Беларуская энцыклапедыя Т. 9
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 1999
КУПАЛАЎСКІ 29
ла — публіцыст» (1972). Да 90-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа выйшаў зб. «На-родныя песняры» (1972). Філас. пады-ходам характарызуюцца эсэ Р.Семашке-віча «Янка Купала і Эпімах-Шыпіла» (1967), «Не загаснуць зоркі ў небе...»: «Янка Купала ў «Нашай ніве» (1981), дзе прасочваецца станаўленне Я.Купа-лы як мастака. Важная падзея — вы-данне ў 1972—76 навук. каменціравана-га Збору твораў Я.Купалы ў 7 т. Развіц-цю К. спрыяў 100-гадовы юбілей паэта. Апубл. шмат артыкулаў у перыёдыцы і зборніках («Песні беларускай валадар», 1981; «Разам з народам», 1983, і інш); выйшлі манаграфіі А.С.Майхровіча «Янка Купала і Якуб Колас: Пытанні светапогляду» (1982), Яроша «Пясняр роднай зямлі» (1982), зб. дакументаў і матэрыялаў «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981, складальнік Г.Кісялёў). В.Рагой-ша ў кн. «Напісана рукой Купалы» (1981) падагуліў свае купалазнаўчыя росшукі. Творчасць песняра папуляры-зуе кн. Юрэвіча «Янка Купала» (1983).
Казбярук у манаграфіі «Рамантычны пошук» (1983) даследуе рамант. і неара-мант. прынцыпы ў паэзіі Я.Купалы. Ідэйна-маст. і стылявым асаблівасцям зб. «Спадчына» прысвечана праца В.Га-павай «Перачытваючы «Спадчыну» Ян-кі Купалы» (1983). Падзеяй у культур-на-грамадскім жыцці стала дакумент.-маст. кніга А.Лойкі «Янка Купала» (1982, на рус. мове ў серыі «Жыццё вы-датных людзей», на бел. мове «Як агонь, як вада...», 1984, новая рэд. 1992). Своеасаблівым падрахункам раз-віцця К. стаў энцыклапедычны давед-нік «Янка Купала» (1986), у якім разгля-даецца пераважная большасць твораў паэта, асвятляецца іх змест, тЗматычная і сюжэтная накіраванасць, прааналйа-ваны выяўл. сродкі, прыведзена інфар-мацыя пра першую публікацыю, іх пе-раклады і інш. У канцы 1980-х г. апуб-лікаваны многія раней забароненыя творы Я.Купалы (А.Сабалеўскі, Я.Сала-мевіч, Б.Сачанка і інш.). Усе матэрыя-лы пра Я.Купалу за 1905—85 сабраны ў бібліягр. слоўніку «Беларускія пісьмен-нікі» (т. 3, 1994). Большасць з іх зме-шчана ў зб. Я.Купалы «Жыве Бела-русь!» (1993, складальнік Рагойша). Во-пыт сучаснага прачытання твораў Я Ку-яалы, звужэнне кола яго творчасці ў 1930-я г., супярэчлівасць думкі паэта, шматмернасць яго вобразаў, тыпалагіч-ную блізкасць да твораў М.Метэрлінка, К.Гамсуна, Г.Гаўптмана, Ж.П.Сартра, А.Камю, Ф.Кафкі, Дж.Джойса раскрыў у манаграфіі «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994) П.Васючэнка. Па-новаму прачытаў, пераасэнсаваў творы Я.Купалы «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракою Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя», вершы 2-й пал. 1930-х г. У.Гніламёдаў у дапаможніку для настаўнікаў «Янка Ку-пала» (1995). Вял укладам у К. стала выданне першага каменціраванага, на-нава выверанага 9-томнага Поўнага збору яго твораў (т. 1—5, 1995—99). Вял. работу па прапагандзе жыцця і творчасці песняра, укладанні бібліягр.
даведнікаў, падрыхтоўцы зб-каў успамі-наў, альбомаў, буклетаў і інш. право-дзіць Купалы Янкі літаратурны музей, які выдаў зборнікі, дзе па-сучаснаму асэнсаваны і пастаўлены многія праб-лемы К.: «Янка Купала і Якуб Колас у літаратурным працэсе Беларусі» (1993), «Янка К.упала і «Наша ніва» (1997), «Янка Купала — публіцыст» (1998). Значным укладам у К. стала выданне 8-томнага «Слоўніка мовы Янкі Купа-лы» (т. 1—2, 1997—99).
