1980. С.Дз.Малюковіч.