К. на Захадзе пачалося ў 1910 (арты-кулы З.Пяткевіча і Ч.Янкоўскага ў вар-шаўскіх газ.). Пасля творчасць і жыццё Я.Купалы аналізавалі ў Чэхаславакіі (Т.Грыб, Ф.Грышкевіч, А.Чэрны), Полыпчы (А. Барпічэўскі), Германіі (А.Адамовіч, Я.Запруднік, Х.Ільяшэвіч, Я.Карскі, М.Куліковіч, М.Маскалік, С.Станкевіч), ЗША (Ю.Віцьбіч, М.Ка-выль, М.Панькоў, В.Тумаш), Канадзе (К.Акула, В.Жук-Грышкевіч, У.Сядура, С.Хмара), Італіі (П.Татарыновіч, В.Сянкевіч), Англіі (АМакмілін, АНадсон), у Аўстраліі, Бельгіі, Фран-цыі і інш. Абаронены доктарскія ды-сертацыі, якія выйішіі кнігамі, Жук-Грышкевічам (Атава, 1952), Маскалікам (Мюнхен, 1959), ВАрэхва (Мюнхен, 1970). 3 успамінамі пра Я.Купалу вы-ступілі Ю.Віцьбіч, Я.Кіпель, Куліковіч, І.Плашчынскі, І.Рытар, А.Савёнак, З.Станкевіч, М.Шыла і інш. У 1982 у ЗША выйшлі зб. ўспамінаў «Янка Ку-пала і Якуб Колас» (складальнік АКа-лубовіч) і кн. С.Станкевіча «Янка Купа-ла: На 100-я ўгодкі ад нараджэння».
Літ.: Янка Купала: Семінарый. Мн., 1963; М у ш ы н с к і М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн., 1975; Я г о ж. Беларускае савецкае літаратуразнаў-ства. 'Мн., 1979; Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літа-ратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978; С і н е н к a Г.Д.Насуперак канону. Мн., 1997. С. 273— 275, 316—317, 324—368; Колас Г. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998; Янка Купала ў літаратурнай крытыцы і
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вяіынка». Свята паэзіі. 1982.
мастацтвазнаўстве: Бібліяір. Мн., 1980; Янка Купала: Да 100-годдзя з дня нараджэння: Біябібліягр. паказ. Мн., 1984; Кіпелі В. і 3. Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе: Біб-ліягр. Нью-Ёрк, 1985.
І.Э.Багдановіч, І.У.Саламевіч.
КУПАЛАЎ Пётр Сцяпанавіч (13.10.1888, Віцебская вобл. — 17.3.1964), вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад. АМН СССР (1946). Скончыў Ва-енна-мед. акадэмію (1915). Вучань І.П.Паўлава. 3 1925 у Ін-це эксперым. медыцыны АМН СССР, у 1931—52 у Ленінградскім мед. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, функцыян. коркавай мазаі-цы, сістэмнай дзейнасці кары вял. паў-шар’яў.
КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗА-
ІІАВЕДНІК «ВЯЗЫНКА» Засн 5.4.1972 на радзіме Я.Купалы з цэнтрам у в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Адкрыты 10.7.1972. Агульная пл. 21 га. На тэр. запаведніка хата, у якой нарадзіўся Я.Купала, гасп. пабудовы, у адной з якіх размяшчаецца выстаўка «Народныя святы», помнік паэту (перавезены з Мінска ў 1972, скулыттар З.Азгур), 2 гарадзішчы 2—5 ст., сажалка, крыніца, валуны з выбггы-мі на іх радкамі з твораў Я.Купалы, дрэвы старога саду б. фальварка Вязын-ка, дубовы гай, пасаджаны бел. пісь-меннікамі да 100-годдзя з дня нара-джэння паэта, канцэртная эстрада, жы-вая альтанка з ліп, малыя арх. формы, зона масавых гулянняў. У хаце (рэстаў-рыравана ў 1971—72) Купалы Янкі літа-ратурнага музея філіял «Вязынка». 3 1972 у запаведніку праводзяцца святы паэзіі і працы, з 1976 злёты студэнтаў-філолагаў БДУ, школьныя ранішнікі.
Літ.: Купалаўскі запаведнік «Вязынка». Мн., 1980; Вязынка: Купалаўскі мемарыяль-ны запаведнік: [Фотаальбом]. Мн.. 1982.
Ж.К.Дапкюнас.
30
КУПАЛАЎСКІ
Паказальнік у Купалаўскі мемарыяльны зала-веднік «Вязынка».
КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗА-ПАВЕДНІК «ЛЯЎКІ» Засн. 11 10 1978 у Лршанскім р-не Віцебскай вобл. з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Агульная пл. 19 га, пл. пабудоў 493 м2. Тут на да-чы ў 1935—41 жыў і працаваў Я.Купала. На тэр. запаведніка будынак б. канторы Копыскага лясніцтва, у якім размешча-ны Купалы Янкі літаратурнага музея фі-ліял «Ляўкі», дача Я.Купалы (адноўлена ў 1981), паркавая скульптура «Восень паэта» (скульптар А.Анікейчык), домік шафёра, гараж з легкавым аўгамабілем Я.Купалы, гасп. пабудовы, зона маса-вых гулянняў. 3 1980 тут праводзяцца святы паэзіі, злёты студэнтаў-філолагаў БДУ, школьныя ранішнікі.
Купалаўскі мемары-яльны запаведнік «Ляў-кі». Помнік Я.Кулалу.
Літ:. Ляўкі: Купалаўскі мемарыяльны за-паведнік. Мн., 1981; Купалавым гасцінцам. Мн., 1996. Ж.К.Дапкюнас.
«КУПАЛІНКА», жаночы вакальны квартэт. Існаваў у 1966—87. Створаны пры Дзярж. нар. хоры Беларусі па іні-цыятыве Г.Цітовіча. 3 1976 у складзе харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». У розныя гады ў ім працавалі В.Антонава, В.Марозава, Н.Баканава, Н.Бранковіч, Н.Гумянюк, А.Цялькова. Рэпертуар «К.» ўключаў апрацоўкі бел. нар. песень (каляндарна-земляробчых, любоўна-лі-рычных, сямейна-быт., жартоўных), арыгінальныя творы бел. кампазітараў. Квартэт вылучаўся высокай вак. тэхні-кай і выканальніцкай культурай, дак-ладнасцю ў перадачы стылявых асаблі-васцей розных фалькл. жанраў. У 1983 на бел. тэлебачанні зняты фільм-кан-цэрт «Купалінка».
КУПАЛКА (Erigeron), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 200 відаў. Трапляецца на ўсіх кантынентах, пашырана пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: К. ед-кая (Е. acris, нар. назвы доля, дольнік, загадкі, сіналой, пушкі), К. канадская (Е. canadensis, нар. назвы манікта, кала-гоўка), К. аднагадовая (Е. annuus) і 4 інтрадукаваныя. Трапляюцца на палях, засмечаных мясцінах, уздоўж дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, апуша-ным цвёрдымі валаскамі сцяблом, выш. да 70 см. Лісце чаргаванае, цэласнае, па краі глад-кае ці зубчасгае. Кветкавыя кошыкі сабраны ў гронкападобныя мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Лек., меданосныя і дэкар. расліны.
КУІІАЛЛЕ, Іван Купала, Ян, старажытнае язычніцкае земляробчае свята. Пад рознымі назвамі вядома ўсім індаеўрап. народам. Ва ўсх. славян згад-ваецца ў летапісах з 1175, у старабел. граматах з 13—14 ст. У старажытнасці лічылася святам сонца і было прымер-кавана да дня летняга сонцастаяння, калі найб. росквіту дасягалі жыватвор-ныя сілы прыроды, у перпіую чаргу расліннасці, збажыны. Прадстаўнікі мі-
фалагічнай школы лічылі К. святам у го-нар язычніцкага бога (багіні) Купалы. Слова «купала», як і «К », мае некалькі трактовак. Найб. пашыраная — ад ста-раж.-слав. «купець» (гарэць). Mae інда-еўрап. корань kup — са значэннем «кі-пець», «горача жадаць», блізкі да лац. cupido (імкнуцца, ускіпаць), ад якога выводзіцца Купідон. Мела карнавальна-экстатычпы характар, блізкі да ант. вак-хічных культаў. Аб гэтым сведчыць і Ta-Ki абавязковы элемент К., як эротыка (супольнае купанне ў аголеным выгля-дзе, асаблівая сексуальная свабода ў ку-пальскую ноч, пасля якой нараджаліся пазашлюбныя, т.зв. «святыя» дзеці, і інш.). Купальскія рытуалы суадносяцца з агнём (зямным і нябесным — сон-цам, прадстаўленым у К колам) і ва-дой, якія выступаюць у купальскіх мі-фах як брат і сястра. У аснове міфа ля-жыць матыў іх кровазмяшальнага шлю-бу (увасабляецца ў двухколернай кветцы браткі), які тлумачыцца як узае-масувязь асн. процілегласцей — агню і вады. Пашыраныя матывы купальскіх змей, жывёл, скарбаў і інш. звязваюць цыкл купальскіх міфаў з асн. міфамі
Купалка канадская.
слав. міфалогіі. Пасля прыняцця хрыс-ціянства царква сумясціла з К. дзень Іаана Хрысціцеля, свята атрымала здво-еную назву Іван Купала, або Іванаў (Янаў) дзень. Святкавалася ў ноч на 7 ліп. (24 чэрв. с. ст). Характарызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоў-най і агр. варажбой. Яшчэ днём дзяўча-ты збіралі купальскія (святаянскія) зёл-кі, што, як лічылася, мелі асаблівую ле-кавую моц. Частку іх пакідалі на лекі, на спажыванне ў ежу, некаторыя (ім надавалі ахоўнае значэнне) угыкалі ў сцены хаты і хлява, з інш. плялі вянкі для купальскага гуляння. Цэнтр. месца